Hebrews 9 (BNTABOOT)
1 1. Дык і першы [запавет] меў пастановы служэньня і сьвятыню ў сьвеце. 2 2. Бо першы намёт быў збудаваны, і ў ім сьвечнік, і стол, і хлябы пакладныя, і завецца ён “Сьвятое”. 3 3. А за другой заслонай намёт, які завецца “Сьвятое Сьвятых”, 4 4. які мае залатую кадзільню і каўчэг запавету, які абкладзены з усіх бакоў золатам, у якім залатая пасудзіна з маннай, і кій Аарона, што расквітнеў, і табліцы запавету, 5 5. а над ім — херувімы славы, якія ацяняюць перамольню; пра гэта ня варта цяпер казаць падрабязна. 6 6. А калі гэта так збудавана, у першы намёт заўсёды ўваходзяць сьвятары, зьдзяйсьняючы служэньне, 7 7. а ў другі — раз у год адзін першасьвятар, не без крыві, якую прыносіць за сябе і за няведаньне народу. 8 8. Гэтым паказвае Дух Сьвяты, што яшчэ не адкрыты шлях у сьвятыню, пакуль стаіць першы намёт, 9 9. які ёсьць прыклад цяперашняга часу, калі прыносяцца дары і ахвяры, якія ня могуць удасканаліць паводле сумленьня таго, хто служыць, 10 10. якія толькі ў ежы і пітве, і розных абмываньнях і пастановах цела, якія пастаўленыя да часу выпраўленьня. 11 11. А Хрыстос, Першасьвятар будучага дабра, прыйшоўшы праз вялікшы і дасканалейшы намёт, не рукамі зроблены, гэта значыць, не такога стварэньня, 12 12. і не праз кроў казлоў і цялят, але праз уласную кроў, адзін раз увайшоў у сьвятыню, знайшоўшы вечнае выбаўленьне. 13 13. Бо калі кроў валоў і казлоў і попел каровы, пакрапіўшы апаганеных, асьвячае іх дзеля чыстасьці цела, 14 14. наколькі больш кроў Хрыста, Які праз Духа вечнага прынёс Сябе беззаганнага Богу, ачысьціць сумленьне вашае ад мёртвых справаў дзеля служэньня Богу Жывому? 15 15. І дзеля гэтага Ён — Пасярэднік новага запавету, каб, як станецца сьмерць дзеля адкупленьня парушэньняў, [што былі пры] першым запавеце, тыя, якія пакліканыя да вечнае спадчыны, атрымалі абяцаньне. 16 16. Бо дзе запавет, трэба, каб прыйшла сьмерць таго, хто заключыў [яго], 17 17. бо запавет набывае моц ад памёршых; ён ня мае сілы, пакуль жыве той, хто заключыў [яго]. 18 18. Дык і першы [запавет] быў усталяваны не без крыві. 19 19. Бо Майсей, сказаўшы ўсе прыказаньні паводле Закону ўсяму народу, узяў кроў цялят і казлоў з вадою, і воўнай пунсовай, і ізопам, пакрапіў і саму кнігу, і ўвесь народ, 20 20. кажучы: «Гэта кроў запавету, які даў вам Бог». 21 21. І намёт, і ўсё начыньне дзеля служэньня таксама пакрапіў крывёю. 22 22. І амаль усё паводле Закону ачышчаецца крывёю, і без праліцьця крыві не бывае адпушчэньня. 23 23. Дык трэба было, каб [рэчы, што паводле] прыкладу таго, што ў небе, ачышчаліся гэтымі, а самі [рэчы] нябесныя — лепшымі за гэтыя ахвярамі. 24 24. Бо Хрыстос увайшоў не ў сьвятыню, рукамі зробленую, на ўзор праўдзівае, але ў самае неба, каб цяпер зьявіцца перад абліччам Божым за нас; 25 25. і не дзеля таго, каб шматкроць прыносіць Сябе, як штогод уваходзіць першасьвятар у сьвятыню з чужою крывёй, 26 26. бо мусіў бы Ён шматкроць цярпець ад заснаваньня сьвету, але Ён цяпер адзін раз зьявіўся на сканчэньні вякоў дзеля адкіданьня грэху праз ахвяру Сваю. 27 27. І як усім людзям вызначана раз памерці, а пасьля гэтага — суд, 28 28. гэтак і Хрыстос, раз прынёсшы Сябе [ў ахвяру], каб панесьці грахі многіх, другі раз бяз грэху будзе зьяўлены дзеля збаўленьня тым, якія чакаюць Яго.
