1 Kings 4 (BIB)
1 І быў цар Саламон царом над усім Ізраілем. 2 І вось начальнікі, якія былі ў яго: Азарыя, сын Садока сьвятара; 3 Эліхарэт і Ахія, сыны Сівы, пісцы; Ёсафат, сын Ахілуда, дзеяпісальнік; 4 Ванэя, сын Ёдая, ваеначальнік; Садок і Авіятар - сьвятары; 5 Азарыя, сын Натана, начальнік над прыстаўнікамі, і Завут, сын Натана сьвятара - сябар цара; 6 Ахісар - начальнік над царскім домам, і Аданірам, сын Аўды, - над падаткамі. 7 І было ў Саламона дванаццаць прыстаўнікаў над усім Ізраілем, і яны дастаўлялі прадукты цару і дому ягонаму: кожны павінен быў дастаўляць прадукты на адзін месяц у годзе. 8 Вось імёны іх: Бэн-хур - на гары Яфрэмавай; 9 Бэн-Дэкер - у Макацы і ў Шаалбіме, у Бэтсамісе і ў Элоне і ў Бэт-Ханане; 10 Бэн-Хэсэд - у Арубоце; яму ж належаў Сако і ўся зямля Хэфэр; 11 Бэн-Авінадаў - над усім Нафат-Дорам; Тафат, дачка Саламона, была ягонаю жонкаю; 12 Ваана, сын Ахілуда, у Таанаху і Мэгідо і ва ўсім Бэт-Сане, што паблізу Цартана ніжэй Езрэеля, ад Бэт-Сана да Абэл-Мэхола, і нават за Ёкмэам; 13 Бэн-Гевэр - у Рамоце Галаадскім; у яго былі селішчы Яіра, сына Манасіінага, што ў Галаадзе; у яго таксама вобласьць Аргоў, што ў Басане, шэсьцьдзясят вялікіх гарадоў з мурамі і меднымі замкамі; 14 Ахінадаў, сын Гідо, у Маханаіме; 15 Ахімаас - у зямлі Нэфталімавай; ён узяў сабе за жонку Васэмату, дачку Саламона; 16 Ваана, сын Хушая, у зямлі Асіравай і ў Баалоце; 17 Ёсафат, сын Паруаха, у зямлі Ісахаравай; 18 Шымэй, сын Элы, у зямлі Веньямінавай; 19 Гевэр, сын Урыя, у зямлі Галаадскай, у зямлі Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага. Ён быў прыстаўнік у гэтай зямлі. 20 Юда і Ізраіль, шматлікія як пясок каля мора, елі, пілі і весяліліся. 21 Саламон валодаў усімі царствамі ад ракі Еўфрат да зямлі Філістымскай і да межаў Егіпта. Яны прыносілі дарункі і служылі Саламону ва ўсе дні жыцьця ягонага. 22 Прадукты Саламона на кожны дзень складалі: трыццаць кораў мукі пшанічнай і шэсьцьдзясят кораў іншай мукі, 23 дзесяць валоў укормленых і дваццаць валоў з пашы, і сто авечак, акрамя аленяў і сарнаў, і сайгакаў і ўкормленых птушак; 24 бо ён валадарыў над усёю зямлёю па гэты бок ракі, ад Тыпсаха да Газы, над усімі царамі па гэты бок ракі, і быў у яго мір з усімі навакольнымі краінамі. 25 І жылі Юда і Ізраіль спакойна, кожны пад вінаграднікам сваім і пад смакоўніцаю сваёю, ад Дана да Вірсавіі, ва ўсе дні Саламона. 26 І было ў Саламона сорак тысяч стойлаў пад коней калясьнічных і дванаццаць тысяч для коньніцы. 27 І тыя прыстаўнікі дастаўлялі цару Саламону ўсё належнае да стала цара, кожны ў свой месяц, і не дапускалі нястачы ні ў чым. 28 І ячмень і салому коням і мулам дастаўлялі кожны ў сваю чаргу на месца, дзе быў цар. 29 І даў Бог Саламону мудрасьць і вельмі вялікі розум - і шырокі розум, як пясок на беразе мора. 30 І была мудрасьць Саламонава вышэйшая за мудрасьць усіх сыноў усходу і за ўсю мудрасьць Егіпцянаў. 31 Ён быў мудрэйшы за ўсіх людзей, мудрэйшы і за Этана Эзрахіта і Эмана, і Халкола і за Дарду, сыноў Малхола, і імя ягонае было ў славе ва ўсіх навакольных народаў. 32 І прамовіў ён тры тысячы выслоўяў, і песьняў у яго было тысяча і пяць; 33 і гаварыў ён пра дрэвы, ад кедра, што ў Ліване, да ісопу, што вырастае са сьцяны; гаварыў і пра жывёл, і пра птушак, і пра паўзуноў, і пра рыбу. 34 І прыходзілі ад усіх народаў паслухаць мудрасьці Саламона, ад усіх цароў зямных, якія чулі пра мудрасьць ягоную.
