Matthew 24 (BIB)

1 І выйшаўшы, Ісус ішоў ад храма. І прыступілі вучні Ягоныя, каб паказаць Яму будынкі храма. 2 Ён жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэта? Праўду кажу вам: не застанецца тут каменя на камені; усё будзе разбурана. 3 Калі ж сядзеў Ён на гары Аліўнай, дык прыступілі да Яго вучні асобна, кажучы: скажы нам, калі гэта будзе? і якая азнака Твайго прыходу і сканчэньня веку? 4 І ў адказ Ісус сказаў ім: глядзеце, каб хто вас ня ўвёў у зман; 5 бо многія прыйдуць пад імем Маім і будуць казаць: «я Хрыстос», - і многіх увядуць у зман. 6 Таксама пачуеце пра войны і ваенныя чуткі. Глядзеце, не жахайцеся; бо павінна ўсё тое быць. Але гэта яшчэ не канец: 7 бо паўстане народ на народ і царства на царства; і будзе голад і пошасьці, і землятрусы месцамі. 8 А ўсё гэта - болесны пачатак. 9 Тады будуць выдаваць вас на пакуты і забіваць вас; і вы будзеце зьненавіджаныя ўсімі народамі за імя Маё. 10 І тады спакусяцца многія; і адзін аднаго будуць выдаваць, і зьненавідзяць адзін аднаго; 11 і многія ілжэпрарокі паўстануць і ўвядуць у зман многіх; 12 і ад памнажэньня беззаконьня ахалоне любоў у многіх; 13 а хто выцерпіць да канца, уратуецца. 14 І абвешчана будзе гэтае Дабравесьце Царства па ўсім сьвеце, на сьведчаньне ўсім народам; і тады прыйдзе канец. 15 Дык вось, калі ўгледзіце брыдоту спусташэньня, пра якую сказана праз прарока Данііла, якая паўстане на сьвятым месцы, - хто чытае, хай разумее, - 16 тады хто будзе ў Юдэі, хай уцякаюць у горы; 17 і хто на даху, той хай ня сыходзіць узяць што-небудзь з дома свайго; 18 і хто ў полі, той хай не вяртаецца назад, каб узяць вопратку сваю. 19 Гора ж цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні! 20 Малецеся, каб ня сталіся ўцёкі вашы зімою, альбо ў суботу; 21 бо тады будзе вялікі смутак, якога ня было ад пачатку сьвету да сёньня, і ня будзе. 22 І калі б не скараціліся тыя дні, дык не ўратавалася б ніякая плоць; але дзеля выбраных скароцяцца тыя дні. 23 Тады калі хто скажа вам: «вось, тут Хрыстос», альбо «там», - ня верце; 24 бо паўстануць ілжэхрысты ды ілжэпрарокі і дадуць азнакі і вялікія цуды, каб увесьці ў зман, калі ўдасца, і выбраных. 25 Вось, Я наперад сказаў вам. 26 Значыцца, калі скажуць вам: «вось Ён у пустыні», - ня выходзьце; «вось, Ён у патайных пакоях», - ня верце; 27 бо, як маланка бліскае з усходу і відна бывае аж да захаду, такі будзе прыход Сына Чалавечага; 28 бо дзе будзе труп, там зьбяруцца арлы. 29 І раптам, пасьля смутку дзён тых, сонца памеркне, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі спадуць зь неба, і сілы нябесныя пахіснуцца; 30 і тады зьявіцца азнака Сына Чалавечага на небе; і тады заплачуць усе плямёны зямныя і ўбачаць Сына Чалавечага, Які будзе ісьці на аблоках нябесных зь сілаю і славаю вялікай; 31 і пашле анёлаў Сваіх з трубою громагучнаю, і зьбяруць выбраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад краю нябёсаў да краю іх. 32 Ад смакоўніцы вазьмеце падабенства: калі гольле яе ўжо мякчэе і пускае лісьце, ведаеце, што блізка лета; 33 так і вы, калі ўбачыце ўсё гэта, ведайце, што блізка, пры дзьвярах. 34 Праўду кажу вам: ня міне род гэты, як усё тое будзе; 35 неба і зямля мінуцца, а словы Мае ня мінуць; 36 а пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, ні анёлы нябесныя, а толькі Айцец Мой адзін; 37 але як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыход Сына Чалавечага, 38 бо як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг, 39 і не разумелі, пакуль ня прыйшоў патоп і не забраў усіх, - так будзе і прыход Сына Чалавечага; 40 тады будуць двое на полі: адзін возьмецца, а другі пакінецца; 41 дзьве будуць малоць у жорнах: адна возьмецца, а другая пакінецца. 42 Дык чувайце ж, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Гасподзь ваш прыйдзе. 43 Але гэта вы знаеце, што калі б ведаў гаспадар дома, у якую варту прыйдзе злодзей, дык чуваў бы і ня даў бы падкапаць дома свайго. 44 Таму і вы будзьце гатовыя, бо ў якую гадзіну ня думаеце, Сын Чалавечы прыйдзе. 45 Хто ж верны і разумны раб, якога гаспадар ягоны паставіў над слугамі сваімі, каб даваў ім ежу ў свой час? 46 Дабрашчасны той раб, якога гаспадар ягоны, прыйшоўшы застане, што робіць так; 47 праўду кажу вам, што над усім маёнткам сваім паставіць яго. 48 А калі скажа ліхі раб той ў сэрцы сваім: «ня хутка прыйдзе гаспадар мой», 49 і пачне біць субратоў сваіх, і есьці і піць з п'яніцамі, - 50 дык прыйдзе гаспадар раба таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую ня ведае, 51 і разатне яго напалам, і вызначыць яму аднолькавую долю з крывадушнікамі: там будзе плач і скрыгат зубоў.

