Acts 8 (BIB)

1 А Саўл ухваляў забойства яго. У тыя дні паўстала вялікае ганеньне на царкву ў Ерусаліме, і ўсе, апрача апосталаў, расьсеяліся па розных месцах Юдэйскіх і Самарыйскіх. 2 А Сьцяпана пахавалі мужы богабаязныя і ўчынілі вялікі плач па ім. 3 А Саўл глуміў царкву і, заходзячы ў дамы і, выцягваючы мужчын і жанчын, аддаваў у цямніцу. 4 А тым часам тыя, што расьсеяліся, хадзілі і зьвеставалі слова. 5 Так Піліп прыйшоў у горад Самарыйскі і прапаведаваў ім Хрыста; 6 народ аднадушна слухаў, што гаварыў Піліп, і чуў і бачыў, якія ён тварыў цуды; 7 бо нячыстыя духі з многіх апанаваных імі выходзілі зь вялікім крыкам, а многія паралізаваныя і кульгавыя ацаляліся. 8 І была радасьць вялікая ў тым горадзе. 9 А быў у горадзе адзін чалавек, якога звалі Сымон, які перад тым вядзьмарыў і зьдзіўляў люд Самарыйскі, удаючы зь сябе кагосьці вялікага; 10 яго слухалі ўсе, ад малога да вялікага, кажучы: гэты ёсьць вялікая сіла Божая. 11 А слухалі яго таму, што ён доўгі час зьдзіўляў іх чарадзействамі. 12 Але калі паверылі Піліпу, які зьвеставаў пра Царства Божае і пра імя Ісуса Хрыста, дык хрысьціліся і мужчыны і жанчыны. 13 Увераваў і сам Сымон і ахрысьціўшыся не адыходзіў ад Піліпа; і, бачачы, як тварыліся вялікія сілы і азнакі, дзіву даваўся. 14 Апосталы, якія былі ў Ерусаліме, пачуўшы, што Самаране прынялі слова Божае, паслалі да іх Пятра і Яна, 15 якія прыйшоўшы памаліліся за іх, каб прынялі Духа Сьвятога: 16 бо Ён ня зыходзіў яшчэ ні на кога зь іх, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Госпада Ісуса; 17 тады ўсклалі рукі на іх, і яны прынялі Духа Сьвятога. 18 А Сымон, убачыўшы, што праз ускладаньне рук апосталаў падаецца Дух Сьвяты, прынёс ім грошы, 19 кажучы: дайце і мне ўладу гэтую, каб той, на каго Я ўскладу рукі, прымаў Духа Сьвятога. 20 Але Пётр сказаў яму: срэбра тваё хай будзе на згубу з табою, бо ты намысьліў дар Божы здабыць на грошы. 21 Няма табе ў гэтым часткі і долі, бо сэрца тваё няслушнае перад Богам; 22 дык пакайся ў гэтым грэху тваім і маліся Богу: можа, даруецца табе намысел сэрца твайго; 23 бо бачу цябе поўнага жоўці горкай і ў путах няпраўды. 24 А Сымон сказаў у адказ: памалецеся вы за мяне Госпаду, каб не спасьцігла мяне анішто з таго, што вы сказалі. 25 А яны, засьведчыўшы і ўзьвясьціўшы слова Гасподняе, пайшлі назад у Ерусалім і ў многіх селішчах Самарыйскіх прапаведавалі Дабравесьце. 26 А Піліпу анёл Гасподні сказаў: устань і ідзі на поўдзень, на дарогу, якая вядзе зь Ерусаліма ў Газу, на тую, якая пустая. 27 Ён устаў і пайшоў; і вось, муж Эфіопскі, кажэнік, вяльможа Кандакіі, царыцы Эфіопскай, ахоўца ўсіх яе скарбаў, які прыязджаў у Ерусалім на пакланеньне, 28 вяртаўся і, седзячы на калясьніцы сваёй, чытаў прарока Ісаю. 29 Дух сказаў Піліпу: падыдзі і прыстань да гэтае калясьніцы. 30 Піліп падышоў і, пачуўшы, што ён чытае прарока Ісаю, сказаў: ці разумееш, што чытаеш? 31 Ён сказаў: як магу разумець, калі хто не наставіць мяне? І папрасіў Піліпа ўзысьці і сесьці зь ім. 32 А месца зь Пісаньня, якое ён чытаў, было гэтае: «як авечку, вялі Яго на закол, і, як ягня, перад стрыгалём ягоным, маўчыць, так Ён не размыкаў вуснаў Сваіх; 33 у прыніжэньні Яго суд Ягоны адбыўся, а род Яго хто высьветліць? бо забіраецца ад зямлі жыцьцё Ягонае». 34 А кажэнік сказаў Піліпу ў адказ: прашу цябе сказаць: пра каго прарок кажа гэта? ці пра сябе, ці пра каго іншага? 35 Піліп разамкнуў вусны свае і, пачаўшы з гэтага Пісаньня, апавядаў яму пра Ісуса. 36 Тым часам, едучы па дарозе, яны прыехалі да вады, і кажэнік сказаў: вось, вада: што перашкаджае мне ахрысьціцца? 37 А Піліп сказаў яму: калі верыш ад шчырага сэрца, можна. Той сказаў у адказ: веру, што Ісус ёсьць Сын Божы. 38 І загадаў спыніць калясьніцу; і сышлі абодва ў ваду, Піліп і кажэнік; і ахрысьціў яго. 39 А калі яны выйшлі з вады, Дух Гасподні падхапіў Піліпа, і кажэнік ужо ня бачыў яго, і паехаў сваёю дарогаю, радуючыся. 40 А Піліп апынуўся ў Азоце і, як праходзіў, зьвеставаў усім гарадам, пакуль прыйшоў у Кесарыю.

