Joshua 11 (BIB)
1 Пачуўшы гэта, Явін, цар Асорскі, паслаў да Ёвава, цара Мадонскага, і да цара Шымронскага, і да цара Ахсафскага, 2 і да цароў, якія жылі на поўначы на гары і на раўніне з паўднёвага боку Хінэрота, і на нізкіх мясьцінах, і ў Нафот-Доры на захад, 3 да Хананэяў, якія жылі на ўсход і да мора, да Амарэяў і Хэтэяў, да Фэрэзэяў і да Евусэяў, якія жылі на гары, і да Эвэяў, якія жылі каля Эрмона ў зямлі Масіфе. 4 І выступілі яны і ўсё рушэньне іхняе зь імі шматлікі народ, які мноствам раўняўся пяску марскому на беразе; і коней і калясьніц было вельмі многа. 5 І сабраліся ўсе цары гэтыя, і прыйшлі і разьмясьціліся табарам разам каля водаў Мэромскіх, каб зацяцца зь Ізраілем. 6 Але Гасподзь сказаў Ісусу: ня бойся іх, бо заўтра, пад гэты самы час, Я аддам усіх на пабіваньне Ізраіля; а коням іхнім падрэж жылы і калясьніцы іхнія спалі агнём. 7 Ісус і зь ім увесь народ, здольны ваяваць, неспадзявана выйшлі на іх да водаў Мэромскіх і напалі на іх. 8 І аддаў іх Гасподзь у рукі Ізраільцянам, і пабілі яны іх, і гналіся за імі да Сідона вялікага і да Місрэфот-Маіма і да даліны Міцфы на ўсход, і перабілі іх, так што нікога зь іх не засталося, хто ацалеў бы. 9 І абышоўся Ісус зь імі так, як сказаў яму Гасподзь: коням іх перарэзаў жылы і калясьніцы іхнія спаліў агнём. 10 Тым самым часам Ісус, вярнуўшыся, узяў Асор і цара яго забіў мечам; 11 і пабілі ўсё, што дыхала, што было ў ім, мечам, пракляўшы: не засталося ніводнай душы; а Асор спаліў ён агнём. 12 І ўсе гарады цароў гэтых і ўсіх цароў іх узяў Ісус і пабіў мечам, пракляўшы іх, як загадаў Майсей, раб Гасподні; 13 зрэшты, усе гарады, што ляжалі на ўзвышшы, не палілі Ізраільцяне, апрача аднаго Асора, які спаліў Ісус. 14 А ўсю здабычу з гарадоў гэтых і быдла разрабавалі сыны Ізраілевыя сабе; а людзей усіх перабілі мечам, так што вынішчылі ўсіх іх: не пакінулі ніводнай душы. 15 Як загадаў Гасподзь Майсею, рабу Свайму, так Майсей наказаў Ісусу, а Ісус так і зрабіў: не адступіўся ад ніводнага слова ва ўсім, што загадаў Гасподзь Майсею. 16 Такім чынам Ісус узяў усю гэтую нагорную зямлю, усю зямлю паўднёвую, усю зямлю Гашэн і нізінныя мясьціны, і раўніну і гару Ізраілевую, і нізінныя мясьціны каля гары, 17 ад гары Халак, якая прасьціраецца да Сэіра, да Ваал-Гада ў даліне Ліванскай, каля гары Эрмона, і ўсіх цароў іх узяў, пабіў іх і пазабіваў. 18 Доўгі час Ісус вёў вайну з усімі гэтымі царамі. 19 Ня было горада, які заключыў бы мір з сынамі Ізраілевымі, апрача Эвэяў, жыхароў Гаваона: усё ўзялі яны вайною; 20 бо ад Госпада было тое, што яны зжарсьцьвілі сэрца сваё і вайною сустракалі Ізраіля - дзеля таго, каб былі праклятыя і каб ня было ім літасьці, а каб зьнішчаны былі так, як загадаў Гасподзь Майсею. 21 Тым самым часам прыйшоў Ісус і пабіў Энакімаў на гары, у Хэўроне, у Давіры, у Анаве, на ўсёй гары Юдавай і на ўсёй гары Ізраілевай; з гарадамі іхнімі аддаў іх Ісус праклёну; 22 не засталося ніводнага з Энакімаў у зямлі сыноў Ізраілевых, засталіся толькі ў Газе, у Гэце і ў Азоце. 23 Такім чынам узяў Ісус усю зямлю, як казаў Гасподзь Майсею, і аддаў яе Ісус Ізраільцянам, разьдзельна па плямёнах іхніх. І супакоілася зямля ад вайны.
