Nehemiah 3 (BIB)
1 І ўстаў Эліяшыў, вялікі сьвятар, і браты яго сьвятары і пабудавалі Авечую браму: яны асьвяцілі яе і ўставілі дзьверы яе, і ад вежы Мэа асьвяцілі яе да вежы Хананэла. 2 І каля яго будавалі Ерыхонцы, і каля іх будаваў Закхур, сын Імрыя. 3 Браму Рыбную будавалі ўраджэнцы Сэнаі: яны накрылі яе, і ўставілі дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе. 4 Каля іх папраўляў сьцяну Мэрэмот, сын Урыі, сын Гакоца; каля іх папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, сын Мэшызабэла; каля іх папраўляў Садок, сын Бааны; 5 каля іх папраўлялі Тэкойцы; зрэшты знакаміцейшыя зь іх ня ўнурылі карка свайго папрацаваць дзеля Госпада свайго. 6 Старую браму папраўлялі Ёяда, сын Пасэаха і Мэшулам, сын Бэсодыі: яны накрылі яе, і ўставілі дзьверы яе, і замкі яе і засаўкі яе. 7 Каля іх папраўляў Мэлатыя Гавааніцянін, і Ядон з Мэранота, з жыхарамі Гаваона і Міцфы, падуладнымі зарэцкаму начальніку вобласьці. 8 Каля іх папраўляў Узііл, сын Харгаі, срэбранік, а каля яго папраўляў Хананія, сын Гаракахіма. І аднавілі Ерусалім да сьцяны шырокай. 9 Каля іх папраўляў Рэфая, сын Хура, начальнік паўакругі Ерусалімскай. 10 Каля іх і насупраць дома свайго папраўляў Едая, сын Харумафа, а каля яго папраўляў Хатуш, сын Хашаўніі. 11 На другім участку папраўляў Малхія, сын Харыма, і Хашуў, сын Пахат-Маава; яны ж папраўлялі і вежу Пячную. 12 Каля іх папраўляў Шалум, сын Галахеша, начальнік паўакругі Ерусалімскай, ён і дочкі ягоныя. 13 Браму Даліны папраўляў Ханун і жыхары Занааха: яны пабудавалі яе, і ўставілі дзьверы яе, замкі і засаўкі яе; і яшчэ папраўлялі яны тысячу локцяў сьцяны да брамы Гнаявой. 14 А браму Гнаявую папраўляў Малхія, сын Рэхава начальнік Бэткарэмскай акругі: ён пабудаваў яе і ўставіў дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе. 15 Браму Крыніцы папраўляў Шалум, сын Калхазэя, начальнік акругі Міцфы: ён пабудаваў яе, і ўставіў дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе, - ён жа папраўляў сьцяну каля вадаёма Сэлах насупраць царскага саду і да прыступак, што спускаліся з горада Давідавага. 16 За ім папраўляў Нээмія, сын Азбука, начальнік паўакругі Бэтцурскай, да магільніц Давідавых і да выкапанай сажалкі і да дома адважных. 17 За ім папраўлялі лявіты: Рэхум, сын Ванія; каля яго папраўляў Хашавія, начальнік паўакругі Кеільскай, за сваю акругу. 18 За ім папраўлялі браты іхнія: Бавай, сын Ханадада, начальнік Кеільскай паўакругі. 19 А каля яго папраўляў Эзэр, сын Ісуса, начальнік Міцфы, на другім участку, насупраць уваходу ў збройню на вугле. 20 За ім рупліва папраўляў Варух, сын Забвая, на другім участку, ад вугла да дзьвярэй дома Эльяшыва, вялікага сьвятара. 