Luke 4 (BIB)

1 Ісус, поўны Духа Сьвятога, вярнуўся ад Ярдана і паведзены быў Духам у пустыню; 2 там сорак дзён Ён быў спакушаны д'яблам і нічога ня еў у гэтыя дні; а як прайшлі яны, напасьледак захацеў есьці. 3 І сказаў Яму д'ябал: калі Ты Сын Божы, дык загадай гэтаму каменю зрабіцца хлебам. 4 Ісус сказаў яму ў адказ: напісана, што «ня хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам Божым». 5 І ўзьвёўшы Яго на высокую гару, д'ябал паказаў Яму ўсе царствы сусьвету ў імгненьне часу, 6 і сказаў Яму д'ябал: табе дам уладу над ўсімі гэтымі царствамі і славу іх, бо яна аддадзена мне, і я, каму хачу, даю яе; 7 і вось, калі Ты паклонішся мне, дык усё будзе Тваё. 8 Ісус сказаў яму ў адказ: адыйдзі ад Мяне, сатана; напісана: «Госпаду Богу пакланяйся і Яму аднаму служы». 9 І павёў Яго ў Ерусалім, і паставіў Яго на крыле храма, і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз; 10 бо напісана: «анёлам Сваім накажа пра Цябе захаваць Цябе»; 11 і: «на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю». 12 Ісус сказаў яму ў адказ: сказана: «не спакушай Госпада Бога Твайго». 13 І закончыўшы ўсё спакушэньне, д'ябал адышоў ад Яго да часу. 14 І вярнуўся Ісус у сіле духу ў Галілею; і разьнесьліся чуткі пра Яго па ўсёй навакольнай краіне. 15 Ён вучыў у сынагогах іхніх, і ўсе Яго ўслаўлялі. 16 І прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў, па звычаі Сваім, у дзень суботні ў сынагогу, і ўстаў чытаць. 17 Яму падалі кнігу прарока Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў месца, дзе было напісана: 18 «Дух Гасподні на Мне; бо Ён памазаў Мяне зьвеставаць убогім і паслаў Мяне ацаляць зламаных сэрцам, прапаведаваць палонным вызваленьне, сьляпым празарэньне, адпусьціць спакутаваных на свабоду, 19 абвяшчаць год Гасподняга спрыяньня». 20 І загарнуўшы кнігу і аддаўшы слузе, сеў; і вочы ўсіх у сынагозе былі скіраваныя на Яго. 21 І Ён пачаў гаварыць да іх: сёньня спраўдзілася пісаньне гэтае, чутае вамі. 22 І ўсе засьведчылі Яму гэта, і дзівавалі са словаў мілаты, якія зыходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: ці не Язэпаў гэта сын? 23 Ён сказаў ім: вядома, вы скажаце Мне прыказку: лекару! ацалі самога сябе; зрабі і тут, у Тваёй бацькаўшчыне, тое, што, мы чулі, было ў Капернауме. 24 І сказаў: праўду кажу вам: ніякі прарок ня прымаецца ў сваёй бацькаўшчыне; 25 па праўдзе кажу вам: шмат удоваў было ў Ізраілі ў дні Ільлі, калі замкнута было неба тры гады і шэсьць месяцаў, так што зрабіўся вялікі голад па ўсёй зямлі; 26 і да ніводнай зь іх ня быў пасланы Ільля, а толькі да ўдавы ў Сарэпту Сідонскую; 27 шмат таксама было пракажоных у Ізраілі за прарока Ялісея, і ніводзін зь іх не ачысьціўся, апрача Нэемана Сірыяніна. 28 Пачуўшы гэта, усе ў сынагозе напоўніліся гневам; 29 і ўстаўшы, выгналі Яго прэч з горада і павялі на вяршыню гары, на якой горад іхні быў пабудаваны, каб скінуць Яго; 30 але Ён, прайшоўшы сярод іх, пайшоў. 31 І прыйшоў у Капернаум, горад Галілейскі, і вучыў іх у дні суботнія. 32 І зьдзіўляліся з вучэньня Ягонага, бо слова Ягонае было з уладаю. 33 Быў у сынагозе чалавек, які меў у сабе духа дэмана нячыстага, і той закрычаў зычным голасам: 34 кінь; што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас; ведаю Цябе, Хто Ты, - Сьвяты Божы. 35 Ісус загразіў яму, сказаўшы: замоўкні і выйдзі зь яго. І дэман, паваліўшы таго пасярэдзіне сынагогі, выйшаў зь яго, ані не пашкодзіўшы яму. 36 І напала на ўсіх жудасьць, і разважалі паміж сабою; што гэта азначае, што Ён з уладаю і сілаю загадвае нячыстым духам, і яны выходзяць? 37 І разьнеслася чутка пра Яго па ўсіх навакольных мясьцінах. 38 Выйшаўшы з сынагогі, Ён увайшоў у дом Сымонаў; а Сымонава цешча была апанаваная моцнай гарачкаю; і прасілі Яго за яе. 39 Падышоўшы да яе, Ён загразіў гарачцы; і пакінула яе. Яна адразу ўстала і слугавала ім. 40 А як заходзіла сонца, усе, хто меў хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; і Ён, ускладаючы на кожнага рукі, ацаляў іх. 41 Выходзілі таксама і дэманы з многіх з крыкам і казалі: Ты Хрыстос, Сын Божы. А Ён забараняў ім расказваць, што яны ведаюць, што Ён Хрыстос. 42 А як настаў дзень, Ён выйшаў з дому, пайшоў у пустэльную мясьціну, і людзі шукалі Яго і, прыйшоўшы да Яго, затрымлівалі Яго, каб ня сыходзіў ад іх. 43 Але Ён сказаў ім: і іншым гарадам зьвеставаць Я павінен Царства Божае, бо на тое Я пасланы. 44 І прапаведаваў у сынагогах Галілейскіх.