In Other Versions
Hebrews 9 in the ANGEFD
Hebrews 9 in the ANTPNG2D
Hebrews 9 in the AS21
Hebrews 9 in the BAGH
Hebrews 9 in the BBPNG
Hebrews 9 in the BBT1E
Hebrews 9 in the BDS
Hebrews 9 in the BEV
Hebrews 9 in the BHAD
Hebrews 9 in the BIB
Hebrews 9 in the BLPT
Hebrews 9 in the BNT
Hebrews 9 in the BNTLV
Hebrews 9 in the BOATCB
Hebrews 9 in the BOATCB2
Hebrews 9 in the BOBCV
Hebrews 9 in the BOCNT
Hebrews 9 in the BOECS
Hebrews 9 in the BOGWICC
Hebrews 9 in the BOHCB
Hebrews 9 in the BOHCV
Hebrews 9 in the BOHLNT
Hebrews 9 in the BOHNTLTAL
Hebrews 9 in the BOICB
Hebrews 9 in the BOILNTAP
Hebrews 9 in the BOITCV
Hebrews 9 in the BOKCV
Hebrews 9 in the BOKCV2
Hebrews 9 in the BOKHWOG
Hebrews 9 in the BOKSSV
Hebrews 9 in the BOLCB
Hebrews 9 in the BOLCB2
Hebrews 9 in the BOMCV
Hebrews 9 in the BONAV
Hebrews 9 in the BONCB
Hebrews 9 in the BONLT
Hebrews 9 in the BONUT2
Hebrews 9 in the BOPLNT
Hebrews 9 in the BOSCB
Hebrews 9 in the BOSNC
Hebrews 9 in the BOTLNT
Hebrews 9 in the BOVCB
Hebrews 9 in the BOYCB
Hebrews 9 in the BPBB
Hebrews 9 in the BPH
Hebrews 9 in the BSB
Hebrews 9 in the CCB
Hebrews 9 in the CUV
Hebrews 9 in the CUVS
Hebrews 9 in the DBT
Hebrews 9 in the DGDNT
Hebrews 9 in the DHNT
Hebrews 9 in the DNT
Hebrews 9 in the ELBE
Hebrews 9 in the EMTV
Hebrews 9 in the ESV
Hebrews 9 in the FBV
Hebrews 9 in the FEB
Hebrews 9 in the GGMNT
Hebrews 9 in the GNT
Hebrews 9 in the HARY
Hebrews 9 in the HNT
Hebrews 9 in the IRVA
Hebrews 9 in the IRVB
Hebrews 9 in the IRVG
Hebrews 9 in the IRVH
Hebrews 9 in the IRVK
Hebrews 9 in the IRVM
Hebrews 9 in the IRVM2
Hebrews 9 in the IRVO
Hebrews 9 in the IRVP
Hebrews 9 in the IRVT
Hebrews 9 in the IRVT2
Hebrews 9 in the IRVU
Hebrews 9 in the ISVN
Hebrews 9 in the JSNT
Hebrews 9 in the KAPI
Hebrews 9 in the KBT1ETNIK
Hebrews 9 in the KBV
Hebrews 9 in the KJV
Hebrews 9 in the KNFD
Hebrews 9 in the LBA
Hebrews 9 in the LBLA
Hebrews 9 in the LNT
Hebrews 9 in the LSV
Hebrews 9 in the MAAL
Hebrews 9 in the MBV
Hebrews 9 in the MBV2
Hebrews 9 in the MHNT
Hebrews 9 in the MKNFD
Hebrews 9 in the MNG
Hebrews 9 in the MNT
Hebrews 9 in the MNT2
Hebrews 9 in the MRS1T
Hebrews 9 in the NAA
Hebrews 9 in the NASB
Hebrews 9 in the NBLA
Hebrews 9 in the NBS
Hebrews 9 in the NBVTP
Hebrews 9 in the NET2
Hebrews 9 in the NIV11
Hebrews 9 in the NNT
Hebrews 9 in the NNT2
Hebrews 9 in the NNT3
Hebrews 9 in the PDDPT
Hebrews 9 in the PFNT
Hebrews 9 in the RMNT
Hebrews 9 in the SBIAS
Hebrews 9 in the SBIBS
Hebrews 9 in the SBIBS2
Hebrews 9 in the SBICS
Hebrews 9 in the SBIDS
Hebrews 9 in the SBIGS
Hebrews 9 in the SBIHS
Hebrews 9 in the SBIIS
Hebrews 9 in the SBIIS2
Hebrews 9 in the SBIIS3
Hebrews 9 in the SBIKS
Hebrews 9 in the SBIKS2
Hebrews 9 in the SBIMS
Hebrews 9 in the SBIOS
Hebrews 9 in the SBIPS
Hebrews 9 in the SBISS
Hebrews 9 in the SBITS
Hebrews 9 in the SBITS2
Hebrews 9 in the SBITS3
Hebrews 9 in the SBITS4
Hebrews 9 in the SBIUS
Hebrews 9 in the SBIVS
Hebrews 9 in the SBT
Hebrews 9 in the SBT1E
Hebrews 9 in the SCHL
Hebrews 9 in the SNT
Hebrews 9 in the SUSU
Hebrews 9 in the SUSU2
Hebrews 9 in the SYNO
Hebrews 9 in the TBIAOTANT
Hebrews 9 in the TBT1E
Hebrews 9 in the TBT1E2
Hebrews 9 in the TFTIP
Hebrews 9 in the TFTU
Hebrews 9 in the TGNTATF3T
Hebrews 9 in the THAI
Hebrews 9 in the TNFD
Hebrews 9 in the TNT
Hebrews 9 in the TNTIK
Hebrews 9 in the TNTIL
Hebrews 9 in the TNTIN
Hebrews 9 in the TNTIP
Hebrews 9 in the TNTIZ
Hebrews 9 in the TOMA
Hebrews 9 in the TTENT
Hebrews 9 in the UBG
Hebrews 9 in the UGV
Hebrews 9 in the UGV2
Hebrews 9 in the UGV3
Hebrews 9 in the VBL
Hebrews 9 in the VDCC
Hebrews 9 in the YALU
Hebrews 9 in the YAPE
Hebrews 9 in the YBVTP
Hebrews 9 in the ZBP