Ezekiel 43 (BIB)
1 І прывёў мяне да брамы, да той брамы, якая выходзіць на ўсход. 2 І вось, слава Бога Ізраілевага ішла з усходу, і голас Яго - як шум многіх водаў, і зямля асьвяцілася ад славы Яго. 3 Гэтая ўява была такая самая, якую я бачыў раней, такая ж самая, якую я бачыў, калі прыходзіў абвясьціць пагібель гораду, і ўявы, падобныя да ўяваў, якія бачыў я каля ракі Ховара. І я ўпаў на аблічча маё. 4 І слава Госпада ўвайшла ў храм праз браму, што выходзіць на ўсход. 5 І падняў мяне дух і ўвёў мяне ва ўнутраны двор, і вось слава Госпада напоўніла ўвесь храм. 6 І я чуў кагосьці, які гаварыў мне з храма, а той муж стаяў каля мяне, 7 і сказаў мне: сыне чалавечы! гэта месца трона Майго і месца ступакам ног Маіх, дзе Я буду жыць сярод сыноў Ізраілевых вавекі; і дом Ізраілеў ня будзе больш апаганьваць сьвятога імя Майго, ні яны, ні цары іхнія, блудадзействам сваім і трупамі цароў сваіх на вышынях іхніх. 8 Яны ставілі парог свой каля парога Майго і вяроўкі дзьвярэй сваіх каля пераддзьвер'я Майго, так што адна сьцяна была паміж Мною і імі, і апаганьвалі сьвятое імя Маё мярзотамі сваімі, якія рабілі, і за тое Я пагубіў іх у гневе Маім. 9 А цяпер яны адвядуць ад Мяне блудадзейства сваё і трупы цароў сваіх, і Я буду жыць сярод іх вавекі. 10 Ты, сыне чалавечы, абвясьці дому Ізраілеваму пра храм гэты, каб яны пасаромеліся пахібаў сваіх, і каб зьнялі зь яго меру. 11 І калі яны пасаромлеюцца ўсяго таго, што рабілі, дык пакажы ім выгляд храма і разьмяшчэньне яго, і выхады яго і ўваходы яго, і ўсе абрысы яго і ўсе статуты яго, і ўсе вобразы яго і ўсе законы яго, і напішы на вачах у іх, каб яны захавалі ўсе абрысы яго і ўсе статуты яго і дзеялі згодна зь імі. 12 Вось закон храма: на вяршыні гары ўся прастора яго вакол - Сьвятое Сьвятых; вось закон храма! 13 І вось памеры ахвярніка ў локцях, лічачы локаць у локаць з далоняю: аснова ў локаць, шырыня ў локаць таксама, і пояс па ўсіх краях яго ў адну пядзю; і вось задні бок ахвярніка. 14 Ад асновы, што ў зямлі, да ніжняга выступу два локці, а шырынёю ён у адзін локаць; ад малога выступа чатыры локці, а шырыня яго ў адзін локаць. 15 Сам ахвярнік вышынёю ў чатыры локці; і з ахвярніка падымаюцца ўгору чатыры рагі. 16 Ахвярнік мае дванаццаць локцяў даўжыні і дванаццаць шырыні; ён чатырохвугольны на ўсе свае чатыры бакі. 17 А ў пляцоўцы чатырнаццаць локцяў даўжыні і чатырнаццаць шырыні на ўсе чатыры бакі яе, і вакол яе пояс у паўлокця, а аснова яе ў локаць вакол, а прыступкі да яе з усходу. 