1 Corinthians 15 (BNTABOOT)
1 1. Паведамляю вам, браты, Эвангельле, якое я дабравесьціў вам, і якое вы прынялі, і ў якім стаіцё, 2 2. і праз якое збаўляецеся, калі будзеце трымацца таго слова, якое я дабравесьціў вам, калі толькі не надарма паверылі. 3 3. Бо я найперш перадаў вам тое, што і сам прыняў, што Хрыстос памёр за грахі нашыя паводле Пісаньняў, 4 4. і што Ён быў пахаваны і ўваскрос на трэці дзень, паводле Пісаньняў, 5 5. і што Ён зьявіўся Кіфе, а пасьля — Дванаццаці, 6 6. пасьля зьявіўся больш чым пяцістам братам за раз, з якіх многія дагэтуль жывуць, а некаторыя паўміралі; 7 7. пасьля зьявіўся Якубу, пасьля — усім апосталам, 8 8. а апошняму з усіх зьявіўся і мне, быццам неданоску. 9 9. Бо я — найменшы з апосталаў, які ня варты называцца апосталам, бо я перасьледаваў царкву Божую, 10 10. але з ласкі Бога ёсьць тым, кім ёсьць, і ласка Ягоная ў-ва мне не была дарэмнай, але я больш за іх усіх працаваў; дый ня я, але ласка Божая, якая са мною. 11 11. Дык ці я, ці яны, мы гэтак абвяшчаем, і вы гэтак паверылі. 12 12. А калі пра Хрыста абвяшчаецца, што Ён уваскрос з мёртвых, як некаторыя з вас кажуць, што няма ўваскрасеньня мёртвых? 13 13. Калі няма ўваскрасеньня мёртвых, дык і Хрыстос не ўваскрос; 14 14. а калі Хрыстос не ўваскрос, тады дарэмнае і абвяшчэньне нашае, дарэмная і вера вашая. 15 15. А нас знайшлі б фальшывымі сьведкамі Божымі, бо мы сьведчылі пра Бога, што Ён уваскрасіў Хрыста, Якога не ўваскрашаў, калі мёртвыя не ўваскрасаюць. 16 16. Бо калі мёртвыя не ўваскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрос; 17 17. а калі Хрыстос не ўваскрос, дык вера вашая марная, вы яшчэ ў грахах вашых. 18 18. Таму і тыя, якія памерлі ў Хрысьце, загінулі. 19 19. Калі мы толькі ў гэтым жыцьці спадзяемся на Хрыста, мы найбольш жалю годныя з усіх людзей. 20 20. Але цяпер Хрыстос уваскрос з мёртвых, стаўся Першынцам сярод памёршых. 21 21. Бо як праз чалавека сьмерць, гэтак праз чалавека і ўваскрасеньне мёртвых. 22 22. Бо як у Адаме ўсе паміраюць, гэтак у Хрысьце ўсе ажывуць, 23 23. але кожны — у сваім парадку: Першынец — Хрыстос, пасьля — Хрыстовыя ў прыйсьце Ягонае, 24 24. а пасьля — канец, калі Ён перадасьць Валадарства Богу і Айцу, калі зьнішчыць усякае начальства, і ўсякую ўладу і сілу, 25 25. бо Яму належыць валадарыць, пакуль пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі Свае. 26 26. Апошні вораг будзе зьнішчаны — сьмерць, 27 27. бо ўсё падпарадкаваў пад ногі Яго. А калі сказана, што ўсё падпарадкавана, зразумела, што акрамя Таго, Які падпарадкаваў Яму ўсё. 28 28. А калі ўсё будзе падпарадкавана Яму, тады і Сам Сын падпарадкуецца Таму, Які падпарадкаваў Яму ўсё, каб быў Бог усё ў-ва ўсім. 29 29. Іначай, што будуць рабіць тыя, якія хрысьцяцца дзеля мёртвых? Калі мёртвыя зусім не ўваскрасаюць, навошта хрысьціцца дзеля мёртвых? 30 30. Навошта і мы ўсякую гадзіну ў небясьпецы? 31 31. Я штодня паміраю, сцьвяржае гэта пахвала вашая, якую маю ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым. 32 32. Калі б я па-чалавечаму змагаўся са зьвярамі ў Эфэсе, якая мне карысьць, калі мёртвыя не ўваскрасаюць? «Будзем есьці і піць, бо заўтра памром!» 