21 За ім папраўляў Мэрэмот, сын Урыі, сын Гакоца, на другім участку, ад дзьвярэй дома Эльяшывавага да канца дома Эльяшывавага. 22 За ім папраўлялі сьвятары з ваколіц. 23 За ім папраўляў Веньямін і Хашуў насупраць дома свайго; за імі папраўляў Азарыя, сын Маасэі, сын Ананіі, каля дома свайго. 24 За ім папраўляў Бінуй, сын Хэнадада, на другім участку, ад дома Азарыі да рога і павароту. 25 За ім Фалал, сын Узая, насупраць вугла і вежы, якая выступала ад верхняга дома царскага, якая каля двара цямнічнага. За ім Фэдая, сын Пароша. 26 А нэтынэі, якія жылі ў Афэле, паправілі насупраць Вадзяной брамы на ўсход і да вежы. 27 За імі папраўлялі Тэкойцы, на другім участку, ад месца насупраць вялікай вежы да сьцяны Афэла. 28 Далей брамы Конскае папраўлялі сьвятары, кожны насупраць свайго дома. 29 За імі папраўляў Садок, сын Імэра, насупраць свайго дома, а за ім парпраўляў Шамая, сын Шэханіі, вартаўнік усходняе брамы. 30 За ім папраўляў Хананія, сын Шэлэміі, і Ханун, шосты сын Цалафа, на другім участку. За ім папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, насупраць пакоя свайго. 31 За ім папраўляў Малхія, сын Гацорфія, да дома нэтынэяў і гандляроў, насупраць брамы Гаміфкад і да вуглавога жытла. 32 А паміж вуглавым жытлом да брамы Авечай папраўлялі срэбнікі і гандляры.
In Other Versions
Nehemiah 3 in the ANGEFD
Nehemiah 3 in the ANTPNG2D
Nehemiah 3 in the AS21
Nehemiah 3 in the BAGH
Nehemiah 3 in the BBPNG
Nehemiah 3 in the BBT1E
Nehemiah 3 in the BDS
Nehemiah 3 in the BEV
Nehemiah 3 in the BHAD
Nehemiah 3 in the BLPT
Nehemiah 3 in the BNT
Nehemiah 3 in the BNTABOOT
Nehemiah 3 in the BNTLV
Nehemiah 3 in the BOATCB
Nehemiah 3 in the BOATCB2
Nehemiah 3 in the BOBCV
Nehemiah 3 in the BOCNT
Nehemiah 3 in the BOECS
Nehemiah 3 in the BOGWICC
Nehemiah 3 in the BOHCB
Nehemiah 3 in the BOHCV
Nehemiah 3 in the BOHLNT
Nehemiah 3 in the BOHNTLTAL
Nehemiah 3 in the BOICB
Nehemiah 3 in the BOILNTAP
Nehemiah 3 in the BOITCV
Nehemiah 3 in the BOKCV
Nehemiah 3 in the BOKCV2
Nehemiah 3 in the BOKHWOG
Nehemiah 3 in the BOKSSV
Nehemiah 3 in the BOLCB
Nehemiah 3 in the BOLCB2
Nehemiah 3 in the BOMCV
Nehemiah 3 in the BONAV
Nehemiah 3 in the BONCB
Nehemiah 3 in the BONLT
Nehemiah 3 in the BONUT2
Nehemiah 3 in the BOPLNT
Nehemiah 3 in the BOSCB
Nehemiah 3 in the BOSNC
Nehemiah 3 in the BOTLNT
Nehemiah 3 in the BOVCB
Nehemiah 3 in the BOYCB
Nehemiah 3 in the BPBB
Nehemiah 3 in the BPH
Nehemiah 3 in the BSB
Nehemiah 3 in the CCB
Nehemiah 3 in the CUV
Nehemiah 3 in the CUVS
Nehemiah 3 in the DBT
Nehemiah 3 in the DGDNT
