Acts 21 (BNTABOOT)

1 1. Калі ж мы, пакінуўшы іх, паплылі, ідучы наўпрост, мы прыйшлі ў Кос, а на наступны дзень — у Радос, а адтуль — у Патару, 2 2. і, знайшоўшы карабель, які меў плыць у Фінікію, узыйшлі [на яго] і паплылі. 3 3. А ўбачыўшы Кіпр і пакінуўшы яго зьлева, мы плылі ў Сірыю і зыйшлі ў Тыры, бо там карабель меў разладаваць тавар. 4 4. І, знайшоўшы вучняў, мы былі там сем дзён, а тыя праз Духа казалі Паўлу, каб ён не ўзыходзіў у Ерусалім. 5 5. А калі мы пражылі тыя дні, выйшаўшы, мы пайшлі, і ўсе праводзілі нас з жонкамі і дзецьмі ажно за горад, і на беразе, укленчыўшы, маліліся. 6 6. І, разьвітаўшыся адны з аднымі, мы ўзыйшлі на карабель, а яны вярнуліся дадому. 7 7. А мы, скончыўшы плаваньне ад Тыру, прыйшлі ў Пталемаіду, і, прывітаўшы братоў, засталіся ў іх на адзін дзень. 8 8. А на заўтра тыя, што былі з Паўлам, пайшоўшы, прыйшлі ў Цэзарэю, і, увайшоўшы ў дом Філіпа дабравесьніка, аднаго з сямі, засталіся ў яго. 9 9. У яго ж былі чатыры дачкі дзяўчыны, якія прарочылі. 10 10. А як мы заставаліся шмат дзён, прыйшоў з Юдэі адзін прарок, на імя Агаў, 11 11. і, увайшоўшы да нас і ўзяўшы пояс Паўла, і зьвязаўшы сабе рукі і ногі, сказаў: «Гэтак кажа Дух Сьвяты: “Мужа, чый гэты пояс, так зьвяжуць Юдэі ў Ерусаліме і аддадуць у рукі паганаў”». 12 12. Калі ж мы пачулі гэта, і мы, і тамтэйшыя прасілі, каб ён не ўзыходзіў у Ерусалім. 13 13. А Павал адказаў: «Што вы робіце, плачучы і разрываючы маё сэрца? Бо я ня толькі гатовы быць зьвязаным, але і памерці ў Ерусаліме дзеля імя Госпада Ісуса». 14 14. І не пераканаўшы яго, мы супакоіліся, кажучы: «Няхай станецца воля Госпадава!» 15 15. А пасьля гэтых дзён, узяўшы рэчы, мы ўзыходзілі ў Ерусалім. 16 16. Ішлі ж з намі і вучні з Цэзарэі, ведучы да нейкага Мназона, Кіпрыйца, старадаўнага вучня, у якога мы мелі гасьцяваць. 17 17. А як мы апынуліся ў Ерусаліме, браты прыхільна прынялі нас. 18 18. І на другі дзень увайшоў Павал разам з намі да Якуба; і прыйшлі ўсе старосты. 19 19. І, прывітаўшы іх, ён распавядаў падрабязна, што ўчыніў Бог сярод паганаў праз служэньне ягонае. 20 20. Яны ж, пачуўшы, праславілі Госпада і сказалі яму: «Бачыш, браце, колькі дзясяткаў тысячаў Юдэяў, якія паверылі, і ўсе яны рупліўцы Закону. 21 21. А яны начутыя адносна цябе, што ты вучыш адступніцтву ад Майсея ўсіх Юдэяў, што [жывуць] сярод паганаў, кажучы, каб не абрэзвалі сваіх дзяцей і не хадзілі паводле звычаяў. 