Luke 21 (BNTABOOT)

1 1. Глянуўшы ж, убачыў Ён багацеяў, якія кідалі дары свае ў скарбніцу. 2 2. І ўбачыў адну бедную ўдаву, якая кінула туды дзьве лепты, 3 3. і сказаў: «Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава кінула больш за ўсіх, 4 4. бо ўсе тыя з лішку свайго кідалі ў дар Богу, а яна з нястачы сваёй кінула ўсё ўтрыманьне сваё, якое мела». 5 5. І, калі некаторыя гаварылі пра сьвятыню, што яна аздоблена каштоўнымі камянямі і дарамі, Ён сказаў: 6 6. «Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які б ня быў зруйнаваны». 7 7. Спыталіся ж у Яго, кажучы: «Настаўнік! Калі ж гэта мае быць? І які знак, калі гэта мае стацца?» 8 8. Ён жа сказаў: «Глядзіце, каб вас не падманулі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я, і гэты час наблізіўся. Не хадзіце за імі. 9 9. Калі ж пачуеце пра войны і бязладзьдзе, не жахайцеся, бо гэта мусіць стацца спачатку, але не адразу канец». 10 10. Тады сказаў ім: «Паўстане народ на народ, і валадарства на валадарства, 11 11. А месцамі будуць вялікія землятрусы, і голад, і пошасьць, таксама страхі і знакі з неба вялікія будуць. 12 12. А перад усім гэтым ускладуць на вас рукі і будуць перасьледаваць вас, выдаючы ў сынагогі і вязьніцы, ведучы да валадароў і ваяводаў дзеля імя Майго. 13 13. А станецца гэта дзеля сьведчаньня вам. 14 14. Дык палажыце ў сэрцах вашых не абдумваць раней, як адказваць, 15 15. бо Я дам вам вусны і мудрасьць, якой ня здолеюць пярэчыць, ані супрацьстаяць усе супраціўнікі вашыя. 16 16. А будзеце выдадзеныя і бацькамі, і братамі, і сваякамі, і сябрамі; і некаторых з вас пазабіваюць, 17 17. і будуць ненавідзець вас усе дзеля імя Майго, 18 18. але і волас з галавы вашай не прападзе. 19 19. У цярплівасьці вашай здабывайце душы вашыя. 20 20. Калі ж убачыце Ерусалім, акружаны войскам, тады разумейце, што наблізілася спусташэньне яго. 21 21. Тады тыя, хто ў Юдэі, няхай бягуць у горы; і хто пасярод гораду, няхай выходзяць; і хто ў ваколіцы, няхай не ўваходзяць у яго, 22 22. бо гэта дні помсты, каб споўнілася ўсё напісанае. 23 23. Гора ж тым, якія цяжарныя і якія кормяць грудзьмі, у тыя дні; бо будзе вялікае бедства на зямлі і гнеў на народзе гэтым. 24 24. І ўпадуць ад вострыва мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх паганскіх народаў, і Ерусалім будуць таптаць пагане, пакуль ня скончацца часы паганаў. 25 25. І будуць знакі на сонцы, і месяцы, і зорках, і на зямлі ўціск народаў у зьбянтэжанасьці, як зараве і забушуе мора. 26 26. І дрантвець будуць людзі ад страху і чаканьня таго, што прыйдзе на сусьвет, бо сілы нябесныя захістаюцца. 27 27. І тады ўгледзяць Сына Чалавечага, Які прыходзіць у воблаку з моцаю і славаю вялікаю. 28 28. Калі ж пачне гэтае дзеяцца, выпрастуйцеся і падніміце галовы вашыя, таму што набліжаецца адкупленьне вашае». 29 29. І сказаў ім прыповесьць: «Глядзіце на фігавае дрэва і на ўсе дрэвы: 30 30. калі яны ўжо распускаюцца, убачыўшы, разумееце самі, што ўжо блізка лета. 31 31. Гэтак і вы, як убачыце, што гэтае стаецца, разумейце, што блізка ёсьць Валадарства Божае. 32 32. Сапраўды кажу вам: не праміне пакаленьне гэтае, як усё гэта станецца. 33 33. Неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць. 34 34. Пільнуйце ж самі сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя абжорствам, і п’янствам, і клопатамі жыцьцёвымі, і каб дзень той не прыйшоў да вас неспадзявана. 35 35. Бо ён, як пастка, спадзе на ўсіх, што жывуць на абліччы ўсёй зямлі. 36 36. Дык чувайце, молячыся ва ўсякі час, каб вам быць вартымі ўцячы ад усяго, што мае стацца, і стаць перад Сынам Чалавечым». 37 37. Удзень Ён навучаў у сьвятыні; а ночы, выходзячы, праводзіў на гары, называнай Аліўнай. 38 38. І ўвесь народ з раніцы прыходзіў да Яго ў сьвятыню слухаць Яго.

