Exodus 28 (BIB)

1 І вазьмі да сябе Аарона, брата твайго, і сыноў ягоных зь ім з асяродзьдзя сыноў Ізраілевых, каб ён быў сьвятаром Мне, Аарона і Надава, Авіуда, Элеазара і Ітамара, сыноў Ааронавых. 2 І зрабі сьвяшчэнную вопратку Аарону, брату твайму, дзеля славы і аздобнасьці. 3 І скажы ўсім, хто мудры сэрцам, каго Я напоўніў духам мудрасьці, каб яны зрабілі Аарону вопратку дзеля прысьвячэньня яго, каб ён быў сьвятаром Мне. 4 Вось вопратка, якую яны павінны справіць: нагруднік, эфод, верхняя рыза, хітон сьцяжны, кідар і пояс. Няхай справяць сьвяшчэннае адзеньне Аарону, брату твайму, і сынам ягоным, каб ён быў сьвятаром Мне. 5 Хай яны возьмуць золата, блакітнай і пурпуровай і чырванёнай воўны і вісону, 6 і зробяць эфод з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, і з суканага вісону, адмысловага вырабу. 7 У ім павінны быць на абодвух канцах яго два нарамнікі дзеля павязваньня, каб ён быў павязаны. 8 І пояс эфода, які паверх яго, павінен быць аднолькавага зь ім вырабу, з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону. 9 І вазьмі два камені аніксу і выраж на іх імёны сыноў Ізраілевых: 10 шэсьць імёнаў іхніх на адным камені і шэсьць імёнаў астатніх на другім камені, у парадку іх нараджэньня; 11 разьбяр па камені, які выразае пячаткі, хай выража на двух камянях імёны сыноў Ізраілевых; і ўстаў іх у залатыя гнёзды 12 і пакладзі два камені гэтыя на нарамнікі эфода; гэта камяні на памяць сынам Ізраілевым; і будзе Аарон насіць імёны іх перад Госпадам на абодвух плячах сваіх дзеля памяці. 13 І зрабі гнёзды з золата; 14 і два ланцужкі з чыстага золата, вітымі зрабі іх вырабам плеценым; і прымацуй вітыя ланцужкі да гнёздаў. 15 Зрабі нагруднік судны адмысловага вырабу; зрабі яго такім самым вырабам, як эфод: з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону зрабі яго; 16 ён павінен быць чатырохкутны, падвойны, на пядзю ў даўжыню і на пядзю ў шырыню: 17 і ўстаў у яго апраўленыя камяні ў чатыры рады; побач рубін, тапаз, смарагд - гэта адзін рад; 18 другі рад: карбункул, сапфір і адамант: 19 трэці рад: карунд, агат і аметыст; 20 чацьвёрты рад: хрызаліт, анікс і ясьпіс; у залатыя гнёзды павінны быць устаўлены яны. 21 Гэтых камянёў павінна быць дванаццаць, па колькасьці, паводле імёнаў іх; на кожным, як на пячатцы, павінна быць выразана па адным імю зь ліку дванаццаці плямёнаў. 