Numbers 27 (BIB)
1 І прыйшлі дочкі Салпаада, сына Хэфэра, сына Галаадавага, сына Махіравага, сына Манасіінага з пакаленьня Манасіі, сына Язэпавага, і вось імёны дочак ягоных: Махла, Ноа, Хогла, Мілка і Тырца: 2 і сталі перад Майсеем і перад Элеазарам сьвятаром, і перад князямі і перад усім супольствам, каля ўваходу ў скінію сходу, і сказалі: 3 бацька наш памёр у пустыні, і ён ня быў у ліку саўдзельнікаў, што сабраліся супроць Госпада разам з грамадою Карэевай, але за свой грэх памёр, і сыноў у яго ня было; 4 за што зьнікаць імю бацькі нашага зь роду ягонага, бо няма ў яго сына? дай нам долю сярод братоў бацькі нашага. 5 І падаў Майсей справу іхнюю Госпаду. 6 І сказаў Гасподзь Майсею: 7 праўду кажуць дочкі Салпаадавыя; дай ім спадчынны надзел сярод братоў бацькі іхняга і перадай ім надзел бацькі іхняга; 8 і сынам Ізраілевым абвясьці і скажы: калі хто памрэ, ня маючы сына, дык перадавайце надзел ягоны дачцэ ягонай; 9 а калі няма ў яго дачкі, перадавайце надзел ягоны братам ягоным; 10 а калі няма ў яго братоў, аддавайце надзел ягоны братам бацькі ягонага; 11 а калі няма братоў бацькі ягонага, аддайце надзел ягоны блізкаму ягонаму родзічу з пакаленьня ягонага, каб ён успадкаваў яго; і хай будзе гэта сынам Ізраілевым пастаўлена ў закон, як загадаў Гасподзь Майсею. 12 І сказаў Гасподзь Майсею: падыміся на гэтую гару Аварым, і паглядзі на зямлю, якую Я дам сынам Ізраілевым; 13 і калі паглядзіш на яе, прыкладзіся да народу свайго і ты, як прыклаўся Аарон, брат твой; 14 бо вы не паслухаліся загаду Майго ў пустыні Сін, падчас раздору супольства, каб выявіць перад вачыма іхнімі сьвятасьць Маю каля водаў. 15 І сказаў Майсей Госпаду, кажучы: 16 хай паставіць Гасподзь, Бог духаў усякай плоці, над супольствам гэтым чалавека, 17 які выходзіў бы перад імі і які ўваходзіў бы перад імі, які выводзіў бы іх, каб не засталося супольства Гасподняе, як авечкі, у якіх няма пастуха. 18 І сказаў Гасподзь Майсею: вазьмі сабе Ісуса, сына Нава, чалавека, у якім ёсьць Дух, і пакладзі на яго руку тваю, 19 і пастаў яго перад Элеазарам сьвятаром і перад усім супольствам, і дай яму настаўленьне перад вачыма іхнімі, 20 і дай яму ад славы тваёй, каб слухала яго ўсё супольства сыноў Ізраілевых; 21 і будзе ён зьвяртацца да Элеазара сьвятара і пытацца ў яго пра рашэньне праз урым перад Госпадам; і па ягоным слове павінны ўваходзіць ён і ўсе сыны Ізраілевыя зь ім і ўсё супольства. 22 І зрабіў Майсей, як загадаў ім Гасподзь, і ўзяў Ісуса, і паставіў яго перад Элеазарам сьвятаром і перад усім супольствам; 23 і паклаў на яго рукі свае і даў яму настаўленьне, як казаў Гасподзь праз Майсея.
