Daniel 1 (BIB)
1 На трэцім годзе цараваньня Ёакіма, цара Юдэйскага, прыйшоў Навухаданосар, цар Вавілонскі, да Ерусаліма і атачыў яго аблогаю. 2 І аддаў Гасподзь у рукі ягоныя Ёакіма, цара Юдэйскага, і частку посуду Божага дома, і ён адправіў іх у зямлю Сэнаар, у дом свайго бога, і ўнёс гэты посуд у скарбніцу бога свайго. 3 І сказаў цар Асфэназу, начальніку сваіх еўнухаў, каб ён з сыноў Ізраілевых, з роду царскага і княскага, прывёў 4 хлопчыкаў, у якіх няма ніякай цялеснай хібы, прыгожых сабою і цямных да ўсякай мудрасьці, і здатных да навук і кемлівых і здольных служыць у царскіх харомах, і каб навучыў іх кнігам і мове Халдэйскай. 5 І прызначыў ім цар штодзённую ежу з царскага стала і віно, якое сам піў, і загадаў выхоўваць іх тры гады, па сканчэньні якіх яны меліся стаць перад царом. 6 Сярод іх былі і зь Юдавых сыноў Данііл, Ананія, Місаіл і Азарыя. 7 І пераназваў іх начальнік еўнухаў - Данііла Валтасарам, Ананію Сэдрахам, Місаіла Місахам і Азарыю Аўдэнагам. 8 Данііл паклаў сабе на сэрца не апаганьвацца прысмакамі з царскага стала і віном, якое п'е цар, і таму прасіў у начальніка еўнухаў, каб не апаганьвацца яму. 9 Бог даў Даніілу ласку і добрую прыхільнасьць начальніка еўнухаў; 10 і начальнік еўнухаў сказаў Даніілу: «баюся я гаспадара майго, цара, які сам вызначыў вам ежу і пітво: калі ён убачыць вашыя твары худзейшымі, чым у хлопчыкаў, вашых равесьнікаў, дык вы зробіце галаву маю вінаватаю перад царом». 11 Тады сказаў Данііл Амэлсару, якога начальнік еўнухаў прыставіў да Данііла, Ананіі, Місаіла і Азарыя: 12 «зрабі выпрабаваньне рабам тваім: дзесяць дзён няхай даюць нам на ежу гародніну, а піць - ваду; 13 і потым няхай явяцца перад табою нашыя твары і твары тых хлопчыкаў, якія кормяцца царскаю ежаю, і потым рабі з тваімі рабамі, як убачыш». 14 Той паслухаўся іх у гэтым і выпрабоўваў іх дзесяць дзён. 15 А як прайшло дзесяць дзён, твары іх былі прыгажэйшыя, і зь цела яны былі здаравейшыя за ўсіх тых хлопчыкаў, якія карміліся царскімі прысмакамі. 16 Тады Амэлсар забіраў іхнюю ежу і віно на пітво, а даваў ім гародніну. 17 І даў Бог чатыром гэтым падлеткам веданьне і разуменьне ўсякай кнігі і мудрасьці, а Даніілу яшчэ даў разумець і ўсякія ўявы і сны. 18 Як мінуліся тыя дні, калі цар загадаў прывесьці іх, начальнік еўнухаў прывёў іх да Навухаданосара. 19 І цар гаварыў зь імі, і з усіх хлопчыкаў не знайшлося падобных на Данііла, Ананію, Місаіла і Азарыю, і пачалі яны служыць перад царом. 20 І ў кожнай справе мудрага ўразуменьня, пра што ні пытаўся ў іх цар, ён знаходзіў у іх дзесяць разоў вышэй за ўсіх чарадзеяў і заклінальнікаў, якія былі ва ўсім яго царстве. 21 І быў там Данііл да першага года цара Кіра.
