Leviticus 21 (BIB)

1 І сказаў Гасподзь Майсею: абвясьці сьвятарам, сынам Ааронавым, і скажы ім: хай не апаганьваюць сябе дакрананьнем да памерлага з народу свайго, 2 толькі да блізкага сваяка свайго, да маці сваёй і да бацькі свайго, да сына свайго і дачкі сваёй, да брата свайго 3 і да сястры сваёй, дзяўчыны, што жыве пры ім і ня была замужам, можна яму дакранацца, не апаганьваючы сябе; 4 і дакрананьнем да каго б там ні было ў народзе сваім не павінен ён апаганьваць сябе, каб не зрабіцца нячыстым. 5 Яны не павінны галіць галавы сваёй і падстрыгаць краёў барады сваёй і рабіць нарэзы на целе сваім. 6 Яны павінны быць сьвятыя Богу свайму і не павінны зьневажаць імя Бога свайго; бо яны прыносяць ахвяры Госпаду, хлеб Богу свайму, і таму павінны быць сьвятыя. 7 Яны не павінны браць сабе за жонку распусьніцу і зьняслаўленую, не павінны браць і жонку, адкінутую мужам сваім, бо яны сьвятыя Богу свайму. 8 Сьвяці яго, бо ён прыносіць хлеб Богу твайму: хай будзе ён у цябе сьвяты, бо сьвяты Я Гасподзь, Які асьвячае вас. 9 Калі дачка сьвятара апаганіць сябе блудадзействам, дык яна бэсьціць бацьку свайго; агнём трэба спаліць яе. 10 А вялікі сьвятар з братоў сваіх, на галаву якога выліты алей памазаньня, і які асьвечаны, каб апранацца ў сьвяшчэнную вопратку, не павінен агаляць галавы сваёй і разьдзіраць вопратку сваю: 11 і да ніякага нябожчыка не павінен ён падыходзіць: нават дотыкам да нябожчыка бацькі свайго і маці сваёй ён не павінен апаганьваць сябе. 12 І ад сьвятыні ён не павінен адыходзіць і зьневажаць сьвятыню Бога свайго, бо асьвячэньне алеем памазаньня Бога яго на ім. Я Гасподзь. 13 За жонку ён павінен браць дзяўчыну: 14 удаву, альбо адкінутую, альбо зганьбаваную, блудадзейку не павінен ён браць, а дзяўчыну з народу свайго павінен ён браць за жонку: 15 ён не павінен ганьбіць семя сваё ў народзе сваім, бо Я Гасподзь, Які асьвячае яго. 16 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 17 скажы Аарону: ніхто зь семені твайго ва ўсе роды іхнія, у каго на целе будзе хіба, не павінен падыходзіць, каб прыносіць хлеб Богу свайму; 18 ніхто, у каго на целе ёсьць хіба, не павінен падыходзіць, ні сьляпы, ні кульгавы, ні кірпаты, ні з рэзаным вухам, 19 ні такі, у якога зламаная нага, альбо зламаная рука, 20 ні гарбаты, ні з сухім чэлесам, ні зь бяльмом на воку, ні кароставы, ні пархаты, ні з пашкоджанымі яйкамі; 21 ніводзін чалавек зь семені Аарона сьвятара, у якога на целе ёсьць хіба, не павінен падыходзіць, каб прыносіць ахвяры Госпаду; хібіна на ім, таму не павінен ён падыходзіць, каб прыносіць хлеб Богу свайму; 22 хлеб Бога свайго зь вялікіх сьвятыняў і са сьвятыняў ён можа есьці; 23 але да заслоны не павінен ён падыходзіць і да ахвярніка не павінен падступацца, бо пахіба на ім: не павінен ён няславіць сьвятыні Маёй, бо Я Гасподзь, Які асьвячае іх. 24 І абвясьціў гэта Майсей Аарону і сынам ягоным і ўсім сынам Ізраілевым.