In Other Versions
Numbers 27 in the ANGEFD
Numbers 27 in the ANTPNG2D
Numbers 27 in the AS21
Numbers 27 in the BAGH
Numbers 27 in the BBPNG
Numbers 27 in the BBT1E
Numbers 27 in the BDS
Numbers 27 in the BEV
Numbers 27 in the BHAD
Numbers 27 in the BLPT
Numbers 27 in the BNT
Numbers 27 in the BNTABOOT
Numbers 27 in the BNTLV
Numbers 27 in the BOATCB
Numbers 27 in the BOATCB2
Numbers 27 in the BOBCV
Numbers 27 in the BOCNT
Numbers 27 in the BOECS
Numbers 27 in the BOGWICC
Numbers 27 in the BOHCB
Numbers 27 in the BOHCV
Numbers 27 in the BOHLNT
Numbers 27 in the BOHNTLTAL
Numbers 27 in the BOICB
Numbers 27 in the BOILNTAP
Numbers 27 in the BOITCV
Numbers 27 in the BOKCV
Numbers 27 in the BOKCV2
Numbers 27 in the BOKHWOG
Numbers 27 in the BOKSSV
Numbers 27 in the BOLCB
Numbers 27 in the BOLCB2
Numbers 27 in the BOMCV
Numbers 27 in the BONAV
Numbers 27 in the BONCB
Numbers 27 in the BONLT
Numbers 27 in the BONUT2
Numbers 27 in the BOPLNT
Numbers 27 in the BOSCB
Numbers 27 in the BOSNC
Numbers 27 in the BOTLNT
Numbers 27 in the BOVCB
Numbers 27 in the BOYCB
Numbers 27 in the BPBB
Numbers 27 in the BPH
Numbers 27 in the BSB
Numbers 27 in the CCB
Numbers 27 in the CUV
Numbers 27 in the CUVS
Numbers 27 in the DBT
Numbers 27 in the DGDNT
Numbers 27 in the DHNT
Numbers 27 in the DNT
Numbers 27 in the ELBE
Numbers 27 in the EMTV
Numbers 27 in the ESV
Numbers 27 in the FBV
Numbers 27 in the FEB
Numbers 27 in the GGMNT
Numbers 27 in the GNT
Numbers 27 in the HARY
Numbers 27 in the HNT
Numbers 27 in the IRVA
Numbers 27 in the IRVB
Numbers 27 in the IRVG
Numbers 27 in the IRVH
Numbers 27 in the IRVK
Numbers 27 in the IRVM
Numbers 27 in the IRVM2
Numbers 27 in the IRVO
Numbers 27 in the IRVP
Numbers 27 in the IRVT
Numbers 27 in the IRVT2
Numbers 27 in the IRVU
Numbers 27 in the ISVN
Numbers 27 in the JSNT
Numbers 27 in the KAPI
Numbers 27 in the KBT1ETNIK
Numbers 27 in the KBV
Numbers 27 in the KJV
Numbers 27 in the KNFD
Numbers 27 in the LBA
Numbers 27 in the LBLA
Numbers 27 in the LNT
Numbers 27 in the LSV
Numbers 27 in the MAAL
Numbers 27 in the MBV
Numbers 27 in the MBV2
Numbers 27 in the MHNT
Numbers 27 in the MKNFD
Numbers 27 in the MNG
Numbers 27 in the MNT
Numbers 27 in the MNT2
Numbers 27 in the MRS1T
Numbers 27 in the NAA
Numbers 27 in the NASB
Numbers 27 in the NBLA
Numbers 27 in the NBS
Numbers 27 in the NBVTP
Numbers 27 in the NET2
Numbers 27 in the NIV11
Numbers 27 in the NNT
Numbers 27 in the NNT2
Numbers 27 in the NNT3
Numbers 27 in the PDDPT
Numbers 27 in the PFNT
Numbers 27 in the RMNT
Numbers 27 in the SBIAS
Numbers 27 in the SBIBS
Numbers 27 in the SBIBS2
Numbers 27 in the SBICS
Numbers 27 in the SBIDS
Numbers 27 in the SBIGS
Numbers 27 in the SBIHS
Numbers 27 in the SBIIS
Numbers 27 in the SBIIS2
Numbers 27 in the SBIIS3
Numbers 27 in the SBIKS
Numbers 27 in the SBIKS2
Numbers 27 in the SBIMS
Numbers 27 in the SBIOS
Numbers 27 in the SBIPS
Numbers 27 in the SBISS
Numbers 27 in the SBITS
Numbers 27 in the SBITS2
Numbers 27 in the SBITS3
Numbers 27 in the SBITS4
Numbers 27 in the SBIUS
Numbers 27 in the SBIVS
Numbers 27 in the SBT
Numbers 27 in the SBT1E
Numbers 27 in the SCHL
Numbers 27 in the SNT
Numbers 27 in the SUSU
Numbers 27 in the SUSU2
Numbers 27 in the SYNO
Numbers 27 in the TBIAOTANT
Numbers 27 in the TBT1E
Numbers 27 in the TBT1E2
Numbers 27 in the TFTIP
Numbers 27 in the TFTU
Numbers 27 in the TGNTATF3T
Numbers 27 in the THAI
Numbers 27 in the TNFD
Numbers 27 in the TNT
Numbers 27 in the TNTIK
Numbers 27 in the TNTIL
Numbers 27 in the TNTIN
Numbers 27 in the TNTIP
Numbers 27 in the TNTIZ
Numbers 27 in the TOMA
Numbers 27 in the TTENT
Numbers 27 in the UBG
Numbers 27 in the UGV
Numbers 27 in the UGV2
Numbers 27 in the UGV3
Numbers 27 in the VBL
Numbers 27 in the VDCC
Numbers 27 in the YALU
Numbers 27 in the YAPE
Numbers 27 in the YBVTP
Numbers 27 in the ZBP