In Other Versions

Matthew 24 in the ANGEFD

Matthew 24 in the ANTPNG2D

Matthew 24 in the AS21

Matthew 24 in the BAGH

Matthew 24 in the BBPNG

Matthew 24 in the BBT1E

Matthew 24 in the BDS

Matthew 24 in the BEV

Matthew 24 in the BHAD

Matthew 24 in the BLPT

Matthew 24 in the BNT

Matthew 24 in the BNTABOOT

Matthew 24 in the BNTLV

Matthew 24 in the BOATCB

Matthew 24 in the BOATCB2

Matthew 24 in the BOBCV

Matthew 24 in the BOCNT

Matthew 24 in the BOECS

Matthew 24 in the BOGWICC

Matthew 24 in the BOHCB

Matthew 24 in the BOHCV

Matthew 24 in the BOHLNT

Matthew 24 in the BOHNTLTAL

Matthew 24 in the BOICB

Matthew 24 in the BOILNTAP

Matthew 24 in the BOITCV

Matthew 24 in the BOKCV

Matthew 24 in the BOKCV2

Matthew 24 in the BOKHWOG

Matthew 24 in the BOKSSV

Matthew 24 in the BOLCB

Matthew 24 in the BOLCB2

Matthew 24 in the BOMCV

Matthew 24 in the BONAV

Matthew 24 in the BONCB

Matthew 24 in the BONLT

Matthew 24 in the BONUT2

Matthew 24 in the BOPLNT

Matthew 24 in the BOSCB

Matthew 24 in the BOSNC

Matthew 24 in the BOTLNT

Matthew 24 in the BOVCB

Matthew 24 in the BOYCB

Matthew 24 in the BPBB

Matthew 24 in the BPH

Matthew 24 in the BSB

Matthew 24 in the CCB

Matthew 24 in the CUV

Matthew 24 in the CUVS

Matthew 24 in the DBT

Matthew 24 in the DGDNT

Matthew 24 in the DHNT

Matthew 24 in the DNT

Matthew 24 in the ELBE

Matthew 24 in the EMTV

Matthew 24 in the ESV

Matthew 24 in the FBV

Matthew 24 in the FEB

Matthew 24 in the GGMNT

Matthew 24 in the GNT

Matthew 24 in the HARY

Matthew 24 in the HNT

Matthew 24 in the IRVA

Matthew 24 in the IRVB

Matthew 24 in the IRVG

Matthew 24 in the IRVH

Matthew 24 in the IRVK

Matthew 24 in the IRVM

Matthew 24 in the IRVM2

Matthew 24 in the IRVO

Matthew 24 in the IRVP

Matthew 24 in the IRVT

Matthew 24 in the IRVT2

Matthew 24 in the IRVU

Matthew 24 in the ISVN

Matthew 24 in the JSNT

Matthew 24 in the KAPI

Matthew 24 in the KBT1ETNIK

Matthew 24 in the KBV

Matthew 24 in the KJV