22 Да нагрудніка зрабі ланцужкі вітыя плеценага вырабу з чыстага золата; 23 і зрабі да нагрудніка два колцы з золата і прымацуй два колцы да двух канцоў нагрудніка; 24 і ўкладзі два пляцёныя ланцужкі з золата ў абодва колцы на канцах нагрудніка, 25 а два канцы двух ланцужкоў прымацуй да двух гнёздаў і прымацуй да нарамніка эфода зь відавога боку яго; 26 яшчэ зрабі два колцы залатыя і прымацуй іх да двух другіх канцоў нагрудніка на тым баку, які ляжыць да эфода ўсярэдзіну; 27 таксама зрабі два колцы залатыя і прымацуй іх да двух нарамнікаў эфода зьнізу, зь відавога боку яго, каля злучэньня яго, над поясам эфода; 28 І прымацуюць нагруднік колцамі яго да колцаў эфода шнурком з блакітнай воўны, каб ён быў над поясам эфода, і каб не спадаў нагруднік з эфода. 29 І будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраілевых на нагрудніку судным каля сэрца свайго, калі будзе ўваходзіць у сьвятыню, дзеля заўсёднай памяці перад Госпадам. 30 На нагруднік судны пакладзі урым і тумім, і яны будуць каля сэрца Ааронавага, калі будзе ён уваходзіць перад аблічча Гасподняе; і будзе Аарон заўсёды насіць суд сыноў Ізраілевых каля сэрца свайго перад абліччам Гасподнім. 31 І зрабі верхнюю рызу да эфода ўсю блакітную; 32 пасярэдзіне яе павінна быць прарэха для галавы; па краі прарэхі вакол павінна быць абшыўка тканая, як у адтуліне ў панцыры, каб ня дралася; 33 на прыполе яе зрабі яблыкі зь нітак блакітнага, яхантавага, пурпуровага і чырванёнага колеру, вакол па прыполе яе; чашачкі залатыя пасярод іх вакол: 34 залатая чашачка і яблык, залатая чашачка і яблык, па прыполе верхняй рызы наўкола; 35 яна будзе на Аароне ў набажэнстве, каб чуцен быў ад яго гук, калі ён будзе ўваходзіць у сьвятыню перад аблічча Гасподняе і калі будзе выходзіць, каб яму не памерці. 36 І зрабі паліраваную дошчачку з чыстага золата, і выраж на ёй, як выразаюць на пячатцы: «Сьвятасьць Гасподняя», 37 і прымацуй яе шнурком блакітнага колеру да кідара, так каб яна была зь відавога боку кідара; 38 і будзе яна на лобе Ааронавым, і панясе на сабе Аарон недахопы прынашэньняў, прысьвячаных сынамі Ізраілевымі, і ўсіх дарункаў, што імі прыносяцца; і будзе яна ўвесь час на лобе ў яго, дзеля ўпадабаньня Гасподняга да іх. 39 І зрабі хітон зь вісону і кідар зь вісону і зрабі пояс узорыстага вырабу; 40 зрабі і сынам Ааронавым хітоны, зрабі ім паясы, і павязкі на галаву зрабі ім дзеля славы і аздобнасьці, 41 і апрані ў іх Аарона, брата твайго, і сыноў ягоных зь ім, і памаж іх, і напоўні рукі іхнія, і прысьвяці іх, і яны будуць сьвятарамі Мне. 42 І зрабі ім сподняе ільняное, каб прыкрываць цялесную галізну ад паясьніцы да галеняў, 43 і хай будзе яно на Аароне і на сынах ягоных, калі будуць яны ўваходзіць у скінію сходу, альбо прыступаць да ахвярніка, каб служыць у сьвятыні, каб ім не навесьці грэху і не памерці. Гэта статут вечны, яму і нашчадкам ягоным пасьля яго.