33 33. Не падманвайце сябе: благія таварыствы псуюць добрыя звычаі. 34 34. Працьверазіцеся на праведнасьць і не грашыце; бо некаторыя [з вас] ня ведаюць Бога, на сорам вам кажу. 35 35. Але скажа нехта: “Як уваскрэснуць мёртвыя? Ды ў якім целе прыйдуць?” 36 36. Неразумны! Тое, што ты сееш, не ажыве, калі не памрэ. 37 37. І тое, што сееш, сееш ня цела, якое будзе, але голае зерне, можа, пшанічнае, ці якое іншае, 38 38. а Бог дае яму цела, як хоча, і кожнаму насеньню — сваё цела. 39 39. Ня ўсякае цела такое самае цела, але адно цела ў людзей, а іншае цела ў жывёлаў, іншае ў рыбаў, іншае ў птушак. 40 40. І [ёсьць] целы нябесныя, і целы зямныя; але адна слава нябесных, а другая — зямных, 41 41. іншая слава сонца, і іншая слава месяца, і іншая слава зорак, бо зорка ад зоркі розьніцца ў славе. 42 42. Гэтак і ўваскрасеньне мёртвых: сеецца ў сапсутасьці, уваскрашаецца ў незьнішчальнасьці; 43 43. сеецца ў ганьбе, уваскрашаецца ў славе; сеецца ў нядужасьці, уваскрашаецца ў моцы; 44 44. сеецца цела душэўнае, уваскрашаецца цела духоўнае. Ёсьць цела душэўнае, і ёсьць цела духоўнае. 45 45. Гэтак і напісана: «Стаўся першы чалавек Адам душою жывою», а апошні Адам — дух, які ажыўляе. 46 46. Але спачатку не духоўнае, але душэўнае; духоўнае пасьля. 47 47. Першы чалавек — з зямлі, зямны; другі Чалавек — Госпад з неба. 48 48. Які зямны, гэтакія і зямныя; і які Нябесны, гэтакія і нябесныя. 49 49. І як мы насілі вобраз зямнога, будзем насіць і вобраз Нябеснага. 50 50. А тое скажу, браты, што ня могуць цела і кроў успадкаеміць Валадарства Божага, і сапсутасьць не ўспадкаеміць незьнішчальнасьці. 51 51. Вось, кажу вам тайну: ня ўсе мы памром, але ўсе пераменімся, 52 52. у адзін момант, у імгненьне вока, пры апошняй трубе; бо затрубіць, і мёртвыя ўваскрэснуць незьнішчальнымі, і мы пераменімся. 53 53. Бо зьнішчальнае гэтае мусіць апрануцца ў незьнішчальнасьць, і сьмяротнае гэтае — апрануцца ў несьмяротнасьць. 54 54. А калі зьнішчальнае гэтае апранецца ў незьнішчальнасьць, і сьмяротнае гэтае апранецца ў несьмяротнасьць, тады станецца напісанае слова: «Паглынутая сьмерць перамогаю». 55 55. «Сьмерць, дзе тваё джала? Пекла, дзе твая перамога?» 56 56. Джала сьмерці — грэх, а сіла грэху — закон. 57 57. Падзяка ж Богу, Які даў нам перамогу праз Госпада нашага Ісуса Хрыста! 58 58. Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.
In Other Versions
1 Corinthians 15 in the ANGEFD
1 Corinthians 15 in the ANTPNG2D
1 Corinthians 15 in the BOATCB
1 Corinthians 15 in the BOATCB2
1 Corinthians 15 in the BOGWICC
1 Corinthians 15 in the BOHLNT
1 Corinthians 15 in the BOHNTLTAL
1 Corinthians 15 in the BOILNTAP
1 Corinthians 15 in the BOITCV
1 Corinthians 15 in the BOKCV2
1 Corinthians 15 in the BOKHWOG
1 Corinthians 15 in the BOKSSV
1 Corinthians 15 in the BOLCB2
1 Corinthians 15 in the BONUT2
1 Corinthians 15 in the BOPLNT
1 Corinthians 15 in the BOTLNT
1 Corinthians 15 in the KBT1ETNIK
1 Corinthians 15 in the SBIBS2
1 Corinthians 15 in the SBIIS2
1 Corinthians 15 in the SBIIS3
1 Corinthians 15 in the SBIKS2
1 Corinthians 15 in the SBITS2
1 Corinthians 15 in the SBITS3
1 Corinthians 15 in the SBITS4
1 Corinthians 15 in the TBIAOTANT
1 Corinthians 15 in the TBT1E2