John 8 (BNTABOOT)

1 1. Ісус жа пайшоў па гару Аліўную. 2 2. Нараніцы Ён ізноў прыйшоў у сьвятыню, і ўвесь народ ішоў да Яго. І сеўшы, Ён вучыў іх. 3 3. Тут кніжнікі і фарысэі прыводзяць да Яго жанчыну, злоўленую на чужалостве, і, паставіўшы яе пасярэдзіне, 4 4. кажуць Яму: «Настаўнік, гэтая жанчына злоўленая на чужалостве. 5 5. Майсей жа ў Законе загадаў нам гэткіх каменаваць. А Ты што скажаш?» 6 6. Казалі ж яны гэта, спакушаючы Яго, каб мець у чым абвінаваціць Яго. А Ісус, нізка нахіліўшыся, пісаў пальцам на зямлі. 7 7. Калі ж яны працягвалі пытацца ў Яго, Ён, выпрастаўшыся, сказаў ім: «Хто з вас бязгрэшны, няхай першы кіне камень у яе». 8 8. І, зноў нізка нахіліўшыся, пісаў на зямлі. 9 9. Яны ж, пачуўшы гэтае і дакараныя сумленьнем, павыходзілі адзін за адным, пачаўшы ад старшыняў, аж да апошніх. І застаўся адзін Ісус і жанчына, што стаяла пасярэдзіне. 10 10. Ісус выпрастаўся, і, ня бачачы нікога, акрамя жанчыны, сказаў ёй: «Жанчына! Дзе тыя, хто абвінавачваў цябе? Ніхто не асудзіў цябе?» 11 11. Яна сказала: «Ніхто, Госпадзе!» Ісус жа сказаў ёй: «І Я не асуджаю цябе; ідзі і больш не грашы». 12 12. Тады ізноў сказаў Ісус да іх, кажучы: «Я — сьвятло сьвету. Хто ідзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але будзе мець сьвятло жыцьця». 13 13. Тады фарысэі сказалі Яму: «Ты Сам пра Сябе сьведчыш, непраўдзівае сьведчаньне Тваё». 14 14. Адказаў Ісус і сказаў ім: «Калі Я і Сам пра Сябе сьведчу, праўдзівае сьведчаньне Маё, бо Я ведаю, адкуль прыйшоў і куды іду; а вы ня ведаеце, адкуль Я прыходжу і куды іду. 15 15. Вы судзіце паводле цела; Я не суджу нікога. 16 16. А калі Я і суджу, суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але Я і Айцец, Які паслаў Мяне. 17 17. І ў Законе вашым напісана, што сьведчаньне двух чалавек праўдзівае. 18 18. Я Сам сьведчу пра Сябе, і сьведчыць пра Мяне Айцец, Які паслаў Мяне». 19 19. Тады сказалі Яму: «Дзе Айцец Твой?» Адказаў Ісус: «Вы ня ведаеце ані Мяне, ані Айца Майго. Калі б вы ведалі Мяне, ведалі б і Айца Майго». 20 20. Гэтыя словы гаварыў Ісус ля скарбніцы, калі навучаў у сьвятыні; і ніхто не схапіў Яго, бо яшчэ не прыйшла гадзіна Ягоная. 21 21. Зноў жа сказаў ім Ісус: «Я іду, і будзеце шукаць Мяне; і паўміраеце ў грэху вашым. Куды Я іду, вы прыйсьці ня можаце». 22 22. Юдэі ж казалі: «Ці не заб’е Ён Сябе Сам, бо кажа: “Куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці”?» 23 23. І сказаў Ён ім: «Вы — з нізу, а Я — з вышыні; вы — з гэтага сьвету, Я — ня з гэтага сьвету. 24 24. Таму сказаў Я вам, што вы паўміраеце ў грахах вашых; бо калі не паверыце, што Я гэта, паўміраеце ў грахах вашых». 25 25. Тады яны сказалі Яму: «Хто ж Ты?» І сказаў ім Ісус: «Адпачатны, як і кажу вам. 26 26. Шмат маю казаць пра вас і судзіць, але Той, Які паслаў Мяне, праўдзівы, і што Я чуў ад Яго, тое і кажу сьвету». 27 27. Яны не зразумелі, што Ён казаў ім пра Айца. 28 28. Тады сказаў ім Ісус: «Калі падымеце Сына Чалавечага, тады даведаецеся, што гэта Я і што нічога ня раблю ад Сябе, але як навучыў Мяне Айцец Мой, так і кажу. 29 29. І Той, Які паслаў Мяне, разам са Мною. Айцец не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды раблю тое, што падабаецца Яму». 