Genesis 21 (BIB)

1 І паглядзеў Гасподзь на Сарру, як сказаў; і зрабіў Гасподзь Сарры, як казаў. 2 Сарра зачала і нарадзіла Абрагаму сына ў старасьці ягонай у час, пра які казаў яму Бог; 3 і даў Абрагам імя свайму сыну, які нарадзіўся ў яго, якога нарадзіла яму Сарра: Ісаак; 4 і абрэзаў Абрагам Ісаака сына свайго, на восьмы дзень, як наказаў яму Бог. 5 Абрагаму было сто гадоў, калі нарадзіўся яму Ісаак, сын ягоны. 6 І сказала Сарра: сьмех учыніў мне Бог; хто ні пачуе пра мяне, засьмяецца. 7 І сказала; хто сказаў бы Абрагаму: Сарра будзе карміць дзяцей грудзьмі? бо ў старасьці яго я нарадзіла сына. 8 Дзіця вырасла і аднята ад грудзей; і Абрагам наладзіў вялікую гасьціну ў той дзень, калі Ісаак адняты быў ад грудзей. 9 І ўбачыла Сарра, што сын Агары Егіпцянкі, якога яна нарадзіла Абрагаму, насьміхаецца, 10 і сказала Абрагаму: выгані гэтую рабыню і сына яе, бо ня спадкуе рабынін сын гэты з сынам маім Ісаакам. 11 І здалося гэта Абрагаму даволі няпрыемным дзеля сына ягонага. 12 Але Бог сказаў Абрагаму: не засмучайся за хлопчыка і рабыню тваю; ва ўсім, што скажа табе Сарра, слухайся голасу яе, бо ў Ісааку назавецца табе семя; 13 і ад сына рабынінага Я выведу народ, бо ён семя тваё. 14 Абрагам устаў з самае раніцы, і ўзяў хлеба і мех вады, і даў Агары, паклаўшы ёй на плечы, і хлопчыка, і адпусьціў яе. Яна пайшла і заблудзілася ў пустыні Вірсавіі; 15 і ня стала вады ў меху, і яна пакінула хлопчыка пад адным кустом 16 і пайшла, села зводдаль, на аддалі аднаго стрэлу з лука. Бо яна сказала: не хачу бачыць сьмерці хлопчыка. І яна села насупраць, і заенчыла, і плакала; 17 і пачуў Бог голас хлопчыка; і анёл Божы зь неба паклікаў Агар і сказаў ёй: што з табою, Агар? ня бойся; Бог пачуў хлопчыкаў голас адтуль, дзе ён быў; 18 устань, падымі хлопчыка і вазьмі яго за руку, бо Я выведу зь яго вялікі народ. 19 І Бог адкрыў вочы яе, і яна ўбачыла калодзеж з вадою, і пайшла, наліла ў мех вады і напаіла хлопчыка. 20 І Бог быў з хлопчыкам; і ён вырас, і пачаў жыць у пустыні, і зрабіўся лучнікам. 21 Ён жыў у пустыні Фаран; і маці ягоная ўзяла яму жонку зь зямлі Егіпецкай. 22 І было ў той час, Авімэлэх, зь Фіхолам, ваеначальнікам сваім, сказаў Абрагаму: з табою Бог ва ўсім, што ты ні робіш; 23 і цяпер прысягні мне тут Богам, што ты не пакрыўдзіш ні мяне, ні сына майго, ні ўнука майго; і як добра я паводзіўся з табою, так і ты будзеш паводзіцца са мною і зямлёю, у якой ты гасьцюеш. 24 І сказаў Абрагам: я прысягаю. 25 І Абрагам дакараў Авімэлэха за калодзеж з вадою, які адабралі Авімэлэхавыя рабы. 26 А Авімэлэх сказаў праўду: ня ведаю, хто гэта зрабіў, і ты не сказаў мне; я нават і ня чуў дагэтуль. 27 І ўзяў Абрагам дробнага і буйнога быдла і даў Авімэлэху, і яны абодва спрымірыліся. 28 І паставіў Абрагам сем ягнят са статку дробнага быдла асобна. 29 А Авімэлэх сказаў Абрагаму: навошта тут гэтыя сем ягнят, якіх ты паставіў асобна? 30 Абрагам сказаў: сем ягнят гэтых вазьмі з рукі маёй, каб яны былі мне сьведчаньнем, што я выкапаў гэты калодзеж. 31 Таму і назваў ён гэтае месца: Вірсавія, бо тут абодва яны прысягнулі 32 і спрымірыліся ў Вірсавіі. І ўстаў Авімэлэх, і Фіхол, ваеначальнік ягоны, і вярнуліся ў зямлю Філістымскую. 33 І пасадзіў Абрагам каля Вірсавіі гай і заклікаў там імя Госпада, Бога Вечнага. 34 І жыў Абрагам у зямлі Філістымскай, як прыхадзень, шмат дзён.

