Joel 2 (BIB)

1 Трубеце трубою на Сіёне і беце трывогу на сьвятой гары Маёй; хай трымцяць усе жыхары зямлі, бо настае дзень Гасподні, бо ён блізка - 2 дзень цемры і мораку, дзень хмарны і туманны: як ранішняя зара пашыраецца па гарах народ шматлікі і моцны, якога ня бывала адвеку і пасьля таго ня будзе ў роды родаў. 3 Перад ім жарэ агонь, а за ім паліць полымя; перад ім зямля як сад Эдэмскі, а за ім будзе спустошаны стэп, і нікому ня будзе ратунку ад яго. 4 Выгляд яго як выгляд у коней, і скачуць яны як коньнікі; 5 скачуць па вяршынях гор як бы са стукам калясьніц, як бы з трэскам агнявога полымя, якое жарэ салому, як моцны народ, пастаўлены на бітву. 6 Убачыўшы яго, затрымцяць народы, ва ўсіх твары зьбялеюць. 7 Як змагары бягуць яны і як адважныя воіны залазяць на сьцяну, і кожны ідзе сваёю дарогаю і ня зьбіваецца са шляхоў сваіх. 8 Ня душаць адзін аднаго, кожны ідзе сваёю сьцежкаю, і падаюць на дзіды, але застаюцца бяз шкоды. 9 Бегаюць па горадзе, падымаюцца на сьцены, залазяць на дамы, уваходзяць у вокны, як злодзей. 10 Перад імі затрасецца зямля, пахісьнецца неба, сонца і месяц запамрочацца, і зоркі страцяць сваё сьвятло. 11 І Гасподзь дасьць голас Свой перад войскам Сваім, бо досыць шматлікае полчышча Яго і магутны выканаўца слова Яго; бо вялікі дзень Гасподні і досыць страшны, і хто вытрымае яго? 12 Але і сёньня яшчэ гаворыць Гасподзь: зьвярнецеся да Мяне ўсім сэрцам Сваім у посьце, плачы і галашэньні. 13 Разьдзірайце сэрцы вашыя, а ня вопратку сваю, і зьвярнецеся да Госпада Бога вашага; бо Ён добры і міласэрны, шматцярплівы і шматмілажальны і шкадуе пра бедства. 14 Хто ведае, ці не ўмілажаліцца Ён і ці не пакіне дабраславеньня, хлебнага прынашэньня і паліваньня Госпаду Богу вашаму? 15 Затрубеце трубою на Сіёне, назначце пост і абвясьцеце ўрачысты сход. 16 Зьбярэце народ, склічце сход, запрасеце старцаў, зьбярэце падлеткаў і грудных немаўлят; хай выйдзе малады з хароміны сваёй і маладая са сваёй сьвяцёлкі. 17 Паміж бабінцам і ахвярнікам хай плачуць сьвятары, службіты Гасподнія, і кажуць: «зьлітуйся, Госпадзе, з народу Твайго, не аддай спадчыны Тваёй на паганьбеньне, каб ня зьдзекаваліся зь яе народы! Дзеля чаго будуць гаварыць паміж народамі: дзе Бог іхні?» 18 І тады паклапоціцца Гасподзь пра зямлю Сваю і зьлітуецца з народу Свайго. 19 І адкажа Гасподзь і скажа народу Свайму: вось, я пашлю вам хлеб і віно і алей, і будзеце насычацца імі, і болей не аддам вас на паганьбеньне народам. 20 І таго, што прыйшоў з поўначы, выдалю ад вас і выганю ў зямлю бязводную і пустую, папярэдняе полчышча яго - у мора ўсходняе, а задняе - у мора заходняе, і пойдзе ад яго смурод і патыхне ад яго смуродам, бо ён шмат нарабіў ліха. 21 Ня бойся, зямля: радуйся і весяліся, бо Гасподзь вялікі, каб учыніць гэта. 22 Ня бойцеся, жывёлы, бо пашы пустыні дадуць росту траве, дрэва ўродзіць плод свой, смакоўніца і вінаградная лаза выявяць сваю сілу. 23 І вы, дзеці Сіёна, радуйцеся і весялецеся ў Госпадзе Богу вашым; бо Ён дасьць вам дождж у меру і будзе пасылаць вам дождж, дождж раньні і позьні, як раней. 24 І напоўняцца гумны хлебам і перапоўняцца чавільні вінаградным сокам і алеем. 25 І заплачу вам за тыя гады, калі жэрлі саранча, чэрві, жукі і вусень - вялікае войска Маё, якое пасылаў Я на вас. 26 І ўдосыць будзеце есьці і насычацца і славіць імя Госпада Бога вашага, Які дзівосна ўчыніў з вамі, і не пасарамаціцца народ Мой вавек. 27 І ўведаеце, што Я - пасярод Ізраіля і Я - Гасподзь Бог ваш, і няма іншага, і Мой народ не пасарамаціцца вавек. 28 І будзе пасьля таго, вылью ад Духа Майго на ўсякую плоць, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя; старцам вашым будуць сьніцца сны, і хлопцы вашыя будуць бачыць уявы. 29 І таксама на рабоў і на рабыняў у тыя дні вылью ад Духа Майго. 30 І дам цуды на небе і на зямлі: кроў і агонь і слупы куродыму. 31 Сонца ператворыцца ў цемру, і месяц - у кроў, перш чым настане дзень Гасподні, вялікі і страшны. 32 І будзе: кожны, хто пакліча імя Гасподняе, уратуецца; бо на гары Сіёне і ў Ерусаліме будзе ратунак, як сказаў Гасподзь, і ў астатніх, якіх пакліча Гасподзь.