In Other Versions
Daniel 1 in the ANGEFD
Daniel 1 in the ANTPNG2D
Daniel 1 in the AS21
Daniel 1 in the BAGH
Daniel 1 in the BBPNG
Daniel 1 in the BBT1E
Daniel 1 in the BDS
Daniel 1 in the BEV
Daniel 1 in the BHAD
Daniel 1 in the BLPT
Daniel 1 in the BNT
Daniel 1 in the BNTABOOT
Daniel 1 in the BNTLV
Daniel 1 in the BOATCB
Daniel 1 in the BOATCB2
Daniel 1 in the BOBCV
Daniel 1 in the BOCNT
Daniel 1 in the BOECS
Daniel 1 in the BOGWICC
Daniel 1 in the BOHCB
Daniel 1 in the BOHCV
Daniel 1 in the BOHLNT
Daniel 1 in the BOHNTLTAL
Daniel 1 in the BOICB
Daniel 1 in the BOILNTAP
Daniel 1 in the BOITCV
Daniel 1 in the BOKCV
Daniel 1 in the BOKCV2
Daniel 1 in the BOKHWOG
Daniel 1 in the BOKSSV
Daniel 1 in the BOLCB
Daniel 1 in the BOLCB2
Daniel 1 in the BOMCV
Daniel 1 in the BONAV
Daniel 1 in the BONCB
Daniel 1 in the BONLT
Daniel 1 in the BONUT2
Daniel 1 in the BOPLNT
Daniel 1 in the BOSCB
Daniel 1 in the BOSNC
Daniel 1 in the BOTLNT
Daniel 1 in the BOVCB
Daniel 1 in the BOYCB
Daniel 1 in the BPBB
Daniel 1 in the BPH
Daniel 1 in the BSB
Daniel 1 in the CCB
Daniel 1 in the CUV
Daniel 1 in the CUVS
Daniel 1 in the DBT
Daniel 1 in the DGDNT
Daniel 1 in the DHNT
Daniel 1 in the DNT
Daniel 1 in the ELBE
Daniel 1 in the EMTV
Daniel 1 in the ESV
Daniel 1 in the FBV
Daniel 1 in the FEB
Daniel 1 in the GGMNT
Daniel 1 in the GNT
Daniel 1 in the HARY
Daniel 1 in the HNT
Daniel 1 in the IRVA
Daniel 1 in the IRVB
Daniel 1 in the IRVG
Daniel 1 in the IRVH
Daniel 1 in the IRVK
Daniel 1 in the IRVM
Daniel 1 in the IRVM2
Daniel 1 in the IRVO
Daniel 1 in the IRVP
Daniel 1 in the IRVT
Daniel 1 in the IRVT2
Daniel 1 in the IRVU
Daniel 1 in the ISVN
Daniel 1 in the JSNT
Daniel 1 in the KAPI
Daniel 1 in the KBT1ETNIK
Daniel 1 in the KBV
Daniel 1 in the KJV
Daniel 1 in the KNFD
Daniel 1 in the LBA
Daniel 1 in the LBLA
Daniel 1 in the LNT
Daniel 1 in the LSV
Daniel 1 in the MAAL
Daniel 1 in the MBV
Daniel 1 in the MBV2
Daniel 1 in the MHNT
Daniel 1 in the MKNFD
Daniel 1 in the MNG
Daniel 1 in the MNT
Daniel 1 in the MNT2
Daniel 1 in the MRS1T
Daniel 1 in the NAA
Daniel 1 in the NASB
Daniel 1 in the NBLA
Daniel 1 in the NBS
Daniel 1 in the NBVTP
Daniel 1 in the NET2
Daniel 1 in the NIV11
Daniel 1 in the NNT
Daniel 1 in the NNT2
Daniel 1 in the NNT3
Daniel 1 in the PDDPT
Daniel 1 in the PFNT
Daniel 1 in the RMNT
Daniel 1 in the SBIAS
Daniel 1 in the SBIBS
Daniel 1 in the SBIBS2
Daniel 1 in the SBICS
Daniel 1 in the SBIDS
Daniel 1 in the SBIGS
Daniel 1 in the SBIHS
Daniel 1 in the SBIIS
Daniel 1 in the SBIIS2
Daniel 1 in the SBIIS3
Daniel 1 in the SBIKS
Daniel 1 in the SBIKS2
Daniel 1 in the SBIMS
Daniel 1 in the SBIOS
Daniel 1 in the SBIPS
Daniel 1 in the SBISS
Daniel 1 in the SBITS
Daniel 1 in the SBITS2
Daniel 1 in the SBITS3
Daniel 1 in the SBITS4
Daniel 1 in the SBIUS
Daniel 1 in the SBIVS
Daniel 1 in the SBT
Daniel 1 in the SBT1E
Daniel 1 in the SCHL
Daniel 1 in the SNT
Daniel 1 in the SUSU
Daniel 1 in the SUSU2
Daniel 1 in the SYNO
Daniel 1 in the TBIAOTANT
Daniel 1 in the TBT1E
Daniel 1 in the TBT1E2
Daniel 1 in the TFTIP
Daniel 1 in the TFTU
Daniel 1 in the TGNTATF3T
Daniel 1 in the THAI
Daniel 1 in the TNFD
Daniel 1 in the TNT
Daniel 1 in the TNTIK
Daniel 1 in the TNTIL
Daniel 1 in the TNTIN
Daniel 1 in the TNTIP
Daniel 1 in the TNTIZ
Daniel 1 in the TOMA
Daniel 1 in the TTENT
Daniel 1 in the UBG
Daniel 1 in the UGV
Daniel 1 in the UGV2
Daniel 1 in the UGV3
Daniel 1 in the VBL
Daniel 1 in the VDCC
Daniel 1 in the YALU
Daniel 1 in the YAPE
Daniel 1 in the YBVTP
Daniel 1 in the ZBP