Exodus 22 (BIB)
1 Калі хто ўкрадзе вала альбо авечку, і заколе, альбо прадасьць, дык пяць валоў заплаціць за вала і чатыры авечкі за авечку. 2 Калі хто застане злодзея, які падкопваецца, і ўдарыць яго так, што той памрэ, дык кроў не залічыцца на яго; 3 але калі ўзышло над ім сонца, дык залічыцца на ім кроў. Хто ўкраў, павінен заплаціць; а калі няма чым, дык няхай прададуць яго на плату за ўкрадзенае ім; 4 калі ўкрадзенае знойдзецца ў яго ў руках жывым, ці то вол, ці асёл, ці авечка, хай заплаціць удвая. 5 Калі хто паглуміць поле, альбо вінаграднік, пусьціўшы быдла сваё глуміць чужое поле, няхай адшкадуе лепшым з поля свайго і лепшым зь вінаградніка свайго. 6 Калі зьявіцца агонь і ахопіць пожню і выпаліць капіцы, альбо жніво, альбо поле, дык павінен заплаціць, хто ўчыніў гэты пажар, удвая; 7 Калі хто аддасьць блізкаму на захаваньне срэбра, альбо рэчы, і яны ўкрадзены будуць з дому ягонага, дык, калі знойдзецца злодзей, няхай ён заплаціць удвая; 8 а калі ня знойдзецца злодзей, няхай гаспадар дома прыйдзе да судзьдзяў і прысягне, што не прасьцёр рукі сваёй на ўласнасьць блізкага свайго. 9 Пра ўсякую спрэчную рэч, пра вала, пра асла, пра авечку, пра вопратку, пра ўсякую згубленую рэч, пра якую хто-небудзь скажа, што яна ягоная, справа абодвух павінна быць даведзена да судзьдзяў: каго зьвінавацяць судзьдзі, той заплаціць блізкаму свайму ўдвая. 10 Калі хто аддасьць блізкаму свайму асла, альбо вала, альбо авечку, альбо якое-небудзь іншае быдла на захаваньне, а ён памрэ, альбо будзе пашкоджаны, альбо зьведзены, так што ніхто гэтага ня ўбачыць, - 11 прысяга перад Госпадам хай будзе паміж абодвума пра тое, што той, хто ўзяў, не працягне рукі сваёй на ўласнасьць блізкага свайго; і гаспадар павінен прыняць, а той ня будзе плаціць; 12 а калі ўкрадзены будзе ў яго, дык павінен заплаціць гаспадару ягонаму; 13 калі ж будзе зьверам разадраны, дык няхай за доказ пакажа разадранае: за разадранае ён ня плаціць. 14 Калі хто пазычыць у блізкага свайго быдла, і яно будзе пашкоджана, альбо памрэ, а гаспадара яго ня было пры ім, дык павінен заплаціць; 15 а калі гаспадар ягоны быў пры ім, дык не павінен плаціць; калі ён узяты быў у наймы за грошы, дык няхай і пойдзе за тую цану. 16 Калі спакусіць хто дзяўчыну заручаную і перасьпіць зь ёю, няхай дасьць ёй вена і возьме сабе за жонку; 17 а калі бацька ня згодзіцца выдаць яе за яго, няхай заплаціць срэбрам, колькі належыць на вена дзяўчатам. 18 Варажбіткі не пакідай жывою. 19 Кожны скаталожнік хай будзе аддадзены сьмерці. 20 Той, хто прыносіць ахвяру божышчам, акрамя аднаго Госпада, хай будзе зьнішчаны. 21 Прыхадня ня ўціскай і не прыгнятай яго, бо вы самыя былі прыхадні ў зямлі Егіпецкай. 22 Ні ўдавы, ні сіраты ня ўціскайце; 23 калі ж ты ўцісьнеш іх, дык, калі яны залямантуюць да Мяне, Я пачую лямант іхні, 24 і запалае гнеў Мой, і забэю вас мечам, і будуць жонкі вашыя ўдовамі і дзеці вашыя сіротамі. 25 Калі пазычыш грошы беднаму з народу Майго, дык ня ўціскай яго і не накладвай на яго ліхвы. 26 Калі возьмеш у заклад вопратку блізкага твайго, да захаду сонца аддай яе, 27 бо яна адзінае покрыва ў яго, яна - адзеньне цела ягонага, у чым будзе ён спаць? дык вось, калі ён залямантуе да Мяне, Я пачую, бо Я міласэрны. 28 Судзьдзяў не ліхаслові і правадыра ў народзе тваім ня ганьбі. 29 Не марудзь прыносіць пачаткі з гумна твайго і з чавільні тваёй; аддавай Мне першынца з сыноў тваіх; 30 тое самае рабі з валом тваім і з авечкаю тваёю: сем дзён няхай яны будуць пры маці сваёй, а восьмага дня аддавай іх Мне. 31 І будзеце ў Мяне людзьмі сьвятымі; і мяса, разадранага зьверам у полі, ня ежце, сабакам выкідайце яго.
