Numbers 7 (BIB)
1 Калі Майсей паставіў скінію, і памазаў яе, і асьвяціў яе і ўсе прылады яе, і ахвярнік і ўсе прылады яго, і памазаў іх і асьвяціў іх, 2 тады прыйшлі дванаццаць правадыроў Ізраілевых, галовы сямействаў іхніх, правадыры плямёнаў, якія кіравалі падлікам, 3 і паставілі прынашэньне сваё перад Госпадам, шэсьць накрытых падводаў і дванаццаць валоў, па адной падводзе ад двух правадыроў і па адным вале ад кожнага, і паставілі гэта перад скініяй. 4 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 5 вазьмі ад іх; гэта будзе дзеля ўчыненьня працы пры скініі сходу; і аддам гэта лявітам, адпаведна з родам службы іхняй. 6 І ўзяў Майсей падводы і валоў і аддаў іх лявітам; 7 дзьве падводы і чатырох валоў аддаў сынам Гірсонавым, адпаведна з родам службы іхняй; 8 і чатыры падводы і восем валоў аддаў сынам Мэрарыным, паводле роду службы іхняй, пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара; 9 а сынам Каатавым ня даў, бо служба іхняя - насіць сьвятыню; на плячах павінны яны насіць. 10 І прынесьлі правадыры ахвяры асьвячэньня ў дзень памазаньня ягонага, і паставілі правадыры прынашэньне сваё перад ахвярнікам. 11 І сказаў Гасподзь Майсею: па адным правадыру ў дзень няхай прыносяць прынашэньне сваё дзеля асьвячэньня ахвярніка. 12 У першы дзень прынёс прынашэньне сваё Наасон, сын Амінадаваў, ад племя Юдавага; 13 і прынашэньне ягонае было: адна срэбраная міса, вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, 14 адно залатое кадзіла ў семдзесят сікляў, напоўненае дымленьнем, 15 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, 16 адзін казёл у ахваяру за грэх, 17 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Наасона, сына Амінадававага. 18 На другі дзень прынёс Натанаіл, сын Цуараў, правадыр племя Ісахаравага; 19 ён прынёс ад сябе прынашэньне: адну срэбраную місу вагою ў сто трыццаць сікляў, адну срэбраную чару ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненых пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, 20 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, 21 адно цяля, аднаго барана, адно ягня-адналетка, на цэласпаленьне, 22 аднаго казла ў ахвяру за грэх, 23 і ў ахвяру мірную двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Натанаіла, сына Цуаравага. 24 На трэці дзень правадыр сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў; 25 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, 26 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, 27 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, 28 адзін казёл у ахвяру за грэх, 29 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліява, сына Хэлонавага. 30 На чацьвёрты дзень правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шадаураў; 31 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, 32 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, 33 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, 34 адзін казёл у ахвяру за грэх, 35 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліцура, сына Шадауравага. 36 На пяты дзень правадыр сыноў Сымонавых Шалумііл, сын Цурышадаеў; 37 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, 38 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, 39 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, 40 адзін казёл у ахвяру за грэх, 41 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Шалумііла, сына Цурышадаевага. 42 На шосты дзень правадыр сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў: 43 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, 44 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, 45 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, 46 адзін казёл у ахвяру за грэх, 47 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліясафа, сына Дэгуілавага. 48 На сёмы дзень правадыр сыноў Яфрэмавых Элішама, сын Амуілаў; 49 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, 50 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, 51 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, 52 адзін казёл у ахвяру за грэх, 53 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Элішамы, сына Аміудавага. 54 На восьмы дзень правадыр сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў; 55 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, 56 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, 57 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, 58 адзін казёл у ахвяру за грэх, 59 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Гамалііла, сына Пецадуравага. 60 На дзявяты дзень правадыр сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў; 61 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэннным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, 62 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, 63 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, 64 адзін казёл у ахвяру за грэх, 65 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Авідана, сына Гідэонавага. 66 На дзясяты дзень правадыр сыноў Данавых Ахіезэр, сын Амішадаеў; 67 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, 68 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, 69 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, 70 адзін казёл у ахвяру за грэх, 71 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць цялят-адналетак; вось прынашэньне Ахіезэра, сына Амішадаевага. 72 На адзінаццаты дзень правадыр сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў; 73 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, 74 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, 75 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, 76 адзін казёл у ахвяру за грэх, 77 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Пагііла, сына Ахранавага. 78 На дванаццаты дзень правадыр сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў; 79 прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, 80 адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем, 81 адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, 82 адзін казёл у ахвяру за грэх, 83 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Ахіры, сына Энанавага. 84 Вось прынашэньні правадыроў Ізраілевых пры асьвячэньні ахвярніка ў дзень памазаньня яго: дванаццаць срэбраных місаў, дванаццаць срэбраных чараў, дванаццаць залатых кадзілаў; 85 па сто трыццаць сікляў срэбра ў кожнай місе і па семдзесят у кожнай чары: так, усяго срэбра ў гэтым посудзе па дзьве тысячы чатырыста сікляў, па сіклі сьвяшчэнным; 86 залатых кадзілаў, напоўненых дымленьнем, дванаццаць, у кожным кадзіле па дзесяць сікляў, па сіклі сьвяшчэнным: усяго золата ў кадзілах сто дваццаць сікляў; 87 на цэласпаленьне ўсяго дванаццаць цялят з быдла буйнога, дванаццаць бараноў, дванаццаць ягнят-адналетак і пры іх хлебнае прынашэньне, і ў ахвяру за грэх дванаццаць казлоў, 88 і ў ахвяру мірную ўсяго з буйнога быдла дваццаць чатыры цяляці, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў, шэсьцьдзясят ягнят-адналетак; вось прынашэньні пры асьвячэньні ахвярніка пасьля памазаньня яго. 89 Калі Майсей уваходзіў у скінію сходу, каб гаварыць з Госпадам, чуў голас, які гаварыў яму з даха, які над каўчэгам адкрыцьця паміж двума херувімамі, і ён гаварыў яму.