Joshua 17 (BIB)
1 І выпала жэрабя калену Манасіінаму, бо ён быў першынец Язэпаў. Махіру, першынцу Манасіі, бацьку Галалада, адважнаму на вайне, дастаўся Галаад і Васан. 2 Дасталіся надзелы і астатнім сынам Манасіі, паводле родаў іхніх, і сынам Авіезэра, і сынам Хэлэка, і сынам Асрыіла, і сынам Шэхэма, і сынам Хэфэра, і сынам Шэміды. Вось дзеці Манасіі, сына Язэпавага, мужчынскага полу, паводле родаў іхніх. 3 А ў Салпаада, сына Хэфэравага, сына Галаадавага, сына Махіравага, сына Манасіінага, ня было сыноў, а дочкі. Вось імёны дочак ягоных: Махла, Ноа, Хогла, Мілка і Тырца. 4 Яны прыйшлі да сьвятара Элеазара, і да Ісуса, сына Нававага, і да правадыроў, і сказалі: Гасподзь загадаў Майсею даць нам надзел сярод братоў нашых. І дадзены ім надзел, паводле загаду Гасподняга, сярод братоў бацькі іхняга. 5 І выпала Манасіі дзесяць дзялянак, акрамя зямлі Галаадскай і Васанскай, якая за Ярданам; 6 бо дочкі сыноў Манасіі атрымалі надзел сярод сыноў ягоных, а зямля Галаадская дасталася астатнім сынам Манасіі. 7 Мяжа Манасіі ідзе ад Асіра да Міхмэтата, які насупраць Сіхема; адсюль мяжа ідзе направа да жыхароў Эн Тапуаха. 8 Зямля Тапуах дасталася Манасіі, а Тапуах каля мяжы Манасіінай - сынам Яфрэмавым. 9 Адсюль мяжа сыходзіць да патока Кана, з паўднёвага боку патока. Гарады гэтыя - Яфрэмавыя, хоць сярод гарадоў Манасіі. Мяжа Манасіі - на паўночным баку патока і канчаецца морам. 10 Што на поўдзень, тое Яфрэмава, а што на поўнач, тое Манасіінае: а мора было мяжою іхняй; да Асіра прымыкалі яны з паўночнага боку і да Ісахара з усходняга. 11 Каля Ісахара і Асіра - Манасіі Бэт-Чан і залежныя ад яго мясьціны, Іўлеам і залежныя ад яго мясьціны, жыхары Дора і залежныя ад яго мясьціны, жыхары Эн-Дора і залежныя ад яго мясьціны, жыхары Таанаха і залежныя ад яго мясьціны, жыхары Мэгідона і залежныя ад яго мясьціны, і трэцяя частка Натэта. 12 Сыны Манасііныя не маглі выгнаць жыхароў гарадоў гэтых, і Хананэі засталіся жыць у зямлі гэтай. 13 А калі сыны Ізраілевыя ўвабраліся ў сілу, тады Хананэяў зрабілі яны даньнікамі, але выгнаць ня выгналі іх. 14 Сыны Язэпа гаварылі Ісусу і сказалі: чаму ты даў мне ў надзел адно жэрабя і адну дзялянку, тым часам як я шматлюдны, бо так дабраславіў мяне Гасподзь? 15 Ісус сказаў ім: калі ты шматлюдны, дык ідзі ў лясы і там, у зямлі Фэрэзэяў і Рэфаімаў, расьцерабі сабе месца, калі гара Яфрэмавая табе цесная. 16 Сыны Язэпа сказалі: не застанецца за намі гара, бо жалезныя калясьніцы ўва ўсіх Хананэяў, якія жывуць у даліне, як у тых, якія ў Бэт-Сане і ў залежных ад яго мясьцінах, так і ў тых, што ў даліне Ізрээльскай. 17 Але Ісус сказаў дому Язэпаваму, Яфрэмаваму і Манасіінаму: ты шматлюдны і сіла ў цябе вялікая; не адно жэрабя будзе ў цябе: 18 і гара будзе твая, і лес гэты; ты расьцярэбіш яго, і ён будзе твой да самага канца яго; бо ты выганіш Хананэяў, хоць у іх калясьніцы жалезныя, і хоць яны моцныя.
