Numbers 1 (BIB)

1 І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы: 2 палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна: 3 ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх - ты і Аарон; 4 з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны. 5 І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў; 6 ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў; 7 ад Юды Наасон, сын Амінадаваў; 8 ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў; 9 ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў; 10 ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў; 11 ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў; 12 ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў; 13 ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў; 14 ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў; 15 ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў. 16 Гэта - выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых. 17 І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна, 18 і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна, 19 як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай. 20 І было сыноў Рувіма, першынца Ізраілевага, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 21 налічана ў калене Рувімавым сорак шэсьць тысяч пяцьсот. 22 Сыноў Сымонавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 23 налічана ў калене Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста. 24 Сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 25 налічана ў калене Гадавым сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят. 26 Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 27 налічана ў калене Юдавым сямсот чатыры тысячы шэсьцьсот. 28 Сыноў Ісахаравых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 29 налічана ў калене Ісахаравым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста. 30 Сыноў Завулонавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 31 налічана ў калене Завулонавым пяцьдзясят сем тысяч чатырыста. 32 Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 33 налічана ў калене Яфрэмавым сорак тысяч пяцьсот. 34 Сыноў Манасііных паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 35 налічана ў калене Манасііным трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце. 36 Сыноў Веньямінавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 37 налічана ў калене Веньямінавым трыццаць пяць тысяч чатырыста. 38 Сыноў Данавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 39 налічана ў калене Данавым шэсьцьдзясят дзьве тысячы сямсот. 40 Сыноў Асіравых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 41 налічана ў калене Асіравым сорак адна тысяча пяцьсот. 42 Сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, 43 налічана ў калене Нэфталімавым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста. 44 Вось тыя, што ўвайшлі ў пералік, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля - дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з кожнага роду. 45 І было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, сыноў Ізраілевых, паводле сямействаў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, 46 і было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. 47 А лявіты паводле пакаленьняў бацькоў іхніх ня былі палічаны сярод іх. 48 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 49 Толькі племя Лявіінага ня ўнось у перапіс і ня лічы іх разам з сынамі Ізраіля; 50 а даручы лявітам скінію адкрыцьця і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй: няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой; 51 і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе лявіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе лявіты; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці. 52 Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў табары сваім і кожны пры сваім сьцягу, рушэньнямі сваімі; 53 а лявіты павінны ставіць табар каля скініі адкрыцьця, каб ня было гневу на супольства сыноў Ізраілевых, і будуць лявіты стаяць на варце каля скініі адкрыцьця. 54 І зрабілі сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею, так яны і зрабілі.

