Genesis 45 (BIB)
1 Язэп ня мог болей стрымлівацца пры ўсіх, што стаялі каля яго, і закрычаў: выведзіце ад мяне ўсіх. І не заставалася каля Язэпа нікога, калі ён адкрыўся братам сваім. 2 І моцна загаласіў ён, і пачулі Егіпцяне, і пачуў дом фараонаў. 3 І сказаў Язэп братам сваім: я - Язэп, ці жывы яшчэ бацька мой? Але браты ягоныя не маглі адказваць яму, бо яны сумеліся перад ім. 4 І сказаў Язэп братам сваім: падыдзеце да мяне. Яны падышлі. Ён сказаў: я - Язэп, брат ваш, якога вы прадалі ў Егіпет; 5 але цяпер не маркоцьцеся і не шкадуйце пра тое, што вы прадалі мяне сюды, бо паслаў мяне Бог перад вамі, каб захаваць вам жыцьцё; 6 бо цяпер два гады голаду на зямлі: яшчэ пяць гадоў, калі ні араць, ні жаць ня будуць; 7 Бог паслаў мяне перад вамі, каб пакінуць вас на зямлі і захаваць ваша жыцьцё вялікім збавеньнем. 8 Дык вось, ня вы паслалі мяне сюды, а Бог, Які і паставіў мяне бацькам фараону і гаспадаром ва ўсім доме ягоным і валадаром ва ўсёй зямлі Егіпецкай. 9 Ідзеце хутчэй да бацькі майго і скажэце яму: так кажа сын твой Язэп: Бог паставіў мяне гаспадаром над усім Егіптам: прыйдзі да мяне, не марудзь; 10 ты будзеш жыць у зямлі Гесэм і будзеш блізка ад мяне, ты і сыны твае, і сыны сыноў тваіх, і дробнае і буйное быдла тваё, і ўсё тваё; 11 і пракармлю цябе там, бо голад будзе яшчэ пяць гадоў, каб не згалеў ты і дом твой і ўсё тваё. 12 І вось вочы вашыя і вочы брата майго Веньяміна бачаць, што гэта мае вусны гавораць з вамі: 13 скажэце ж бацьку майму пра ўсю славу маю ў Егіпце і пра ўсё, што вы бачылі, і прывядзеце хутчэй бацьку майго сюды. 14 І ўпаў ён на шыю Веньяміну, брату свайму, і плакаў, і Веньямін плакаў на шыі ў яго. 15 І цалаваў усіх братоў сваіх і плакаў, абдымаючы іх. Потым гутарылі зь ім браты ягоныя. 16 Прайшла ў доме фараонавым чутка, што прыйшлі браты Язэпавы; і прыемна было фараону і рабам ягоным. 17 І сказаў фараон Язэпу: скажы братам тваім: вось, што зрабеце: наўючце быдла ваша і ступайце ў зямлю Ханаанскую; 18 і вазьмеце бацьку вашага і прыйдзеце да мяне; я дам вам дабро ў зямлі Егіпецкай, і вы будзеце есьці тлушч зямлі. 19 Табе ж загадваю сказаць ім: зрабеце гэта; вазьмеце сабе зь зямлі Егіпецкай калясьніц дзецям вашым і жонкам вашым, і прывязеце бацьку вашага і прыйдзеце; 20 і не шкадуйце рэчаў вашых, бо дабро з усёй зямлі Егіпецкай дам вам. 21 Так і зрабілі сыны Ізраілевыя. І даў ім Язэп калясьніцы, загадам фараона, і даў ім запас на дарогу; 22 кожнаму зь іх ён даў зьмену вопраткі, а Веньяміну даў трыста срэбранікаў і пяць зьмен вопраткі; 23 і бацьку свайму таксама паслаў дзесяць аслоў, наўючаных дабром Егіпецкім, і дзесяць асьліц, наўючаных зернем, хлебам і прыпасамі бацьку свайму на дарогу. 24 І адпусьціў братоў сваіх, і яны пайшлі. І сказаў ім: не сварэцеся ў дарозе. 25 І пайшлі яны зь Егіпта, і прыйшлі ў зямлю Ханаанскую да Якава, бацькі свайго, 26 і паведамілі яму, сказаўшы: Язэп жывы і цяпер валадарыць над усёю зямлёю Егіпецкаю. Але сэрца ягонае сумелася, бо ён ня верыў ім. 27 А калі яны пераказалі яму словы Язэпа, якія ён казаў ім, і калі ўбачыў калясьніцы, якія прыслаў Язэп, каб везьці яго, тады ажыў дух Якава, бацькі іхняга, 28 і сказаў Ізраіль: досыць, яшчэ жывы сын мой Язэп; пайду і ўбачу яго, пакуль не памру.