In Other Versions

Leviticus 21 in the ANGEFD

Leviticus 21 in the ANTPNG2D

Leviticus 21 in the AS21

Leviticus 21 in the BAGH

Leviticus 21 in the BBPNG

Leviticus 21 in the BBT1E

Leviticus 21 in the BDS

Leviticus 21 in the BEV

Leviticus 21 in the BHAD

Leviticus 21 in the BLPT

Leviticus 21 in the BNT

Leviticus 21 in the BNTABOOT

Leviticus 21 in the BNTLV

Leviticus 21 in the BOATCB

Leviticus 21 in the BOATCB2

Leviticus 21 in the BOBCV

Leviticus 21 in the BOCNT

Leviticus 21 in the BOECS

Leviticus 21 in the BOGWICC

Leviticus 21 in the BOHCB

Leviticus 21 in the BOHCV

Leviticus 21 in the BOHLNT

Leviticus 21 in the BOHNTLTAL

Leviticus 21 in the BOICB

Leviticus 21 in the BOILNTAP

Leviticus 21 in the BOITCV

Leviticus 21 in the BOKCV

Leviticus 21 in the BOKCV2

Leviticus 21 in the BOKHWOG

Leviticus 21 in the BOKSSV

Leviticus 21 in the BOLCB

Leviticus 21 in the BOLCB2

Leviticus 21 in the BOMCV

Leviticus 21 in the BONAV

Leviticus 21 in the BONCB

Leviticus 21 in the BONLT

Leviticus 21 in the BONUT2

Leviticus 21 in the BOPLNT

Leviticus 21 in the BOSCB

Leviticus 21 in the BOSNC

Leviticus 21 in the BOTLNT

Leviticus 21 in the BOVCB

Leviticus 21 in the BOYCB

Leviticus 21 in the BPBB

Leviticus 21 in the BPH

Leviticus 21 in the BSB

Leviticus 21 in the CCB

Leviticus 21 in the CUV

Leviticus 21 in the CUVS

Leviticus 21 in the DBT

Leviticus 21 in the DGDNT

Leviticus 21 in the DHNT

Leviticus 21 in the DNT

Leviticus 21 in the ELBE

Leviticus 21 in the EMTV

Leviticus 21 in the ESV

Leviticus 21 in the FBV

Leviticus 21 in the FEB

Leviticus 21 in the GGMNT

Leviticus 21 in the GNT

Leviticus 21 in the HARY

Leviticus 21 in the HNT

Leviticus 21 in the IRVA

Leviticus 21 in the IRVB

Leviticus 21 in the IRVG

Leviticus 21 in the IRVH

Leviticus 21 in the IRVK

Leviticus 21 in the IRVM

Leviticus 21 in the IRVM2

Leviticus 21 in the IRVO

Leviticus 21 in the IRVP

Leviticus 21 in the IRVT

Leviticus 21 in the IRVT2

Leviticus 21 in the IRVU

Leviticus 21 in the ISVN

Leviticus 21 in the JSNT

Leviticus 21 in the KAPI

Leviticus 21 in the KBT1ETNIK

Leviticus 21 in the KBV

Leviticus 21 in the KJV

Leviticus 21 in the KNFD

Leviticus 21 in the LBA

Leviticus 21 in the LBLA

Leviticus 21 in the LNT

Leviticus 21 in the LSV

Leviticus 21 in the MAAL

Leviticus 21 in the MBV

Leviticus 21 in the MBV2

Leviticus 21 in the MHNT

Leviticus 21 in the MKNFD

Leviticus 21 in the MNG

Leviticus 21 in the MNT

Leviticus 21 in the MNT2

Leviticus 21 in the MRS1T

Leviticus 21 in the NAA

Leviticus 21 in the NASB

Leviticus 21 in the NBLA

Leviticus 21 in the NBS

Leviticus 21 in the NBVTP

Leviticus 21 in the NET2

Leviticus 21 in the NIV11

Leviticus 21 in the NNT

Leviticus 21 in the NNT2

Leviticus 21 in the NNT3

Leviticus 21 in the PDDPT

Leviticus 21 in the PFNT

Leviticus 21 in the RMNT

Leviticus 21 in the SBIAS

Leviticus 21 in the SBIBS

Leviticus 21 in the SBIBS2

Leviticus 21 in the SBICS

Leviticus 21 in the SBIDS

Leviticus 21 in the SBIGS

Leviticus 21 in the SBIHS

Leviticus 21 in the SBIIS

Leviticus 21 in the SBIIS2

Leviticus 21 in the SBIIS3

Leviticus 21 in the SBIKS

Leviticus 21 in the SBIKS2

Leviticus 21 in the SBIMS

Leviticus 21 in the SBIOS

Leviticus 21 in the SBIPS

Leviticus 21 in the SBISS

Leviticus 21 in the SBITS

Leviticus 21 in the SBITS2

Leviticus 21 in the SBITS3

Leviticus 21 in the SBITS4

Leviticus 21 in the SBIUS

Leviticus 21 in the SBIVS

Leviticus 21 in the SBT

Leviticus 21 in the SBT1E

Leviticus 21 in the SCHL

Leviticus 21 in the SNT

Leviticus 21 in the SUSU

Leviticus 21 in the SUSU2

Leviticus 21 in the SYNO

Leviticus 21 in the TBIAOTANT

Leviticus 21 in the TBT1E

Leviticus 21 in the TBT1E2

Leviticus 21 in the TFTIP

Leviticus 21 in the TFTU

Leviticus 21 in the TGNTATF3T

Leviticus 21 in the THAI

Leviticus 21 in the TNFD

Leviticus 21 in the TNT

Leviticus 21 in the TNTIK

Leviticus 21 in the TNTIL

Leviticus 21 in the TNTIN

Leviticus 21 in the TNTIP

Leviticus 21 in the TNTIZ

Leviticus 21 in the TOMA

Leviticus 21 in the TTENT

Leviticus 21 in the UBG

Leviticus 21 in the UGV

Leviticus 21 in the UGV2

Leviticus 21 in the UGV3

Leviticus 21 in the VBL

Leviticus 21 in the VDCC

Leviticus 21 in the YALU

Leviticus 21 in the YAPE

Leviticus 21 in the YBVTP

Leviticus 21 in the ZBP