Isaiah 36 (BIB)

1 І было на чатырнаццатым годзе цара Эзэкіі, пайшоў Сэнахірым, цар Асірыйскі супроць усіх умацаваных гарадоў Юдэі і ўзяў іх. 2 І паслаў цар Асірыйскі з Лахіса ў Ерусалім да цара Эзэкіі Рабсака зь вялікім войскам; і ён спыніўся каля канала Верхняй сажалкі на дарозе поля бялільнага. 3 І выйшаў да яго Эліякім, сын Хэлкіінаў, начальнік палаца, і Сэўна пісар, і Ёах, сын Асафаў, дзеяпісальнік. 4 І сказаў ім Рабсак: скажэце Эзэкію: так кажа цар вялікі, цар Асірыйскі: што гэта за надзея, на якую ты спадзяешся? 5 Я думаю, што гэта - адны пустыя словы, а вайне патрэбныя рада і сіла: дык вось, на каго ты спадзяешся, і чаго адпаў ад мяне? 6 Вось, ты думаеш абаперціся на Егіпет, на гэтую трысьціну надламаную, якая, калі хто на яе абапрэцца, увойдзе таму ў руку і пратне яе? Такі фараон, цар Егіпецкі, для ўсіх, хто на яго спадзяецца. 7 А калі скажаш мне: на Госпада Бога нашага мы спадзяёмся, - дык ці на таго, чые вышыні і ахвярнікі скасаваў Эзэкія і сказаў Юду і Ерусаліму: «перад гэтым толькі ахвярнікам пакланяйцеся». 8 Дык вось, уступі ў супольства з гаспадаром маім, царом Асірыйскім; - я дам табе дзьве тысячы коней, ці можаш ты дастаць сабе верхаўцоў на іх? 9 І як ты хочаш змусіць адступіць правадыра, аднаго з самых малых рабоў гаспадара майго, спадзяючыся на Егіпет, дзеля калясьніц і коней. 10 Ды хіба я бяз волі Гасподняй пайшоў на зямлю гэтую, каб зруйнаваць яе? Гасподзь сказаў мне: «ідзі на зямлю гэтую і зруйнуй яе». 11 І сказаў Эліякім і Сэўна і Ёах Рабсаку: гавары рабам тваім па-Арамейску, бо мы разумеем, а не гавары па-Юдэйску, у вушы люду, які на сьцяне. 12 І сказаў Рабсак: хіба толькі да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой сказаць словы гэтыя? Не, таксама і да людзей, якія сядзяць на сьцяне, каб есьці нечысьць сваю і піць мачу сваю з вамі. 13 І ўстаў Рабсак і абвясьціў моцным голасам па-Юдэйску, і сказаў: слухайце слова, цара вялікага, цара Асірыйскага! 14 Так кажа цар: хай ня зводзіць вас Эзэкія, бо ён ня можа выратаваць вас; 15 І хай не абнадзейвае вас Эзэкія Госпадам, кажучы; «збавіць нас Гасподзь; ня будзе горад гэты аддадзены ў рукі цара Асірыйскага». 16 Ня слухайце Эзэкіі, бо так кажа цар Асірыйскі: замірэцеся са мною і выйдзіце да мяне, і хай кожны есьць плады вінаграднай лазы сваёй і смакоўніцы сваёй, і хай кожны п'е ваду з свайго калодзежа, 17 пакуль я ня прыйду і не вазьму вас у зямлю такую самую, як і ваша зямля, у зямлю хлеба і віна, у зямлю пладоў і вінаграднікаў. 18 Дык вось, хай жа ня зводзіць вас Эзэкія, кажучы: «Гасподзь збавіць нас». Ці ж уратавалі багі народаў, кожны сваю зямлю, ад рукі цара Асірыйскага? 19 Дзе багі Эмата і Арпада? дзе багі Сэпарваіма? ці ж уратавалі яны Самарыю ад рукі маёй? 20 Каторы з усіх багоў земляў гэтых убараніў зямлю сваю ад рукі маёй? Дык няўжо ўбароніць Гасподзь Ерусалім ад рукі маёй? 21 Але яны маўчалі і не адказвалі яму ні слова, бо ад цара быў загад: не адказвайце яму. 22 І прыйшоў Эліякім, сын Халкіінаў, начальнік палаца і Сэўна пісар, і Ёах, і сын Асафаў, дзеяпісальнік, да Эзэкіі, у падранай адзежы, і пераказалі яму слова Рабсака.