In Other Versions
1 Kings 4 in the ANGEFD
1 Kings 4 in the ANTPNG2D
1 Kings 4 in the AS21
1 Kings 4 in the BAGH
1 Kings 4 in the BBPNG
1 Kings 4 in the BBT1E
1 Kings 4 in the BDS
1 Kings 4 in the BEV
1 Kings 4 in the BHAD
1 Kings 4 in the BLPT
1 Kings 4 in the BNT
1 Kings 4 in the BNTABOOT
1 Kings 4 in the BNTLV
1 Kings 4 in the BOATCB
1 Kings 4 in the BOATCB2
1 Kings 4 in the BOBCV
1 Kings 4 in the BOCNT
1 Kings 4 in the BOECS
1 Kings 4 in the BOGWICC
1 Kings 4 in the BOHCB
1 Kings 4 in the BOHCV
1 Kings 4 in the BOHLNT
1 Kings 4 in the BOHNTLTAL
1 Kings 4 in the BOICB
1 Kings 4 in the BOILNTAP
1 Kings 4 in the BOITCV
1 Kings 4 in the BOKCV
1 Kings 4 in the BOKCV2
1 Kings 4 in the BOKHWOG
1 Kings 4 in the BOKSSV
1 Kings 4 in the BOLCB
1 Kings 4 in the BOLCB2
1 Kings 4 in the BOMCV
1 Kings 4 in the BONAV
1 Kings 4 in the BONCB
1 Kings 4 in the BONLT
1 Kings 4 in the BONUT2
1 Kings 4 in the BOPLNT
1 Kings 4 in the BOSCB
1 Kings 4 in the BOSNC
1 Kings 4 in the BOTLNT
1 Kings 4 in the BOVCB
1 Kings 4 in the BOYCB
1 Kings 4 in the BPBB
1 Kings 4 in the BPH
1 Kings 4 in the BSB
1 Kings 4 in the CCB
1 Kings 4 in the CUV
1 Kings 4 in the CUVS
1 Kings 4 in the DBT
1 Kings 4 in the DGDNT
1 Kings 4 in the DHNT
1 Kings 4 in the DNT
1 Kings 4 in the ELBE
1 Kings 4 in the EMTV
1 Kings 4 in the ESV
1 Kings 4 in the FBV
1 Kings 4 in the FEB
1 Kings 4 in the GGMNT
1 Kings 4 in the GNT
1 Kings 4 in the HARY
1 Kings 4 in the HNT
1 Kings 4 in the IRVA
1 Kings 4 in the IRVB
1 Kings 4 in the IRVG
1 Kings 4 in the IRVH
1 Kings 4 in the IRVK
1 Kings 4 in the IRVM
1 Kings 4 in the IRVM2
1 Kings 4 in the IRVO
1 Kings 4 in the IRVP
1 Kings 4 in the IRVT
1 Kings 4 in the IRVT2
1 Kings 4 in the IRVU
1 Kings 4 in the ISVN
1 Kings 4 in the JSNT
1 Kings 4 in the KAPI
1 Kings 4 in the KBT1ETNIK
1 Kings 4 in the KBV
1 Kings 4 in the KJV
1 Kings 4 in the KNFD
1 Kings 4 in the LBA
1 Kings 4 in the LBLA
1 Kings 4 in the LNT
1 Kings 4 in the LSV
1 Kings 4 in the MAAL
1 Kings 4 in the MBV
1 Kings 4 in the MBV2
1 Kings 4 in the MHNT
1 Kings 4 in the MKNFD
1 Kings 4 in the MNG
1 Kings 4 in the MNT
1 Kings 4 in the MNT2
1 Kings 4 in the MRS1T
1 Kings 4 in the NAA
1 Kings 4 in the NASB
1 Kings 4 in the NBLA
1 Kings 4 in the NBS
1 Kings 4 in the NBVTP
1 Kings 4 in the NET2
1 Kings 4 in the NIV11
1 Kings 4 in the NNT
1 Kings 4 in the NNT2
1 Kings 4 in the NNT3
1 Kings 4 in the PDDPT
1 Kings 4 in the PFNT
1 Kings 4 in the RMNT
1 Kings 4 in the SBIAS
1 Kings 4 in the SBIBS
1 Kings 4 in the SBIBS2
1 Kings 4 in the SBICS
1 Kings 4 in the SBIDS
1 Kings 4 in the SBIGS
1 Kings 4 in the SBIHS
1 Kings 4 in the SBIIS
1 Kings 4 in the SBIIS2
1 Kings 4 in the SBIIS3
1 Kings 4 in the SBIKS
1 Kings 4 in the SBIKS2
1 Kings 4 in the SBIMS
1 Kings 4 in the SBIOS
1 Kings 4 in the SBIPS
1 Kings 4 in the SBISS
1 Kings 4 in the SBITS
1 Kings 4 in the SBITS2
1 Kings 4 in the SBITS3
1 Kings 4 in the SBITS4
1 Kings 4 in the SBIUS
1 Kings 4 in the SBIVS
1 Kings 4 in the SBT
1 Kings 4 in the SBT1E
1 Kings 4 in the SCHL
1 Kings 4 in the SNT
1 Kings 4 in the SUSU
1 Kings 4 in the SUSU2
1 Kings 4 in the SYNO
1 Kings 4 in the TBIAOTANT
1 Kings 4 in the TBT1E
1 Kings 4 in the TBT1E2
1 Kings 4 in the TFTIP
1 Kings 4 in the TFTU
1 Kings 4 in the TGNTATF3T
1 Kings 4 in the THAI
1 Kings 4 in the TNFD
1 Kings 4 in the TNT
1 Kings 4 in the TNTIK
1 Kings 4 in the TNTIL
1 Kings 4 in the TNTIN
1 Kings 4 in the TNTIP
1 Kings 4 in the TNTIZ
1 Kings 4 in the TOMA
1 Kings 4 in the TTENT
1 Kings 4 in the UBG
1 Kings 4 in the UGV
1 Kings 4 in the UGV2
1 Kings 4 in the UGV3
1 Kings 4 in the VBL
1 Kings 4 in the VDCC
1 Kings 4 in the YALU
1 Kings 4 in the YAPE
1 Kings 4 in the YBVTP
1 Kings 4 in the ZBP