22 22. Дык што гэта? Абавязкова мусіць сабрацца мноства, бо пачуюць, што ты прыйшоў. 23 23. Дык зрабі, што табе скажам. Ёсьць у нас чатыры мужы, якія маюць на сабе шлюбаваньне. 24 24. Узяўшы іх, ачысьціся разам з імі і выдаткуй за іх, каб яны абстрыглі галаву, і ўсе даведаюцца, што тое, што яны дачуліся адносна цябе, ёсьць пустое, але ты ходзіш адпаведна і захоўваеш Закон. 25 25. А адносна паганаў, якія паверылі, мы пісалі, пастанавіўшы, каб нічога гэткага не захоўвалі, а толькі высьцерагаліся ахвяраў ідалам, і крыві, і душанага, і распусты». 26 26. Тады Павал, узяўшы мужоў гэтых, на наступны дзень ачысьціўшыся з імі, увайшоў у сьвятыню, абвяшчаючы заканчэньне дзён ачышчэньня, калі за кожнага з іх прынесены будзе дар [Богу]. 27 27. А калі меліся скончыцца сем дзён, Юдэі з Азіі, убачыўшы яго ў сьвятыні, узрушылі ўвесь натоўп і ўсклалі на яго рукі, 28 28. крычучы: «Мужы Ізраільцяне, дапамажыце! Гэта чалавек, які ўсіх паўсюль навучае супраць народу і супраць Закону, і супраць месца гэтага. Ды яшчэ Грэкаў увёў у сьвятыню і апаганіў гэтае месца сьвятое». 29 29. Бо яны раней бачылі з ім у горадзе Трафіма Эфэсца і думалі, што Павал увёў яго ў сьвятыню. 30 30. І ўвесь горад узварушыўся, і пазьбягаўся народ. І, узяўшы Паўла, пацягнулі яго вонкі са сьвятыні, і адразу дзьверы былі зачынены. 31 31. А калі шукалі забіць яго, да тысячніка кагорты дайшла вестка, што ўвесь Ерусалім узрушаны. 32 32. Ён, неадкладна ўзяўшы жаўнераў і сотнікаў, пабег на іх, а яны, убачыўшы тысячніка і жаўнераў, перасталі біць Паўла. 33 33. Тады, наблізіўшыся, тысячнік узяў яго і загадаў зьвязаць двума ланцугамі і пытаўся, хто ён і што зрабіў. 34 34. А ў натоўпе кожны крычаў нешта сваё. І ня могучы праз замяшаньне нешта пэўнае даведацца, загадаў весьці яго ў табар. 35 35. А калі [Павал] апынуўся ля сходаў, жаўнерам прыйшлося на руках несьці яго дзеля гвалту натоўпу, 36 36. бо мноства народу ішло за імі, крычучы: «Забі яго!» 37 37. І як меліся ўвайсьці ў табар, Павал кажа тысячніку: «Ці магу нешта сказаць табе?» Той жа сказаў: «Ты ведаеш грэцкую? 38 38. Дык ці ня ты той Эгіпцянін, які перад гэтымі днямі збунтаваў і вывеў у пустыню чатыры тысячы чалавек сікарыяў?» 39 39. А Павал сказаў: «Я — Юдэй з Тарсу, грамадзянін знакамітага гораду ў Кілікіі. Прашу ж цябе, дазволь мне гаварыць да народу». 40 40. Калі ж той дазволіў, Павал, стаўшы на сходах, даў знак народу рукою, і як сталася вялікая ціша, прамовіў на гебрайскай мове, кажучы:

