Genesis 39 (BIB)
1 А Язэпа зьвялі ў Егіпет. І купіў яго з рук Ізмаільцянаў, якія прывялі яго туды, Егіпцянін Патыфар, царадворац фараонаў, начальнік целаахоўцаў. 2 І быў Гасподзь зь Язэпам: яму спрыяў посьпех у дзеях і ён жыў у доме гаспадара свайго, Егіпцяніна. 3 І ўбачыў гаспадар ягоны, што Гасподзь зь ім, і што ўсяму, што ён робіць, Гасподзь у руках ягоных дае посьпех. 4 І здабыў Язэп у вачах ягоных упадабаньне і служыў яму. І ён паставіў яго над домам сваім, і ўсё, што меў, аддаў на рукі яму. 5 І з таго часу, як ён паставіў яго над домам сваім і над усім, што меў, Гасподзь дабраславіў дом Егіпцяніна дзеля Язэпа, і было дабраславеньне Гасподняе на ўсім, што меў ён у доме і ў полі. 6 І пакінуў ён усё, што меў, у руках у Язэпа, і ня ведаў пры ім нічога, акрамя хлеба, які ён еў. А Язэп быў прыгожы станам і прыгожы з твару. 7 І зьвярнула позірк на Язэпа жонка гаспадара ягонага і сказала: сьпі са мною. 8 Але ён адмовіўся і сказаў жонцы гаспадара свайго: вось, гаспадар мой ня рупіцца пры мне пра нішто ў доме, і ўсё, што мае, аддаў у мае рукі; 9 няма болей мяне ў доме гэтым; і ён не забараніў мне нічога, акрамя цябе, бо ты жонка яму; як жа зраблю я гэта вялікае ліха і зграшу прад Богам? 10 Калі так яна штодня гаварыла Язэпу, а ён ня слухаўся яе, каб спаць зь ёю і быць зь ёю, 11 сталася аднаго дня, што ён увайшоў у дом рабіць справу сваю, а нікога з хатніх тут у доме ня было; 12 яна схапіла яго за вопратку ягоную і сказала: кладзіся са мною. Але ён, пакінуўшы вопратку сваю ў руках у яе, пабег і выбег прэч. 13 А яна, убачыўшы, што ён пакінуў вопратку сваю ў руках у яе і пабег прэч, 14 клікнула хатніх сваіх і сказала ім так: паглядзеце, ён прывёў да нас Габрэя зьдзекавацца з нас. Ён прыйшоў да мяне, каб легчы са мною; але я закрычала моцным голасам, 15 І ён, пачуўшы, што я падняла лямант і закрычала, пакінуў у мяне вопртаку сваю, і пабег, і выбег прэч. 16 І пакінула вопратку ягоную ў сябе да прыходу гаспадара ягонага ў дом свой. 17 І пераказала яму тыя самыя словы, кажучы: раб Габрэй, якога ты прывёў да нас, прыходзіў да мяне зьдзекавацца зь мяне; 18 але, калі я падняла лямант і закрычала, ён пакінуў у мяне вопратку сваю і выбег прэч. 19 Калі гаспадар ягоны пачуў словы жонкі сваёй, якія яна сказала яму, кажучы: так учыніў са мною раб твой, - дык запалаў гневам; 20 і ўзяў Язэпа гаспадар ягоны і аддаў яго ў цямніцу, дзе ўвязьнены вязьні цара. І быў ён там у цямніцы. 21 І Гасподзь быў зь Язэпам, і зрабіў яму ласку, і дараваў яму ўпадабаньне ў вачах начальніка цямніцы. 22 І аддаў начальнік цямніцы ў рукі Язэпу ўсіх вязьняў, якія былі ў цямніцы, і ва ўсім, што яны там ні рабілі, ён быў распарадчыкам. 23 Начальнік цямніцы і не глядзеў ні за чым, што было ў яго ў руках, бо Гасподзь быў зь Язэпам, і ва ўсім, што ён рабіў, Гасподзь даваў посьпех.
