Hebrews 9 (BIB)

1 І першы запавет меў уставу пра набажэнства і сьвяцілішча зямное, 2 бо пастаўлена была скінія першая, у якой былі сьвяцільня, і стол, і хлябы пакладныя, і якая называецца «сьвятое». 3 А за другою заслонаю была скінія, называная «сьвятое сьвятых», 4 у якой мелася залатая кадзільніца і абкладзены з усіх бакоў золатам каўчэг запавета, дзе былі залаты посуд з маннаю, жазло Ааронава расьцьвілае і скрыжалі запавета, 5 а над ім хэрувімы славы, якія асланялі ачышчальню; пра што ня трэба цяпер гаварыць падрабязна. 6 Пры такім уладкаваньні, у першую скінію заўсёды ўваходзяць сьвятары служыць Набажэнства; 7 а ў другую - адзін раз на год адзін толькі першасьвятар, не бяз крыві, якую ахвяруе за сябе і за грахі неабазнанасьці народу. 8 Гэтым Дух Сьвяты паказвае, што яшчэ не адкрыта дарога ў сьвяцілішча, пакуль стаіць ранейшая скінія. 9 Яна ёсьць вобраз цяперашняга часу, калі прыносяцца дары і ахвяры, якія ня могуць зрабіць у сумленьні дасканалым ахвяравальніка, 10 і якія з прысмакамі і пітвом, і рознымі абмываньнямі і абрадамі, што датычацца плоці, устаноўленыя былі толькі да часу выпраўленьня. 11 Але Хрыстос, Першасьвятар будучых дабротаў, прыйшоўшы з большай і дасканалейшай скініяй, нерукатворнаю, гэта значыць, не таго ўсталяваньня, 12 і ня з крывёю казлоў і цялят, а са Сваёю Крывёю; аднаго разу ўвайшоў у сьвяцілішча і набыў вечнае адкупленьне. 13 Бо, калі кроў цялят і казлоў і попел ялаўкі праз акрапленьне асьвячае апаганеных, каб чыстае было цела, 14 дык наколькі ж болей Кроў Хрыста, Які Духам Сьвятым прынёс Сябе, бездакорнага, Богу, ачысьціць сумленьне нашае ад мёртвых дзеяў, на служэньне Богу жывому і Сапраўднаму! 15 І таму Ён ёсьць Заступнік Новага Запавета, каб у выніку сьмерці Ягонай, якая была дзеля адкупленьня ад злачынстваў, зробленых у першым запавеце, пакліканыя да вечнай спадчыны атрымалі абяцаньне. 16 Бо, дзе завяшчаньне, там трэба, каб настала сьмерць завяшчальніка, 17 бо завяшчаньне мае сілу пасьля памерлых; яно ня мае сілы, калі завяшчальнік жывы. 18 Таму і першы запавет быў уцьверджаны не бяз крыві, 19 бо і Майсей, прамовіўшы ўсе запаведзі паводле закона перад усім народам, узяў кроў цялят і казлоў з вадою і воўнай чырванёнаю і ісопам, і акрапіў як самую кнігу, так і ўвесь народ, 20 кажучы: «гэта кроў запавета, які запавядаў вам Бог». 21 Таксама акрапіў крывёю і скінію і ўвесь посуд богаслужбовы. 22 Ды і ўсё амаль паводле закона ачышчаецца крывёю, і без праліцьця крыві ня бывае дараваньня. 23 Таму і вобразы нябеснага павінны былі ачышчацца гэтымі, а самае нябеснае лепшымі за гэтыя ахвярамі. 24 Бо Хрыстос ўвайшоў не ў рукатворнае сьвяцілішча, паводле вобразу сапраўднага ўсталяванае, а ў самое неба, каб стаць сёньня за нас перад абліччам Божым, 25 і не на тое, каб шматкроць ахвяроўваць Сабою, як першасьвятар уваходзіць у сьвяцілішча штогод з чужою крывёю; 26 інакш належала б Яму шматкроць пакутаваць ад пачатку сьвету. А Ён адзін раз, пад канец вякоў, зьявіўся для зьнішчэньня грэху ахвяраю Сваёю. 27 І як людзям належыць адзін раз памерці, а потым суд, 28 так і Хрыстос: адзін раз прынёсшы Сябе ў ахвяру, каб пабраць грахі многіх, другі раз зьявіцца ня дзеля ачышчэньня грэху, а дзеля тых, што чакаюць Яго на збавеньне.