In Other Versions

Numbers 1 in the ANGEFD

Numbers 1 in the ANTPNG2D

Numbers 1 in the AS21

Numbers 1 in the BAGH

Numbers 1 in the BBPNG

Numbers 1 in the BBT1E

Numbers 1 in the BDS

Numbers 1 in the BEV

Numbers 1 in the BHAD

Numbers 1 in the BLPT

Numbers 1 in the BNT

Numbers 1 in the BNTABOOT

Numbers 1 in the BNTLV

Numbers 1 in the BOATCB

Numbers 1 in the BOATCB2

Numbers 1 in the BOBCV

Numbers 1 in the BOCNT

Numbers 1 in the BOECS

Numbers 1 in the BOGWICC

Numbers 1 in the BOHCB

Numbers 1 in the BOHCV

Numbers 1 in the BOHLNT

Numbers 1 in the BOHNTLTAL

Numbers 1 in the BOICB

Numbers 1 in the BOILNTAP

Numbers 1 in the BOITCV

Numbers 1 in the BOKCV

Numbers 1 in the BOKCV2

Numbers 1 in the BOKHWOG

Numbers 1 in the BOKSSV

Numbers 1 in the BOLCB

Numbers 1 in the BOLCB2

Numbers 1 in the BOMCV

Numbers 1 in the BONAV

Numbers 1 in the BONCB

Numbers 1 in the BONLT

Numbers 1 in the BONUT2

Numbers 1 in the BOPLNT

Numbers 1 in the BOSCB

Numbers 1 in the BOSNC

Numbers 1 in the BOTLNT

Numbers 1 in the BOVCB

Numbers 1 in the BOYCB

Numbers 1 in the BPBB

Numbers 1 in the BPH

Numbers 1 in the BSB

Numbers 1 in the CCB

Numbers 1 in the CUV

Numbers 1 in the CUVS

Numbers 1 in the DBT

Numbers 1 in the DGDNT

Numbers 1 in the DHNT

Numbers 1 in the DNT

Numbers 1 in the ELBE

Numbers 1 in the EMTV

Numbers 1 in the ESV

Numbers 1 in the FBV

Numbers 1 in the FEB

Numbers 1 in the GGMNT

Numbers 1 in the GNT

Numbers 1 in the HARY

Numbers 1 in the HNT

Numbers 1 in the IRVA

Numbers 1 in the IRVB

Numbers 1 in the IRVG

Numbers 1 in the IRVH

Numbers 1 in the IRVK

Numbers 1 in the IRVM

Numbers 1 in the IRVM2

Numbers 1 in the IRVO

Numbers 1 in the IRVP

Numbers 1 in the IRVT

Numbers 1 in the IRVT2

Numbers 1 in the IRVU

Numbers 1 in the ISVN

Numbers 1 in the JSNT

Numbers 1 in the KAPI

Numbers 1 in the KBT1ETNIK

Numbers 1 in the KBV

Numbers 1 in the KJV

Numbers 1 in the KNFD

Numbers 1 in the LBA

Numbers 1 in the LBLA

Numbers 1 in the LNT

Numbers 1 in the LSV

Numbers 1 in the MAAL

Numbers 1 in the MBV

Numbers 1 in the MBV2

Numbers 1 in the MHNT

Numbers 1 in the MKNFD

Numbers 1 in the MNG

Numbers 1 in the MNT

Numbers 1 in the MNT2

Numbers 1 in the MRS1T

Numbers 1 in the NAA

Numbers 1 in the NASB

Numbers 1 in the NBLA

Numbers 1 in the NBS

Numbers 1 in the NBVTP

Numbers 1 in the NET2

Numbers 1 in the NIV11

Numbers 1 in the NNT

Numbers 1 in the NNT2

Numbers 1 in the NNT3

Numbers 1 in the PDDPT

Numbers 1 in the PFNT

Numbers 1 in the RMNT

Numbers 1 in the SBIAS

Numbers 1 in the SBIBS

Numbers 1 in the SBIBS2

Numbers 1 in the SBICS

Numbers 1 in the SBIDS

Numbers 1 in the SBIGS

Numbers 1 in the SBIHS

Numbers 1 in the SBIIS

Numbers 1 in the SBIIS2

Numbers 1 in the SBIIS3

Numbers 1 in the SBIKS

Numbers 1 in the SBIKS2

Numbers 1 in the SBIMS

Numbers 1 in the SBIOS

Numbers 1 in the SBIPS

Numbers 1 in the SBISS

Numbers 1 in the SBITS

Numbers 1 in the SBITS2

Numbers 1 in the SBITS3

Numbers 1 in the SBITS4

Numbers 1 in the SBIUS

Numbers 1 in the SBIVS

Numbers 1 in the SBT

Numbers 1 in the SBT1E

Numbers 1 in the SCHL

Numbers 1 in the SNT

Numbers 1 in the SUSU

Numbers 1 in the SUSU2

Numbers 1 in the SYNO

Numbers 1 in the TBIAOTANT

Numbers 1 in the TBT1E

Numbers 1 in the TBT1E2

Numbers 1 in the TFTIP

Numbers 1 in the TFTU

Numbers 1 in the TGNTATF3T

Numbers 1 in the THAI

Numbers 1 in the TNFD

Numbers 1 in the TNT

Numbers 1 in the TNTIK

Numbers 1 in the TNTIL

Numbers 1 in the TNTIN

Numbers 1 in the TNTIP

Numbers 1 in the TNTIZ

Numbers 1 in the TOMA

Numbers 1 in the TTENT

Numbers 1 in the UBG

Numbers 1 in the UGV

Numbers 1 in the UGV2

Numbers 1 in the UGV3

Numbers 1 in the VBL

Numbers 1 in the VDCC

Numbers 1 in the YALU

Numbers 1 in the YAPE

Numbers 1 in the YBVTP

Numbers 1 in the ZBP