Genesis 17 (BIB)
1 Абраму было дзевяноста дзевяць гадоў, і Гасподзь зьявіўся Абраму і сказаў яму: Я Бог Усемагутны; хадзі прад абліччам Маім і будзь беспахібны; 2 і пастанаўлю запавет Мой паміж Мною і табою, і вельмі, вельмі памножу цябе. 3 І ўпаў Абрам на аблічча сваё. Бог гаварыў зь ім далей і сказаў: 4 Я - вось запавет Мой з табою: ты будзеш бацька мноства народаў, 5 і ня будзеш ты болей звацца Абрамам, а будзе табе імя Абрагам, бо Я зраблю цябе бацькам мноства народаў; 6 і вельмі, вельмі распладжу цябе, і выведу ад цябе народы, і цары пойдуць ад цябе; 7 і пастанаўлю запавет Мой паміж Мною і наступнікамі тваімі пасьля цябе ў роды іхнія, запавет вечны ў тым, што Я буду Богам тваім і нашчадкаў тваіх пасьля цябе; 8 і дам табе і нашчадкам тваім пасьля цябе зямлю, па якой ты вандруеш, усю зямлю Ханаанскую, у валоданьне вечнае; і буду ім Богам. 9 І сказаў Бог Абрагаму: ты ж датрымлівай запавет Мой, ты і наступнікі твае пасьля цябе ў роды іхнія. 10 Гэта ёсьць запавет Мой, які вы павінны датрымліваць паміж Мною і вамі і паміж нашчадкамі тваімі пасьля цябе: хай будзе ў вас абрэзаны ўвесь мужчынскі пол; 11 абразайце крайнюю плоць вашу: і гэта будзе азнакаю запавету паміж Мною і вамі. 12 На восьмы дзень ад нараджэньня хай будзе абрэзана ў вас у роды вашыя кожнае дзіця мужчынскага полу, народжанае ў доме і купленае за срэбра ў якога-небудзь іншапляменца, якое не ад твайго семя. 13 Абавязкова хай будзе абрэзаны народжаны ў доме тваім і куплены за срэбра тваё, і будзе запавет Мой на целе вашым запаветам вечным. 14 А неабрэзаны мужчынскага полу, які не абрэжа крайняй плоці сваёй, вынішчыцца душа тая з народу свайго; ён парушыў запавет Мой. 15 І сказаў Бог Абрагаму: Сару, жонку тваю, не называй Сараю, а хай будзе імя ёй: Сарра; 16 Я дабраслаўляю яе і дам табе ад яе сына; дабраслаўляю яе, і пойдуць ад яе народы, і цары народаў пойдуць ад яе. 17 І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і сказаў сам сабе: няўжо ад стогадовага будзе сын? і Сарра, дзевяностагадовая, няўжо народзіць? 18 І сказаў Абрагам Богу: о, хоць бы Ізмаіл быў жывы прад абліччам Тваім! 19 А Бог сказаў: менавіта Сарра, жонка твая, народзіць табе сына, і ты дасі яму імя: Ісаак; і пастанаўлю запавет Мой зь ім запаветам вечным, нашчадкам ягоным пасьля яго. 20 І пра Ізмаіла Я пачуў цябе: вось, Я дабраслаўляю яго, і выгадую яго, і вельмі, вельмі памножу; дванаццаць князёў народзяцца ад яго; і Я выведу ад яго вялікі народ. 21 Але запавет Мой пастанаўлю зь Ісаакам, якога народзіць табе Сарра ў гэты самы час на другі год. 22 І Бог перастаў гаварыць з Абрагамам і ўзышоў ад яго. 23 І ўзяў Абрагам Ізмаіла, сына свайго, і ўсіх народжаных у доме сваім і ўсіх купленых за срэбра сваё, увесь мужчынскі пол людзей дома Абрагамавага, і абрэзаў крайнюю плоць у іх таго самага дня, як сказаў Яму Бог. 24 Абрагаму было дзевяноста дзевяць гадоў, калі была абрэзана крайняя плоць у яго. 25 А Ізмаілу, сыну ягонаму, было трынаццаць гадоў, калі была абрэзана крайняя плоць у яго. 26 Таго самага дня былі абрэзаны Абрагам і Ізмаіл, сын Ягоны, 27 і зь ім абрэзаны быў увесь мужчынскі пол дома ягонага, народжаныя ў доме і купленыя за срэбра ў іншапляменцаў.
