Matthew 15 (BIB)
1 Тады прыходзяць да Ісуса Ерусалімскія кніжнікі і фарысэі і кажуць: 2 навошта вучні Твае парушаюць звычай старцаў? бо ня ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб. 3 А Ён сказаў ім у адказ: навошта і вы парушаеце запаведзь Божую дзеля звычаю вашага? 4 Бо Бог запаведаў, сказаўшы: шануй бацьку і маці; і: хто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ. 5 А вы кажаце: калі хто скажа бацьку альбо маці: «дар Богу - тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся», 6 той можа і не ўшанаваць бацьку альбо маці сваю; такім чынам вы скасавалі запаведзь Божую дзеля звычаю вашага. 7 Крывадушнікі! добра прарочыў пра вас Ісая, кажучы: 8 «Набліжаюцца да Мяне людзі гэтыя вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком; а сэрца іхняе далёка адлягае ад Мяне; 9 але марна шануюць Мяне, навучаючы вучэньням, запаведзям чалавечым». 10 І паклікаўшы люд, сказаў яму: слухайце і разумейце: 11 ня тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека; а што выходзіць з вуснаў, тое апаганьвае чалавека. 12 Тады вучні Ягоныя, прыступіўшы, сказалі Яму: ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, запаняверыліся? 13 А Ён сказаў у адказ: усякая расьліна, якую не Айцец Мой Нябесны пасадзіў, выкараніцца, 14 пакіньце іх: яны - сьляпыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы сьляпога вядзе, дык абодва ў яму ўпадуць. 15 А Пётр сказаў Яму ў адказ: растлумач нам прытчу гэтую. 16 Ісус сказаў: няўжо і вы яшчэ ня маеце разуменьня? 17 ці яшчэ не разумееце, што ўсё, што ўваходзіць у вусны, праходзіць у чэрава і праз кішку выходзіць? 18 а што выходзіць з вуснаў - з сэрца выходзіць; і гэта апаганьвае чалавека; 19 бо з сэрца выходзяць ліхія намыслы, забойствы, пералюбы, распуста, крадзяжы, ілжывыя сьведчаньні, зьнявагі: 20 гэта апаганьвае чалавека; а есьці няўмытымі рукамі - не апаганьвае чалавека. 21 І выйшаўшы адтуль, адышоў Ісус у межы Тырскія і Сідонскія. 22 І вось, жанчына Хананэянка, выйшаўшы з тых мясьцін, закрычала Яму: памілуй мяне, Госпадзе, Сыне Давідаў, дачку маю цяжка мучыць дэман. 23 Але Ён не адказаў ёй ні слова. І вучні Ягоныя, прыступіўшы, прасілі Яго, кажучы: адпусьці яе, бо крычыць за намі. 24 А Ён сказаў у адказ: Я пасланы толькі да пагіблых авечак дому Ізраілевага. 25 А яна, падышоўшы, кланялася Яму, кажучы: Госпадзе! памажы мне. 26 А Ён сказаў у адказ: нядобра - узяць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам. 27 Яна ж сказала: так, Госпадзе! але і шчаняты ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іхніх. 28 Тады Ісус сказаў ёй у адказ: жанчына! вялікая вера твая, хай станецца табе, як ты хочаш. І выздаравела яе дачка ў тую ж гадзіну. 29 Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Ісус да мора Галілейскага і, узышоўшы на гару, сеў там. 30 І прыступіла да Яго мноства людзей, маючы з сабою кульгавых, сьляпых, нямых, зьнявечаных і іншых многіх, і паклалі іх да ног Ісусавых; і Ён ацаліў іх, 31 так што людзі зьдзіўляліся, бачачы, як нямыя гавораць, зьнявечаныя здаравеюць, кульгавыя ходзяць і сьляпыя бачаць; і праслаўлялі Бога Ізраілевага. 32 А Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: шкада Мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есьці; і адпусьціць іх няеўшых не хачу, каб не аслаблі ў дарозе. 33 І кажуць Яму вучні Ягоныя: адкуль нам узяць у пустыні столькі хлябоў, каб накарміць столькі людзей? 34 І кажа ім Ісус: колькі ў вас хлябоў? А яны адказалі: сем, і трошкі рыбак. 35 І загадаў людзям узьлегчы на зямлю. 36 І, узяўшы сем хлябоў і рыбы, узьнёс падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, а вучні - людзям. 37 І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў поўных; 38 А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек, акрамя жанчын і дзяцей. 39 І адпусьціўшы народ, Ён увайшоў у лодку і прыбыў у межы Магдалінскія.
