Isaiah 8 (BIB)

1 І сказаў мне Гасподзь: вазьмі сабе вялікі сувой і накрэсьлі на ім чалавечымі пісьмёнамі: магер-шэлал-хаш-баз. 2 І я ўзяў сабе верных сьведкаў: Урыю сьвятара і Захарыю, сына Варахіінавага, 3 і наблізіўся я да прарочыцы, і яна зачала і нарадзіла сына. І сказаў мне Гасподзь: назаві яго імем: магер-шэлал-хаш-баз; 4 бо перш, чым дзіця навучыцца вымаўляць: «бацька мой», «маці мая», багацьці Дамаска і здабычы Самарыйскія панясуць перад царом Асірыйскім. 5 І гаварыў далей Гасподзь да мяне і сказаў яшчэ: 6 за тое, што гэты народ пагарджае водамі Сілаама, што плывуць ціха, і захапляецца Рэцынам і сынам Рэмалііным, 7 навядзе на яго Гасподзь воды бурлівыя і вялікія - цара Асірыйскага з усёю славаю ягонай; і падымецца яна ва ўсіх пратоках сваіх і выйдзе з усіх берагоў сваіх; 8 і пойдзе па Юдэі, і затопіць яе, і высока падымецца - дастане да шыі; і размах крылаў яе будзе на ўсю шырыню зямлі Тваёй, Эмануіле! 9 Варагуйце, народы, але дрыжэце, і слухайце, усе далёкія землі! Узбройвайцеся, але дрыжэце; узбройвайцеся, але дрыжэце! 10 Намышляйце намыслы, але яны задарэмняцца; кажэце слова, але яно ня спраўдзіцца: бо з намі Бог! 11 Бо так казаў мне Гасподзь, трымаючы на мне моцную руку і асьцерагаючы мяне не хадзіць дарогаю гэтага народа, і сказаў: 12 «не называйце змоваю ўсяго таго, што народ гэты называе змоваю; і ня бойцеся таго, чаго ён баіцца, і ня дрыжэце. 13 Госпада Саваофа - Яго шануйце сьвята, і Ён - страх ваш, і Ён - дрыжаньне вашае! 14 І будзе Ён сьвятыняю і каменем спатыканьня, і скалою спакусы абодвум дамам Ізраіля, пасткай і сеткай жыхарам Ерусаліма. 15 І многія зь іх спатыкнуцца і ўпадуць і разаб'юцца, і заблытаюцца ў сетцы і будуць злоўленыя. 16 Завяжы сьведчаньне, і запячатай навуку пры вучнях маіх». 17 Дык вось я спадзяюся на Госпада, Які схаваў аблічча Сваё ад дома Якаўлевага, і спадзяюся на Яго. 18 Вось я і дзеці, якіх даў мне Гасподзь, мы як азнакі і папярэджаньні ў Ізраілі ад Госпада Саваофа, Які жыве на гары Сіён. 19 І калі скажуць вам: зьвярнецеся да заклінальнікаў духаў памерлых і да чарадзеяў, да шаптуноў і нутрамоўцаў, - тады адказвайце: ці не павінен народ зьвяртацца да свайго Бога? ці пытаюцца ў мёртвых пра жывых? 20 Зьвяртайцеся да закона і сьведчаньня. Калі яны не гавораць, як гэтае слова, дык няма ў ім сьвятла. 21 І будуць яны бадзяцца па зямлі, жорстка ўцісканыя і галодныя; і ў часы голаду будуць злавацца, клясьці цара свайго і Бога. 22 І паглядзяць угору, і паглядзяць на зямлю; і вось - гора і змрок, густая цемра, і будуць укінуты ў цемру. Але не заўсёды будзе змрок там, дзе цяпер ён згусьціўся.