30 30. Калі ён гаварыў гэтае, многія паверылі ў Яго. 31 31. Тады сказаў Ісус Юдэям, якія паверылі ў Яго: «Калі застанецеся ў слове Маім, дык сапраўды вы — вучні Мае. 32 32. І спазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас». 33 33. Яму адказалі: «Мы — насеньне Абрагама і нікому не былі нявольнікамі ніколі. Як жа Ты кажаш: “Станецеся вольнымі”?». 34 34. Адказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: усякі, хто робіць грэх, ёсьць нявольнік грэху. 35 35. Але нявольнік не жыве ў доме вечна, сын застаецца вечна. 36 36. Дык вось, калі Сын вызваліць вас, праўдзіва станецеся вольнымі. 37 37. Ведаю, што вы — насеньне Абрагама, але вы шукаеце, каб забіць Мяне, бо слова Маё не зьмяшчаецца ў вас. 38 38. Я кажу тое, што бачыў у Айца Майго, а вы робіце тое, што бачылі ў айца вашага». 39 39. Яны адказалі і сказалі Яму: «Бацька наш — Абрагам». Кажа ім Ісус: «Калі б вы былі дзеці Абрагама, дык рабілі б справы Абрагама. 40 40. А цяпер вы шукаеце, каб забіць Мяне, Чалавека, Які сказаў вам праўду, якую чуў ад Бога. Абрагам гэтага не рабіў. 41 41. Вы робіце справы бацькі вашага». Тады сказалі Яму: «Мы не з распусты народжаныя; аднаго Айца маем, Бога». 42 42. Ісус тады сказаў ім: «Калі б Бог быў ваш Айцец, дык вы любілі б Мяне, бо Я з Бога выйшаў і прыходжу; бо Я ня Сам ад Сябе прыйшоў, але Ён паслаў Мяне. 43 43. Чаму вы не разумееце гаворкі Маёй? Бо ня можаце чуць слова Маё. 44 44. Ваш бацька — д’ябал, і вы хочаце выконваць пажаданьні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойца ад пачатку і ня вытрываў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён гаворыць хлусьню, гаворыць сваё, бо ён — хлус і бацька хлусьні. 45 45. А калі Я кажу праўду, вы ня верыце Мне. 46 46. Хто з вас давядзе Мой грэх? Калі ж Я кажу праўду, чаму вы ня верыце Мне? 47 47. Хто ад Бога, той слухае словы Божыя; вы таму ня слухаеце, што вы не ад Бога». 48 48. Адказалі тады Юдэі і сказалі Яму: «Ці ж ня слушна мы кажам, што Ты — Самаранін, і дэмана маеш?» 49 49. Адказаў Ісус: «Я дэмана ня маю, але Я шаную Айца Майго, а вы зьневажаеце Мяне. 50 50. Але Я не шукаю Сваёй славы; ёсьць Той, Хто шукае і судзіць. 51 51. Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто захавае слова Маё, ня ўбачыць сьмерці на вякі». 52 52. Тады сказалі Яму Юдэі: «Цяпер мы ведаем, што маеш дэмана. Абрагам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: хто захавае слова Маё, не пакаштуе сьмерці на вякі. 53 53. Няўжо Ты большы за бацьку нашага Абрагама, які памёр, і прарокі памерлі? Кім Ты Сябе робіш?» 54 54. Адказаў Ісус: «Калі Я Сам Сябе праслаўляю, дык слава Мая — нішто. Мяне праслаўляе Айцец Мой, пра Якога вы кажаце, што Ён — Бог ваш. 55 55. І вы не спазналі Яго, а Я ведаю Яго, і калі скажу, што ня ведаю Яго, буду падобны да вас хлус. Але Я ведаю Яго і захоўваю слова Ягонае. 56 56. Абрагам, бацька ваш, рады быў бачыць дзень Мой; і ўбачыў, і ўзрадаваўся». 57 57. Тады сказалі Яму Юдэі: «Табе няма яшчэ пяцідзесяці гадоў, і Ты бачыў Абрагама?» 58 58. Сказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: перш, чым Абрагам быў, Я ёсьць». 59 59. Узялі тады камяні, каб кінуць у Яго, але Ісус схаваўся і выйшаў са сьвятыні, прайшоўшы між імі, і пайшоў далей.

