Joshua 19 (BIB)
1 Другое жэрабя выпала Сымону, племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх: і быў надзел іхні сярод надзелу сыноў Юдавых. 2 У надзеле іхнім былі: Вірсавія альбо Шэва, Малада, 3 Хацар-Шуал, Вала і Ацэм, 4 Элталад, Вэтул і Хорма, 5 Цыклаг, Бэт-Маркавот і Хацар-Суса, 6 Бэт-Леваот і Шарухен: трынаццаць гарадоў зь іх сёламі, 7 Аін, Рымон, Этэр і Ашан: чатыры гарады зь сёламі іх, 8 і ўсе сёлы, якія вакол гарадоў гэтых аж да Ваалат-Бээра, альбо паўднёвай Рамы. Вось надзел племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх. 9 Ад дзялянкі сыноў Юдавых выдзелены надзел племю сыноў Сымонавых. Як што дзялянка сыноў Юдавых была надта вялікая для іх, дык сыны Сымонавыя і атрымалі надзел сярод іхняга надзелу. 10 Трэцяе жэрабя выпала сынам Завулонавым паводле родаў іхніх, і цягнулася мяжа надзелу іхняга да Сарыда; 11 мяжа іх падымаецца да мора і да Маралы і прымыкае да Дабэшэта і прымыкае да патока, які перад Ёкнэамам; 12 ад Сарыда ідзе назад да ўсходняга боку, на ўсход сонца, да мяжы Кіслот-Тавора; адсюль ідзе да Даўрата і падымаецца да Яфіі; 13 адсюль праходзіць на ўсход у Гет-Хэфэр, у Іту-Кацын, і йдзе да Рымона, Мітаара і Нэі; 14 і паварочвае мяжа з поўначы да Ханатона і канчаецца далінаю Іфтах-Эл; 15 далей: Катаф, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Віфляем: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі. 16 Вось надзел сыноў Завулонавых, паводле іхніх родаў; вось гарады і сёлы іхнія. 17 Чацьвёртае жэрабя выпала Ісахару, сынам Ісахаравым, паводле родаў іхніх; 18 мяжою іх быў: Ізрээль, Кесулот і Сунэм, 19 Хафараім, Шыён і Анахаоат, 20 Равіт, Кішыён і Авец, 21 Рэмэт, Эн-Ганім і Бэт-Пацэц; 22 і прымыкае мяжа да Тавора і Шагацымы і Вэтсаміса, і канчаецца мяжа іхняя каля Ярдана: шаснаццаць гарадоў зь сёламі іх. 23 Вось надзел сыноў племя Ісахаравага паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія. 24 Пятае жэрабя выпала племю сыноў Асіравых, паводле родаў іхніх; 25 мяжою іх былі: Хэлкат, Халі, Вэтэн і Ахсаф, 26 Аламэлэх, Амад і Мішал; і прылягае мяжа да Карміла з заходняга боку і да Шыхор-Ліўната; 27 потым ідзе назад на ўсход сонца ў Вэт-Дагон і прылягае да Завулона і да даліны Іфтах-Эл з поўначы, у Бэт-Эмэк і Нэеэл, і йдзе ў Кавула, зь левага боку; 28 далей: Эўрон, Рэхаў, Хамон і Кана, да Сідона вялікага; 29 потым мяжа вяртаецца да Рамы да ўмацаванага горада Тыра, і паварочвае мяжа да Хосы і канчаецца каля мора, у мястэчку Ахзіў; 30 далей: Ума, Афэк і Рэхаў: дваццаць два гарады зь сёламі іх. 31 Вось надзел калена сыноў Асіравых, паводле плямёнаў іхніх; вось гарады і сёлы іх. 32 Шостае жэрабя выпала сынам Нэфталімавым, сынам Нэфталіма паводле родаў іхніх; 33 мяжа ішла ад Хэлэфа ад дубровы, што ў Цананіме, да Адамі-Нэкева і Яўнэіла, да Лакума, і канчалася каля Ярдана; 34 адсюль вяртаецца мяжа на захад да Азнот-Тавора і йдзе адтуль да Хукока, і прылягае да Завулона з поўдня, і да Асіра прылягае з захаду, і да Юды каля Ярдана, ад усходу сонца. 35 Гарады ўмацаваныя: Цыдым, Цэр, Хамат, Ракат і Хінэрэт, 36 Адама, Рама і Асор, 37 Кедэс, Эдрэя і Эн-Гацор, 38 Ірэон, Мігдал-Эл, Харэм, Бэт-Анат і Вэтсаміс: дзевятнаццаць гарадоў зь іх сёламі. 39 Вось надзел племю сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іх. 40 Племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх, выпала жэрабя сёмае; 41 мяжою надзелу іхняга былі: Цора, Эштаол і Ір-Шэмэш, 42 Шаалавін, Аялон і Ітла, 43 Элон, Тымната і Экрон, 44 Элтэке, Гівэтон і Ваалат, 45 Ігуд, Бэнэ-Вэрак і Гат-Рымон, 46 Мэ-Яркон і Ракон зь мяжою пабліз Ёпіі. І выпаў надзел сыноў Данавых малы для іх. 47 І сыны Данавыя пайшлі вайною на Ласэм і ўзялі яго, і пабілі яго мечам, і атрымалі яго ў спадчыну, і пасяліліся ў ім, і назвалі Ласэм-Данам, імем Дана, бацькі свайго. 48 Вось надзел племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія. 49 Калі закончылі падзел зямлі, паводле межаў яе, тады сыны Ізраілевыя далі сярод сябе надзел Ісусу, сыну Нава: 50 паводле загаду Гасподняга далі яму горад Тамнат-Сараі, якога ён прасіў, на гары Яфрэмавай; і паставіў ён горад і жыў у ім. 51 Вось надзелы, якія Элеазар сьвятар, Ісус, сын Наваў, і правадыры пакаленьняў падзялілі плямёнам сыноў Ізраілевых, паводле жэрабя, у Сіломе, перад абліччам Гасподнім, каля ўваходу ў скінію сходу. І закончылі падзел зямлі.