Psalms 9 (BIB)
1 Кіроўцу хору. Пасьля сьмерці Лабэна. Псальма Давідава. 2 Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, абвяшчаць пра ўсе цуды Твае, 3 я буду радавацца, весяліцца, імя Тваё апяваць, Усявышні. 4 Як павернуць назад мае ворагі, - спатыкнуцца й загінуць прад абліччам Тваім, 5 бо Ты вёў мой суд і маю цяжбіну; Ты сеў на троне, Судзьдзя справядлівы. 6 Ты абурыўся на народы, бязбожнага зьнішчыў, сьцёр іх імёны навечна. 7 У ворага зброі ня стала зусім, і гарады Ты разбурыў; загінула зь імі памяць пра іх. 8 А Гасподзь жыве вечна; Ён трон Свой на суд падрыхтаваў, 9 і Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе, па справядлівасьці суд над народамі ўчыніць. 10 І будзе Гасподзь прытулкам прыгнечанаму, прытулкам у скрушлівы час; 11 І спадзявацьмуцца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе. 12 Сьпявайце Госпаду, Які жыве на Сіёне, абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя, 13 бо Ён спаганяе за кроў; памятае іх, не забывае енку прыгнечаных. 14 Умілажалься зь мяне, Госпадзе; глянь на цярпеньні мае ад ненавісьнікаў маіх, - Ты, Які ўзносіш мяне над брамаю сьмерці, 15 каб я абвяшчаў усю славу Тваю ў браме дачкі Сіёна: буду радавацца з майго ратаваньня Табою. 16 Народы пападалі ў яму, якую выкапалі; у сетку, якую схавалі яны, ублыталі ногі свае. 17 Гасподзь быў спазнаны праз суд, які Ён учыніў; бязбожнік злоўлены дзеямі рук сваіх. 18 Хай шыбуюць бязбожнікі ў пекла, - усе народы, што забываюць Бога, 19 бо не назаўсёды забудзецца ўбогі, і надзея ўбогіх не назаўсёды загіне. 20 Паўстань, Госпадзе, хай чалавек не адужае, хай народы судзяцца прад абліччам Тваім. 21 Навядзі, Госпадзе, страху на іх; хай знаюць народы, што людзі яны. 22 Навошта, Госпадзе, зводдаль стаіш, хаваеш Сябе ў часе скрухі? 23 Бязбожны з пагарды сваёй перасьледуе беднага; хай схоплены будуць яны хітрынамі, якія намысьлілі самі. 24 Бязбожны бо хваліцца пажадай душы сваёй; а карысьлівец сам сабе дагаджае. 25 Пыхліва бязбожнік пагарджае Богам; «не спагоніць»; ва ўсіх думках ягоных: няма Бога! 26 У кожным часе шляхі ягоныя згубныя; суды Твае далёкія ад яго; на ўсіх ворагаў сваіх ён глядзіць грэбліва; 27 і кажа ў сэрцы сваім: «не пахіснуся; і ніколі мяне не спадобіць ліха». 28 Вусны ягоныя поўныя праклёну, хітрасьці, крыўды; пад языком у яго пакуты і згуба. 29 Сядзіць у засадзе ў задвор'і, у патайных мясьцінах забівае невінаватага; вочы ягоныя цікуюць за бедным; 30 у патайнай мясьціне пільнуе, нібы ў логвішчы леў; пільнуе ў засадзе, каб схапіць беднага; хапае беднага, цягне ў сеткі свае, 31 згінаецца, прыпадае, - і бедныя падаюць у моцныя кіпці ягоныя; 32 кажа ў сэрцы сваім: «забыў Бог, засланіў Свой твар, ня ўбачыць ніколі». 33 Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, не забудзь прыгнечаных. 34 Навошта бязбожнік грэбуе Богам, кажучы ў сэрцы сваім: «Ты не спагоніш?» 35 Ты бачыш; бо Ты глядзіш на крыўды і ўціскі, каб аддаць Тваёю рукою. Табе аддае сябе бедны; сіраце Ты памочнік. 36 Зламай мышцу бязбожнаму і ліхому, каб шукаць і не знайсьці ягонага грэху. 37 Гасподзь - цар навечна, назаўсёды; зьнікнуць язычнікі зь зямлі Ягонай. 38 Госпадзе! Ты чуеш жаданьні лагодных, умацуй сэрца ім; адкрый вуха Тваё, 39 каб даць суд сіраце і прыгнечанаму, хай не палохае больш чалавек на зямлі.
