Numbers 9 (BIB)

1 І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, у першы месяц, кажучы: 2 хай сыны Ізраілевыя ўчыняць Пасху ў вызначаны час: 3 на чатырнаццаты дзень гэтага месяца ўвечары ўчынеце яе ў вызначаны на яе час, паводле ўсіх пастановаў і паводле ўсіх абрадаў яе ўчынеце яе. 4 І сказаў Майсей сынам Ізраілевым, каб учынілі Пасху. 5 І ўчынілі яны Пасху ў першы месяц, на чатырнаццаты дзень месяца ўвечары ў пустыні Сінайскай: ва ўсім, як загадаў Гасподзь Майсею, так і зрабілі сыны Ізраілевыя. 6 Былі людзі, якія былі нячыстыя ад дакрананьня да мёртвых целаў чалавечых, і не маглі ўчыніць Пасхі ў той дзень; і прыйшлі яны да Майсея і Аарона ў той дзень, 7 і сказалі яму тыя людзі: мы нячыстыя ад дакрананьня да мёртвых целаў чалавечых; навошта нас пазбаўляць таго, каб мы прынесьлі прынашэньне Госпаду ў вызначаны час сярод сыноў Ізраілевых9 8 І сказаў ім Майсей: пастойце, я паслухаю, што загадае пра вас Гасподзь. 9 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць; 10 скажы сынам Ізраілевым: калі хто з вас альбо з наступнікаў вашых будзе нячысты ад дакрананьня да мёртвага цела, альбо будзе ў далёкай дарозе, дык і ён павінен учыніць Пасху Гасподнюю; 11 а на чатырнаццаты дзень другога месяца ўвечары няхай яны ўчыняць яе і з праснакамі і з горкімі травамі няхай ядуць яе; 12 і няхай не пакідаюць ад яе да раніцы і касьцей яе ня трушчаць; няхай учыняць яе паводле ўсіх пастановаў пра Пасху; 13 а хто чысты і не ў дарозе і ня ўчыніць Пасхі, - зьнішчыцца душа тая з народу свайго, бо ён не прынясе прынашэньня Госпаду ў свой час, панясе на сабе грэх чалавек той; 14 калі будзе жыць у вас прыхадзень, дык і ён павінен учыняць Пасху Гасподнюю: паводле пастановы пра Пасху і паводле абраду яе ён павінен учыніць яе; адзін статут хай будзе ў вас і прыхадню і тубыльцу. 15 У той дзень, калі ўстаноўлена была скінія, воблака ахінула скінію адкрыцьця, і зь вечара над скініяй як бы агонь быў відзён да самае раніцы. 16 Так было і заўсёды: воблака ахінала яе ўдзень і падабенства агню ўначы. 17 І калі воблака падымалася ад скініі, тады сыны Ізраілевыя выпраўляліся ў дарогу, і на месцы, дзе спынялася воблака, там спыняліся табарам сыны Ізраілевыя. 18 Па загадзе Гасподнім выпраўляліся сыны Ізраілевыя ў дарогу і па загадзе Гасподнім спыняліся: увесь той час, калі воблака стаяла над скініяй, стаялі і яны; 19 і калі воблака доўгі час было над скініяй, дык і сыны Ізраілевыя сьледавалі гэтаму ўказаньню Госпада і не выпраўляліся; 20 а часам воблака нядоўга было над скініяй: яны па ўказаньні Гасподнім спыняліся і па ўказаньні Гасподнім выпраўляліся ў дарогу; 21 часам воблака стаяла толькі ад вечара да раніцы, і раніцай падымалася воблака, тады і яны выпраўляліся; альбо дзень і ноч стаяла воблака, і калі падымалася, і яны тады выпраўляліся; 22 альбо калі два дні альбо месяц, альбо некалькі дзён стаяла воблака над скініяй, дык і сыны Ізраілевыя стаялі і не выпраўляліся ў дарогу; а калі яно падымалася, тады выпраўляліся; 23 па ўказаньні Гасподнім спыняліся і па ўказаньні Гасподнім выпраўляліся ў дарогу: сьледавалі ўказанью Гасподняму і паводле загаду Гасподняга Майсею.