18 І сказаў ён мне: сыне чалавечы! так кажа Гасподзь Бог; вось статуты ахвярніка на той дзень, калі ён будзе зроблены для прынашэньня на ім цэласпаленьняў і для крапленьня на Яго крывёю. 19 Сьвятарам ад калена Лявіінага, якія з племя Садока, якія набліжаюцца да Мяне, каб служыць Мне, кажа Гасподзь Бог, дай цяля са статку валоў у ахвяру за грэх; 20 і вазьмі крыві ягонай, і пакрапі на чатыры рагі яго і на рагі пляцоўкі, і на пояс вакол, і так ачысьці яго і асьвяці яго. 21 І вазьмі цяля ў ахвяру за грэх і спалі яго на назначаным месцы Дома па-за сьвяцілішчам. 22 А на другі дзень у ахвяру за грэх прынясі з казінага статку казла без заганы, і няхай ачысьцяць ахвярнік гэтак сама, як ачышчалі цялём. 23 Калі ж закончыш ачышчэньне, прывядзі са стаку авечак - барана без заганы, і са статку авечак - барана без заганы; 24 і прынясі іх перад аблічча Госпада; і сьвятары кінуць на іх солі і ўзьнясуць іх на цэласпаленьне Госпаду. 25 Сем дзён прынось у ахвяру за грэх па казлу ў дзень; гэтак сама хай прыносяць у ахвяру па цяляці са статку валоў і па баране са статку авечак без заганы. 26 Сем дзён яны павінны ачышчаць ахвярнік і асьвячаць яго, і напаўняць рукі свае. 27 Пасьля гэтых дзён, у восьмы дзень і далей, сьвятары будуць узносіць на ахвярніку вашыя цэласпаленьні і падзякавальныя ахвяры; і Я буду літасьцівы да вас, кажа Гасподзь Бог.
In Other Versions
Ezekiel 43 in the ANGEFD
Ezekiel 43 in the ANTPNG2D
Ezekiel 43 in the AS21
Ezekiel 43 in the BAGH
Ezekiel 43 in the BBPNG
Ezekiel 43 in the BBT1E
Ezekiel 43 in the BDS
Ezekiel 43 in the BEV
Ezekiel 43 in the BHAD
Ezekiel 43 in the BLPT
Ezekiel 43 in the BNT
Ezekiel 43 in the BNTABOOT
Ezekiel 43 in the BNTLV
Ezekiel 43 in the BOATCB
Ezekiel 43 in the BOATCB2
Ezekiel 43 in the BOBCV
Ezekiel 43 in the BOCNT
Ezekiel 43 in the BOECS
Ezekiel 43 in the BOGWICC
Ezekiel 43 in the BOHCB
Ezekiel 43 in the BOHCV
Ezekiel 43 in the BOHLNT
Ezekiel 43 in the BOHNTLTAL
Ezekiel 43 in the BOICB
Ezekiel 43 in the BOILNTAP
Ezekiel 43 in the BOITCV
Ezekiel 43 in the BOKCV
Ezekiel 43 in the BOKCV2
Ezekiel 43 in the BOKHWOG
Ezekiel 43 in the BOKSSV
Ezekiel 43 in the BOLCB
Ezekiel 43 in the BOLCB2
Ezekiel 43 in the BOMCV
Ezekiel 43 in the BONAV
Ezekiel 43 in the BONCB
Ezekiel 43 in the BONLT
Ezekiel 43 in the BONUT2
Ezekiel 43 in the BOPLNT
Ezekiel 43 in the BOSCB
Ezekiel 43 in the BOSNC
Ezekiel 43 in the BOTLNT
Ezekiel 43 in the BOVCB
Ezekiel 43 in the BOYCB
Ezekiel 43 in the BPBB
Ezekiel 43 in the BPH
Ezekiel 43 in the BSB
Ezekiel 43 in the CCB
Ezekiel 43 in the CUV
Ezekiel 43 in the CUVS
Ezekiel 43 in the DBT
Ezekiel 43 in the DGDNT
Ezekiel 43 in the DHNT
Ezekiel 43 in the DNT
