Jeremiah 16 (BIB)
1 І было мне слова Гасподняе: 2 не бяры сабе жонкі, і хай ня будзе ў цябе ні сыноў, ні дачок на месцы гэтым. 3 Бо так кажа Гасподзь пра сыноў і дачок, якія народзяцца на месцы гэтым, і пра матак іхніх, якія народзяць іх, і пра бацькоў іх, якія зачнуць іх на гэтай зямлі: 4 цяжкімі сьмерцямі памруць яны і ня будуць ні аплаканыя, ні пахаваныя; будуць гноем на паверхні зямлі; мечам і голадам будуць вынішчаны, і трупы іх будуць ежаю птушкам нябесным і зьвярам зямным. 5 Бо так кажа Гасподзь: не ўваходзь у дом тых, што бядуюць, і не хадзі плакаць і жаліцца зь імі; бо Я адабраў у гэтага народа, кажа Гасподзь, мір Мой і ласку і шкадаваньне. 6 І памруць вялікія і малыя на зямлі гэтай; і ня будуць пахаваныя, і ня будуць аплакваць іх, ні рваць сябе, ні стрыгчыся дзеля іх. 7 І ня будуць ламаць дзеля іх хлеб у журбоце на ўцеху па нябожчыку; і не пададуць ім чары суцяшэньня, каб піць па бацьку іх і маці іх. 8 Не хадзі таксама і ў дом баляваньня, каб сядзець зь імі, есьці і піць; 9 бо так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: вось, Я спыню на месцы гэтым і ў дні вашыя голас радасьці і голас весялосьці, голас жаніха і голас нявесты. 10 Калі ты перакажаш народу гэтаму ўсе гэтыя словы, і яны скажуць табе: «за гэта сказаў на нас Гасподзь усё гэта вялікае бедства, і якая наша няпраўда, і які наш грэх, якім зграшылі мы перад Госпадам Богам нашым?» 11 тады скажы ім: за тое, што бацькі вашыя пакінулі Мяне, кажа Гасподзь, і пайшлі сьледам за іншымі божышчамі і слугавалі ім і пакланяліся ім, а Мяне пакінулі і закона Майго ня трымаліся. 12 А вы робіце яшчэ горш за бацькоў вашых і жывяце кожны паводле ўпартасьці злога сэрца свайго, каб ня слухаць Мяне. 13 За гэта выкіну вас зь зямлі гэтай у зямлю, якой ня ведалі ні вы, ні бацькі вашыя, і там будзеце служыць іншым божышчам дзень і ноч; бо я не прыхілюся да вас мілажальнасьцю. 14 Таму вось, прыходзяць дні, кажа Гасподзь, калі ня будуць ужо казаць: «жывы Гасподзь, Які вывеў сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай», 15 а: «жывы Гасподзь, Які вывеў сыноў Ізраілевых зь зямлі паўночнай і з усіх земляў, у якія выгнаў іх»; бо вярну іх у зямлю іхнюю, якую Я даў бацькам іхнім. 16 Вось, Я пашлю мноства рыбаловаў, кажа Гасподзь, і будуць лавіць іх; а потым пашлю мноства паляўнічых, і яны пагоняць іх з кожнай гары і з кожнага пагорка і зь цясьнін скал. 17 Бо вочы Мае - на ўсіх шляхах іхніх; яны не схаваны ад аблічча Майго, і няпраўда іх не схавана ад вачэй Маіх. 18 І дам ім найперш за няпраўду іхнюю і за падвойны грэх іхні, бо апаганілі зямлю Маю, трупамі гнюсотных сваіх і мярзотамі сваімі напоўнілі спадчыну Маю. 19 Госпадзе! сіла мая і моц мая і прыстанішча маё ў дзень смутку! да Цябе прыйдуць народы ад краёў зямлі і скажуць: «толькі няпраўду спадкавалі нашы бацькі, пустату і тое, у чым ніякай няма карысьці». 20 Ці можа чалавек зрабіць сабе божышчаў, якія зрэшты не багі? 21 Таму, вось Я пакажу ім сёньня, пакажу ім руку Маю і магутнасьць Маю, і ўведаюць, што імя Маё - Гасподзь.