In Other Versions
Genesis 45 in the ANGEFD
Genesis 45 in the ANTPNG2D
Genesis 45 in the AS21
Genesis 45 in the BAGH
Genesis 45 in the BBPNG
Genesis 45 in the BBT1E
Genesis 45 in the BDS
Genesis 45 in the BEV
Genesis 45 in the BHAD
Genesis 45 in the BLPT
Genesis 45 in the BNT
Genesis 45 in the BNTABOOT
Genesis 45 in the BNTLV
Genesis 45 in the BOATCB
Genesis 45 in the BOATCB2
Genesis 45 in the BOBCV
Genesis 45 in the BOCNT
Genesis 45 in the BOECS
Genesis 45 in the BOGWICC
Genesis 45 in the BOHCB
Genesis 45 in the BOHCV
Genesis 45 in the BOHLNT
Genesis 45 in the BOHNTLTAL
Genesis 45 in the BOICB
Genesis 45 in the BOILNTAP
Genesis 45 in the BOITCV
Genesis 45 in the BOKCV
Genesis 45 in the BOKCV2
Genesis 45 in the BOKHWOG
Genesis 45 in the BOKSSV
Genesis 45 in the BOLCB
Genesis 45 in the BOLCB2
Genesis 45 in the BOMCV
Genesis 45 in the BONAV
Genesis 45 in the BONCB
Genesis 45 in the BONLT
Genesis 45 in the BONUT2
Genesis 45 in the BOPLNT
Genesis 45 in the BOSCB
Genesis 45 in the BOSNC
Genesis 45 in the BOTLNT
Genesis 45 in the BOVCB
Genesis 45 in the BOYCB
Genesis 45 in the BPBB
Genesis 45 in the BPH
Genesis 45 in the BSB
Genesis 45 in the CCB
Genesis 45 in the CUV
Genesis 45 in the CUVS
Genesis 45 in the DBT
Genesis 45 in the DGDNT
Genesis 45 in the DHNT
Genesis 45 in the DNT
Genesis 45 in the ELBE
Genesis 45 in the EMTV
Genesis 45 in the ESV
Genesis 45 in the FBV
Genesis 45 in the FEB
Genesis 45 in the GGMNT
Genesis 45 in the GNT
Genesis 45 in the HARY
Genesis 45 in the HNT
Genesis 45 in the IRVA
Genesis 45 in the IRVB
Genesis 45 in the IRVG
Genesis 45 in the IRVH
Genesis 45 in the IRVK
Genesis 45 in the IRVM
Genesis 45 in the IRVM2
Genesis 45 in the IRVO
Genesis 45 in the IRVP
Genesis 45 in the IRVT
Genesis 45 in the IRVT2
Genesis 45 in the IRVU
Genesis 45 in the ISVN
Genesis 45 in the JSNT
Genesis 45 in the KAPI
Genesis 45 in the KBT1ETNIK
Genesis 45 in the KBV
Genesis 45 in the KJV
Genesis 45 in the KNFD
Genesis 45 in the LBA
Genesis 45 in the LBLA
Genesis 45 in the LNT
Genesis 45 in the LSV
Genesis 45 in the MAAL
Genesis 45 in the MBV
Genesis 45 in the MBV2
Genesis 45 in the MHNT
Genesis 45 in the MKNFD
Genesis 45 in the MNG
Genesis 45 in the MNT
Genesis 45 in the MNT2
Genesis 45 in the MRS1T
Genesis 45 in the NAA
Genesis 45 in the NASB
Genesis 45 in the NBLA
Genesis 45 in the NBS
Genesis 45 in the NBVTP
Genesis 45 in the NET2
Genesis 45 in the NIV11
Genesis 45 in the NNT
Genesis 45 in the NNT2
Genesis 45 in the NNT3
Genesis 45 in the PDDPT
Genesis 45 in the PFNT
Genesis 45 in the RMNT
Genesis 45 in the SBIAS
Genesis 45 in the SBIBS
Genesis 45 in the SBIBS2
Genesis 45 in the SBICS
Genesis 45 in the SBIDS
Genesis 45 in the SBIGS
Genesis 45 in the SBIHS
Genesis 45 in the SBIIS
Genesis 45 in the SBIIS2
Genesis 45 in the SBIIS3
Genesis 45 in the SBIKS
Genesis 45 in the SBIKS2
Genesis 45 in the SBIMS
Genesis 45 in the SBIOS
Genesis 45 in the SBIPS
Genesis 45 in the SBISS
Genesis 45 in the SBITS
Genesis 45 in the SBITS2
Genesis 45 in the SBITS3
Genesis 45 in the SBITS4
Genesis 45 in the SBIUS
Genesis 45 in the SBIVS
Genesis 45 in the SBT
Genesis 45 in the SBT1E
Genesis 45 in the SCHL
Genesis 45 in the SNT
Genesis 45 in the SUSU
Genesis 45 in the SUSU2
Genesis 45 in the SYNO
Genesis 45 in the TBIAOTANT
Genesis 45 in the TBT1E
Genesis 45 in the TBT1E2
Genesis 45 in the TFTIP
Genesis 45 in the TFTU
Genesis 45 in the TGNTATF3T
Genesis 45 in the THAI
Genesis 45 in the TNFD
Genesis 45 in the TNT
Genesis 45 in the TNTIK
Genesis 45 in the TNTIL
Genesis 45 in the TNTIN
Genesis 45 in the TNTIP
Genesis 45 in the TNTIZ
Genesis 45 in the TOMA
Genesis 45 in the TTENT
Genesis 45 in the UBG
Genesis 45 in the UGV
Genesis 45 in the UGV2
Genesis 45 in the UGV3
Genesis 45 in the VBL
Genesis 45 in the VDCC
Genesis 45 in the YALU
Genesis 45 in the YAPE
Genesis 45 in the YBVTP
Genesis 45 in the ZBP