Ezekiel 43 in the ELBE
Ezekiel 43 in the EMTV
Ezekiel 43 in the ESV
Ezekiel 43 in the FBV
Ezekiel 43 in the FEB
Ezekiel 43 in the GGMNT
Ezekiel 43 in the GNT
Ezekiel 43 in the HARY
Ezekiel 43 in the HNT
Ezekiel 43 in the IRVA
Ezekiel 43 in the IRVB
Ezekiel 43 in the IRVG
Ezekiel 43 in the IRVH
Ezekiel 43 in the IRVK
Ezekiel 43 in the IRVM
Ezekiel 43 in the IRVM2
Ezekiel 43 in the IRVO
Ezekiel 43 in the IRVP
Ezekiel 43 in the IRVT
Ezekiel 43 in the IRVT2
Ezekiel 43 in the IRVU
Ezekiel 43 in the ISVN
Ezekiel 43 in the JSNT
Ezekiel 43 in the KAPI
Ezekiel 43 in the KBT1ETNIK
Ezekiel 43 in the KBV
Ezekiel 43 in the KJV
Ezekiel 43 in the KNFD
Ezekiel 43 in the LBA
Ezekiel 43 in the LBLA
Ezekiel 43 in the LNT
Ezekiel 43 in the LSV
Ezekiel 43 in the MAAL
Ezekiel 43 in the MBV
Ezekiel 43 in the MBV2
Ezekiel 43 in the MHNT
Ezekiel 43 in the MKNFD
Ezekiel 43 in the MNG
Ezekiel 43 in the MNT
Ezekiel 43 in the MNT2
Ezekiel 43 in the MRS1T
Ezekiel 43 in the NAA
Ezekiel 43 in the NASB
Ezekiel 43 in the NBLA
Ezekiel 43 in the NBS
Ezekiel 43 in the NBVTP
Ezekiel 43 in the NET2
Ezekiel 43 in the NIV11
Ezekiel 43 in the NNT
Ezekiel 43 in the NNT2
Ezekiel 43 in the NNT3
Ezekiel 43 in the PDDPT
Ezekiel 43 in the PFNT
Ezekiel 43 in the RMNT
Ezekiel 43 in the SBIAS
Ezekiel 43 in the SBIBS
Ezekiel 43 in the SBIBS2
Ezekiel 43 in the SBICS
Ezekiel 43 in the SBIDS
Ezekiel 43 in the SBIGS
Ezekiel 43 in the SBIHS
Ezekiel 43 in the SBIIS
Ezekiel 43 in the SBIIS2
Ezekiel 43 in the SBIIS3
Ezekiel 43 in the SBIKS
Ezekiel 43 in the SBIKS2
Ezekiel 43 in the SBIMS
Ezekiel 43 in the SBIOS
Ezekiel 43 in the SBIPS
Ezekiel 43 in the SBISS
Ezekiel 43 in the SBITS
Ezekiel 43 in the SBITS2
Ezekiel 43 in the SBITS3
Ezekiel 43 in the SBITS4
Ezekiel 43 in the SBIUS
Ezekiel 43 in the SBIVS
Ezekiel 43 in the SBT
Ezekiel 43 in the SBT1E
Ezekiel 43 in the SCHL
Ezekiel 43 in the SNT
Ezekiel 43 in the SUSU
Ezekiel 43 in the SUSU2
Ezekiel 43 in the SYNO
Ezekiel 43 in the TBIAOTANT
Ezekiel 43 in the TBT1E
Ezekiel 43 in the TBT1E2
Ezekiel 43 in the TFTIP
Ezekiel 43 in the TFTU
Ezekiel 43 in the TGNTATF3T
Ezekiel 43 in the THAI
Ezekiel 43 in the TNFD
Ezekiel 43 in the TNT
Ezekiel 43 in the TNTIK
Ezekiel 43 in the TNTIL
Ezekiel 43 in the TNTIN
Ezekiel 43 in the TNTIP
Ezekiel 43 in the TNTIZ
Ezekiel 43 in the TOMA
Ezekiel 43 in the TTENT
Ezekiel 43 in the UBG
Ezekiel 43 in the UGV
Ezekiel 43 in the UGV2
Ezekiel 43 in the UGV3
Ezekiel 43 in the VBL
Ezekiel 43 in the VDCC
Ezekiel 43 in the YALU
Ezekiel 43 in the YAPE
Ezekiel 43 in the YBVTP
Ezekiel 43 in the ZBP