Genesis 3 (BIB)
1 Зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў польных, якіх стварыў Гасподзь Бог. І сказаў зьмей жанчыне: ці сапраўды сказаў Бог: ня ежце ні зь якога дрэва ў раі? 2 І сказала жанчына зьмею: плады з дрэваў мы можам есьці, 3 толькі пладоў з дрэва, якое пасярод раю, сказаў Бог, ня ежце і не чапайце іх, каб вам не памерці. 4 І сказаў зьмей жанчыне: не, не памраце; 5 але ведае Бог, што ў дзень, калі вы скаштуеце іх, адамкнуцца вочы вашыя, і вы будзеце, як багі, якія ведаюць дабро і зло. 6 І ўбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, і што яно прыемнае вачам і панаднае, бо дае веду; і ўзяла пладоў зь яго і ела; і дала таксама мужу свайму, і ён еў. 7 І адамкнуліся вочы ў іх абаіх, і ўведалі яны, што голыя, і сшылі смакоўныя лісьціны, і зрабілі сабе апаяскі. 8 І пачулі голас Госпада Бога, Які хадзіў па раі ў час дзённай прахалоды; і схаваўся Адам і жонка ягоная ад аблічча Госпада Бога паміж дрэвамі раю. 9 І паклікаў Гасподзь Бог Адама і сказаў яму: дзе ты? 10 Ён сказаў: голас твой я пачуў у раі, і спалохаўся, бо я голы, і схаваўся. 11 І сказаў Бог: хто сказаў табе, што ты голы? ці ня еў ты з дрэва, зь якога Я забараніў табе есьці? 12 Адам сказаў: жонка, якую Ты даў мне, яна дала мне з дрэва, і я еў. 13 І сказаў Гасподзь Бог жонцы: што гэта ты зрабіла? Жонка сказала: зьмей змусьціў мяне, і я ела. 14 І сказаў Гасподзь Бог зьмею: за тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты перад усім быдлам і перад усімі жывёламі польнымі; ты будзеш хадзіць на чэраве тваім, і будзеш есьці пыл ва ўсе дні жыцьця твайго; 15 і варожасьць пакладу паміж табою і паміж жанчынаю, і паміж семем тваім і паміж семем яе; яно будзе біць цябе ў галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту. 16 Жонцы сказаў: множачы памножу скруху тваю ў цяжарнасьці тваёй; у хворасьці будзеш нараджаць дзяцей; і да мужа твайго цяга твая, і ён будзе валадарыць над табою. 17 А Адаму сказаў: за тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я наказаў табе, сказаўшы: «ня еж зь яго», праклятая зямля за цябе; са скрухаю будзеш карміцца зь яе ва ўсе дні жыцьця твайго; 18 церне і ваўчкі ўзгадуе яна табе; і будзеш карміцца польнаю травою; 19 У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня вернешся ў зямлю, зь якое ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл вернешся. 20 І назваў Адам імя жонцы сваёй: Ева, бо яна стала маці ўсіх, хто жыве. 21 І зрабіў Гасподзь Бог Адаму і жонцы яго вопратку скураную і апрануў іх. 22 І сказаў Гасподзь Бог: вось, Адам, зрабіўся як адзін з Нас, ведаючы дабро і зло; і цяпер як бы ні працягнуў руку сваю, і ня ўзяў таксама ад дрэва жыцьця, і не пакаштаваў, і не пачаў жыць вечна. 23 І выслаў яго Гасподзь Бог з саду Эдэмскага, каб урабляў зямлю, зь якое ён узяты. 24 І выгнаў Адама, і паставіў на ўсходзе каля саду Эдэмскага херувіма і палымяны меч, які сам паварочваўся, каб ахоўваць дарогу да дрэва жыцьця.
