Psalms 119 (BIB)
1 Песьня ўзыходжаньня.Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне. 2 Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага! 3 Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны? 4 Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу. 5 Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі. 6 Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру. 7 Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны - ідуць ваяваць.