In Other Versions

John 8 in the ANGEFD

John 8 in the ANTPNG2D

John 8 in the AS21

John 8 in the BAGH

John 8 in the BBPNG

John 8 in the BBT1E

John 8 in the BDS

John 8 in the BEV

John 8 in the BHAD

John 8 in the BIB

John 8 in the BLPT

John 8 in the BNT

John 8 in the BNTLV

John 8 in the BOATCB

John 8 in the BOATCB2

John 8 in the BOBCV

John 8 in the BOCNT

John 8 in the BOECS

John 8 in the BOGWICC

John 8 in the BOHCB

John 8 in the BOHCV

John 8 in the BOHLNT

John 8 in the BOHNTLTAL

John 8 in the BOICB

John 8 in the BOILNTAP

John 8 in the BOITCV

John 8 in the BOKCV

John 8 in the BOKCV2

John 8 in the BOKHWOG

John 8 in the BOKSSV

John 8 in the BOLCB

John 8 in the BOLCB2

John 8 in the BOMCV

John 8 in the BONAV

John 8 in the BONCB

John 8 in the BONLT

John 8 in the BONUT2

John 8 in the BOPLNT

John 8 in the BOSCB

John 8 in the BOSNC

John 8 in the BOTLNT

John 8 in the BOVCB

John 8 in the BOYCB

John 8 in the BPBB

John 8 in the BPH

John 8 in the BSB

John 8 in the CCB

John 8 in the CUV

John 8 in the CUVS

John 8 in the DBT

John 8 in the DGDNT

John 8 in the DHNT

John 8 in the DNT

John 8 in the ELBE

John 8 in the EMTV

John 8 in the ESV

John 8 in the FBV

John 8 in the FEB

John 8 in the GGMNT

John 8 in the GNT

John 8 in the HARY

John 8 in the HNT

John 8 in the IRVA

John 8 in the IRVB

John 8 in the IRVG

John 8 in the IRVH

John 8 in the IRVK

John 8 in the IRVM

John 8 in the IRVM2

John 8 in the IRVO

John 8 in the IRVP

John 8 in the IRVT

John 8 in the IRVT2

John 8 in the IRVU

John 8 in the ISVN

John 8 in the JSNT

John 8 in the KAPI

John 8 in the KBT1ETNIK

John 8 in the KBV

John 8 in the KJV

John 8 in the KNFD

John 8 in the LBA

John 8 in the LBLA

John 8 in the LNT

John 8 in the LSV

John 8 in the MAAL

John 8 in the MBV

John 8 in the MBV2

John 8 in the MHNT

John 8 in the MKNFD

John 8 in the MNG

John 8 in the MNT

John 8 in the MNT2

John 8 in the MRS1T

John 8 in the NAA

John 8 in the NASB

John 8 in the NBLA

John 8 in the NBS

John 8 in the NBVTP

John 8 in the NET2

John 8 in the NIV11

John 8 in the NNT

John 8 in the NNT2

John 8 in the NNT3

John 8 in the PDDPT

John 8 in the PFNT

John 8 in the RMNT

John 8 in the SBIAS

John 8 in the SBIBS

John 8 in the SBIBS2

John 8 in the SBICS

John 8 in the SBIDS

John 8 in the SBIGS

John 8 in the SBIHS

John 8 in the SBIIS

John 8 in the SBIIS2

John 8 in the SBIIS3

John 8 in the SBIKS

John 8 in the SBIKS2

John 8 in the SBIMS

John 8 in the SBIOS

John 8 in the SBIPS

John 8 in the SBISS

John 8 in the SBITS

John 8 in the SBITS2

John 8 in the SBITS3

John 8 in the SBITS4

John 8 in the SBIUS

John 8 in the SBIVS

John 8 in the SBT

John 8 in the SBT1E

John 8 in the SCHL

John 8 in the SNT

John 8 in the SUSU

John 8 in the SUSU2

John 8 in the SYNO

John 8 in the TBIAOTANT

John 8 in the TBT1E

John 8 in the TBT1E2

John 8 in the TFTIP

John 8 in the TFTU

John 8 in the TGNTATF3T

John 8 in the THAI

John 8 in the TNFD

John 8 in the TNT

John 8 in the TNTIK

John 8 in the TNTIL

John 8 in the TNTIN

John 8 in the TNTIP

John 8 in the TNTIZ

John 8 in the TOMA

John 8 in the TTENT

John 8 in the UBG

John 8 in the UGV

John 8 in the UGV2

John 8 in the UGV3

John 8 in the VBL

John 8 in the VDCC

John 8 in the YALU

John 8 in the YAPE

John 8 in the YBVTP

John 8 in the ZBP