In Other Versions
Genesis 3 in the ANGEFD
Genesis 3 in the ANTPNG2D
Genesis 3 in the AS21
Genesis 3 in the BAGH
Genesis 3 in the BBPNG
Genesis 3 in the BBT1E
Genesis 3 in the BDS
Genesis 3 in the BEV
Genesis 3 in the BHAD
Genesis 3 in the BLPT
Genesis 3 in the BNT
Genesis 3 in the BNTABOOT
Genesis 3 in the BNTLV
Genesis 3 in the BOATCB
Genesis 3 in the BOATCB2
Genesis 3 in the BOBCV
Genesis 3 in the BOCNT
Genesis 3 in the BOECS
Genesis 3 in the BOGWICC
Genesis 3 in the BOHCB
Genesis 3 in the BOHCV
Genesis 3 in the BOHLNT
Genesis 3 in the BOHNTLTAL
Genesis 3 in the BOICB
Genesis 3 in the BOILNTAP
Genesis 3 in the BOITCV
Genesis 3 in the BOKCV
Genesis 3 in the BOKCV2
Genesis 3 in the BOKHWOG
Genesis 3 in the BOKSSV
Genesis 3 in the BOLCB
Genesis 3 in the BOLCB2
Genesis 3 in the BOMCV
Genesis 3 in the BONAV
Genesis 3 in the BONCB
Genesis 3 in the BONLT
Genesis 3 in the BONUT2
Genesis 3 in the BOPLNT
Genesis 3 in the BOSCB
Genesis 3 in the BOSNC
Genesis 3 in the BOTLNT
Genesis 3 in the BOVCB
Genesis 3 in the BOYCB
Genesis 3 in the BPBB
Genesis 3 in the BPH
Genesis 3 in the BSB
Genesis 3 in the CCB
Genesis 3 in the CUV
Genesis 3 in the CUVS
Genesis 3 in the DBT
Genesis 3 in the DGDNT
Genesis 3 in the DHNT
Genesis 3 in the DNT
Genesis 3 in the ELBE
Genesis 3 in the EMTV
Genesis 3 in the ESV
Genesis 3 in the FBV
Genesis 3 in the FEB
Genesis 3 in the GGMNT
Genesis 3 in the GNT
Genesis 3 in the HARY
Genesis 3 in the HNT
Genesis 3 in the IRVA
Genesis 3 in the IRVB
Genesis 3 in the IRVG
Genesis 3 in the IRVH
Genesis 3 in the IRVK
Genesis 3 in the IRVM
Genesis 3 in the IRVM2
Genesis 3 in the IRVO
Genesis 3 in the IRVP
Genesis 3 in the IRVT
Genesis 3 in the IRVT2
Genesis 3 in the IRVU
Genesis 3 in the ISVN
Genesis 3 in the JSNT
Genesis 3 in the KAPI
Genesis 3 in the KBT1ETNIK
Genesis 3 in the KBV
Genesis 3 in the KJV
Genesis 3 in the KNFD
Genesis 3 in the LBA
Genesis 3 in the LBLA
Genesis 3 in the LNT
Genesis 3 in the LSV
Genesis 3 in the MAAL
Genesis 3 in the MBV
Genesis 3 in the MBV2
Genesis 3 in the MHNT
Genesis 3 in the MKNFD
Genesis 3 in the MNG
Genesis 3 in the MNT
Genesis 3 in the MNT2
Genesis 3 in the MRS1T
Genesis 3 in the NAA
Genesis 3 in the NASB
Genesis 3 in the NBLA
Genesis 3 in the NBS
Genesis 3 in the NBVTP
Genesis 3 in the NET2
Genesis 3 in the NIV11
Genesis 3 in the NNT
Genesis 3 in the NNT2
Genesis 3 in the NNT3
Genesis 3 in the PDDPT
Genesis 3 in the PFNT
Genesis 3 in the RMNT
Genesis 3 in the SBIAS
Genesis 3 in the SBIBS
Genesis 3 in the SBIBS2
Genesis 3 in the SBICS
Genesis 3 in the SBIDS
Genesis 3 in the SBIGS
Genesis 3 in the SBIHS
Genesis 3 in the SBIIS
Genesis 3 in the SBIIS2
Genesis 3 in the SBIIS3
Genesis 3 in the SBIKS
Genesis 3 in the SBIKS2
Genesis 3 in the SBIMS
Genesis 3 in the SBIOS
Genesis 3 in the SBIPS
Genesis 3 in the SBISS
Genesis 3 in the SBITS
Genesis 3 in the SBITS2
Genesis 3 in the SBITS3
Genesis 3 in the SBITS4
Genesis 3 in the SBIUS
Genesis 3 in the SBIVS
Genesis 3 in the SBT
Genesis 3 in the SBT1E
Genesis 3 in the SCHL
Genesis 3 in the SNT
Genesis 3 in the SUSU
Genesis 3 in the SUSU2
Genesis 3 in the SYNO
Genesis 3 in the TBIAOTANT
Genesis 3 in the TBT1E
Genesis 3 in the TBT1E2
Genesis 3 in the TFTIP
Genesis 3 in the TFTU
Genesis 3 in the TGNTATF3T
Genesis 3 in the THAI
Genesis 3 in the TNFD
Genesis 3 in the TNT
Genesis 3 in the TNTIK
Genesis 3 in the TNTIL
Genesis 3 in the TNTIN
Genesis 3 in the TNTIP
Genesis 3 in the TNTIZ
Genesis 3 in the TOMA
Genesis 3 in the TTENT
Genesis 3 in the UBG
Genesis 3 in the UGV
Genesis 3 in the UGV2
Genesis 3 in the UGV3
Genesis 3 in the VBL
Genesis 3 in the VDCC
Genesis 3 in the YALU
Genesis 3 in the YAPE
Genesis 3 in the YBVTP
Genesis 3 in the ZBP