In Other Versions

Isaiah 36 in the ANGEFD

Isaiah 36 in the ANTPNG2D

Isaiah 36 in the AS21

Isaiah 36 in the BAGH

Isaiah 36 in the BBPNG

Isaiah 36 in the BBT1E

Isaiah 36 in the BDS

Isaiah 36 in the BEV

Isaiah 36 in the BHAD

Isaiah 36 in the BLPT

Isaiah 36 in the BNT

Isaiah 36 in the BNTABOOT

Isaiah 36 in the BNTLV

Isaiah 36 in the BOATCB

Isaiah 36 in the BOATCB2

Isaiah 36 in the BOBCV

Isaiah 36 in the BOCNT

Isaiah 36 in the BOECS

Isaiah 36 in the BOGWICC

Isaiah 36 in the BOHCB

Isaiah 36 in the BOHCV

Isaiah 36 in the BOHLNT

Isaiah 36 in the BOHNTLTAL

Isaiah 36 in the BOICB

Isaiah 36 in the BOILNTAP

Isaiah 36 in the BOITCV

Isaiah 36 in the BOKCV

Isaiah 36 in the BOKCV2

Isaiah 36 in the BOKHWOG

Isaiah 36 in the BOKSSV

Isaiah 36 in the BOLCB

Isaiah 36 in the BOLCB2

Isaiah 36 in the BOMCV

Isaiah 36 in the BONAV

Isaiah 36 in the BONCB

Isaiah 36 in the BONLT

Isaiah 36 in the BONUT2

Isaiah 36 in the BOPLNT

Isaiah 36 in the BOSCB

Isaiah 36 in the BOSNC

Isaiah 36 in the BOTLNT

Isaiah 36 in the BOVCB

Isaiah 36 in the BOYCB

Isaiah 36 in the BPBB

Isaiah 36 in the BPH

Isaiah 36 in the BSB

Isaiah 36 in the CCB

Isaiah 36 in the CUV

Isaiah 36 in the CUVS

Isaiah 36 in the DBT

Isaiah 36 in the DGDNT

Isaiah 36 in the DHNT

Isaiah 36 in the DNT

Isaiah 36 in the ELBE

Isaiah 36 in the EMTV

Isaiah 36 in the ESV

Isaiah 36 in the FBV

Isaiah 36 in the FEB

Isaiah 36 in the GGMNT

Isaiah 36 in the GNT

Isaiah 36 in the HARY

Isaiah 36 in the HNT

Isaiah 36 in the IRVA

Isaiah 36 in the IRVB

Isaiah 36 in the IRVG

Isaiah 36 in the IRVH

Isaiah 36 in the IRVK

Isaiah 36 in the IRVM

Isaiah 36 in the IRVM2

Isaiah 36 in the IRVO

Isaiah 36 in the IRVP

Isaiah 36 in the IRVT

Isaiah 36 in the IRVT2

Isaiah 36 in the IRVU

Isaiah 36 in the ISVN

Isaiah 36 in the JSNT

Isaiah 36 in the KAPI

Isaiah 36 in the KBT1ETNIK

Isaiah 36 in the KBV

Isaiah 36 in the KJV

Isaiah 36 in the KNFD

Isaiah 36 in the LBA

Isaiah 36 in the LBLA

Isaiah 36 in the LNT

Isaiah 36 in the LSV

Isaiah 36 in the MAAL

Isaiah 36 in the MBV

Isaiah 36 in the MBV2

Isaiah 36 in the MHNT

Isaiah 36 in the MKNFD

Isaiah 36 in the MNG

Isaiah 36 in the MNT

Isaiah 36 in the MNT2

Isaiah 36 in the MRS1T

Isaiah 36 in the NAA

Isaiah 36 in the NASB

Isaiah 36 in the NBLA

Isaiah 36 in the NBS

Isaiah 36 in the NBVTP

Isaiah 36 in the NET2

Isaiah 36 in the NIV11

Isaiah 36 in the NNT

Isaiah 36 in the NNT2

Isaiah 36 in the NNT3

Isaiah 36 in the PDDPT

Isaiah 36 in the PFNT

Isaiah 36 in the RMNT

Isaiah 36 in the SBIAS

Isaiah 36 in the SBIBS

Isaiah 36 in the SBIBS2

Isaiah 36 in the SBICS

Isaiah 36 in the SBIDS

Isaiah 36 in the SBIGS

Isaiah 36 in the SBIHS

Isaiah 36 in the SBIIS

Isaiah 36 in the SBIIS2

Isaiah 36 in the SBIIS3

Isaiah 36 in the SBIKS

Isaiah 36 in the SBIKS2

Isaiah 36 in the SBIMS

Isaiah 36 in the SBIOS

Isaiah 36 in the SBIPS

Isaiah 36 in the SBISS

Isaiah 36 in the SBITS

Isaiah 36 in the SBITS2

Isaiah 36 in the SBITS3

Isaiah 36 in the SBITS4

Isaiah 36 in the SBIUS

Isaiah 36 in the SBIVS

Isaiah 36 in the SBT

Isaiah 36 in the SBT1E

Isaiah 36 in the SCHL

Isaiah 36 in the SNT

Isaiah 36 in the SUSU

Isaiah 36 in the SUSU2

Isaiah 36 in the SYNO

Isaiah 36 in the TBIAOTANT

Isaiah 36 in the TBT1E

Isaiah 36 in the TBT1E2

Isaiah 36 in the TFTIP

Isaiah 36 in the TFTU

Isaiah 36 in the TGNTATF3T

Isaiah 36 in the THAI

Isaiah 36 in the TNFD

Isaiah 36 in the TNT

Isaiah 36 in the TNTIK

Isaiah 36 in the TNTIL

Isaiah 36 in the TNTIN

Isaiah 36 in the TNTIP

Isaiah 36 in the TNTIZ

Isaiah 36 in the TOMA

Isaiah 36 in the TTENT

Isaiah 36 in the UBG

Isaiah 36 in the UGV

Isaiah 36 in the UGV2

Isaiah 36 in the UGV3

Isaiah 36 in the VBL

Isaiah 36 in the VDCC

Isaiah 36 in the YALU

Isaiah 36 in the YAPE

Isaiah 36 in the YBVTP

Isaiah 36 in the ZBP