In Other Versions
Genesis 17 in the ANGEFD
Genesis 17 in the ANTPNG2D
Genesis 17 in the AS21
Genesis 17 in the BAGH
Genesis 17 in the BBPNG
Genesis 17 in the BBT1E
Genesis 17 in the BDS
Genesis 17 in the BEV
Genesis 17 in the BHAD
Genesis 17 in the BLPT
Genesis 17 in the BNT
Genesis 17 in the BNTABOOT
Genesis 17 in the BNTLV
Genesis 17 in the BOATCB
Genesis 17 in the BOATCB2
Genesis 17 in the BOBCV
Genesis 17 in the BOCNT
Genesis 17 in the BOECS
Genesis 17 in the BOGWICC
Genesis 17 in the BOHCB
Genesis 17 in the BOHCV
Genesis 17 in the BOHLNT
Genesis 17 in the BOHNTLTAL
Genesis 17 in the BOICB
Genesis 17 in the BOILNTAP
Genesis 17 in the BOITCV
Genesis 17 in the BOKCV
Genesis 17 in the BOKCV2
Genesis 17 in the BOKHWOG
Genesis 17 in the BOKSSV
Genesis 17 in the BOLCB
Genesis 17 in the BOLCB2
Genesis 17 in the BOMCV
Genesis 17 in the BONAV
Genesis 17 in the BONCB
Genesis 17 in the BONLT
Genesis 17 in the BONUT2
Genesis 17 in the BOPLNT
Genesis 17 in the BOSCB
Genesis 17 in the BOSNC
Genesis 17 in the BOTLNT
Genesis 17 in the BOVCB
Genesis 17 in the BOYCB
Genesis 17 in the BPBB
Genesis 17 in the BPH
Genesis 17 in the BSB
Genesis 17 in the CCB
Genesis 17 in the CUV
Genesis 17 in the CUVS
Genesis 17 in the DBT
Genesis 17 in the DGDNT
Genesis 17 in the DHNT
Genesis 17 in the DNT
Genesis 17 in the ELBE
Genesis 17 in the EMTV
Genesis 17 in the ESV
Genesis 17 in the FBV
Genesis 17 in the FEB
Genesis 17 in the GGMNT
Genesis 17 in the GNT
Genesis 17 in the HARY
Genesis 17 in the HNT
Genesis 17 in the IRVA
Genesis 17 in the IRVB
Genesis 17 in the IRVG
Genesis 17 in the IRVH
Genesis 17 in the IRVK
Genesis 17 in the IRVM
Genesis 17 in the IRVM2
Genesis 17 in the IRVO
Genesis 17 in the IRVP
Genesis 17 in the IRVT
Genesis 17 in the IRVT2
Genesis 17 in the IRVU
Genesis 17 in the ISVN
Genesis 17 in the JSNT
Genesis 17 in the KAPI
Genesis 17 in the KBT1ETNIK
Genesis 17 in the KBV
Genesis 17 in the KJV
Genesis 17 in the KNFD
Genesis 17 in the LBA
Genesis 17 in the LBLA
Genesis 17 in the LNT
Genesis 17 in the LSV
Genesis 17 in the MAAL
Genesis 17 in the MBV
Genesis 17 in the MBV2
Genesis 17 in the MHNT
Genesis 17 in the MKNFD
Genesis 17 in the MNG
Genesis 17 in the MNT
Genesis 17 in the MNT2
Genesis 17 in the MRS1T
Genesis 17 in the NAA
Genesis 17 in the NASB
Genesis 17 in the NBLA
Genesis 17 in the NBS
Genesis 17 in the NBVTP
Genesis 17 in the NET2
Genesis 17 in the NIV11
Genesis 17 in the NNT
Genesis 17 in the NNT2
Genesis 17 in the NNT3
Genesis 17 in the PDDPT
Genesis 17 in the PFNT
Genesis 17 in the RMNT
Genesis 17 in the SBIAS
Genesis 17 in the SBIBS
Genesis 17 in the SBIBS2
Genesis 17 in the SBICS
Genesis 17 in the SBIDS
Genesis 17 in the SBIGS
Genesis 17 in the SBIHS
Genesis 17 in the SBIIS
Genesis 17 in the SBIIS2
Genesis 17 in the SBIIS3
Genesis 17 in the SBIKS
Genesis 17 in the SBIKS2
Genesis 17 in the SBIMS
Genesis 17 in the SBIOS
Genesis 17 in the SBIPS
Genesis 17 in the SBISS
Genesis 17 in the SBITS
Genesis 17 in the SBITS2
Genesis 17 in the SBITS3
Genesis 17 in the SBITS4
Genesis 17 in the SBIUS
Genesis 17 in the SBIVS
Genesis 17 in the SBT
Genesis 17 in the SBT1E
Genesis 17 in the SCHL
Genesis 17 in the SNT
Genesis 17 in the SUSU
Genesis 17 in the SUSU2
Genesis 17 in the SYNO
Genesis 17 in the TBIAOTANT
Genesis 17 in the TBT1E
Genesis 17 in the TBT1E2
Genesis 17 in the TFTIP
Genesis 17 in the TFTU
Genesis 17 in the TGNTATF3T
Genesis 17 in the THAI
Genesis 17 in the TNFD
Genesis 17 in the TNT
Genesis 17 in the TNTIK
Genesis 17 in the TNTIL
Genesis 17 in the TNTIN
Genesis 17 in the TNTIP
Genesis 17 in the TNTIZ
Genesis 17 in the TOMA
Genesis 17 in the TTENT
Genesis 17 in the UBG
Genesis 17 in the UGV
Genesis 17 in the UGV2
Genesis 17 in the UGV3
Genesis 17 in the VBL
Genesis 17 in the VDCC
Genesis 17 in the YALU
Genesis 17 in the YAPE
Genesis 17 in the YBVTP
Genesis 17 in the ZBP