Nehemiah 3 in the DHNT
Nehemiah 3 in the DNT
Nehemiah 3 in the ELBE
Nehemiah 3 in the EMTV
Nehemiah 3 in the ESV
Nehemiah 3 in the FBV
Nehemiah 3 in the FEB
Nehemiah 3 in the GGMNT
Nehemiah 3 in the GNT
Nehemiah 3 in the HARY
Nehemiah 3 in the HNT
Nehemiah 3 in the IRVA
Nehemiah 3 in the IRVB
Nehemiah 3 in the IRVG
Nehemiah 3 in the IRVH
Nehemiah 3 in the IRVK
Nehemiah 3 in the IRVM
Nehemiah 3 in the IRVM2
Nehemiah 3 in the IRVO
Nehemiah 3 in the IRVP
Nehemiah 3 in the IRVT
Nehemiah 3 in the IRVT2
Nehemiah 3 in the IRVU
Nehemiah 3 in the ISVN
Nehemiah 3 in the JSNT
Nehemiah 3 in the KAPI
Nehemiah 3 in the KBT1ETNIK
Nehemiah 3 in the KBV
Nehemiah 3 in the KJV
Nehemiah 3 in the KNFD
Nehemiah 3 in the LBA
Nehemiah 3 in the LBLA
Nehemiah 3 in the LNT
Nehemiah 3 in the LSV
Nehemiah 3 in the MAAL
Nehemiah 3 in the MBV
Nehemiah 3 in the MBV2
Nehemiah 3 in the MHNT
Nehemiah 3 in the MKNFD
Nehemiah 3 in the MNG
Nehemiah 3 in the MNT
Nehemiah 3 in the MNT2
Nehemiah 3 in the MRS1T
Nehemiah 3 in the NAA
Nehemiah 3 in the NASB
Nehemiah 3 in the NBLA
Nehemiah 3 in the NBS
Nehemiah 3 in the NBVTP
Nehemiah 3 in the NET2
Nehemiah 3 in the NIV11
Nehemiah 3 in the NNT
Nehemiah 3 in the NNT2
Nehemiah 3 in the NNT3
Nehemiah 3 in the PDDPT
Nehemiah 3 in the PFNT
Nehemiah 3 in the RMNT
Nehemiah 3 in the SBIAS
Nehemiah 3 in the SBIBS
Nehemiah 3 in the SBIBS2
Nehemiah 3 in the SBICS
Nehemiah 3 in the SBIDS
Nehemiah 3 in the SBIGS
Nehemiah 3 in the SBIHS
Nehemiah 3 in the SBIIS
Nehemiah 3 in the SBIIS2
Nehemiah 3 in the SBIIS3
Nehemiah 3 in the SBIKS
Nehemiah 3 in the SBIKS2
Nehemiah 3 in the SBIMS
Nehemiah 3 in the SBIOS
Nehemiah 3 in the SBIPS
Nehemiah 3 in the SBISS
Nehemiah 3 in the SBITS
Nehemiah 3 in the SBITS2
Nehemiah 3 in the SBITS3
Nehemiah 3 in the SBITS4
Nehemiah 3 in the SBIUS
Nehemiah 3 in the SBIVS
Nehemiah 3 in the SBT
Nehemiah 3 in the SBT1E
Nehemiah 3 in the SCHL
Nehemiah 3 in the SNT
Nehemiah 3 in the SUSU
Nehemiah 3 in the SUSU2
Nehemiah 3 in the SYNO
Nehemiah 3 in the TBIAOTANT
Nehemiah 3 in the TBT1E
Nehemiah 3 in the TBT1E2
Nehemiah 3 in the TFTIP
Nehemiah 3 in the TFTU
Nehemiah 3 in the TGNTATF3T
Nehemiah 3 in the THAI
Nehemiah 3 in the TNFD
Nehemiah 3 in the TNT
Nehemiah 3 in the TNTIK
Nehemiah 3 in the TNTIL
Nehemiah 3 in the TNTIN
Nehemiah 3 in the TNTIP
Nehemiah 3 in the TNTIZ
Nehemiah 3 in the TOMA
Nehemiah 3 in the TTENT
Nehemiah 3 in the UBG
Nehemiah 3 in the UGV
Nehemiah 3 in the UGV2
Nehemiah 3 in the UGV3
Nehemiah 3 in the VBL
Nehemiah 3 in the VDCC
Nehemiah 3 in the YALU
Nehemiah 3 in the YAPE
Nehemiah 3 in the YBVTP
Nehemiah 3 in the ZBP