In Other Versions
Psalms 9 in the ANGEFD
Psalms 9 in the ANTPNG2D
Psalms 9 in the AS21
Psalms 9 in the BAGH
Psalms 9 in the BBPNG
Psalms 9 in the BBT1E
Psalms 9 in the BDS
Psalms 9 in the BEV
Psalms 9 in the BHAD
Psalms 9 in the BLPT
Psalms 9 in the BNT
Psalms 9 in the BNTABOOT
Psalms 9 in the BNTLV
Psalms 9 in the BOATCB
Psalms 9 in the BOATCB2
Psalms 9 in the BOBCV
Psalms 9 in the BOCNT
Psalms 9 in the BOECS
Psalms 9 in the BOGWICC
Psalms 9 in the BOHCB
Psalms 9 in the BOHCV
Psalms 9 in the BOHLNT
Psalms 9 in the BOHNTLTAL
Psalms 9 in the BOICB
Psalms 9 in the BOILNTAP
Psalms 9 in the BOITCV
Psalms 9 in the BOKCV
Psalms 9 in the BOKCV2
Psalms 9 in the BOKHWOG
Psalms 9 in the BOKSSV
Psalms 9 in the BOLCB
Psalms 9 in the BOLCB2
Psalms 9 in the BOMCV
Psalms 9 in the BONAV
Psalms 9 in the BONCB
Psalms 9 in the BONLT
Psalms 9 in the BONUT2
Psalms 9 in the BOPLNT
Psalms 9 in the BOSCB
Psalms 9 in the BOSNC
Psalms 9 in the BOTLNT
Psalms 9 in the BOVCB
Psalms 9 in the BOYCB
Psalms 9 in the BPBB
Psalms 9 in the BPH
Psalms 9 in the BSB
Psalms 9 in the CCB
Psalms 9 in the CUV
Psalms 9 in the CUVS
Psalms 9 in the DBT
Psalms 9 in the DGDNT
Psalms 9 in the DHNT
Psalms 9 in the DNT
Psalms 9 in the ELBE
Psalms 9 in the EMTV
Psalms 9 in the ESV
Psalms 9 in the FBV
Psalms 9 in the FEB
Psalms 9 in the GGMNT
Psalms 9 in the GNT
Psalms 9 in the HARY
Psalms 9 in the HNT
Psalms 9 in the IRVA
Psalms 9 in the IRVB
Psalms 9 in the IRVG
Psalms 9 in the IRVH
Psalms 9 in the IRVK
Psalms 9 in the IRVM
Psalms 9 in the IRVM2
Psalms 9 in the IRVO
Psalms 9 in the IRVP
Psalms 9 in the IRVT
Psalms 9 in the IRVT2
Psalms 9 in the IRVU
Psalms 9 in the ISVN
Psalms 9 in the JSNT
Psalms 9 in the KAPI
Psalms 9 in the KBT1ETNIK
Psalms 9 in the KBV
Psalms 9 in the KJV
Psalms 9 in the KNFD
Psalms 9 in the LBA
Psalms 9 in the LBLA
Psalms 9 in the LNT
Psalms 9 in the LSV
Psalms 9 in the MAAL
Psalms 9 in the MBV
Psalms 9 in the MBV2
Psalms 9 in the MHNT
Psalms 9 in the MKNFD
Psalms 9 in the MNG
Psalms 9 in the MNT
Psalms 9 in the MNT2
Psalms 9 in the MRS1T
Psalms 9 in the NAA
Psalms 9 in the NASB
Psalms 9 in the NBLA
Psalms 9 in the NBS
Psalms 9 in the NBVTP
Psalms 9 in the NET2
Psalms 9 in the NIV11
Psalms 9 in the NNT
Psalms 9 in the NNT2
Psalms 9 in the NNT3
Psalms 9 in the PDDPT
Psalms 9 in the PFNT
Psalms 9 in the RMNT
Psalms 9 in the SBIAS
Psalms 9 in the SBIBS
Psalms 9 in the SBIBS2
Psalms 9 in the SBICS
Psalms 9 in the SBIDS
Psalms 9 in the SBIGS
Psalms 9 in the SBIHS
Psalms 9 in the SBIIS
Psalms 9 in the SBIIS2
Psalms 9 in the SBIIS3
Psalms 9 in the SBIKS
Psalms 9 in the SBIKS2
Psalms 9 in the SBIMS
Psalms 9 in the SBIOS
Psalms 9 in the SBIPS
Psalms 9 in the SBISS
Psalms 9 in the SBITS
Psalms 9 in the SBITS2
Psalms 9 in the SBITS3
Psalms 9 in the SBITS4
Psalms 9 in the SBIUS
Psalms 9 in the SBIVS
Psalms 9 in the SBT
Psalms 9 in the SBT1E
Psalms 9 in the SCHL
Psalms 9 in the SNT
Psalms 9 in the SUSU
Psalms 9 in the SUSU2
Psalms 9 in the SYNO
Psalms 9 in the TBIAOTANT
Psalms 9 in the TBT1E
Psalms 9 in the TBT1E2
Psalms 9 in the TFTIP
Psalms 9 in the TFTU
Psalms 9 in the TGNTATF3T
Psalms 9 in the THAI
Psalms 9 in the TNFD
Psalms 9 in the TNT
Psalms 9 in the TNTIK
Psalms 9 in the TNTIL
Psalms 9 in the TNTIN
Psalms 9 in the TNTIP
Psalms 9 in the TNTIZ
Psalms 9 in the TOMA
Psalms 9 in the TTENT
Psalms 9 in the UBG
Psalms 9 in the UGV
Psalms 9 in the UGV2
Psalms 9 in the UGV3
Psalms 9 in the VBL
Psalms 9 in the VDCC
Psalms 9 in the YALU
Psalms 9 in the YAPE
Psalms 9 in the YBVTP
Psalms 9 in the ZBP