Joshua 2 (BIB)
1 І паслаў Ісус, сын Наваў, зь Сітыма двух выведнікаў таемна і сказаў: ідзеце, агледзьце зямлю і Ерыхон. Пайшлі і прыйшлі ў дом блудніцы, імя якое Рааў: і засталіся начаваць там. 2 І сказана было цару Ерыхонскаму: вось, нейкія людзі з сыноў Ізраілевых прыйшлі сюды ў гэтую ноч, каб агледзець зямлю. 3 Цар Ерыхонскі паслаў сказаць Рааве: выдай людзей, якія прыйшлі да цябе, якія ўвайшлі ў твой дом, бо яны прыйшлі выведаць усю зямлю. 4 Але жанчына ўзяла двух людзей тых і схавала іх і сказала: праўда, прыходзілі да мяне людзі, але я ня ведала, адкуль яны; 5 калі ж у прысьмерку трэба было зачыняць вароты, тады яны пайшлі; ня ведаю, куды яны пайшлі; ганецеся хутчэй за імі, вы дагоніце іх. 6 А сама завяла іх на дах і схавала іх у снапах лёну, раскладзеных у яе на даху. 7 Пасланыя гналіся за імі па дарозе да Ярдана да самай пераправы; вароты ж адразу зачынілі, пасьля таго як выйшлі тыя, што пагналіся за імі. 8 Перш чым яны леглі спаць, яна паднялася да іх на дах 9 і сказала ім: я ведаю, што Гасподзь аддаў зямлю гэтую вам, бо вы нагналі на нас жаху, і ўсе жыхары зямлі гэтай спалохаліся вас; 10 бо мы чулі, як Гасподзь высушыў перад вамі ваду Чэрмнага мора, калі вы ішлі з Егіпта, і што зрабілі вы з двума царамі Амарэйскімі за Ярданам, зь Сігонам і Огам, якіх вы зьнішчылі; 11 калі мы пачулі пра гэта, аслабела сэрца нашае, і ні ў кім ня стала духу супроць вас; бо Гасподзь Бог на небе ўгары і на зямлі ўнізе; 12 дык вось, прысягнеце мне Госпадам, што, як я зрабіла вам міласьць, так і вы зрабеце міласьць дому бацькі майго, і дайце мне ўмоўлены знак, 13 што вы пакінеце жывым бацьку майго і маці маю, і братоў маіх і сясьцёр маіх, і ўсіх, хто ёсьць у іх, і выбавіце душы нашыя ад сьмерці. 14 Гэтыя людзі сказалі ёй: душа нашая замест вас хай будзе аддадзена сьмерці, калі вы ня выкрыеце гэтай справы нашай; калі ж Гасподзь аддасьць нам зямлю, мы зробім табе ласку і ісьціну. 15 І спусьціла яна іх на вяроўцы праз акно, бо дом яе быў у гарадскім муры і яна жыла ў муры; 16 і сказала ім: ідзеце на гару, каб не спаткалі вас перасьледнікі, і хавайцеся там тры дні, пакуль ня вернуцца тыя, што пагналіся; а пасьля ідзеце дарогаю вашай. 17 І сказалі ёй тыя людзі: мы вольныя будзем ад тваёй прысягі, якою ты нас закляла, калі ня зробіш так: 18 вось, калі мы прыйдзем у гэтую зямлю, ты прывяжы чырвоную вяроўку да акна, празь якое ты нас спусьціла, а бацьку твайго і маці тваю і братоў тваіх, усю сям'ю бацькі твайго зьбяры да сябе ў дом твой; 19 і калі хто-небудзь выйдзе зь дзьвярэй дома твайго, таго кроў на галаве ягонай, а мы вольныя; а хто будзе з табою ў доме, таго кроў на галаве нашай, калі чыя-небудзь рука дакранецца да яго; 20 калі ж ты адкрыеш гэтую нашую справу, дык мы таксама вольныя будзем ад прысягі тваёй, якою ты нас закляла. 21 Яна сказала: хай будзе паводле слоў вашых! І адпусьціла іх, і яны пайшлі, а яна прывязала да акна чырвоную вяроўку. 22 Яны пайшлі і прыйшлі на гару і прабылі там тры дні, пакуль не вярнуліся тыя, што гналіся за імі. Тыя шукалі іх па ўсёй дарозе і не знайшлі. 23 Такім чынам два гэтыя чалавекі пайшлі назад, сышлі з гары, перайшлі Ярдан і прыйшлі да Ісуса, сына Нава, і пераказалі яму ўсё, што зь імі здарылася. 24 І сказалі Ісусу: Гасподзь аддаў усю зямлю гэтую ў рукі нашыя, і ўсе жыхары зямлі ў страху перад намі.
