Luke 20 (BNTABOOT)

1 1. І сталася, калі ў адзін з тых дзён Ён навучаў народ у сьвятыні і дабравесьціў, прыйшлі першасьвятары і кніжнікі са старшынямі 2 2. і сказалі Яму, кажучы: «Скажы нам, якою ўладаю Ты гэтае робіш, ці хто даў Табе ўладу гэтую?» 3 3. Адказваючы, Ён сказаў ім: «Спытаюся і Я ў вас адно слова, і скажыце Мне: 4 4. Хрышчэньне Янава з неба было ці ад людзей?» 5 5. Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, Ён скажа: “Чаму тады вы не паверылі яму?” 6 6. А калі скажам: “Ад людзей”, увесь народ паб’е нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян — гэта прарок». 7 7. І адказалі: «Ня ведаем адкуль». 8 8. І сказаў ім Ісус: «Тады Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае раблю». 9 9. Пачаў жа Ён гаварыць да народу гэткую прыповесьць: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, і здаў яго вінаградарам, і выехаў на доўгі час. 10 10. І ў свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб яны далі яму пладоў з вінаградніку, але вінаградары, зьбіўшы яго, адаслалі ні з чым. 11 11. Яшчэ паслаў іншага слугу; але яны і гэтага, зьбіўшы і зьняважыўшы, адаслалі ні з чым. 12 12. Яшчэ паслаў трэцяга; але яны і таго, зраніўшы, выгналі. 13 13. І сказаў гаспадар вінаградніку: “Што мне рабіць? Пашлю сына майго ўлюбёнага. Можа, убачыўшы яго, пасаромеюцца”. 14 14. Убачыўшы ж яго, вінаградары разважалі між сабою, кажучы: “Гэта спадкаемца; пойдзем, заб’ем яго, каб нашаю сталася спадчына”. 15 15. І, выгнаўшы яго вон з вінаградніку, забілі. Дык што зробіць з імі гаспадар вінаградніку? 16 16. Прыйдзе і выгубіць вінаградараў гэтых, і аддасьць вінаграднік другім». Тыя, што чулі гэтае, сказалі: «Няхай ня станецца!» 17 17. А Ён, глянуўшы на іх, сказаў: «Што тады значыць тое, што напісана: “Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла”? 18 18. Усякі, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раздушыць». 19 19. І шукалі ў гэтую гадзіну першасьвятары і кніжнікі, каб налажыць на Яго рукі, але баяліся народу, бо зразумелі, што пра іх сказаў Ён гэтую прыповесьць. 20 20. І, сочачы за Ім, паслалі шпегаў, якія ўдавалі сябе за праведнікаў, каб яны падлавілі Яго на слове, каб выдаць Яго начальству і ўладзе ваяводы. 21 21. І тыя спыталіся ў Яго, кажучы: «Настаўнік! Мы ведаем, што Ты слушна гаворыш і навучаеш, і не глядзіш на аблічча, але паводле праўды шляху Божага навучаеш. 22 22. Ці належыцца плаціць падатак цэзару, ці не?» 23 23. А Ён, бачачы подступ іхні, сказаў ім: «Чаму вы Мяне спакушаеце? 24 24. Пакажыце Мне дынар. Чый на ім вобраз і надпіс?» Яны, адказваючы, сказалі: «Цэзараў». 25 25. Ён жа сказаў ім: «Дык аддавайце тое, што цэзарава, цэзару, а што Божае, — Богу». 26 26. І не маглі падлавіць Яго на слове перад народам, і, зьдзівіўшыся адказу Ягонаму, замоўклі. 27 27. Прыйшоўшы ж, некаторыя з садукеяў, якія пярэчаць, што ёсьць уваскрасеньне, спыталіся ў Яго, 28 28. кажучы: «Настаўнік! Майсей напісаў нам: “Калі памрэ нечый брат, які меў жонку, і памрэ бязьдзетным, дык брат ягоны мае ўзяць жонку ягоную і аднавіць насеньне брату свайму”. 29 29. Было сем братоў; і першы, узяўшы жонку, памёр бязьдзетным. 30 30. І ўзяў другі тую жанчыну, і той памёр бязьдзетным. 31 31. І трэці ўзяў яе, і таксама ўсе сем, і не пакінулі дзяцей, і памерлі. 32 32. Пасьля ўсіх памерла і жанчына. 33 33. Дык пры ўваскрасеньні каторага з іх будзе яна жонкаю? Бо сямёра мелі яе за жонку». 34 34. І адказваючы, сказаў ім Ісус: «Сыны веку гэтага жэняцца і выходзяць замуж; 35 35. а тыя, якія вартыя дасягнуць таго веку і ўваскрасеньня з мёртвых, ня жэняцца і замуж не выходзяць, 36 36. бо памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя анёлам і сыны Божыя, калі сталіся сынамі ўваскрасеньня. 37 37. А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей паказаў ля глогу, калі назваў Госпада Богам Абрагама, і Богам Ісаака, і Богам Якуба. 38 38. Ён ня ёсьць Бог мёртвых, але жывых: бо ў Яго ўсе жывыя». 39 39. Адказваючы, некаторыя з кніжнікаў сказалі: «Настаўнік! Ты добра сказаў». 40 40. І ўжо не адважваліся ні пра што пытацца ў Яго. Ён жа сказаў ім: 41 41. «Чаму кажуць, што Хрыстос ёсьць Сын Давіда? 42 42. А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: “Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч Мяне, 43 43. пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх”. 44 44. Дык Давід называе Яго Госпадам, і як жа Ён — сын ягоны?» 45 45. І калі ўвесь народ слухаў, Ён сказаў вучням Сваім: 46 46. «Сьцеражыцеся кніжнікаў, якія хочуць хадзіць у доўгіх шатах, і любяць вітаньні на рынках, і першыя месцы ў сынагогах і ўзьлягаць на першых месцах на вячэрах, 47 47. якія аб’ядаюць дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моляцца. Яны атрымаюць цяжэйшы прысуд».

