Luke 15 (BNTABOOT)
1 1. Падыходзілі ж да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі слухаць Яго. 2 2. І наракалі фарысэі і кніжнікі, кажучы: «Ён прыймае грэшнікаў і есьць разам з імі». 3 3. Ён жа сказаў ім гэткую прыповесьць, кажучы: 4 4. «Які чалавек з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакідае дзевяноста дзевяць у пустыні і ня ідзе за згубленай, пакуль ня знойдзе яе? 5 5. І, знайшоўшы, бярэ яе на плечы свае з радасьцю. 6 6. І, прыйшоўшы дадому, склікае сяброў і суседзяў, кажучы ім: “Цешцеся са мною, бо я знайшоў маю згубленую авечку”. 7 7. Кажу вам, што большая радасьць будзе ў небе з аднаго грэшніка, які навяртаецца, чым з дзевяноста дзевяці праведнікаў, якія ня маюць патрэбы ў навяртаньні. 8 8. Або якая жанчына, што мае дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не запальвае сьвечкі і не пачынае месьці дом, і не шукае пільна, пакуль ня знойдзе? 9 9. А, знайшоўшы, склікае сябровак і суседак, кажучы: “Цешцеся са мною, бо я знайшла драхму, якую была згубіла”. 10 10. Такая, кажу вам, стаецца радасьць у анёлаў Божых з аднаго грэшніка, які навяртаецца». 11 11. Яшчэ сказаў: «У аднаго чалавека былі два сыны. 12 12. І сказаў малодшы з іх бацьку: “Бацька, дай мне належную частку маёмасьці”. І падзяліў ім маёмасьць. 13 13. І праз некалькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, выправіўся ў далёкі край, і там змарнаваў маёмасьць сваю, жывучы распусна. 14 14. Калі ж выдаткаваў усё, стаўся вялікі голад у тым краі, і ён пачаў мець нястачу. 15 15. І, пайшоўшы, прыстаў да аднаго з грамадзянаў таго краю, і той паслаў яго на поле сваё пасьвіць сьвіняў. 16 16. І ён жадаў напоўніць жывот свой шалупіньнем, якое елі сьвіньні, і ніхто не даваў яму. 17 17. Апамятаўшыся, ён сказаў: “Колькі парабкаў у бацькі майго маюць лішак хлеба, а я паміраю з голаду! 18 18. Устаўшы, пайду да бацькі майго і скажу яму: ‘Ойча! Я саграшыў супраць неба і перад табою, 19 19. і ўжо ня варты называцца сынам тваім; зрабі мяне адным з парабкаў тваіх’.” 20 20. І, устаўшы, прыйшоў да бацькі свайго. Калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зьлітаваўся, і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і цалаваў яго. 21 21. Сын жа сказаў яму: “Ойча! Я саграшыў супраць неба і перад табою, і ўжо ня варты называцца сынам тваім”. 22 22. А бацька сказаў слугам сваім: “Прынясіце найлепшыя шаты, і апраніце яго, і дайце пярсьцёнак на руку ягоную і сандалы на ногі. 23 23. І прывядзіце кормнае цяля, і закалеце, і, паеўшы, будзем весяліцца. 24 24. Бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”. І пачалі весяліцца. 25 25. А старэйшы сын ягоны быў у полі. І калі, варочаючыся, падыйшоў да дому, пачуў сьпевы і скокі. 26 26. І, паклікаўшы аднаго са слугаў сваіх, спытаўся: “Што гэта адбываецца?” 27 27. Той жа сказаў яму: “Брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў кормнае цяля, бо атрымаў яго здаровым”. 28 28. Загневаўся ён і не хацеў увайсьці. Тады бацька ягоны, выйшаўшы, клікаў яго. 29 29. А ён, адказваючы, сказаў бацьку: “Вось, я столькі гадоў служу табе і ніколі не адступіў ад прыказаньня твайго, і ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб мне павесяліцца з сябрамі маімі. 30 30. А калі гэты сын твой, пажоршы маёмасьць тваю з распусьніцамі, прыйшоў, ты закалоў для яго кормнае цяля”. 31 31. Ён жа сказаў яму: “Дзіця! Ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё. 32 32. А з таго трэба цешыцца і радавацца, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”».
