Psalms 111 (BIB)
1 Алілуя!Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць ягоныя запаведзі. 2 Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі; род праведных дабраславёны будзе. 3 Дастатак і багацьце ў доме ў яго, і праўда Ягоная трывае вечна. 4 У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым; добрае яно і міласэрнае і праведнае. 5 Добры чалавек міласэрны і пазычае; ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе. 6 Ён вавек не пахісьнецца, у вечнай памяці праведны будзе. 7 Не пабаіцца нядобрае славы; сэрца ў яго цьвёрдае, спадзяецца на Госпада. 8 Умацаванае сэрца ў яго; ён не збаіцца, калі гляне на ворагаў сваіх. 9 Ён шчодра раздаў, абдарыў убогіх; праўда ягоная застаецца навечна; рог ягоны ўзьнясецца ў славе. 10 Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца, заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне.