Jeremiah 40 (BIB)

1 Слова, якое было Ераміі ад Госпада, пасьля таго як Навузардан, начальнік целаахоўцаў, адпусьціў яго з Рамы, дзе ён узяў яго скаванага ланцугамі сярод іншых палонных Ерусалімцаў і Юдэяў, якіх перасялілі ў Вавілон. 2 Начальнік целаахоўцаў узяў Ерамію і сказаў яму: «Гасподзь Бог твой вырак гэта бедства на месца гэтае, 3 і навёў яго Гасподзь і зрабіў тое, што сказаў; бо вы зграшылі перад Госпадам і ня слухаліся голасу Ягонага, за тое і спасьцігла вас гэта. 4 Дык вось, я вызваляю цябе сёньня з ланцугоў, якія на руках тваіх: калі табе заўгодна ісьці са мною ў Вавілон, - ідзі, і я мецьму клопат за цябе; а калі незаўгодна табе ісьці са мною ў Вавілон, - заставайся. Вось, уся зямля перад табою; куды табе заўгодна, і куды падабаецца ісьці, туды і ідзі». 5 Калі ён яшчэ не адышоў, сказаў Навузардан: «ідзі да Гадоліі, сына Ахікамавага, сына Сафанавага, якога цар Вавілонскі паставіў над гарадамі Юдэйскімі, і заставайся зь ім сярод народа; альбо ідзі, куды падабаецца табе ісьці». І даў яму начальнік целаахоўцаў прадуктаў і дарунак і адпусьціў яго. 6 І прыйшоў Ерамія да Гадоліі, сына Ахзікамавага, у Масіфу, і жыў зь ім сярод народа, які заставаўся ў краіне. 7 Калі ўсе ваеначальнікі, якія былі ў полі, яны і людзі іхнія, пачулі, што цар Вавілонскі паставіў Гадолію, сыны Ахікамавага, начальнікам над краінаю і даручыў Яму мужчын і жанчын і дзяцей, і тых зь беднякоў краіны, якія ня былі пераселены ў Вавілон, 8 тады прыйшлі да Гадоліі ў Масіфу і Ісмаіл, сын Натаніі, і Ёанан і Ёнатан, сыны Карэевыя, і Сэрая, сын Танасмэта, і сыны Офі з Нэтафаты, і Езанія, сын Махаты, яны і дружына іхняя, 9 Гадолія, сын Ахікамаў, сына Сафанавага, запрысягнуўся ім, кажучы: «ня бойцеся служыць Халдэям, заставайцеся на зямлі і служэце цару Вавілонскаму, і будзе вам добра; 10 А я застануся ў Масіфе, каб стаяць перад абліччам Халдэяў, якія будуць прыходзіць да нас; а вы зьбірайце віно і летнія плады і алей і зьбірайце ў посуд ваш, і жывеце ў гарадах вашых, якія занялі». 11 Таксама і ўсе Юдэі, якія былі ў зямлі Маавіцкай і сярод сыноў Амона і ў Ідумэі, і ва ўсіх краінах, пачулі, што цар Вавілонскі пакінуў частку Юдэяў і паставіў над імі Гадолію, сына Ахікамавага, сына Сафанавага; 12 і вярнуліся ўсе гэтыя Юдэі з усіх мясьцінаў, куды былі выгнаны, і прыйшлі ў зямлю Юдэйскую да Гадоліі ў Масіфу, і сабралі віна і летніх пладоў вельмі шмат. 13 Тым часам Янан, сын Карэеў, і ўсе вайсковыя начальнікі, якія былі ў полі, прыйшлі да Гадоліі ў Масіфу 14 і сказалі яму: «ці ведаеш ты, што Вааліс, цар сыноў Амонавых, прыслаў Ісмаіла, сына Натаніі, каб забіць цябе»? Але Гадолія, сын Ахікамаў, не паверыў ім. 15 Тады Янан, сын Карэеў, сказаў Гадоліі патайна ў Масіфе: «дазволь мне, і я пайду і заб'ю Ісмаіла, сына Натаніі, і ніхто не даведаецца; навошта дапускаць, каб ён забіў цябе, і каб усе Юдэі, што сабраліся да цябе, расьсеяліся, і каб загінула рэшта Юдава»? 16 Але Гадолія, сын Ахікамаў, сказаў Янану, сыну Карэеваму: «не рабі гэтага, бо ты няпраўду кажаш пра Ісмаіла».

In Other Versions

Jeremiah 40 in the ANGEFD

Jeremiah 40 in the ANTPNG2D

Jeremiah 40 in the AS21

Jeremiah 40 in the BAGH

Jeremiah 40 in the BBPNG

Jeremiah 40 in the BBT1E

Jeremiah 40 in the BDS

Jeremiah 40 in the BEV

Jeremiah 40 in the BHAD

Jeremiah 40 in the BLPT

Jeremiah 40 in the BNT

Jeremiah 40 in the BNTABOOT

Jeremiah 40 in the BNTLV

Jeremiah 40 in the BOATCB

Jeremiah 40 in the BOATCB2

Jeremiah 40 in the BOBCV

Jeremiah 40 in the BOCNT

Jeremiah 40 in the BOECS

Jeremiah 40 in the BOGWICC

Jeremiah 40 in the BOHCB

Jeremiah 40 in the BOHCV

Jeremiah 40 in the BOHLNT

Jeremiah 40 in the BOHNTLTAL

Jeremiah 40 in the BOICB

Jeremiah 40 in the BOILNTAP

Jeremiah 40 in the BOITCV

Jeremiah 40 in the BOKCV

Jeremiah 40 in the BOKCV2

Jeremiah 40 in the BOKHWOG

Jeremiah 40 in the BOKSSV

Jeremiah 40 in the BOLCB

Jeremiah 40 in the BOLCB2

Jeremiah 40 in the BOMCV

Jeremiah 40 in the BONAV

Jeremiah 40 in the BONCB

Jeremiah 40 in the BONLT

Jeremiah 40 in the BONUT2

Jeremiah 40 in the BOPLNT

Jeremiah 40 in the BOSCB

Jeremiah 40 in the BOSNC

Jeremiah 40 in the BOTLNT

Jeremiah 40 in the BOVCB

Jeremiah 40 in the BOYCB

Jeremiah 40 in the BPBB

Jeremiah 40 in the BPH

Jeremiah 40 in the BSB

Jeremiah 40 in the CCB

Jeremiah 40 in the CUV

Jeremiah 40 in the CUVS

Jeremiah 40 in the DBT

Jeremiah 40 in the DGDNT

Jeremiah 40 in the DHNT

Jeremiah 40 in the DNT

Jeremiah 40 in the ELBE

Jeremiah 40 in the EMTV

Jeremiah 40 in the ESV

Jeremiah 40 in the FBV

Jeremiah 40 in the FEB

Jeremiah 40 in the GGMNT

Jeremiah 40 in the GNT

Jeremiah 40 in the HARY

Jeremiah 40 in the HNT

Jeremiah 40 in the IRVA

Jeremiah 40 in the IRVB

Jeremiah 40 in the IRVG

Jeremiah 40 in the IRVH

Jeremiah 40 in the IRVK

Jeremiah 40 in the IRVM

Jeremiah 40 in the IRVM2

Jeremiah 40 in the IRVO

Jeremiah 40 in the IRVP

Jeremiah 40 in the IRVT

Jeremiah 40 in the IRVT2

Jeremiah 40 in the IRVU

Jeremiah 40 in the ISVN

Jeremiah 40 in the JSNT

Jeremiah 40 in the KAPI

Jeremiah 40 in the KBT1ETNIK

Jeremiah 40 in the KBV

Jeremiah 40 in the KJV

Jeremiah 40 in the KNFD

Jeremiah 40 in the LBA

Jeremiah 40 in the LBLA

Jeremiah 40 in the LNT

Jeremiah 40 in the LSV

Jeremiah 40 in the MAAL

Jeremiah 40 in the MBV

Jeremiah 40 in the MBV2

Jeremiah 40 in the MHNT

Jeremiah 40 in the MKNFD

Jeremiah 40 in the MNG

Jeremiah 40 in the MNT

Jeremiah 40 in the MNT2

Jeremiah 40 in the MRS1T

Jeremiah 40 in the NAA

Jeremiah 40 in the NASB

Jeremiah 40 in the NBLA

Jeremiah 40 in the NBS

Jeremiah 40 in the NBVTP

Jeremiah 40 in the NET2

Jeremiah 40 in the NIV11

Jeremiah 40 in the NNT

Jeremiah 40 in the NNT2

Jeremiah 40 in the NNT3

Jeremiah 40 in the PDDPT

Jeremiah 40 in the PFNT

Jeremiah 40 in the RMNT

Jeremiah 40 in the SBIAS

Jeremiah 40 in the SBIBS

Jeremiah 40 in the SBIBS2

Jeremiah 40 in the SBICS

Jeremiah 40 in the SBIDS

Jeremiah 40 in the SBIGS

Jeremiah 40 in the SBIHS

Jeremiah 40 in the SBIIS

Jeremiah 40 in the SBIIS2

Jeremiah 40 in the SBIIS3

Jeremiah 40 in the SBIKS

Jeremiah 40 in the SBIKS2

Jeremiah 40 in the SBIMS

Jeremiah 40 in the SBIOS

Jeremiah 40 in the SBIPS

Jeremiah 40 in the SBISS

Jeremiah 40 in the SBITS

Jeremiah 40 in the SBITS2

Jeremiah 40 in the SBITS3

Jeremiah 40 in the SBITS4

Jeremiah 40 in the SBIUS

Jeremiah 40 in the SBIVS

Jeremiah 40 in the SBT

Jeremiah 40 in the SBT1E

Jeremiah 40 in the SCHL

Jeremiah 40 in the SNT

Jeremiah 40 in the SUSU

Jeremiah 40 in the SUSU2

Jeremiah 40 in the SYNO

Jeremiah 40 in the TBIAOTANT

Jeremiah 40 in the TBT1E

Jeremiah 40 in the TBT1E2

Jeremiah 40 in the TFTIP

Jeremiah 40 in the TFTU

Jeremiah 40 in the TGNTATF3T

Jeremiah 40 in the THAI

Jeremiah 40 in the TNFD

Jeremiah 40 in the TNT

Jeremiah 40 in the TNTIK

Jeremiah 40 in the TNTIL

Jeremiah 40 in the TNTIN

Jeremiah 40 in the TNTIP

Jeremiah 40 in the TNTIZ

Jeremiah 40 in the TOMA

Jeremiah 40 in the TTENT

Jeremiah 40 in the UBG

Jeremiah 40 in the UGV

Jeremiah 40 in the UGV2

Jeremiah 40 in the UGV3

Jeremiah 40 in the VBL

Jeremiah 40 in the VDCC

Jeremiah 40 in the YALU

Jeremiah 40 in the YAPE

Jeremiah 40 in the YBVTP

Jeremiah 40 in the ZBP