In Other Versions
Joshua 11 in the ANGEFD
Joshua 11 in the ANTPNG2D
Joshua 11 in the AS21
Joshua 11 in the BAGH
Joshua 11 in the BBPNG
Joshua 11 in the BBT1E
Joshua 11 in the BDS
Joshua 11 in the BEV
Joshua 11 in the BHAD
Joshua 11 in the BLPT
Joshua 11 in the BNT
Joshua 11 in the BNTABOOT
Joshua 11 in the BNTLV
Joshua 11 in the BOATCB
Joshua 11 in the BOATCB2
Joshua 11 in the BOBCV
Joshua 11 in the BOCNT
Joshua 11 in the BOECS
Joshua 11 in the BOGWICC
Joshua 11 in the BOHCB
Joshua 11 in the BOHCV
Joshua 11 in the BOHLNT
Joshua 11 in the BOHNTLTAL
Joshua 11 in the BOICB
Joshua 11 in the BOILNTAP
Joshua 11 in the BOITCV
Joshua 11 in the BOKCV
Joshua 11 in the BOKCV2
Joshua 11 in the BOKHWOG
Joshua 11 in the BOKSSV
Joshua 11 in the BOLCB
Joshua 11 in the BOLCB2
Joshua 11 in the BOMCV
Joshua 11 in the BONAV
Joshua 11 in the BONCB
Joshua 11 in the BONLT
Joshua 11 in the BONUT2
Joshua 11 in the BOPLNT
Joshua 11 in the BOSCB
Joshua 11 in the BOSNC
Joshua 11 in the BOTLNT
Joshua 11 in the BOVCB
Joshua 11 in the BOYCB
Joshua 11 in the BPBB
Joshua 11 in the BPH
Joshua 11 in the BSB
Joshua 11 in the CCB
Joshua 11 in the CUV
Joshua 11 in the CUVS
Joshua 11 in the DBT
Joshua 11 in the DGDNT
Joshua 11 in the DHNT
Joshua 11 in the DNT
Joshua 11 in the ELBE
Joshua 11 in the EMTV
Joshua 11 in the ESV
Joshua 11 in the FBV
Joshua 11 in the FEB
Joshua 11 in the GGMNT
Joshua 11 in the GNT
Joshua 11 in the HARY
Joshua 11 in the HNT
Joshua 11 in the IRVA
Joshua 11 in the IRVB
Joshua 11 in the IRVG
Joshua 11 in the IRVH
Joshua 11 in the IRVK
Joshua 11 in the IRVM
Joshua 11 in the IRVM2
Joshua 11 in the IRVO
Joshua 11 in the IRVP
Joshua 11 in the IRVT
Joshua 11 in the IRVT2
Joshua 11 in the IRVU
Joshua 11 in the ISVN
Joshua 11 in the JSNT
Joshua 11 in the KAPI
Joshua 11 in the KBT1ETNIK
Joshua 11 in the KBV
Joshua 11 in the KJV
Joshua 11 in the KNFD
Joshua 11 in the LBA
Joshua 11 in the LBLA
Joshua 11 in the LNT
Joshua 11 in the LSV
Joshua 11 in the MAAL
Joshua 11 in the MBV
Joshua 11 in the MBV2
Joshua 11 in the MHNT
Joshua 11 in the MKNFD
Joshua 11 in the MNG
Joshua 11 in the MNT
Joshua 11 in the MNT2
Joshua 11 in the MRS1T
Joshua 11 in the NAA
Joshua 11 in the NASB
Joshua 11 in the NBLA
Joshua 11 in the NBS
Joshua 11 in the NBVTP
Joshua 11 in the NET2
Joshua 11 in the NIV11
Joshua 11 in the NNT
Joshua 11 in the NNT2
Joshua 11 in the NNT3
Joshua 11 in the PDDPT
Joshua 11 in the PFNT
Joshua 11 in the RMNT
Joshua 11 in the SBIAS
Joshua 11 in the SBIBS
Joshua 11 in the SBIBS2
Joshua 11 in the SBICS
Joshua 11 in the SBIDS
Joshua 11 in the SBIGS
Joshua 11 in the SBIHS
Joshua 11 in the SBIIS
Joshua 11 in the SBIIS2
Joshua 11 in the SBIIS3
Joshua 11 in the SBIKS
Joshua 11 in the SBIKS2
Joshua 11 in the SBIMS
Joshua 11 in the SBIOS
Joshua 11 in the SBIPS
Joshua 11 in the SBISS
Joshua 11 in the SBITS
Joshua 11 in the SBITS2
Joshua 11 in the SBITS3
Joshua 11 in the SBITS4
Joshua 11 in the SBIUS
Joshua 11 in the SBIVS
Joshua 11 in the SBT
Joshua 11 in the SBT1E
Joshua 11 in the SCHL
Joshua 11 in the SNT
Joshua 11 in the SUSU
Joshua 11 in the SUSU2
Joshua 11 in the SYNO
Joshua 11 in the TBIAOTANT
Joshua 11 in the TBT1E
Joshua 11 in the TBT1E2
Joshua 11 in the TFTIP
Joshua 11 in the TFTU
Joshua 11 in the TGNTATF3T
Joshua 11 in the THAI
Joshua 11 in the TNFD
Joshua 11 in the TNT
Joshua 11 in the TNTIK
Joshua 11 in the TNTIL
Joshua 11 in the TNTIN
Joshua 11 in the TNTIP
Joshua 11 in the TNTIZ
Joshua 11 in the TOMA
Joshua 11 in the TTENT
Joshua 11 in the UBG
Joshua 11 in the UGV
Joshua 11 in the UGV2
Joshua 11 in the UGV3
Joshua 11 in the VBL
Joshua 11 in the VDCC
Joshua 11 in the YALU
Joshua 11 in the YAPE
Joshua 11 in the YBVTP
Joshua 11 in the ZBP