In Other Versions

Acts 21 in the ANGEFD

Acts 21 in the ANTPNG2D

Acts 21 in the AS21

Acts 21 in the BAGH

Acts 21 in the BBPNG

Acts 21 in the BBT1E

Acts 21 in the BDS

Acts 21 in the BEV

Acts 21 in the BHAD

Acts 21 in the BIB

Acts 21 in the BLPT

Acts 21 in the BNT

Acts 21 in the BNTLV

Acts 21 in the BOATCB

Acts 21 in the BOATCB2

Acts 21 in the BOBCV

Acts 21 in the BOCNT

Acts 21 in the BOECS

Acts 21 in the BOGWICC

Acts 21 in the BOHCB

Acts 21 in the BOHCV

Acts 21 in the BOHLNT

Acts 21 in the BOHNTLTAL

Acts 21 in the BOICB

Acts 21 in the BOILNTAP

Acts 21 in the BOITCV

Acts 21 in the BOKCV

Acts 21 in the BOKCV2

Acts 21 in the BOKHWOG

Acts 21 in the BOKSSV

Acts 21 in the BOLCB

Acts 21 in the BOLCB2

Acts 21 in the BOMCV

Acts 21 in the BONAV

Acts 21 in the BONCB

Acts 21 in the BONLT

Acts 21 in the BONUT2

Acts 21 in the BOPLNT

Acts 21 in the BOSCB

Acts 21 in the BOSNC

Acts 21 in the BOTLNT

Acts 21 in the BOVCB

Acts 21 in the BOYCB

Acts 21 in the BPBB

Acts 21 in the BPH

Acts 21 in the BSB

Acts 21 in the CCB

Acts 21 in the CUV

Acts 21 in the CUVS

Acts 21 in the DBT

Acts 21 in the DGDNT

Acts 21 in the DHNT

Acts 21 in the DNT

Acts 21 in the ELBE

Acts 21 in the EMTV

Acts 21 in the ESV

Acts 21 in the FBV

Acts 21 in the FEB

Acts 21 in the GGMNT

Acts 21 in the GNT

Acts 21 in the HARY

Acts 21 in the HNT

Acts 21 in the IRVA

Acts 21 in the IRVB

Acts 21 in the IRVG

Acts 21 in the IRVH

Acts 21 in the IRVK

Acts 21 in the IRVM

Acts 21 in the IRVM2

Acts 21 in the IRVO

Acts 21 in the IRVP

Acts 21 in the IRVT

Acts 21 in the IRVT2

Acts 21 in the IRVU

Acts 21 in the ISVN

Acts 21 in the JSNT

Acts 21 in the KAPI

Acts 21 in the KBT1ETNIK

Acts 21 in the KBV

Acts 21 in the KJV

Acts 21 in the KNFD

Acts 21 in the LBA

Acts 21 in the LBLA

Acts 21 in the LNT

Acts 21 in the LSV

Acts 21 in the MAAL

Acts 21 in the MBV

Acts 21 in the MBV2

Acts 21 in the MHNT

Acts 21 in the MKNFD

Acts 21 in the MNG

Acts 21 in the MNT

Acts 21 in the MNT2

Acts 21 in the MRS1T

Acts 21 in the NAA

Acts 21 in the NASB

Acts 21 in the NBLA

Acts 21 in the NBS

Acts 21 in the NBVTP

Acts 21 in the NET2

Acts 21 in the NIV11

Acts 21 in the NNT

Acts 21 in the NNT2

Acts 21 in the NNT3

Acts 21 in the PDDPT

Acts 21 in the PFNT

Acts 21 in the RMNT

Acts 21 in the SBIAS

Acts 21 in the SBIBS

Acts 21 in the SBIBS2

Acts 21 in the SBICS

Acts 21 in the SBIDS

Acts 21 in the SBIGS

Acts 21 in the SBIHS

Acts 21 in the SBIIS

Acts 21 in the SBIIS2

Acts 21 in the SBIIS3

Acts 21 in the SBIKS

Acts 21 in the SBIKS2

Acts 21 in the SBIMS

Acts 21 in the SBIOS

Acts 21 in the SBIPS

Acts 21 in the SBISS

Acts 21 in the SBITS

Acts 21 in the SBITS2

Acts 21 in the SBITS3

Acts 21 in the SBITS4

Acts 21 in the SBIUS

Acts 21 in the SBIVS

Acts 21 in the SBT

Acts 21 in the SBT1E

Acts 21 in the SCHL

Acts 21 in the SNT

Acts 21 in the SUSU

Acts 21 in the SUSU2

Acts 21 in the SYNO

Acts 21 in the TBIAOTANT

Acts 21 in the TBT1E

Acts 21 in the TBT1E2

Acts 21 in the TFTIP

Acts 21 in the TFTU

Acts 21 in the TGNTATF3T

Acts 21 in the THAI

Acts 21 in the TNFD

Acts 21 in the TNT

Acts 21 in the TNTIK

Acts 21 in the TNTIL

Acts 21 in the TNTIN

Acts 21 in the TNTIP

Acts 21 in the TNTIZ

Acts 21 in the TOMA

Acts 21 in the TTENT

Acts 21 in the UBG

Acts 21 in the UGV

Acts 21 in the UGV2

Acts 21 in the UGV3

Acts 21 in the VBL

Acts 21 in the VDCC

Acts 21 in the YALU

Acts 21 in the YAPE

Acts 21 in the YBVTP

Acts 21 in the ZBP