John 13 (BIB)

1 Перад сьвятам Пасхі Ісус, ведаючы, што прыйшла гадзіна Ягоная перайсьці ад сьвету гэтага да Айца, паказаў справаю, што, палюбіўшы Сваіх сутных у сьвеце, да канца палюбіў іх. 2 І падчас вячэры, калі д'ябал ужо схіліў сэрца Юды Сымонавага Іскарыёта выдаць Яго, 3 Ісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі Ягоныя, і што Ён ад Бога прыйшоў і адыходзіць да Бога, 4 устаў зь вячэры, распрануўся і, узяўшы ручнік, аперазаўся; 5 потым уліў вады ва ўмывальніцу і пачаў абмываць ногі вучням і абціраць ручніком, якім быў аперазаны. 6 Падыходзіць да Сымона Пятра, і той кажа Яму: Госпадзе! ці Табе абмываць мае ногі? 7 Ісус сказаў яму ў адказ: што Я раблю, цяпер ты ня ведаеш, а ўразумееш пасьля. 8 Пётр кажа Яму: не абмыеш ног маіх вавек. Ісус адказваў яму: калі не абмыю цябе, ня маеш долі са Мною. 9 Сымон Пётр кажа Яму: Госпадзе! ня толькі ногі мае, але рукі і галаву. 10 Ісус кажа яму: абмытаму трэба толькі ногі ўмыць, бо чысты ўвесь; і вы чыстыя, але ня ўсе. 11 Бо ведаў Ён прадажніка Свайго, таму і сказаў: «ня ўсе вы чыстыя». 12 А калі абмыў ім ногі і надзеў вопратку Сваю, дык, узьлёгшы зноў, сказаў ім: ці ведаеце, што Я зрабіў вам? 13 Вы называеце Мяне Настаўнікам і Госпадам, і слушна кажаце, бо Я сапраўды гэта. 14 Дык вось, калі Я, Гасподзь і Настаўнік, абмыў ногі вам, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму: 15 бо Я даў вам прыклад, каб і вы рабілі тое самае, што Я зрабіў вам. 16 Праўду, праўду кажу вам: раб ня большы за гаспадара свайго, і пасланец ня большы за таго, хто паслаў яго. 17 Калі гэта ведаеце, дабрашчасныя вы, калі выконваеце. 18 Не пра ўсіх вас кажу: Я ведаю, каго Я абраў. Але хай збудзецца Пісаньне: «той, хто есьць хлеб са Мною, падняў на Мяне пяту сваю». 19 Цяпер маўляю вам, перш чым тое збылося, каб, калі збудзецца, паверылі вы, што гэта Я. 20 Праўду, праўду кажу вам: хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прыме; а хто прымае Мяне, прымае Таго, Хто паслаў Мяне. 21 Сказаўшы гэта, Ісус узрушыўся духам, і засьведчыў, і сказаў: праўду, праўду кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне. 22 Тады вучні азіраліся адзін на аднаго, не разумеючы, пра каго Ён кажа. 23 А адзін вучань Ягоны, якога любіў Ісус, узьляжаў каля грудзей Ісуса; 24 яму Сымон Пётр зрабіў знак, каб спытаўся, хто той, пра якога кажа. 25 Ён, прыпаўшы да грудзей Ісуса, сказаў Яму: Госпадзе, хто гэта? 26 Ісус адказваў: той, каму Я, умачыўшы кавалак хлеба, падам. І ўмачыўшы кавалак, падаў Юду Сымонаву Іскарыёту. 27 І пасьля гэтага кавалка увайшоў у таго сатана. Тады Ісус сказаў яму: што робіш, рабі хутчэй. 28 Але ніхто з тых, што ўзьляжалі, не зразумеў, навошта Ён сказаў яму. 29 А як што ў Юды была скарбонка, дык некаторыя думалі, што Ісус кажа яму: купі, што нам трэба на сьвята, альбо, каб даў што-небудзь убогім. 30 Ён, прыняўшы кавалак, адразу выйшаў; а была ноч. 31 Калі ён выйшаў, Ісус сказаў: сёньня праславіўся Сын Чалавечы, і Бог праславіўся ў Ім; 32 калі Бог праславіўся ў Ім, дык і Бог праславіць Яго ў Сабе, і хутка праславіць Яго. 33 Дзеткі! ня доўга ўжо быць Мне з вамі: будзеце шукаць Мяне, і, як сказаў Я Юдэям, што, куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці, так і вам кажу цяпер. 34 Запаведзь новую даю вам, палюбеце адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы палюбеце адзін аднаго; 35 Па тым пазнбюць усе, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў між сабою. 36 Сымон Пётр сказаў Яму: Госпадзе! куды Ты ідзеш? Ісус адказваў яму: куды Я іду, ты ня можаш цяпер за Мною ісьці, а потым пойдзеш за Мною. 37 Пётр сказаў Яму: Госпадзе! чаму я не магу ісьці за Табою цяпер? я душу маю пакладу за Цябе. 38 Ісус адказваў яму: душу тваю за Мяне пакладзеш? Праўду, праўду кажу табе: не прасьпявае певень, як зрачэшся Мне тройчы.