In Other Versions

Isaiah 8 in the ANGEFD

Isaiah 8 in the ANTPNG2D

Isaiah 8 in the AS21

Isaiah 8 in the BAGH

Isaiah 8 in the BBPNG

Isaiah 8 in the BBT1E

Isaiah 8 in the BDS

Isaiah 8 in the BEV

Isaiah 8 in the BHAD

Isaiah 8 in the BLPT

Isaiah 8 in the BNT

Isaiah 8 in the BNTABOOT

Isaiah 8 in the BNTLV

Isaiah 8 in the BOATCB

Isaiah 8 in the BOATCB2

Isaiah 8 in the BOBCV

Isaiah 8 in the BOCNT

Isaiah 8 in the BOECS

Isaiah 8 in the BOGWICC

Isaiah 8 in the BOHCB

Isaiah 8 in the BOHCV

Isaiah 8 in the BOHLNT

Isaiah 8 in the BOHNTLTAL

Isaiah 8 in the BOICB

Isaiah 8 in the BOILNTAP

Isaiah 8 in the BOITCV

Isaiah 8 in the BOKCV

Isaiah 8 in the BOKCV2

Isaiah 8 in the BOKHWOG

Isaiah 8 in the BOKSSV

Isaiah 8 in the BOLCB

Isaiah 8 in the BOLCB2

Isaiah 8 in the BOMCV

Isaiah 8 in the BONAV

Isaiah 8 in the BONCB

Isaiah 8 in the BONLT

Isaiah 8 in the BONUT2

Isaiah 8 in the BOPLNT

Isaiah 8 in the BOSCB

Isaiah 8 in the BOSNC

Isaiah 8 in the BOTLNT

Isaiah 8 in the BOVCB

Isaiah 8 in the BOYCB

Isaiah 8 in the BPBB

Isaiah 8 in the BPH

Isaiah 8 in the BSB

Isaiah 8 in the CCB

Isaiah 8 in the CUV

Isaiah 8 in the CUVS

Isaiah 8 in the DBT

Isaiah 8 in the DGDNT

Isaiah 8 in the DHNT

Isaiah 8 in the DNT

Isaiah 8 in the ELBE

Isaiah 8 in the EMTV

Isaiah 8 in the ESV

Isaiah 8 in the FBV

Isaiah 8 in the FEB

Isaiah 8 in the GGMNT

Isaiah 8 in the GNT

Isaiah 8 in the HARY

Isaiah 8 in the HNT

Isaiah 8 in the IRVA

Isaiah 8 in the IRVB

Isaiah 8 in the IRVG

Isaiah 8 in the IRVH

Isaiah 8 in the IRVK

Isaiah 8 in the IRVM

Isaiah 8 in the IRVM2

Isaiah 8 in the IRVO

Isaiah 8 in the IRVP

Isaiah 8 in the IRVT

Isaiah 8 in the IRVT2

Isaiah 8 in the IRVU

Isaiah 8 in the ISVN

Isaiah 8 in the JSNT

Isaiah 8 in the KAPI

Isaiah 8 in the KBT1ETNIK

Isaiah 8 in the KBV

Isaiah 8 in the KJV

Isaiah 8 in the KNFD

Isaiah 8 in the LBA

Isaiah 8 in the LBLA

Isaiah 8 in the LNT

Isaiah 8 in the LSV

Isaiah 8 in the MAAL

Isaiah 8 in the MBV

Isaiah 8 in the MBV2

Isaiah 8 in the MHNT

Isaiah 8 in the MKNFD

Isaiah 8 in the MNG

Isaiah 8 in the MNT

Isaiah 8 in the MNT2

Isaiah 8 in the MRS1T

Isaiah 8 in the NAA

Isaiah 8 in the NASB

Isaiah 8 in the NBLA

Isaiah 8 in the NBS

Isaiah 8 in the NBVTP

Isaiah 8 in the NET2

Isaiah 8 in the NIV11

Isaiah 8 in the NNT

Isaiah 8 in the NNT2

Isaiah 8 in the NNT3

Isaiah 8 in the PDDPT

Isaiah 8 in the PFNT

Isaiah 8 in the RMNT

Isaiah 8 in the SBIAS

Isaiah 8 in the SBIBS

Isaiah 8 in the SBIBS2

Isaiah 8 in the SBICS

Isaiah 8 in the SBIDS

Isaiah 8 in the SBIGS

Isaiah 8 in the SBIHS

Isaiah 8 in the SBIIS

Isaiah 8 in the SBIIS2

Isaiah 8 in the SBIIS3

Isaiah 8 in the SBIKS

Isaiah 8 in the SBIKS2

Isaiah 8 in the SBIMS

Isaiah 8 in the SBIOS

Isaiah 8 in the SBIPS

Isaiah 8 in the SBISS

Isaiah 8 in the SBITS

Isaiah 8 in the SBITS2

Isaiah 8 in the SBITS3

Isaiah 8 in the SBITS4

Isaiah 8 in the SBIUS

Isaiah 8 in the SBIVS

Isaiah 8 in the SBT

Isaiah 8 in the SBT1E

Isaiah 8 in the SCHL

Isaiah 8 in the SNT

Isaiah 8 in the SUSU

Isaiah 8 in the SUSU2

Isaiah 8 in the SYNO

Isaiah 8 in the TBIAOTANT

Isaiah 8 in the TBT1E

Isaiah 8 in the TBT1E2

Isaiah 8 in the TFTIP

Isaiah 8 in the TFTU

Isaiah 8 in the TGNTATF3T

Isaiah 8 in the THAI

Isaiah 8 in the TNFD

Isaiah 8 in the TNT

Isaiah 8 in the TNTIK

Isaiah 8 in the TNTIL

Isaiah 8 in the TNTIN

Isaiah 8 in the TNTIP

Isaiah 8 in the TNTIZ

Isaiah 8 in the TOMA

Isaiah 8 in the TTENT

Isaiah 8 in the UBG

Isaiah 8 in the UGV

Isaiah 8 in the UGV2

Isaiah 8 in the UGV3

Isaiah 8 in the VBL

Isaiah 8 in the VDCC

Isaiah 8 in the YALU

Isaiah 8 in the YAPE

Isaiah 8 in the YBVTP

Isaiah 8 in the ZBP