In Other Versions

Luke 21 in the ANGEFD

Luke 21 in the ANTPNG2D

Luke 21 in the AS21

Luke 21 in the BAGH

Luke 21 in the BBPNG

Luke 21 in the BBT1E

Luke 21 in the BDS

Luke 21 in the BEV

Luke 21 in the BHAD

Luke 21 in the BIB

Luke 21 in the BLPT

Luke 21 in the BNT

Luke 21 in the BNTLV

Luke 21 in the BOATCB

Luke 21 in the BOATCB2

Luke 21 in the BOBCV

Luke 21 in the BOCNT

Luke 21 in the BOECS

Luke 21 in the BOGWICC

Luke 21 in the BOHCB

Luke 21 in the BOHCV

Luke 21 in the BOHLNT

Luke 21 in the BOHNTLTAL

Luke 21 in the BOICB

Luke 21 in the BOILNTAP

Luke 21 in the BOITCV

Luke 21 in the BOKCV

Luke 21 in the BOKCV2

Luke 21 in the BOKHWOG

Luke 21 in the BOKSSV

Luke 21 in the BOLCB

Luke 21 in the BOLCB2

Luke 21 in the BOMCV

Luke 21 in the BONAV

Luke 21 in the BONCB

Luke 21 in the BONLT

Luke 21 in the BONUT2

Luke 21 in the BOPLNT

Luke 21 in the BOSCB

Luke 21 in the BOSNC

Luke 21 in the BOTLNT

Luke 21 in the BOVCB

Luke 21 in the BOYCB

Luke 21 in the BPBB

Luke 21 in the BPH

Luke 21 in the BSB

Luke 21 in the CCB

Luke 21 in the CUV

Luke 21 in the CUVS

Luke 21 in the DBT

Luke 21 in the DGDNT

Luke 21 in the DHNT

Luke 21 in the DNT

Luke 21 in the ELBE

Luke 21 in the EMTV

Luke 21 in the ESV

Luke 21 in the FBV

Luke 21 in the FEB

Luke 21 in the GGMNT

Luke 21 in the GNT

Luke 21 in the HARY

Luke 21 in the HNT

Luke 21 in the IRVA

Luke 21 in the IRVB

Luke 21 in the IRVG

Luke 21 in the IRVH

Luke 21 in the IRVK

Luke 21 in the IRVM

Luke 21 in the IRVM2

Luke 21 in the IRVO

Luke 21 in the IRVP

Luke 21 in the IRVT

Luke 21 in the IRVT2

Luke 21 in the IRVU

Luke 21 in the ISVN

Luke 21 in the JSNT

Luke 21 in the KAPI

Luke 21 in the KBT1ETNIK

Luke 21 in the KBV

Luke 21 in the KJV

Luke 21 in the KNFD

Luke 21 in the LBA

Luke 21 in the LBLA

Luke 21 in the LNT

Luke 21 in the LSV

Luke 21 in the MAAL

Luke 21 in the MBV

Luke 21 in the MBV2

Luke 21 in the MHNT

Luke 21 in the MKNFD

Luke 21 in the MNG

Luke 21 in the MNT

Luke 21 in the MNT2

Luke 21 in the MRS1T

Luke 21 in the NAA

Luke 21 in the NASB

Luke 21 in the NBLA

Luke 21 in the NBS

Luke 21 in the NBVTP

Luke 21 in the NET2

Luke 21 in the NIV11

Luke 21 in the NNT

Luke 21 in the NNT2

Luke 21 in the NNT3

Luke 21 in the PDDPT

Luke 21 in the PFNT

Luke 21 in the RMNT

Luke 21 in the SBIAS

Luke 21 in the SBIBS

Luke 21 in the SBIBS2

Luke 21 in the SBICS

Luke 21 in the SBIDS

Luke 21 in the SBIGS

Luke 21 in the SBIHS

Luke 21 in the SBIIS

Luke 21 in the SBIIS2

Luke 21 in the SBIIS3

Luke 21 in the SBIKS

Luke 21 in the SBIKS2

Luke 21 in the SBIMS

Luke 21 in the SBIOS

Luke 21 in the SBIPS

Luke 21 in the SBISS

Luke 21 in the SBITS

Luke 21 in the SBITS2

Luke 21 in the SBITS3

Luke 21 in the SBITS4

Luke 21 in the SBIUS

Luke 21 in the SBIVS

Luke 21 in the SBT

Luke 21 in the SBT1E

Luke 21 in the SCHL

Luke 21 in the SNT

Luke 21 in the SUSU

Luke 21 in the SUSU2

Luke 21 in the SYNO

Luke 21 in the TBIAOTANT

Luke 21 in the TBT1E

Luke 21 in the TBT1E2

Luke 21 in the TFTIP

Luke 21 in the TFTU

Luke 21 in the TGNTATF3T

Luke 21 in the THAI

Luke 21 in the TNFD

Luke 21 in the TNT

Luke 21 in the TNTIK

Luke 21 in the TNTIL

Luke 21 in the TNTIN

Luke 21 in the TNTIP

Luke 21 in the TNTIZ

Luke 21 in the TOMA

Luke 21 in the TTENT

Luke 21 in the UBG

Luke 21 in the UGV

Luke 21 in the UGV2

Luke 21 in the UGV3

Luke 21 in the VBL

Luke 21 in the VDCC

Luke 21 in the YALU

Luke 21 in the YAPE

Luke 21 in the YBVTP

Luke 21 in the ZBP