In Other Versions
Luke 15 in the ANGEFD
Luke 15 in the ANTPNG2D
Luke 15 in the AS21
Luke 15 in the BAGH
Luke 15 in the BBPNG
Luke 15 in the BBT1E
Luke 15 in the BDS
Luke 15 in the BEV
Luke 15 in the BHAD
Luke 15 in the BIB
Luke 15 in the BLPT
Luke 15 in the BNT
Luke 15 in the BNTLV
Luke 15 in the BOATCB
Luke 15 in the BOATCB2
Luke 15 in the BOBCV
Luke 15 in the BOCNT
Luke 15 in the BOECS
Luke 15 in the BOGWICC
Luke 15 in the BOHCB
Luke 15 in the BOHCV
Luke 15 in the BOHLNT
Luke 15 in the BOHNTLTAL
Luke 15 in the BOICB
Luke 15 in the BOILNTAP
Luke 15 in the BOITCV
Luke 15 in the BOKCV
Luke 15 in the BOKCV2
Luke 15 in the BOKHWOG
Luke 15 in the BOKSSV
Luke 15 in the BOLCB
Luke 15 in the BOLCB2
Luke 15 in the BOMCV
Luke 15 in the BONAV
Luke 15 in the BONCB
Luke 15 in the BONLT
Luke 15 in the BONUT2
Luke 15 in the BOPLNT
Luke 15 in the BOSCB
Luke 15 in the BOSNC
Luke 15 in the BOTLNT
Luke 15 in the BOVCB
Luke 15 in the BOYCB
Luke 15 in the BPBB
Luke 15 in the BPH
Luke 15 in the BSB
Luke 15 in the CCB
Luke 15 in the CUV
Luke 15 in the CUVS
Luke 15 in the DBT
Luke 15 in the DGDNT
Luke 15 in the DHNT
Luke 15 in the DNT
Luke 15 in the ELBE
Luke 15 in the EMTV
Luke 15 in the ESV
Luke 15 in the FBV
Luke 15 in the FEB
Luke 15 in the GGMNT
Luke 15 in the GNT
Luke 15 in the HARY
Luke 15 in the HNT
Luke 15 in the IRVA
Luke 15 in the IRVB
Luke 15 in the IRVG
Luke 15 in the IRVH
Luke 15 in the IRVK
Luke 15 in the IRVM
Luke 15 in the IRVM2
Luke 15 in the IRVO
Luke 15 in the IRVP
Luke 15 in the IRVT
Luke 15 in the IRVT2
Luke 15 in the IRVU
Luke 15 in the ISVN
Luke 15 in the JSNT
Luke 15 in the KAPI
Luke 15 in the KBT1ETNIK
Luke 15 in the KBV
Luke 15 in the KJV
Luke 15 in the KNFD
Luke 15 in the LBA
Luke 15 in the LBLA
Luke 15 in the LNT
Luke 15 in the LSV
Luke 15 in the MAAL
Luke 15 in the MBV
Luke 15 in the MBV2
Luke 15 in the MHNT
Luke 15 in the MKNFD
Luke 15 in the MNG
Luke 15 in the MNT
Luke 15 in the MNT2
Luke 15 in the MRS1T
Luke 15 in the NAA
Luke 15 in the NASB
Luke 15 in the NBLA
Luke 15 in the NBS
Luke 15 in the NBVTP
Luke 15 in the NET2
Luke 15 in the NIV11
Luke 15 in the NNT
Luke 15 in the NNT2
Luke 15 in the NNT3
Luke 15 in the PDDPT
Luke 15 in the PFNT
Luke 15 in the RMNT
Luke 15 in the SBIAS
Luke 15 in the SBIBS
Luke 15 in the SBIBS2
Luke 15 in the SBICS
Luke 15 in the SBIDS
Luke 15 in the SBIGS
Luke 15 in the SBIHS
Luke 15 in the SBIIS
Luke 15 in the SBIIS2
Luke 15 in the SBIIS3
Luke 15 in the SBIKS
Luke 15 in the SBIKS2
Luke 15 in the SBIMS
Luke 15 in the SBIOS
Luke 15 in the SBIPS
Luke 15 in the SBISS
Luke 15 in the SBITS
Luke 15 in the SBITS2
Luke 15 in the SBITS3
Luke 15 in the SBITS4
Luke 15 in the SBIUS
Luke 15 in the SBIVS
Luke 15 in the SBT
Luke 15 in the SBT1E
Luke 15 in the SCHL
Luke 15 in the SNT
Luke 15 in the SUSU
Luke 15 in the SUSU2
Luke 15 in the SYNO
Luke 15 in the TBIAOTANT
Luke 15 in the TBT1E
Luke 15 in the TBT1E2
Luke 15 in the TFTIP
Luke 15 in the TFTU
Luke 15 in the TGNTATF3T
Luke 15 in the THAI
Luke 15 in the TNFD
Luke 15 in the TNT
Luke 15 in the TNTIK
Luke 15 in the TNTIL
Luke 15 in the TNTIN
Luke 15 in the TNTIP
Luke 15 in the TNTIZ
Luke 15 in the TOMA
Luke 15 in the TTENT
Luke 15 in the UBG
Luke 15 in the UGV
Luke 15 in the UGV2
Luke 15 in the UGV3
Luke 15 in the VBL
Luke 15 in the VDCC
Luke 15 in the YALU
Luke 15 in the YAPE
Luke 15 in the YBVTP
Luke 15 in the ZBP