In Other Versions
Matthew 15 in the ANGEFD
Matthew 15 in the ANTPNG2D
Matthew 15 in the AS21
Matthew 15 in the BAGH
Matthew 15 in the BBPNG
Matthew 15 in the BBT1E
Matthew 15 in the BDS
Matthew 15 in the BEV
Matthew 15 in the BHAD
Matthew 15 in the BLPT
Matthew 15 in the BNT
Matthew 15 in the BNTABOOT
Matthew 15 in the BNTLV
Matthew 15 in the BOATCB
Matthew 15 in the BOATCB2
Matthew 15 in the BOBCV
Matthew 15 in the BOCNT
Matthew 15 in the BOECS
Matthew 15 in the BOGWICC
Matthew 15 in the BOHCB
Matthew 15 in the BOHCV
Matthew 15 in the BOHLNT
Matthew 15 in the BOHNTLTAL
Matthew 15 in the BOICB
Matthew 15 in the BOILNTAP
Matthew 15 in the BOITCV
Matthew 15 in the BOKCV
Matthew 15 in the BOKCV2
Matthew 15 in the BOKHWOG
Matthew 15 in the BOKSSV
Matthew 15 in the BOLCB
Matthew 15 in the BOLCB2
Matthew 15 in the BOMCV
Matthew 15 in the BONAV
Matthew 15 in the BONCB
Matthew 15 in the BONLT
Matthew 15 in the BONUT2
Matthew 15 in the BOPLNT
Matthew 15 in the BOSCB
Matthew 15 in the BOSNC
Matthew 15 in the BOTLNT
Matthew 15 in the BOVCB
Matthew 15 in the BOYCB
Matthew 15 in the BPBB
Matthew 15 in the BPH
Matthew 15 in the BSB
Matthew 15 in the CCB
Matthew 15 in the CUV
Matthew 15 in the CUVS
Matthew 15 in the DBT
Matthew 15 in the DGDNT
Matthew 15 in the DHNT
Matthew 15 in the DNT
Matthew 15 in the ELBE
Matthew 15 in the EMTV
Matthew 15 in the ESV
Matthew 15 in the FBV
Matthew 15 in the FEB
Matthew 15 in the GGMNT
Matthew 15 in the GNT
Matthew 15 in the HARY
Matthew 15 in the HNT
Matthew 15 in the IRVA
Matthew 15 in the IRVB
Matthew 15 in the IRVG
Matthew 15 in the IRVH
Matthew 15 in the IRVK
Matthew 15 in the IRVM
Matthew 15 in the IRVM2
Matthew 15 in the IRVO
Matthew 15 in the IRVP
Matthew 15 in the IRVT
Matthew 15 in the IRVT2
Matthew 15 in the IRVU
Matthew 15 in the ISVN
Matthew 15 in the JSNT
Matthew 15 in the KAPI
Matthew 15 in the KBT1ETNIK
Matthew 15 in the KBV
Matthew 15 in the KJV
Matthew 15 in the KNFD
Matthew 15 in the LBA
Matthew 15 in the LBLA
Matthew 15 in the LNT
Matthew 15 in the LSV
Matthew 15 in the MAAL
Matthew 15 in the MBV
Matthew 15 in the MBV2
Matthew 15 in the MHNT
Matthew 15 in the MKNFD
Matthew 15 in the MNG
Matthew 15 in the MNT
Matthew 15 in the MNT2
Matthew 15 in the MRS1T
Matthew 15 in the NAA
Matthew 15 in the NASB
Matthew 15 in the NBLA
Matthew 15 in the NBS
Matthew 15 in the NBVTP
Matthew 15 in the NET2
Matthew 15 in the NIV11
Matthew 15 in the NNT
Matthew 15 in the NNT2
Matthew 15 in the NNT3
Matthew 15 in the PDDPT
Matthew 15 in the PFNT
Matthew 15 in the RMNT
Matthew 15 in the SBIAS
Matthew 15 in the SBIBS
Matthew 15 in the SBIBS2
Matthew 15 in the SBICS
Matthew 15 in the SBIDS
Matthew 15 in the SBIGS
Matthew 15 in the SBIHS
Matthew 15 in the SBIIS
Matthew 15 in the SBIIS2
Matthew 15 in the SBIIS3
Matthew 15 in the SBIKS
Matthew 15 in the SBIKS2
Matthew 15 in the SBIMS
Matthew 15 in the SBIOS
Matthew 15 in the SBIPS
Matthew 15 in the SBISS
Matthew 15 in the SBITS
Matthew 15 in the SBITS2
Matthew 15 in the SBITS3
Matthew 15 in the SBITS4
Matthew 15 in the SBIUS
Matthew 15 in the SBIVS
Matthew 15 in the SBT
Matthew 15 in the SBT1E
Matthew 15 in the SCHL
Matthew 15 in the SNT
Matthew 15 in the SUSU
Matthew 15 in the SUSU2
Matthew 15 in the SYNO
Matthew 15 in the TBIAOTANT
Matthew 15 in the TBT1E
Matthew 15 in the TBT1E2
Matthew 15 in the TFTIP
Matthew 15 in the TFTU
Matthew 15 in the TGNTATF3T
Matthew 15 in the THAI
Matthew 15 in the TNFD
Matthew 15 in the TNT
Matthew 15 in the TNTIK
Matthew 15 in the TNTIL
Matthew 15 in the TNTIN
Matthew 15 in the TNTIP
Matthew 15 in the TNTIZ
Matthew 15 in the TOMA
Matthew 15 in the TTENT
Matthew 15 in the UBG
Matthew 15 in the UGV
Matthew 15 in the UGV2
Matthew 15 in the UGV3
Matthew 15 in the VBL
Matthew 15 in the VDCC
Matthew 15 in the YALU
Matthew 15 in the YAPE
Matthew 15 in the YBVTP
Matthew 15 in the ZBP