In Other Versions
Joshua 2 in the ANGEFD
Joshua 2 in the ANTPNG2D
Joshua 2 in the AS21
Joshua 2 in the BAGH
Joshua 2 in the BBPNG
Joshua 2 in the BBT1E
Joshua 2 in the BDS
Joshua 2 in the BEV
Joshua 2 in the BHAD
Joshua 2 in the BLPT
Joshua 2 in the BNT
Joshua 2 in the BNTABOOT
Joshua 2 in the BNTLV
Joshua 2 in the BOATCB
Joshua 2 in the BOATCB2
Joshua 2 in the BOBCV
Joshua 2 in the BOCNT
Joshua 2 in the BOECS
Joshua 2 in the BOGWICC
Joshua 2 in the BOHCB
Joshua 2 in the BOHCV
Joshua 2 in the BOHLNT
Joshua 2 in the BOHNTLTAL
Joshua 2 in the BOICB
Joshua 2 in the BOILNTAP
Joshua 2 in the BOITCV
Joshua 2 in the BOKCV
Joshua 2 in the BOKCV2
Joshua 2 in the BOKHWOG
Joshua 2 in the BOKSSV
Joshua 2 in the BOLCB
Joshua 2 in the BOLCB2
Joshua 2 in the BOMCV
Joshua 2 in the BONAV
Joshua 2 in the BONCB
Joshua 2 in the BONLT
Joshua 2 in the BONUT2
Joshua 2 in the BOPLNT
Joshua 2 in the BOSCB
Joshua 2 in the BOSNC
Joshua 2 in the BOTLNT
Joshua 2 in the BOVCB
Joshua 2 in the BOYCB
Joshua 2 in the BPBB
Joshua 2 in the BPH
Joshua 2 in the BSB
Joshua 2 in the CCB
Joshua 2 in the CUV
Joshua 2 in the CUVS
Joshua 2 in the DBT
Joshua 2 in the DGDNT
Joshua 2 in the DHNT
Joshua 2 in the DNT
Joshua 2 in the ELBE
Joshua 2 in the EMTV
Joshua 2 in the ESV
Joshua 2 in the FBV
Joshua 2 in the FEB
Joshua 2 in the GGMNT
Joshua 2 in the GNT
Joshua 2 in the HARY
Joshua 2 in the HNT
Joshua 2 in the IRVA
Joshua 2 in the IRVB
Joshua 2 in the IRVG
Joshua 2 in the IRVH
Joshua 2 in the IRVK
Joshua 2 in the IRVM
Joshua 2 in the IRVM2
Joshua 2 in the IRVO
Joshua 2 in the IRVP
Joshua 2 in the IRVT
Joshua 2 in the IRVT2
Joshua 2 in the IRVU
Joshua 2 in the ISVN
Joshua 2 in the JSNT
Joshua 2 in the KAPI
Joshua 2 in the KBT1ETNIK
Joshua 2 in the KBV
Joshua 2 in the KJV
Joshua 2 in the KNFD
Joshua 2 in the LBA
Joshua 2 in the LBLA
Joshua 2 in the LNT
Joshua 2 in the LSV
Joshua 2 in the MAAL
Joshua 2 in the MBV
Joshua 2 in the MBV2
Joshua 2 in the MHNT
Joshua 2 in the MKNFD
Joshua 2 in the MNG
Joshua 2 in the MNT
Joshua 2 in the MNT2
Joshua 2 in the MRS1T
Joshua 2 in the NAA
Joshua 2 in the NASB
Joshua 2 in the NBLA
Joshua 2 in the NBS
Joshua 2 in the NBVTP
Joshua 2 in the NET2
Joshua 2 in the NIV11
Joshua 2 in the NNT
Joshua 2 in the NNT2
Joshua 2 in the NNT3
Joshua 2 in the PDDPT
Joshua 2 in the PFNT
Joshua 2 in the RMNT
Joshua 2 in the SBIAS
Joshua 2 in the SBIBS
Joshua 2 in the SBIBS2
Joshua 2 in the SBICS
Joshua 2 in the SBIDS
Joshua 2 in the SBIGS
Joshua 2 in the SBIHS
Joshua 2 in the SBIIS
Joshua 2 in the SBIIS2
Joshua 2 in the SBIIS3
Joshua 2 in the SBIKS
Joshua 2 in the SBIKS2
Joshua 2 in the SBIMS
Joshua 2 in the SBIOS
Joshua 2 in the SBIPS
Joshua 2 in the SBISS
Joshua 2 in the SBITS
Joshua 2 in the SBITS2
Joshua 2 in the SBITS3
Joshua 2 in the SBITS4
Joshua 2 in the SBIUS
Joshua 2 in the SBIVS
Joshua 2 in the SBT
Joshua 2 in the SBT1E
Joshua 2 in the SCHL
Joshua 2 in the SNT
Joshua 2 in the SUSU
Joshua 2 in the SUSU2
Joshua 2 in the SYNO
Joshua 2 in the TBIAOTANT
Joshua 2 in the TBT1E
Joshua 2 in the TBT1E2
Joshua 2 in the TFTIP
Joshua 2 in the TFTU
Joshua 2 in the TGNTATF3T
Joshua 2 in the THAI
Joshua 2 in the TNFD
Joshua 2 in the TNT
Joshua 2 in the TNTIK
Joshua 2 in the TNTIL
Joshua 2 in the TNTIN
Joshua 2 in the TNTIP
Joshua 2 in the TNTIZ
Joshua 2 in the TOMA
Joshua 2 in the TTENT
Joshua 2 in the UBG
Joshua 2 in the UGV
Joshua 2 in the UGV2
Joshua 2 in the UGV3
Joshua 2 in the VBL
Joshua 2 in the VDCC
Joshua 2 in the YALU
Joshua 2 in the YAPE
Joshua 2 in the YBVTP
Joshua 2 in the ZBP