In Other Versions

Acts 8 in the ANGEFD

Acts 8 in the ANTPNG2D

Acts 8 in the AS21

Acts 8 in the BAGH

Acts 8 in the BBPNG

Acts 8 in the BBT1E

Acts 8 in the BDS

Acts 8 in the BEV

Acts 8 in the BHAD

Acts 8 in the BLPT

Acts 8 in the BNT

Acts 8 in the BNTABOOT

Acts 8 in the BNTLV

Acts 8 in the BOATCB

Acts 8 in the BOATCB2

Acts 8 in the BOBCV

Acts 8 in the BOCNT

Acts 8 in the BOECS

Acts 8 in the BOGWICC

Acts 8 in the BOHCB

Acts 8 in the BOHCV

Acts 8 in the BOHLNT

Acts 8 in the BOHNTLTAL

Acts 8 in the BOICB

Acts 8 in the BOILNTAP

Acts 8 in the BOITCV

Acts 8 in the BOKCV

Acts 8 in the BOKCV2

Acts 8 in the BOKHWOG

Acts 8 in the BOKSSV

Acts 8 in the BOLCB

Acts 8 in the BOLCB2

Acts 8 in the BOMCV

Acts 8 in the BONAV

Acts 8 in the BONCB

Acts 8 in the BONLT

Acts 8 in the BONUT2

Acts 8 in the BOPLNT

Acts 8 in the BOSCB

Acts 8 in the BOSNC

Acts 8 in the BOTLNT

Acts 8 in the BOVCB

Acts 8 in the BOYCB

Acts 8 in the BPBB

Acts 8 in the BPH

Acts 8 in the BSB

Acts 8 in the CCB

Acts 8 in the CUV

Acts 8 in the CUVS

Acts 8 in the DBT

Acts 8 in the DGDNT

Acts 8 in the DHNT

Acts 8 in the DNT

Acts 8 in the ELBE

Acts 8 in the EMTV

Acts 8 in the ESV

Acts 8 in the FBV

Acts 8 in the FEB

Acts 8 in the GGMNT

Acts 8 in the GNT

Acts 8 in the HARY

Acts 8 in the HNT

Acts 8 in the IRVA

Acts 8 in the IRVB

Acts 8 in the IRVG

Acts 8 in the IRVH

Acts 8 in the IRVK

Acts 8 in the IRVM

Acts 8 in the IRVM2

Acts 8 in the IRVO

Acts 8 in the IRVP

Acts 8 in the IRVT

Acts 8 in the IRVT2

Acts 8 in the IRVU

Acts 8 in the ISVN

Acts 8 in the JSNT

Acts 8 in the KAPI

Acts 8 in the KBT1ETNIK

Acts 8 in the KBV

Acts 8 in the KJV

Acts 8 in the KNFD

Acts 8 in the LBA

Acts 8 in the LBLA

Acts 8 in the LNT

Acts 8 in the LSV

Acts 8 in the MAAL

Acts 8 in the MBV

Acts 8 in the MBV2

Acts 8 in the MHNT

Acts 8 in the MKNFD

Acts 8 in the MNG

Acts 8 in the MNT

Acts 8 in the MNT2

Acts 8 in the MRS1T

Acts 8 in the NAA

Acts 8 in the NASB

Acts 8 in the NBLA

Acts 8 in the NBS

Acts 8 in the NBVTP

Acts 8 in the NET2

Acts 8 in the NIV11

Acts 8 in the NNT

Acts 8 in the NNT2

Acts 8 in the NNT3

Acts 8 in the PDDPT

Acts 8 in the PFNT

Acts 8 in the RMNT

Acts 8 in the SBIAS

Acts 8 in the SBIBS

Acts 8 in the SBIBS2

Acts 8 in the SBICS

Acts 8 in the SBIDS

Acts 8 in the SBIGS

Acts 8 in the SBIHS

Acts 8 in the SBIIS

Acts 8 in the SBIIS2

Acts 8 in the SBIIS3

Acts 8 in the SBIKS

Acts 8 in the SBIKS2

Acts 8 in the SBIMS

Acts 8 in the SBIOS

Acts 8 in the SBIPS

Acts 8 in the SBISS

Acts 8 in the SBITS

Acts 8 in the SBITS2

Acts 8 in the SBITS3

Acts 8 in the SBITS4

Acts 8 in the SBIUS

Acts 8 in the SBIVS

Acts 8 in the SBT

Acts 8 in the SBT1E

Acts 8 in the SCHL

Acts 8 in the SNT

Acts 8 in the SUSU

Acts 8 in the SUSU2

Acts 8 in the SYNO

Acts 8 in the TBIAOTANT

Acts 8 in the TBT1E

Acts 8 in the TBT1E2

Acts 8 in the TFTIP

Acts 8 in the TFTU

Acts 8 in the TGNTATF3T

Acts 8 in the THAI

Acts 8 in the TNFD

Acts 8 in the TNT

Acts 8 in the TNTIK

Acts 8 in the TNTIL

Acts 8 in the TNTIN

Acts 8 in the TNTIP

Acts 8 in the TNTIZ

Acts 8 in the TOMA

Acts 8 in the TTENT

Acts 8 in the UBG

Acts 8 in the UGV

Acts 8 in the UGV2

Acts 8 in the UGV3

Acts 8 in the VBL

Acts 8 in the VDCC

Acts 8 in the YALU

Acts 8 in the YAPE

Acts 8 in the YBVTP

Acts 8 in the ZBP