In Other Versions

Exodus 28 in the ANGEFD

Exodus 28 in the ANTPNG2D

Exodus 28 in the AS21

Exodus 28 in the BAGH

Exodus 28 in the BBPNG

Exodus 28 in the BBT1E

Exodus 28 in the BDS

Exodus 28 in the BEV

Exodus 28 in the BHAD

Exodus 28 in the BLPT

Exodus 28 in the BNT

Exodus 28 in the BNTABOOT

Exodus 28 in the BNTLV

Exodus 28 in the BOATCB

Exodus 28 in the BOATCB2

Exodus 28 in the BOBCV

Exodus 28 in the BOCNT

Exodus 28 in the BOECS

Exodus 28 in the BOGWICC

Exodus 28 in the BOHCB

Exodus 28 in the BOHCV

Exodus 28 in the BOHLNT

Exodus 28 in the BOHNTLTAL

Exodus 28 in the BOICB

Exodus 28 in the BOILNTAP

Exodus 28 in the BOITCV

Exodus 28 in the BOKCV

Exodus 28 in the BOKCV2

Exodus 28 in the BOKHWOG

Exodus 28 in the BOKSSV

Exodus 28 in the BOLCB

Exodus 28 in the BOLCB2

Exodus 28 in the BOMCV

Exodus 28 in the BONAV

Exodus 28 in the BONCB

Exodus 28 in the BONLT

Exodus 28 in the BONUT2

Exodus 28 in the BOPLNT

Exodus 28 in the BOSCB

Exodus 28 in the BOSNC

Exodus 28 in the BOTLNT

Exodus 28 in the BOVCB

Exodus 28 in the BOYCB

Exodus 28 in the BPBB

Exodus 28 in the BPH

Exodus 28 in the BSB

Exodus 28 in the CCB

Exodus 28 in the CUV

Exodus 28 in the CUVS

Exodus 28 in the DBT

Exodus 28 in the DGDNT

Exodus 28 in the DHNT

Exodus 28 in the DNT

Exodus 28 in the ELBE

Exodus 28 in the EMTV

Exodus 28 in the ESV

Exodus 28 in the FBV

Exodus 28 in the FEB

Exodus 28 in the GGMNT

Exodus 28 in the GNT

Exodus 28 in the HARY

Exodus 28 in the HNT

Exodus 28 in the IRVA

Exodus 28 in the IRVB

Exodus 28 in the IRVG

Exodus 28 in the IRVH

Exodus 28 in the IRVK

Exodus 28 in the IRVM

Exodus 28 in the IRVM2

Exodus 28 in the IRVO

Exodus 28 in the IRVP

Exodus 28 in the IRVT

Exodus 28 in the IRVT2

Exodus 28 in the IRVU

Exodus 28 in the ISVN

Exodus 28 in the JSNT

Exodus 28 in the KAPI

Exodus 28 in the KBT1ETNIK

Exodus 28 in the KBV

Exodus 28 in the KJV

Exodus 28 in the KNFD

Exodus 28 in the LBA

Exodus 28 in the LBLA

Exodus 28 in the LNT

Exodus 28 in the LSV

Exodus 28 in the MAAL

Exodus 28 in the MBV

Exodus 28 in the MBV2

Exodus 28 in the MHNT

Exodus 28 in the MKNFD

Exodus 28 in the MNG

Exodus 28 in the MNT

Exodus 28 in the MNT2

Exodus 28 in the MRS1T

Exodus 28 in the NAA

Exodus 28 in the NASB

Exodus 28 in the NBLA

Exodus 28 in the NBS

Exodus 28 in the NBVTP

Exodus 28 in the NET2

Exodus 28 in the NIV11

Exodus 28 in the NNT

Exodus 28 in the NNT2

Exodus 28 in the NNT3

Exodus 28 in the PDDPT

Exodus 28 in the PFNT

Exodus 28 in the RMNT

Exodus 28 in the SBIAS

Exodus 28 in the SBIBS

Exodus 28 in the SBIBS2

Exodus 28 in the SBICS

Exodus 28 in the SBIDS

Exodus 28 in the SBIGS

Exodus 28 in the SBIHS

Exodus 28 in the SBIIS

Exodus 28 in the SBIIS2

Exodus 28 in the SBIIS3

Exodus 28 in the SBIKS

Exodus 28 in the SBIKS2

Exodus 28 in the SBIMS

Exodus 28 in the SBIOS

Exodus 28 in the SBIPS

Exodus 28 in the SBISS

Exodus 28 in the SBITS

Exodus 28 in the SBITS2

Exodus 28 in the SBITS3

Exodus 28 in the SBITS4

Exodus 28 in the SBIUS

Exodus 28 in the SBIVS

Exodus 28 in the SBT

Exodus 28 in the SBT1E

Exodus 28 in the SCHL

Exodus 28 in the SNT

Exodus 28 in the SUSU

Exodus 28 in the SUSU2

Exodus 28 in the SYNO

Exodus 28 in the TBIAOTANT

Exodus 28 in the TBT1E

Exodus 28 in the TBT1E2

Exodus 28 in the TFTIP

Exodus 28 in the TFTU

Exodus 28 in the TGNTATF3T

Exodus 28 in the THAI

Exodus 28 in the TNFD

Exodus 28 in the TNT

Exodus 28 in the TNTIK

Exodus 28 in the TNTIL

Exodus 28 in the TNTIN

Exodus 28 in the TNTIP

Exodus 28 in the TNTIZ

Exodus 28 in the TOMA

Exodus 28 in the TTENT

Exodus 28 in the UBG

Exodus 28 in the UGV

Exodus 28 in the UGV2

Exodus 28 in the UGV3

Exodus 28 in the VBL

Exodus 28 in the VDCC

Exodus 28 in the YALU

Exodus 28 in the YAPE

Exodus 28 in the YBVTP

Exodus 28 in the ZBP