In Other Versions
Genesis 39 in the ANGEFD
Genesis 39 in the ANTPNG2D
Genesis 39 in the AS21
Genesis 39 in the BAGH
Genesis 39 in the BBPNG
Genesis 39 in the BBT1E
Genesis 39 in the BDS
Genesis 39 in the BEV
Genesis 39 in the BHAD
Genesis 39 in the BLPT
Genesis 39 in the BNT
Genesis 39 in the BNTABOOT
Genesis 39 in the BNTLV
Genesis 39 in the BOATCB
Genesis 39 in the BOATCB2
Genesis 39 in the BOBCV
Genesis 39 in the BOCNT
Genesis 39 in the BOECS
Genesis 39 in the BOGWICC
Genesis 39 in the BOHCB
Genesis 39 in the BOHCV
Genesis 39 in the BOHLNT
Genesis 39 in the BOHNTLTAL
Genesis 39 in the BOICB
Genesis 39 in the BOILNTAP
Genesis 39 in the BOITCV
Genesis 39 in the BOKCV
Genesis 39 in the BOKCV2
Genesis 39 in the BOKHWOG
Genesis 39 in the BOKSSV
Genesis 39 in the BOLCB
Genesis 39 in the BOLCB2
Genesis 39 in the BOMCV
Genesis 39 in the BONAV
Genesis 39 in the BONCB
Genesis 39 in the BONLT
Genesis 39 in the BONUT2
Genesis 39 in the BOPLNT
Genesis 39 in the BOSCB
Genesis 39 in the BOSNC
Genesis 39 in the BOTLNT
Genesis 39 in the BOVCB
Genesis 39 in the BOYCB
Genesis 39 in the BPBB
Genesis 39 in the BPH
Genesis 39 in the BSB
Genesis 39 in the CCB
Genesis 39 in the CUV
Genesis 39 in the CUVS
Genesis 39 in the DBT
Genesis 39 in the DGDNT
Genesis 39 in the DHNT
Genesis 39 in the DNT
Genesis 39 in the ELBE
Genesis 39 in the EMTV
Genesis 39 in the ESV
Genesis 39 in the FBV
Genesis 39 in the FEB
Genesis 39 in the GGMNT
Genesis 39 in the GNT
Genesis 39 in the HARY
Genesis 39 in the HNT
Genesis 39 in the IRVA
Genesis 39 in the IRVB
Genesis 39 in the IRVG
Genesis 39 in the IRVH
Genesis 39 in the IRVK
Genesis 39 in the IRVM
Genesis 39 in the IRVM2
Genesis 39 in the IRVO
Genesis 39 in the IRVP
Genesis 39 in the IRVT
Genesis 39 in the IRVT2
Genesis 39 in the IRVU
Genesis 39 in the ISVN
Genesis 39 in the JSNT
Genesis 39 in the KAPI
Genesis 39 in the KBT1ETNIK
Genesis 39 in the KBV
Genesis 39 in the KJV
Genesis 39 in the KNFD
Genesis 39 in the LBA
Genesis 39 in the LBLA
Genesis 39 in the LNT
Genesis 39 in the LSV
Genesis 39 in the MAAL
Genesis 39 in the MBV
Genesis 39 in the MBV2
Genesis 39 in the MHNT
Genesis 39 in the MKNFD
Genesis 39 in the MNG
Genesis 39 in the MNT
Genesis 39 in the MNT2
Genesis 39 in the MRS1T
Genesis 39 in the NAA
Genesis 39 in the NASB
Genesis 39 in the NBLA
Genesis 39 in the NBS
Genesis 39 in the NBVTP
Genesis 39 in the NET2
Genesis 39 in the NIV11
Genesis 39 in the NNT
Genesis 39 in the NNT2
Genesis 39 in the NNT3
Genesis 39 in the PDDPT
Genesis 39 in the PFNT
Genesis 39 in the RMNT
Genesis 39 in the SBIAS
Genesis 39 in the SBIBS
Genesis 39 in the SBIBS2
Genesis 39 in the SBICS
Genesis 39 in the SBIDS
Genesis 39 in the SBIGS
Genesis 39 in the SBIHS
Genesis 39 in the SBIIS
Genesis 39 in the SBIIS2
Genesis 39 in the SBIIS3
Genesis 39 in the SBIKS
Genesis 39 in the SBIKS2
Genesis 39 in the SBIMS
Genesis 39 in the SBIOS
Genesis 39 in the SBIPS
Genesis 39 in the SBISS
Genesis 39 in the SBITS
Genesis 39 in the SBITS2
Genesis 39 in the SBITS3
Genesis 39 in the SBITS4
Genesis 39 in the SBIUS
Genesis 39 in the SBIVS
Genesis 39 in the SBT
Genesis 39 in the SBT1E
Genesis 39 in the SCHL
Genesis 39 in the SNT
Genesis 39 in the SUSU
Genesis 39 in the SUSU2
Genesis 39 in the SYNO
Genesis 39 in the TBIAOTANT
Genesis 39 in the TBT1E
Genesis 39 in the TBT1E2
Genesis 39 in the TFTIP
Genesis 39 in the TFTU
Genesis 39 in the TGNTATF3T
Genesis 39 in the THAI
Genesis 39 in the TNFD
Genesis 39 in the TNT
Genesis 39 in the TNTIK
Genesis 39 in the TNTIL
Genesis 39 in the TNTIN
Genesis 39 in the TNTIP
Genesis 39 in the TNTIZ
Genesis 39 in the TOMA
Genesis 39 in the TTENT
Genesis 39 in the UBG
Genesis 39 in the UGV
Genesis 39 in the UGV2
Genesis 39 in the UGV3
Genesis 39 in the VBL
Genesis 39 in the VDCC
Genesis 39 in the YALU
Genesis 39 in the YAPE
Genesis 39 in the YBVTP
Genesis 39 in the ZBP