In Other Versions
Exodus 22 in the ANGEFD
Exodus 22 in the ANTPNG2D
Exodus 22 in the AS21
Exodus 22 in the BAGH
Exodus 22 in the BBPNG
Exodus 22 in the BBT1E
Exodus 22 in the BDS
Exodus 22 in the BEV
Exodus 22 in the BHAD
Exodus 22 in the BLPT
Exodus 22 in the BNT
Exodus 22 in the BNTABOOT
Exodus 22 in the BNTLV
Exodus 22 in the BOATCB
Exodus 22 in the BOATCB2
Exodus 22 in the BOBCV
Exodus 22 in the BOCNT
Exodus 22 in the BOECS
Exodus 22 in the BOGWICC
Exodus 22 in the BOHCB
Exodus 22 in the BOHCV
Exodus 22 in the BOHLNT
Exodus 22 in the BOHNTLTAL
Exodus 22 in the BOICB
Exodus 22 in the BOILNTAP
Exodus 22 in the BOITCV
Exodus 22 in the BOKCV
Exodus 22 in the BOKCV2
Exodus 22 in the BOKHWOG
Exodus 22 in the BOKSSV
Exodus 22 in the BOLCB
Exodus 22 in the BOLCB2
Exodus 22 in the BOMCV
Exodus 22 in the BONAV
Exodus 22 in the BONCB
Exodus 22 in the BONLT
Exodus 22 in the BONUT2
Exodus 22 in the BOPLNT
Exodus 22 in the BOSCB
Exodus 22 in the BOSNC
Exodus 22 in the BOTLNT
Exodus 22 in the BOVCB
Exodus 22 in the BOYCB
Exodus 22 in the BPBB
Exodus 22 in the BPH
Exodus 22 in the BSB
Exodus 22 in the CCB
Exodus 22 in the CUV
Exodus 22 in the CUVS
Exodus 22 in the DBT
Exodus 22 in the DGDNT
Exodus 22 in the DHNT
Exodus 22 in the DNT
Exodus 22 in the ELBE
Exodus 22 in the EMTV
Exodus 22 in the ESV
Exodus 22 in the FBV
Exodus 22 in the FEB
Exodus 22 in the GGMNT
Exodus 22 in the GNT
Exodus 22 in the HARY
Exodus 22 in the HNT
Exodus 22 in the IRVA
Exodus 22 in the IRVB
Exodus 22 in the IRVG
Exodus 22 in the IRVH
Exodus 22 in the IRVK
Exodus 22 in the IRVM
Exodus 22 in the IRVM2
Exodus 22 in the IRVO
Exodus 22 in the IRVP
Exodus 22 in the IRVT
Exodus 22 in the IRVT2
Exodus 22 in the IRVU
Exodus 22 in the ISVN
Exodus 22 in the JSNT
Exodus 22 in the KAPI
Exodus 22 in the KBT1ETNIK
Exodus 22 in the KBV
Exodus 22 in the KJV
Exodus 22 in the KNFD
Exodus 22 in the LBA
Exodus 22 in the LBLA
Exodus 22 in the LNT
Exodus 22 in the LSV
Exodus 22 in the MAAL
Exodus 22 in the MBV
Exodus 22 in the MBV2
Exodus 22 in the MHNT
Exodus 22 in the MKNFD
Exodus 22 in the MNG
Exodus 22 in the MNT
Exodus 22 in the MNT2
Exodus 22 in the MRS1T
Exodus 22 in the NAA
Exodus 22 in the NASB
Exodus 22 in the NBLA
Exodus 22 in the NBS
Exodus 22 in the NBVTP
Exodus 22 in the NET2
Exodus 22 in the NIV11
Exodus 22 in the NNT
Exodus 22 in the NNT2
Exodus 22 in the NNT3
Exodus 22 in the PDDPT
Exodus 22 in the PFNT
Exodus 22 in the RMNT
Exodus 22 in the SBIAS
Exodus 22 in the SBIBS
Exodus 22 in the SBIBS2
Exodus 22 in the SBICS
Exodus 22 in the SBIDS
Exodus 22 in the SBIGS
Exodus 22 in the SBIHS
Exodus 22 in the SBIIS
Exodus 22 in the SBIIS2
Exodus 22 in the SBIIS3
Exodus 22 in the SBIKS
Exodus 22 in the SBIKS2
Exodus 22 in the SBIMS
Exodus 22 in the SBIOS
Exodus 22 in the SBIPS
Exodus 22 in the SBISS
Exodus 22 in the SBITS
Exodus 22 in the SBITS2
Exodus 22 in the SBITS3
Exodus 22 in the SBITS4
Exodus 22 in the SBIUS
Exodus 22 in the SBIVS
Exodus 22 in the SBT
Exodus 22 in the SBT1E
Exodus 22 in the SCHL
Exodus 22 in the SNT
Exodus 22 in the SUSU
Exodus 22 in the SUSU2
Exodus 22 in the SYNO
Exodus 22 in the TBIAOTANT
Exodus 22 in the TBT1E
Exodus 22 in the TBT1E2
Exodus 22 in the TFTIP
Exodus 22 in the TFTU
Exodus 22 in the TGNTATF3T
Exodus 22 in the THAI
Exodus 22 in the TNFD
Exodus 22 in the TNT
Exodus 22 in the TNTIK
Exodus 22 in the TNTIL
Exodus 22 in the TNTIN
Exodus 22 in the TNTIP
Exodus 22 in the TNTIZ
Exodus 22 in the TOMA
Exodus 22 in the TTENT
Exodus 22 in the UBG
Exodus 22 in the UGV
Exodus 22 in the UGV2
Exodus 22 in the UGV3
Exodus 22 in the VBL
Exodus 22 in the VDCC
Exodus 22 in the YALU
Exodus 22 in the YAPE
Exodus 22 in the YBVTP
Exodus 22 in the ZBP