In Other Versions
Jeremiah 16 in the ANGEFD
Jeremiah 16 in the ANTPNG2D
Jeremiah 16 in the AS21
Jeremiah 16 in the BAGH
Jeremiah 16 in the BBPNG
Jeremiah 16 in the BBT1E
Jeremiah 16 in the BDS
Jeremiah 16 in the BEV
Jeremiah 16 in the BHAD
Jeremiah 16 in the BLPT
Jeremiah 16 in the BNT
Jeremiah 16 in the BNTABOOT
Jeremiah 16 in the BNTLV
Jeremiah 16 in the BOATCB
Jeremiah 16 in the BOATCB2
Jeremiah 16 in the BOBCV
Jeremiah 16 in the BOCNT
Jeremiah 16 in the BOECS
Jeremiah 16 in the BOGWICC
Jeremiah 16 in the BOHCB
Jeremiah 16 in the BOHCV
Jeremiah 16 in the BOHLNT
Jeremiah 16 in the BOHNTLTAL
Jeremiah 16 in the BOICB
Jeremiah 16 in the BOILNTAP
Jeremiah 16 in the BOITCV
Jeremiah 16 in the BOKCV
Jeremiah 16 in the BOKCV2
Jeremiah 16 in the BOKHWOG
Jeremiah 16 in the BOKSSV
Jeremiah 16 in the BOLCB
Jeremiah 16 in the BOLCB2
Jeremiah 16 in the BOMCV
Jeremiah 16 in the BONAV
Jeremiah 16 in the BONCB
Jeremiah 16 in the BONLT
Jeremiah 16 in the BONUT2
Jeremiah 16 in the BOPLNT
Jeremiah 16 in the BOSCB
Jeremiah 16 in the BOSNC
Jeremiah 16 in the BOTLNT
Jeremiah 16 in the BOVCB
Jeremiah 16 in the BOYCB
Jeremiah 16 in the BPBB
Jeremiah 16 in the BPH
Jeremiah 16 in the BSB
Jeremiah 16 in the CCB
Jeremiah 16 in the CUV
Jeremiah 16 in the CUVS
Jeremiah 16 in the DBT
Jeremiah 16 in the DGDNT
Jeremiah 16 in the DHNT
Jeremiah 16 in the DNT
Jeremiah 16 in the ELBE
Jeremiah 16 in the EMTV
Jeremiah 16 in the ESV
Jeremiah 16 in the FBV
Jeremiah 16 in the FEB
Jeremiah 16 in the GGMNT
Jeremiah 16 in the GNT
Jeremiah 16 in the HARY
Jeremiah 16 in the HNT
Jeremiah 16 in the IRVA
Jeremiah 16 in the IRVB
Jeremiah 16 in the IRVG
Jeremiah 16 in the IRVH
Jeremiah 16 in the IRVK
Jeremiah 16 in the IRVM
Jeremiah 16 in the IRVM2
Jeremiah 16 in the IRVO
Jeremiah 16 in the IRVP
Jeremiah 16 in the IRVT
Jeremiah 16 in the IRVT2
Jeremiah 16 in the IRVU
Jeremiah 16 in the ISVN
Jeremiah 16 in the JSNT
Jeremiah 16 in the KAPI
Jeremiah 16 in the KBT1ETNIK
Jeremiah 16 in the KBV
Jeremiah 16 in the KJV
Jeremiah 16 in the KNFD
Jeremiah 16 in the LBA
Jeremiah 16 in the LBLA
Jeremiah 16 in the LNT
Jeremiah 16 in the LSV
Jeremiah 16 in the MAAL
Jeremiah 16 in the MBV
Jeremiah 16 in the MBV2
Jeremiah 16 in the MHNT
Jeremiah 16 in the MKNFD
Jeremiah 16 in the MNG
Jeremiah 16 in the MNT
Jeremiah 16 in the MNT2
Jeremiah 16 in the MRS1T
Jeremiah 16 in the NAA
Jeremiah 16 in the NASB
Jeremiah 16 in the NBLA
Jeremiah 16 in the NBS
Jeremiah 16 in the NBVTP
Jeremiah 16 in the NET2
Jeremiah 16 in the NIV11
Jeremiah 16 in the NNT
Jeremiah 16 in the NNT2
Jeremiah 16 in the NNT3
Jeremiah 16 in the PDDPT
Jeremiah 16 in the PFNT
Jeremiah 16 in the RMNT
Jeremiah 16 in the SBIAS
Jeremiah 16 in the SBIBS
Jeremiah 16 in the SBIBS2
Jeremiah 16 in the SBICS
Jeremiah 16 in the SBIDS
Jeremiah 16 in the SBIGS
Jeremiah 16 in the SBIHS
Jeremiah 16 in the SBIIS
Jeremiah 16 in the SBIIS2
Jeremiah 16 in the SBIIS3
Jeremiah 16 in the SBIKS
Jeremiah 16 in the SBIKS2
Jeremiah 16 in the SBIMS
Jeremiah 16 in the SBIOS
Jeremiah 16 in the SBIPS
Jeremiah 16 in the SBISS
Jeremiah 16 in the SBITS
Jeremiah 16 in the SBITS2
Jeremiah 16 in the SBITS3
Jeremiah 16 in the SBITS4
Jeremiah 16 in the SBIUS
Jeremiah 16 in the SBIVS
Jeremiah 16 in the SBT
Jeremiah 16 in the SBT1E
Jeremiah 16 in the SCHL
Jeremiah 16 in the SNT
Jeremiah 16 in the SUSU
Jeremiah 16 in the SUSU2
Jeremiah 16 in the SYNO
Jeremiah 16 in the TBIAOTANT
Jeremiah 16 in the TBT1E
Jeremiah 16 in the TBT1E2
Jeremiah 16 in the TFTIP
Jeremiah 16 in the TFTU
Jeremiah 16 in the TGNTATF3T
Jeremiah 16 in the THAI
Jeremiah 16 in the TNFD
Jeremiah 16 in the TNT
Jeremiah 16 in the TNTIK
Jeremiah 16 in the TNTIL
Jeremiah 16 in the TNTIN
Jeremiah 16 in the TNTIP
Jeremiah 16 in the TNTIZ
Jeremiah 16 in the TOMA
Jeremiah 16 in the TTENT
Jeremiah 16 in the UBG
Jeremiah 16 in the UGV
Jeremiah 16 in the UGV2
Jeremiah 16 in the UGV3
Jeremiah 16 in the VBL
Jeremiah 16 in the VDCC
Jeremiah 16 in the YALU
Jeremiah 16 in the YAPE
Jeremiah 16 in the YBVTP
Jeremiah 16 in the ZBP