In Other Versions

Hebrews 9 in the ANGEFD

Hebrews 9 in the ANTPNG2D

Hebrews 9 in the AS21

Hebrews 9 in the BAGH

Hebrews 9 in the BBPNG

Hebrews 9 in the BBT1E

Hebrews 9 in the BDS

Hebrews 9 in the BEV

Hebrews 9 in the BHAD

Hebrews 9 in the BLPT

Hebrews 9 in the BNT

Hebrews 9 in the BNTABOOT

Hebrews 9 in the BNTLV

Hebrews 9 in the BOATCB

Hebrews 9 in the BOATCB2

Hebrews 9 in the BOBCV

Hebrews 9 in the BOCNT

Hebrews 9 in the BOECS

Hebrews 9 in the BOGWICC

Hebrews 9 in the BOHCB

Hebrews 9 in the BOHCV

Hebrews 9 in the BOHLNT

Hebrews 9 in the BOHNTLTAL

Hebrews 9 in the BOICB

Hebrews 9 in the BOILNTAP

Hebrews 9 in the BOITCV

Hebrews 9 in the BOKCV

Hebrews 9 in the BOKCV2

Hebrews 9 in the BOKHWOG

Hebrews 9 in the BOKSSV

Hebrews 9 in the BOLCB

Hebrews 9 in the BOLCB2

Hebrews 9 in the BOMCV

Hebrews 9 in the BONAV

Hebrews 9 in the BONCB

Hebrews 9 in the BONLT

Hebrews 9 in the BONUT2

Hebrews 9 in the BOPLNT

Hebrews 9 in the BOSCB

Hebrews 9 in the BOSNC

Hebrews 9 in the BOTLNT

Hebrews 9 in the BOVCB

Hebrews 9 in the BOYCB

Hebrews 9 in the BPBB

Hebrews 9 in the BPH

Hebrews 9 in the BSB

Hebrews 9 in the CCB

Hebrews 9 in the CUV

Hebrews 9 in the CUVS

Hebrews 9 in the DBT

Hebrews 9 in the DGDNT

Hebrews 9 in the DHNT

Hebrews 9 in the DNT

Hebrews 9 in the ELBE

Hebrews 9 in the EMTV

Hebrews 9 in the ESV

Hebrews 9 in the FBV

Hebrews 9 in the FEB

Hebrews 9 in the GGMNT

Hebrews 9 in the GNT

Hebrews 9 in the HARY

Hebrews 9 in the HNT

Hebrews 9 in the IRVA

Hebrews 9 in the IRVB

Hebrews 9 in the IRVG

Hebrews 9 in the IRVH

Hebrews 9 in the IRVK

Hebrews 9 in the IRVM

Hebrews 9 in the IRVM2

Hebrews 9 in the IRVO

Hebrews 9 in the IRVP

Hebrews 9 in the IRVT

Hebrews 9 in the IRVT2

Hebrews 9 in the IRVU

Hebrews 9 in the ISVN

Hebrews 9 in the JSNT

Hebrews 9 in the KAPI

Hebrews 9 in the KBT1ETNIK

Hebrews 9 in the KBV

Hebrews 9 in the KJV

Hebrews 9 in the KNFD

Hebrews 9 in the LBA

Hebrews 9 in the LBLA

Hebrews 9 in the LNT

Hebrews 9 in the LSV

Hebrews 9 in the MAAL

Hebrews 9 in the MBV

Hebrews 9 in the MBV2

Hebrews 9 in the MHNT

Hebrews 9 in the MKNFD

Hebrews 9 in the MNG

Hebrews 9 in the MNT

Hebrews 9 in the MNT2

Hebrews 9 in the MRS1T

Hebrews 9 in the NAA

Hebrews 9 in the NASB

Hebrews 9 in the NBLA

Hebrews 9 in the NBS

Hebrews 9 in the NBVTP

Hebrews 9 in the NET2

Hebrews 9 in the NIV11

Hebrews 9 in the NNT

Hebrews 9 in the NNT2

Hebrews 9 in the NNT3

Hebrews 9 in the PDDPT

Hebrews 9 in the PFNT

Hebrews 9 in the RMNT

Hebrews 9 in the SBIAS

Hebrews 9 in the SBIBS

Hebrews 9 in the SBIBS2

Hebrews 9 in the SBICS

Hebrews 9 in the SBIDS

Hebrews 9 in the SBIGS

Hebrews 9 in the SBIHS

Hebrews 9 in the SBIIS

Hebrews 9 in the SBIIS2

Hebrews 9 in the SBIIS3

Hebrews 9 in the SBIKS

Hebrews 9 in the SBIKS2

Hebrews 9 in the SBIMS

Hebrews 9 in the SBIOS

Hebrews 9 in the SBIPS

Hebrews 9 in the SBISS

Hebrews 9 in the SBITS

Hebrews 9 in the SBITS2

Hebrews 9 in the SBITS3

Hebrews 9 in the SBITS4

Hebrews 9 in the SBIUS

Hebrews 9 in the SBIVS

Hebrews 9 in the SBT

Hebrews 9 in the SBT1E

Hebrews 9 in the SCHL

Hebrews 9 in the SNT

Hebrews 9 in the SUSU

Hebrews 9 in the SUSU2

Hebrews 9 in the SYNO

Hebrews 9 in the TBIAOTANT

Hebrews 9 in the TBT1E

Hebrews 9 in the TBT1E2

Hebrews 9 in the TFTIP

Hebrews 9 in the TFTU

Hebrews 9 in the TGNTATF3T

Hebrews 9 in the THAI

Hebrews 9 in the TNFD

Hebrews 9 in the TNT

Hebrews 9 in the TNTIK

Hebrews 9 in the TNTIL

Hebrews 9 in the TNTIN

Hebrews 9 in the TNTIP

Hebrews 9 in the TNTIZ

Hebrews 9 in the TOMA

Hebrews 9 in the TTENT

Hebrews 9 in the UBG

Hebrews 9 in the UGV

Hebrews 9 in the UGV2

Hebrews 9 in the UGV3

Hebrews 9 in the VBL

Hebrews 9 in the VDCC

Hebrews 9 in the YALU

Hebrews 9 in the YAPE

Hebrews 9 in the YBVTP

Hebrews 9 in the ZBP