In Other Versions

John 13 in the ANGEFD

John 13 in the ANTPNG2D

John 13 in the AS21

John 13 in the BAGH

John 13 in the BBPNG

John 13 in the BBT1E

John 13 in the BDS

John 13 in the BEV

John 13 in the BHAD

John 13 in the BLPT

John 13 in the BNT

John 13 in the BNTABOOT

John 13 in the BNTLV

John 13 in the BOATCB

John 13 in the BOATCB2

John 13 in the BOBCV

John 13 in the BOCNT

John 13 in the BOECS

John 13 in the BOGWICC

John 13 in the BOHCB

John 13 in the BOHCV

John 13 in the BOHLNT

John 13 in the BOHNTLTAL

John 13 in the BOICB

John 13 in the BOILNTAP

John 13 in the BOITCV

John 13 in the BOKCV

John 13 in the BOKCV2

John 13 in the BOKHWOG

John 13 in the BOKSSV

John 13 in the BOLCB

John 13 in the BOLCB2

John 13 in the BOMCV

John 13 in the BONAV

John 13 in the BONCB

John 13 in the BONLT

John 13 in the BONUT2

John 13 in the BOPLNT

John 13 in the BOSCB

John 13 in the BOSNC

John 13 in the BOTLNT

John 13 in the BOVCB

John 13 in the BOYCB

John 13 in the BPBB

John 13 in the BPH

John 13 in the BSB

John 13 in the CCB

John 13 in the CUV

John 13 in the CUVS

John 13 in the DBT

John 13 in the DGDNT

John 13 in the DHNT

John 13 in the DNT

John 13 in the ELBE

John 13 in the EMTV

John 13 in the ESV

John 13 in the FBV

John 13 in the FEB

John 13 in the GGMNT

John 13 in the GNT

John 13 in the HARY

John 13 in the HNT

John 13 in the IRVA

John 13 in the IRVB

John 13 in the IRVG

John 13 in the IRVH

John 13 in the IRVK

John 13 in the IRVM

John 13 in the IRVM2

John 13 in the IRVO

John 13 in the IRVP

John 13 in the IRVT

John 13 in the IRVT2

John 13 in the IRVU

John 13 in the ISVN

John 13 in the JSNT

John 13 in the KAPI

John 13 in the KBT1ETNIK

John 13 in the KBV

John 13 in the KJV

John 13 in the KNFD

John 13 in the LBA

John 13 in the LBLA

John 13 in the LNT

John 13 in the LSV

John 13 in the MAAL

John 13 in the MBV

John 13 in the MBV2

John 13 in the MHNT

John 13 in the MKNFD

John 13 in the MNG

John 13 in the MNT

John 13 in the MNT2

John 13 in the MRS1T

John 13 in the NAA

John 13 in the NASB

John 13 in the NBLA

John 13 in the NBS

John 13 in the NBVTP

John 13 in the NET2

John 13 in the NIV11

John 13 in the NNT

John 13 in the NNT2

John 13 in the NNT3

John 13 in the PDDPT

John 13 in the PFNT

John 13 in the RMNT

John 13 in the SBIAS

John 13 in the SBIBS

John 13 in the SBIBS2

John 13 in the SBICS

John 13 in the SBIDS

John 13 in the SBIGS

John 13 in the SBIHS

John 13 in the SBIIS

John 13 in the SBIIS2

John 13 in the SBIIS3

John 13 in the SBIKS

John 13 in the SBIKS2

John 13 in the SBIMS

John 13 in the SBIOS

John 13 in the SBIPS

John 13 in the SBISS

John 13 in the SBITS

John 13 in the SBITS2

John 13 in the SBITS3

John 13 in the SBITS4

John 13 in the SBIUS

John 13 in the SBIVS

John 13 in the SBT

John 13 in the SBT1E

John 13 in the SCHL

John 13 in the SNT

John 13 in the SUSU

John 13 in the SUSU2

John 13 in the SYNO

John 13 in the TBIAOTANT

John 13 in the TBT1E

John 13 in the TBT1E2

John 13 in the TFTIP

John 13 in the TFTU

John 13 in the TGNTATF3T

John 13 in the THAI

John 13 in the TNFD

John 13 in the TNT

John 13 in the TNTIK

John 13 in the TNTIL

John 13 in the TNTIN

John 13 in the TNTIP

John 13 in the TNTIZ

John 13 in the TOMA

John 13 in the TTENT

John 13 in the UBG

John 13 in the UGV

John 13 in the UGV2

John 13 in the UGV3

John 13 in the VBL

John 13 in the VDCC

John 13 in the YALU

John 13 in the YAPE

John 13 in the YBVTP

John 13 in the ZBP