In Other Versions

Joel 2 in the ANGEFD

Joel 2 in the ANTPNG2D

Joel 2 in the AS21

Joel 2 in the BAGH

Joel 2 in the BBPNG

Joel 2 in the BBT1E

Joel 2 in the BDS

Joel 2 in the BEV

Joel 2 in the BHAD

Joel 2 in the BLPT

Joel 2 in the BNT

Joel 2 in the BNTABOOT

Joel 2 in the BNTLV

Joel 2 in the BOATCB

Joel 2 in the BOATCB2

Joel 2 in the BOBCV

Joel 2 in the BOCNT

Joel 2 in the BOECS

Joel 2 in the BOGWICC

Joel 2 in the BOHCB

Joel 2 in the BOHCV

Joel 2 in the BOHLNT

Joel 2 in the BOHNTLTAL

Joel 2 in the BOICB

Joel 2 in the BOILNTAP

Joel 2 in the BOITCV

Joel 2 in the BOKCV

Joel 2 in the BOKCV2

Joel 2 in the BOKHWOG

Joel 2 in the BOKSSV

Joel 2 in the BOLCB

Joel 2 in the BOLCB2

Joel 2 in the BOMCV

Joel 2 in the BONAV

Joel 2 in the BONCB

Joel 2 in the BONLT

Joel 2 in the BONUT2

Joel 2 in the BOPLNT

Joel 2 in the BOSCB

Joel 2 in the BOSNC

Joel 2 in the BOTLNT

Joel 2 in the BOVCB

Joel 2 in the BOYCB

Joel 2 in the BPBB

Joel 2 in the BPH

Joel 2 in the BSB

Joel 2 in the CCB

Joel 2 in the CUV

Joel 2 in the CUVS

Joel 2 in the DBT

Joel 2 in the DGDNT

Joel 2 in the DHNT

Joel 2 in the DNT

Joel 2 in the ELBE

Joel 2 in the EMTV

Joel 2 in the ESV

Joel 2 in the FBV

Joel 2 in the FEB

Joel 2 in the GGMNT

Joel 2 in the GNT

Joel 2 in the HARY

Joel 2 in the HNT

Joel 2 in the IRVA

Joel 2 in the IRVB

Joel 2 in the IRVG

Joel 2 in the IRVH

Joel 2 in the IRVK

Joel 2 in the IRVM

Joel 2 in the IRVM2

Joel 2 in the IRVO

Joel 2 in the IRVP

Joel 2 in the IRVT

Joel 2 in the IRVT2

Joel 2 in the IRVU

Joel 2 in the ISVN

Joel 2 in the JSNT

Joel 2 in the KAPI

Joel 2 in the KBT1ETNIK

Joel 2 in the KBV

Joel 2 in the KJV

Joel 2 in the KNFD

Joel 2 in the LBA

Joel 2 in the LBLA

Joel 2 in the LNT

Joel 2 in the LSV

Joel 2 in the MAAL

Joel 2 in the MBV

Joel 2 in the MBV2

Joel 2 in the MHNT

Joel 2 in the MKNFD

Joel 2 in the MNG

Joel 2 in the MNT

Joel 2 in the MNT2

Joel 2 in the MRS1T

Joel 2 in the NAA

Joel 2 in the NASB

Joel 2 in the NBLA

Joel 2 in the NBS

Joel 2 in the NBVTP

Joel 2 in the NET2

Joel 2 in the NIV11

Joel 2 in the NNT

Joel 2 in the NNT2

Joel 2 in the NNT3

Joel 2 in the PDDPT

Joel 2 in the PFNT

Joel 2 in the RMNT

Joel 2 in the SBIAS

Joel 2 in the SBIBS

Joel 2 in the SBIBS2

Joel 2 in the SBICS

Joel 2 in the SBIDS

Joel 2 in the SBIGS

Joel 2 in the SBIHS

Joel 2 in the SBIIS

Joel 2 in the SBIIS2

Joel 2 in the SBIIS3

Joel 2 in the SBIKS

Joel 2 in the SBIKS2

Joel 2 in the SBIMS

Joel 2 in the SBIOS

Joel 2 in the SBIPS

Joel 2 in the SBISS

Joel 2 in the SBITS

Joel 2 in the SBITS2

Joel 2 in the SBITS3

Joel 2 in the SBITS4

Joel 2 in the SBIUS

Joel 2 in the SBIVS

Joel 2 in the SBT

Joel 2 in the SBT1E

Joel 2 in the SCHL

Joel 2 in the SNT

Joel 2 in the SUSU

Joel 2 in the SUSU2

Joel 2 in the SYNO

Joel 2 in the TBIAOTANT

Joel 2 in the TBT1E

Joel 2 in the TBT1E2

Joel 2 in the TFTIP

Joel 2 in the TFTU

Joel 2 in the TGNTATF3T

Joel 2 in the THAI

Joel 2 in the TNFD

Joel 2 in the TNT

Joel 2 in the TNTIK

Joel 2 in the TNTIL

Joel 2 in the TNTIN

Joel 2 in the TNTIP

Joel 2 in the TNTIZ

Joel 2 in the TOMA

Joel 2 in the TTENT

Joel 2 in the UBG

Joel 2 in the UGV

Joel 2 in the UGV2

Joel 2 in the UGV3

Joel 2 in the VBL

Joel 2 in the VDCC

Joel 2 in the YALU

Joel 2 in the YAPE

Joel 2 in the YBVTP

Joel 2 in the ZBP