In Other Versions

Genesis 21 in the ANGEFD

Genesis 21 in the ANTPNG2D

Genesis 21 in the AS21

Genesis 21 in the BAGH

Genesis 21 in the BBPNG

Genesis 21 in the BBT1E

Genesis 21 in the BDS

Genesis 21 in the BEV

Genesis 21 in the BHAD

Genesis 21 in the BLPT

Genesis 21 in the BNT

Genesis 21 in the BNTABOOT

Genesis 21 in the BNTLV

Genesis 21 in the BOATCB

Genesis 21 in the BOATCB2

Genesis 21 in the BOBCV

Genesis 21 in the BOCNT

Genesis 21 in the BOECS

Genesis 21 in the BOGWICC

Genesis 21 in the BOHCB

Genesis 21 in the BOHCV

Genesis 21 in the BOHLNT

Genesis 21 in the BOHNTLTAL

Genesis 21 in the BOICB

Genesis 21 in the BOILNTAP

Genesis 21 in the BOITCV

Genesis 21 in the BOKCV

Genesis 21 in the BOKCV2

Genesis 21 in the BOKHWOG

Genesis 21 in the BOKSSV

Genesis 21 in the BOLCB

Genesis 21 in the BOLCB2

Genesis 21 in the BOMCV

Genesis 21 in the BONAV

Genesis 21 in the BONCB

Genesis 21 in the BONLT

Genesis 21 in the BONUT2

Genesis 21 in the BOPLNT

Genesis 21 in the BOSCB

Genesis 21 in the BOSNC

Genesis 21 in the BOTLNT

Genesis 21 in the BOVCB

Genesis 21 in the BOYCB

Genesis 21 in the BPBB

Genesis 21 in the BPH

Genesis 21 in the BSB

Genesis 21 in the CCB

Genesis 21 in the CUV

Genesis 21 in the CUVS

Genesis 21 in the DBT

Genesis 21 in the DGDNT

Genesis 21 in the DHNT

Genesis 21 in the DNT

Genesis 21 in the ELBE

Genesis 21 in the EMTV

Genesis 21 in the ESV

Genesis 21 in the FBV

Genesis 21 in the FEB

Genesis 21 in the GGMNT

Genesis 21 in the GNT

Genesis 21 in the HARY

Genesis 21 in the HNT

Genesis 21 in the IRVA

Genesis 21 in the IRVB

Genesis 21 in the IRVG

Genesis 21 in the IRVH

Genesis 21 in the IRVK

Genesis 21 in the IRVM

Genesis 21 in the IRVM2

Genesis 21 in the IRVO

Genesis 21 in the IRVP

Genesis 21 in the IRVT

Genesis 21 in the IRVT2

Genesis 21 in the IRVU

Genesis 21 in the ISVN

Genesis 21 in the JSNT

Genesis 21 in the KAPI

Genesis 21 in the KBT1ETNIK

Genesis 21 in the KBV

Genesis 21 in the KJV

Genesis 21 in the KNFD

Genesis 21 in the LBA

Genesis 21 in the LBLA

Genesis 21 in the LNT

Genesis 21 in the LSV

Genesis 21 in the MAAL

Genesis 21 in the MBV

Genesis 21 in the MBV2

Genesis 21 in the MHNT

Genesis 21 in the MKNFD

Genesis 21 in the MNG

Genesis 21 in the MNT

Genesis 21 in the MNT2

Genesis 21 in the MRS1T

Genesis 21 in the NAA

Genesis 21 in the NASB

Genesis 21 in the NBLA

Genesis 21 in the NBS

Genesis 21 in the NBVTP

Genesis 21 in the NET2

Genesis 21 in the NIV11

Genesis 21 in the NNT

Genesis 21 in the NNT2

Genesis 21 in the NNT3

Genesis 21 in the PDDPT

Genesis 21 in the PFNT

Genesis 21 in the RMNT

Genesis 21 in the SBIAS

Genesis 21 in the SBIBS

Genesis 21 in the SBIBS2

Genesis 21 in the SBICS

Genesis 21 in the SBIDS

Genesis 21 in the SBIGS

Genesis 21 in the SBIHS

Genesis 21 in the SBIIS

Genesis 21 in the SBIIS2

Genesis 21 in the SBIIS3

Genesis 21 in the SBIKS

Genesis 21 in the SBIKS2

Genesis 21 in the SBIMS

Genesis 21 in the SBIOS

Genesis 21 in the SBIPS

Genesis 21 in the SBISS

Genesis 21 in the SBITS

Genesis 21 in the SBITS2

Genesis 21 in the SBITS3

Genesis 21 in the SBITS4

Genesis 21 in the SBIUS

Genesis 21 in the SBIVS

Genesis 21 in the SBT

Genesis 21 in the SBT1E

Genesis 21 in the SCHL

Genesis 21 in the SNT

Genesis 21 in the SUSU

Genesis 21 in the SUSU2

Genesis 21 in the SYNO

Genesis 21 in the TBIAOTANT

Genesis 21 in the TBT1E

Genesis 21 in the TBT1E2

Genesis 21 in the TFTIP

Genesis 21 in the TFTU

Genesis 21 in the TGNTATF3T

Genesis 21 in the THAI

Genesis 21 in the TNFD

Genesis 21 in the TNT

Genesis 21 in the TNTIK

Genesis 21 in the TNTIL

Genesis 21 in the TNTIN

Genesis 21 in the TNTIP

Genesis 21 in the TNTIZ

Genesis 21 in the TOMA

Genesis 21 in the TTENT

Genesis 21 in the UBG

Genesis 21 in the UGV

Genesis 21 in the UGV2

Genesis 21 in the UGV3

Genesis 21 in the VBL

Genesis 21 in the VDCC

Genesis 21 in the YALU

Genesis 21 in the YAPE

Genesis 21 in the YBVTP

Genesis 21 in the ZBP