In Other Versions

Luke 4 in the ANGEFD

Luke 4 in the ANTPNG2D

Luke 4 in the AS21

Luke 4 in the BAGH

Luke 4 in the BBPNG

Luke 4 in the BBT1E

Luke 4 in the BDS

Luke 4 in the BEV

Luke 4 in the BHAD

Luke 4 in the BLPT

Luke 4 in the BNT

Luke 4 in the BNTABOOT

Luke 4 in the BNTLV

Luke 4 in the BOATCB

Luke 4 in the BOATCB2

Luke 4 in the BOBCV

Luke 4 in the BOCNT

Luke 4 in the BOECS

Luke 4 in the BOGWICC

Luke 4 in the BOHCB

Luke 4 in the BOHCV

Luke 4 in the BOHLNT

Luke 4 in the BOHNTLTAL

Luke 4 in the BOICB

Luke 4 in the BOILNTAP

Luke 4 in the BOITCV

Luke 4 in the BOKCV

Luke 4 in the BOKCV2

Luke 4 in the BOKHWOG

Luke 4 in the BOKSSV

Luke 4 in the BOLCB

Luke 4 in the BOLCB2

Luke 4 in the BOMCV

Luke 4 in the BONAV

Luke 4 in the BONCB

Luke 4 in the BONLT

Luke 4 in the BONUT2

Luke 4 in the BOPLNT

Luke 4 in the BOSCB

Luke 4 in the BOSNC

Luke 4 in the BOTLNT

Luke 4 in the BOVCB

Luke 4 in the BOYCB

Luke 4 in the BPBB

Luke 4 in the BPH

Luke 4 in the BSB

Luke 4 in the CCB

Luke 4 in the CUV

Luke 4 in the CUVS

Luke 4 in the DBT

Luke 4 in the DGDNT

Luke 4 in the DHNT

Luke 4 in the DNT

Luke 4 in the ELBE

Luke 4 in the EMTV

Luke 4 in the ESV

Luke 4 in the FBV

Luke 4 in the FEB

Luke 4 in the GGMNT

Luke 4 in the GNT

Luke 4 in the HARY

Luke 4 in the HNT

Luke 4 in the IRVA

Luke 4 in the IRVB

Luke 4 in the IRVG

Luke 4 in the IRVH

Luke 4 in the IRVK

Luke 4 in the IRVM

Luke 4 in the IRVM2

Luke 4 in the IRVO

Luke 4 in the IRVP

Luke 4 in the IRVT

Luke 4 in the IRVT2

Luke 4 in the IRVU

Luke 4 in the ISVN

Luke 4 in the JSNT

Luke 4 in the KAPI

Luke 4 in the KBT1ETNIK

Luke 4 in the KBV

Luke 4 in the KJV

Luke 4 in the KNFD

Luke 4 in the LBA

Luke 4 in the LBLA

Luke 4 in the LNT

Luke 4 in the LSV

Luke 4 in the MAAL

Luke 4 in the MBV

Luke 4 in the MBV2

Luke 4 in the MHNT

Luke 4 in the MKNFD

Luke 4 in the MNG

Luke 4 in the MNT

Luke 4 in the MNT2

Luke 4 in the MRS1T

Luke 4 in the NAA

Luke 4 in the NASB

Luke 4 in the NBLA

Luke 4 in the NBS

Luke 4 in the NBVTP

Luke 4 in the NET2

Luke 4 in the NIV11

Luke 4 in the NNT

Luke 4 in the NNT2

Luke 4 in the NNT3

Luke 4 in the PDDPT

Luke 4 in the PFNT

Luke 4 in the RMNT

Luke 4 in the SBIAS

Luke 4 in the SBIBS

Luke 4 in the SBIBS2

Luke 4 in the SBICS

Luke 4 in the SBIDS

Luke 4 in the SBIGS

Luke 4 in the SBIHS

Luke 4 in the SBIIS

Luke 4 in the SBIIS2

Luke 4 in the SBIIS3

Luke 4 in the SBIKS

Luke 4 in the SBIKS2

Luke 4 in the SBIMS

Luke 4 in the SBIOS

Luke 4 in the SBIPS

Luke 4 in the SBISS

Luke 4 in the SBITS

Luke 4 in the SBITS2

Luke 4 in the SBITS3

Luke 4 in the SBITS4

Luke 4 in the SBIUS

Luke 4 in the SBIVS

Luke 4 in the SBT

Luke 4 in the SBT1E

Luke 4 in the SCHL

Luke 4 in the SNT

Luke 4 in the SUSU

Luke 4 in the SUSU2

Luke 4 in the SYNO

Luke 4 in the TBIAOTANT

Luke 4 in the TBT1E

Luke 4 in the TBT1E2

Luke 4 in the TFTIP

Luke 4 in the TFTU

Luke 4 in the TGNTATF3T

Luke 4 in the THAI

Luke 4 in the TNFD

Luke 4 in the TNT

Luke 4 in the TNTIK

Luke 4 in the TNTIL

Luke 4 in the TNTIN

Luke 4 in the TNTIP

Luke 4 in the TNTIZ

Luke 4 in the TOMA

Luke 4 in the TTENT

Luke 4 in the UBG

Luke 4 in the UGV

Luke 4 in the UGV2

Luke 4 in the UGV3

Luke 4 in the VBL

Luke 4 in the VDCC

Luke 4 in the YALU

Luke 4 in the YAPE

Luke 4 in the YBVTP

Luke 4 in the ZBP