Matthew 24 in the KNFD

Matthew 24 in the LBA

Matthew 24 in the LBLA

Matthew 24 in the LNT

Matthew 24 in the LSV

Matthew 24 in the MAAL

Matthew 24 in the MBV

Matthew 24 in the MBV2

Matthew 24 in the MHNT

Matthew 24 in the MKNFD

Matthew 24 in the MNG

Matthew 24 in the MNT

Matthew 24 in the MNT2

Matthew 24 in the MRS1T

Matthew 24 in the NAA

Matthew 24 in the NASB

Matthew 24 in the NBLA

Matthew 24 in the NBS

Matthew 24 in the NBVTP

Matthew 24 in the NET2

Matthew 24 in the NIV11

Matthew 24 in the NNT

Matthew 24 in the NNT2

Matthew 24 in the NNT3

Matthew 24 in the PDDPT

Matthew 24 in the PFNT

Matthew 24 in the RMNT

Matthew 24 in the SBIAS

Matthew 24 in the SBIBS

Matthew 24 in the SBIBS2

Matthew 24 in the SBICS

Matthew 24 in the SBIDS

Matthew 24 in the SBIGS

Matthew 24 in the SBIHS

Matthew 24 in the SBIIS

Matthew 24 in the SBIIS2

Matthew 24 in the SBIIS3

Matthew 24 in the SBIKS

Matthew 24 in the SBIKS2

Matthew 24 in the SBIMS

Matthew 24 in the SBIOS

Matthew 24 in the SBIPS

Matthew 24 in the SBISS

Matthew 24 in the SBITS

Matthew 24 in the SBITS2

Matthew 24 in the SBITS3

Matthew 24 in the SBITS4

Matthew 24 in the SBIUS

Matthew 24 in the SBIVS

Matthew 24 in the SBT

Matthew 24 in the SBT1E

Matthew 24 in the SCHL

Matthew 24 in the SNT

Matthew 24 in the SUSU

Matthew 24 in the SUSU2

Matthew 24 in the SYNO

Matthew 24 in the TBIAOTANT

Matthew 24 in the TBT1E

Matthew 24 in the TBT1E2

Matthew 24 in the TFTIP

Matthew 24 in the TFTU

Matthew 24 in the TGNTATF3T

Matthew 24 in the THAI

Matthew 24 in the TNFD

Matthew 24 in the TNT

Matthew 24 in the TNTIK

Matthew 24 in the TNTIL

Matthew 24 in the TNTIN

Matthew 24 in the TNTIP

Matthew 24 in the TNTIZ

Matthew 24 in the TOMA

Matthew 24 in the TTENT

Matthew 24 in the UBG

Matthew 24 in the UGV

Matthew 24 in the UGV2

Matthew 24 in the UGV3

Matthew 24 in the VBL

Matthew 24 in the VDCC

Matthew 24 in the YALU

Matthew 24 in the YAPE

Matthew 24 in the YBVTP

Matthew 24 in the ZBP