In Other Versions
Joshua 17 in the ANGEFD
Joshua 17 in the ANTPNG2D
Joshua 17 in the AS21
Joshua 17 in the BAGH
Joshua 17 in the BBPNG
Joshua 17 in the BBT1E
Joshua 17 in the BDS
Joshua 17 in the BEV
Joshua 17 in the BHAD
Joshua 17 in the BLPT
Joshua 17 in the BNT
Joshua 17 in the BNTABOOT
Joshua 17 in the BNTLV
Joshua 17 in the BOATCB
Joshua 17 in the BOATCB2
Joshua 17 in the BOBCV
Joshua 17 in the BOCNT
Joshua 17 in the BOECS
Joshua 17 in the BOGWICC
Joshua 17 in the BOHCB
Joshua 17 in the BOHCV
Joshua 17 in the BOHLNT
Joshua 17 in the BOHNTLTAL
Joshua 17 in the BOICB
Joshua 17 in the BOILNTAP
Joshua 17 in the BOITCV
Joshua 17 in the BOKCV
Joshua 17 in the BOKCV2
Joshua 17 in the BOKHWOG
Joshua 17 in the BOKSSV
Joshua 17 in the BOLCB
Joshua 17 in the BOLCB2
Joshua 17 in the BOMCV
Joshua 17 in the BONAV
Joshua 17 in the BONCB
Joshua 17 in the BONLT
Joshua 17 in the BONUT2
Joshua 17 in the BOPLNT
Joshua 17 in the BOSCB
Joshua 17 in the BOSNC
Joshua 17 in the BOTLNT
Joshua 17 in the BOVCB
Joshua 17 in the BOYCB
Joshua 17 in the BPBB
Joshua 17 in the BPH
Joshua 17 in the BSB
Joshua 17 in the CCB
Joshua 17 in the CUV
Joshua 17 in the CUVS
Joshua 17 in the DBT
Joshua 17 in the DGDNT
Joshua 17 in the DHNT
Joshua 17 in the DNT
Joshua 17 in the ELBE
Joshua 17 in the EMTV
Joshua 17 in the ESV
Joshua 17 in the FBV
Joshua 17 in the FEB
Joshua 17 in the GGMNT
Joshua 17 in the GNT
Joshua 17 in the HARY
Joshua 17 in the HNT
Joshua 17 in the IRVA
Joshua 17 in the IRVB
Joshua 17 in the IRVG
Joshua 17 in the IRVH
Joshua 17 in the IRVK
Joshua 17 in the IRVM
Joshua 17 in the IRVM2
Joshua 17 in the IRVO
Joshua 17 in the IRVP
Joshua 17 in the IRVT
Joshua 17 in the IRVT2
Joshua 17 in the IRVU
Joshua 17 in the ISVN
Joshua 17 in the JSNT
Joshua 17 in the KAPI
Joshua 17 in the KBT1ETNIK
Joshua 17 in the KBV
Joshua 17 in the KJV
Joshua 17 in the KNFD
Joshua 17 in the LBA
Joshua 17 in the LBLA
Joshua 17 in the LNT
Joshua 17 in the LSV
Joshua 17 in the MAAL
Joshua 17 in the MBV
Joshua 17 in the MBV2
Joshua 17 in the MHNT
Joshua 17 in the MKNFD
Joshua 17 in the MNG
Joshua 17 in the MNT
Joshua 17 in the MNT2
Joshua 17 in the MRS1T
Joshua 17 in the NAA
Joshua 17 in the NASB
Joshua 17 in the NBLA
Joshua 17 in the NBS
Joshua 17 in the NBVTP
Joshua 17 in the NET2
Joshua 17 in the NIV11
Joshua 17 in the NNT
Joshua 17 in the NNT2
Joshua 17 in the NNT3
Joshua 17 in the PDDPT
Joshua 17 in the PFNT
Joshua 17 in the RMNT
Joshua 17 in the SBIAS
Joshua 17 in the SBIBS
Joshua 17 in the SBIBS2
Joshua 17 in the SBICS
Joshua 17 in the SBIDS
Joshua 17 in the SBIGS
Joshua 17 in the SBIHS
Joshua 17 in the SBIIS
Joshua 17 in the SBIIS2
Joshua 17 in the SBIIS3
Joshua 17 in the SBIKS
Joshua 17 in the SBIKS2
Joshua 17 in the SBIMS
Joshua 17 in the SBIOS
Joshua 17 in the SBIPS
Joshua 17 in the SBISS
Joshua 17 in the SBITS
Joshua 17 in the SBITS2
Joshua 17 in the SBITS3
Joshua 17 in the SBITS4
Joshua 17 in the SBIUS
Joshua 17 in the SBIVS
Joshua 17 in the SBT
Joshua 17 in the SBT1E
Joshua 17 in the SCHL
Joshua 17 in the SNT
Joshua 17 in the SUSU
Joshua 17 in the SUSU2
Joshua 17 in the SYNO
Joshua 17 in the TBIAOTANT
Joshua 17 in the TBT1E
Joshua 17 in the TBT1E2
Joshua 17 in the TFTIP
Joshua 17 in the TFTU
Joshua 17 in the TGNTATF3T
Joshua 17 in the THAI
Joshua 17 in the TNFD
Joshua 17 in the TNT
Joshua 17 in the TNTIK
Joshua 17 in the TNTIL
Joshua 17 in the TNTIN
Joshua 17 in the TNTIP
Joshua 17 in the TNTIZ
Joshua 17 in the TOMA
Joshua 17 in the TTENT
Joshua 17 in the UBG
Joshua 17 in the UGV
Joshua 17 in the UGV2
Joshua 17 in the UGV3
Joshua 17 in the VBL
Joshua 17 in the VDCC
Joshua 17 in the YALU
Joshua 17 in the YAPE
Joshua 17 in the YBVTP
Joshua 17 in the ZBP