In Other Versions

Numbers 9 in the ANGEFD

Numbers 9 in the ANTPNG2D

Numbers 9 in the AS21

Numbers 9 in the BAGH

Numbers 9 in the BBPNG

Numbers 9 in the BBT1E

Numbers 9 in the BDS

Numbers 9 in the BEV

Numbers 9 in the BHAD

Numbers 9 in the BLPT

Numbers 9 in the BNT

Numbers 9 in the BNTABOOT

Numbers 9 in the BNTLV

Numbers 9 in the BOATCB

Numbers 9 in the BOATCB2

Numbers 9 in the BOBCV

Numbers 9 in the BOCNT

Numbers 9 in the BOECS

Numbers 9 in the BOGWICC

Numbers 9 in the BOHCB

Numbers 9 in the BOHCV

Numbers 9 in the BOHLNT

Numbers 9 in the BOHNTLTAL

Numbers 9 in the BOICB

Numbers 9 in the BOILNTAP

Numbers 9 in the BOITCV

Numbers 9 in the BOKCV

Numbers 9 in the BOKCV2

Numbers 9 in the BOKHWOG

Numbers 9 in the BOKSSV

Numbers 9 in the BOLCB

Numbers 9 in the BOLCB2

Numbers 9 in the BOMCV

Numbers 9 in the BONAV

Numbers 9 in the BONCB

Numbers 9 in the BONLT

Numbers 9 in the BONUT2

Numbers 9 in the BOPLNT

Numbers 9 in the BOSCB

Numbers 9 in the BOSNC

Numbers 9 in the BOTLNT

Numbers 9 in the BOVCB

Numbers 9 in the BOYCB

Numbers 9 in the BPBB

Numbers 9 in the BPH

Numbers 9 in the BSB

Numbers 9 in the CCB

Numbers 9 in the CUV

Numbers 9 in the CUVS

Numbers 9 in the DBT

Numbers 9 in the DGDNT

Numbers 9 in the DHNT

Numbers 9 in the DNT

Numbers 9 in the ELBE

Numbers 9 in the EMTV

Numbers 9 in the ESV

Numbers 9 in the FBV

Numbers 9 in the FEB

Numbers 9 in the GGMNT

Numbers 9 in the GNT

Numbers 9 in the HARY

Numbers 9 in the HNT

Numbers 9 in the IRVA

Numbers 9 in the IRVB

Numbers 9 in the IRVG

Numbers 9 in the IRVH

Numbers 9 in the IRVK

Numbers 9 in the IRVM

Numbers 9 in the IRVM2

Numbers 9 in the IRVO

Numbers 9 in the IRVP

Numbers 9 in the IRVT

Numbers 9 in the IRVT2

Numbers 9 in the IRVU

Numbers 9 in the ISVN

Numbers 9 in the JSNT

Numbers 9 in the KAPI

Numbers 9 in the KBT1ETNIK

Numbers 9 in the KBV

Numbers 9 in the KJV

Numbers 9 in the KNFD

Numbers 9 in the LBA

Numbers 9 in the LBLA

Numbers 9 in the LNT

Numbers 9 in the LSV

Numbers 9 in the MAAL

Numbers 9 in the MBV

Numbers 9 in the MBV2

Numbers 9 in the MHNT

Numbers 9 in the MKNFD

Numbers 9 in the MNG

Numbers 9 in the MNT

Numbers 9 in the MNT2

Numbers 9 in the MRS1T

Numbers 9 in the NAA

Numbers 9 in the NASB

Numbers 9 in the NBLA

Numbers 9 in the NBS

Numbers 9 in the NBVTP

Numbers 9 in the NET2

Numbers 9 in the NIV11

Numbers 9 in the NNT

Numbers 9 in the NNT2

Numbers 9 in the NNT3

Numbers 9 in the PDDPT

Numbers 9 in the PFNT

Numbers 9 in the RMNT

Numbers 9 in the SBIAS

Numbers 9 in the SBIBS

Numbers 9 in the SBIBS2

Numbers 9 in the SBICS

Numbers 9 in the SBIDS

Numbers 9 in the SBIGS

Numbers 9 in the SBIHS

Numbers 9 in the SBIIS

Numbers 9 in the SBIIS2

Numbers 9 in the SBIIS3

Numbers 9 in the SBIKS

Numbers 9 in the SBIKS2

Numbers 9 in the SBIMS

Numbers 9 in the SBIOS

Numbers 9 in the SBIPS

Numbers 9 in the SBISS

Numbers 9 in the SBITS

Numbers 9 in the SBITS2

Numbers 9 in the SBITS3

Numbers 9 in the SBITS4

Numbers 9 in the SBIUS

Numbers 9 in the SBIVS

Numbers 9 in the SBT

Numbers 9 in the SBT1E

Numbers 9 in the SCHL

Numbers 9 in the SNT

Numbers 9 in the SUSU

Numbers 9 in the SUSU2

Numbers 9 in the SYNO

Numbers 9 in the TBIAOTANT

Numbers 9 in the TBT1E

Numbers 9 in the TBT1E2

Numbers 9 in the TFTIP

Numbers 9 in the TFTU

Numbers 9 in the TGNTATF3T

Numbers 9 in the THAI

Numbers 9 in the TNFD

Numbers 9 in the TNT

Numbers 9 in the TNTIK

Numbers 9 in the TNTIL

Numbers 9 in the TNTIN

Numbers 9 in the TNTIP

Numbers 9 in the TNTIZ

Numbers 9 in the TOMA

Numbers 9 in the TTENT

Numbers 9 in the UBG

Numbers 9 in the UGV

Numbers 9 in the UGV2

Numbers 9 in the UGV3

Numbers 9 in the VBL

Numbers 9 in the VDCC

Numbers 9 in the YALU

Numbers 9 in the YAPE

Numbers 9 in the YBVTP

Numbers 9 in the ZBP