In Other Versions

Luke 20 in the ANGEFD

Luke 20 in the ANTPNG2D

Luke 20 in the AS21

Luke 20 in the BAGH

Luke 20 in the BBPNG

Luke 20 in the BBT1E

Luke 20 in the BDS

Luke 20 in the BEV

Luke 20 in the BHAD

Luke 20 in the BIB

Luke 20 in the BLPT

Luke 20 in the BNT

Luke 20 in the BNTLV

Luke 20 in the BOATCB

Luke 20 in the BOATCB2

Luke 20 in the BOBCV

Luke 20 in the BOCNT

Luke 20 in the BOECS

Luke 20 in the BOGWICC

Luke 20 in the BOHCB

Luke 20 in the BOHCV

Luke 20 in the BOHLNT

Luke 20 in the BOHNTLTAL

Luke 20 in the BOICB

Luke 20 in the BOILNTAP

Luke 20 in the BOITCV

Luke 20 in the BOKCV

Luke 20 in the BOKCV2

Luke 20 in the BOKHWOG

Luke 20 in the BOKSSV

Luke 20 in the BOLCB

Luke 20 in the BOLCB2

Luke 20 in the BOMCV

Luke 20 in the BONAV

Luke 20 in the BONCB

Luke 20 in the BONLT

Luke 20 in the BONUT2

Luke 20 in the BOPLNT

Luke 20 in the BOSCB

Luke 20 in the BOSNC

Luke 20 in the BOTLNT

Luke 20 in the BOVCB

Luke 20 in the BOYCB

Luke 20 in the BPBB

Luke 20 in the BPH

Luke 20 in the BSB

Luke 20 in the CCB

Luke 20 in the CUV

Luke 20 in the CUVS

Luke 20 in the DBT

Luke 20 in the DGDNT

Luke 20 in the DHNT

Luke 20 in the DNT

Luke 20 in the ELBE

Luke 20 in the EMTV

Luke 20 in the ESV

Luke 20 in the FBV

Luke 20 in the FEB

Luke 20 in the GGMNT

Luke 20 in the GNT

Luke 20 in the HARY

Luke 20 in the HNT

Luke 20 in the IRVA

Luke 20 in the IRVB

Luke 20 in the IRVG

Luke 20 in the IRVH

Luke 20 in the IRVK

Luke 20 in the IRVM

Luke 20 in the IRVM2

Luke 20 in the IRVO

Luke 20 in the IRVP

Luke 20 in the IRVT

Luke 20 in the IRVT2

Luke 20 in the IRVU

Luke 20 in the ISVN

Luke 20 in the JSNT

Luke 20 in the KAPI

Luke 20 in the KBT1ETNIK

Luke 20 in the KBV

Luke 20 in the KJV

Luke 20 in the KNFD

Luke 20 in the LBA

Luke 20 in the LBLA

Luke 20 in the LNT

Luke 20 in the LSV

Luke 20 in the MAAL

Luke 20 in the MBV

Luke 20 in the MBV2

Luke 20 in the MHNT

Luke 20 in the MKNFD

Luke 20 in the MNG

Luke 20 in the MNT

Luke 20 in the MNT2

Luke 20 in the MRS1T

Luke 20 in the NAA

Luke 20 in the NASB

Luke 20 in the NBLA

Luke 20 in the NBS

Luke 20 in the NBVTP

Luke 20 in the NET2

Luke 20 in the NIV11

Luke 20 in the NNT

Luke 20 in the NNT2

Luke 20 in the NNT3

Luke 20 in the PDDPT

Luke 20 in the PFNT

Luke 20 in the RMNT

Luke 20 in the SBIAS

Luke 20 in the SBIBS

Luke 20 in the SBIBS2

Luke 20 in the SBICS

Luke 20 in the SBIDS

Luke 20 in the SBIGS

Luke 20 in the SBIHS

Luke 20 in the SBIIS

Luke 20 in the SBIIS2

Luke 20 in the SBIIS3

Luke 20 in the SBIKS

Luke 20 in the SBIKS2

Luke 20 in the SBIMS

Luke 20 in the SBIOS

Luke 20 in the SBIPS

Luke 20 in the SBISS

Luke 20 in the SBITS

Luke 20 in the SBITS2

Luke 20 in the SBITS3

Luke 20 in the SBITS4

Luke 20 in the SBIUS

Luke 20 in the SBIVS

Luke 20 in the SBT

Luke 20 in the SBT1E

Luke 20 in the SCHL

Luke 20 in the SNT

Luke 20 in the SUSU

Luke 20 in the SUSU2

Luke 20 in the SYNO

Luke 20 in the TBIAOTANT

Luke 20 in the TBT1E

Luke 20 in the TBT1E2

Luke 20 in the TFTIP

Luke 20 in the TFTU

Luke 20 in the TGNTATF3T

Luke 20 in the THAI

Luke 20 in the TNFD

Luke 20 in the TNT

Luke 20 in the TNTIK

Luke 20 in the TNTIL

Luke 20 in the TNTIN

Luke 20 in the TNTIP

Luke 20 in the TNTIZ

Luke 20 in the TOMA

Luke 20 in the TTENT

Luke 20 in the UBG

Luke 20 in the UGV

Luke 20 in the UGV2

Luke 20 in the UGV3

Luke 20 in the VBL

Luke 20 in the VDCC

Luke 20 in the YALU

Luke 20 in the YAPE

Luke 20 in the YBVTP

Luke 20 in the ZBP