2 Kings 16 (BIB)
1 На семнаццатым годзе Факея, сына Рэмаліінага, зацараваў Ахаз, сын Ёатама, цара Юдэйскага: 2 дваццаць гадоў было Ахазу, калі зацараваў, і шаснаццаць гадоў валадарыў ён у Ерусаліме, і не рабіў спадобнага ў вачах Госпада Бога свайго, як Давід, бацька ягоны, 3 а хадзіў шляхам цароў Ізраільскіх, і нават сына свайго правёў праз агонь, пераймаючы мярзоты народаў, якіх прагнаў Гасподзь ад аблічча сыноў Ізраілевых, 4 і ўчыняў ахвяры і дымленьні на вышынях і на пагорках і пад кожным цяністым дрэвам. 5 Тады пайшоў Рэцын, цар Сірыйскі, і Факей, сын Рэмаліін, цар Ізраільскі, супроць Ерусаліма, каб заваяваць яго, і трымалі Ахаза ў аблозе, але адолець не маглі. 6 Тым часам Рэцын, цар Сірыйскі, вярнуў Сірыі Элат і прагнаў Юдэяў з Элата; і Ідумэяне ўступілі ў Элат, і жывуць там да сёньня. 7 І паслаў Ахаз паслоў да Тэглатфэласара, цара Асірыйскага, сказаць: раб твой і сын твой я; прыйдзі і абарані мяне ад рукі цара Сірыйскага і ад рукі цара Ізраільскага, што паўсталі на мяне. 8 І ўзяў Ахаз срэбра і золата, якое знайшлося ў доме Гасподнім і ў скарбніцах дома царскага, і паслаў цару Асірыйскаму ў дарунак. 9 І паслухаўся яго цар Асірыйскі; і пайшоў цар Асірыйскі ў Дамаск і ўзяў яго, і перасяліў жыхароў яго ў Кір, а Рэцына аддаў сьмерці. 10 І пайшоў цар Ахаз насустрач Тэглатфэласару, цару Асірыйскаму, у Дамаск, і ўбачыў ахвярнік, які ў Дамаску, і паслаў цар Ахаз да Урыя сьвятара выяву ахвярніка і рысунак усёй будовы. 11 І пабудаваў сьвятар Урыя ахвярнік паводле ўзору, які прыслаў цар Ахаз з Дамаска; і зрабіў так сьвятар Урыя да прыбыцьця цара Ахаза з Дамаска. 12 І прыйшоў цар з Дамаска, і ўбачыў цар ахвярнік, і падышоў цар да ахвярніка, і прынёс на ім ахвяру; 13 і ўчыніў цэласпаленьне сваё і хлебнае прынашэньне, і ўчыніў выліваньне сваё, і акрапіў крывёю мірнай ахвяры сваёй ахвярнік. 14 А медны ахвярнік, які прад абліччам Гасподнім, ён перасунуў ад пярэдняга боку храма, зь месца паміж ахвярнікам новым і домам Гасподнім, і паставіў яго збоку гэтага ахвярніка на поўнач. 15 І даў загад цар Ахаз сьвятару Урыю, сказаўшы: на вялікім ахвярніку ўчыняй ранішняе цэласпаленьне і вячэрняе хлебнае прынашэньне, і цэласпаленьне ад цара і хлебнае прынашэньне ад яго, і цэласпаленьне ад усіх людзей зямлі і хлебнае прынашэньне ад іх, і выліваньне ад іх і ўсякай крывёю цэласпаленьняў і ўсякаю крывёю ахвяр акрапляй яго, а ахвярнік медны застанецца да маёй распарады. 16 І зрабіў сьвятар Урыя ўсё так, як загадаў цар Ахаз. 17 І абламаў цар Ахаз абадкі на падстаўках, і зьняў зь іх умывальніцы, і мора зьняў з медных валоў, якія былі пад ім, і паставіў яго на каменную падлогу. 18 І адмяніў крыты суботні ход, які збудавалі пры храме, і зьнешні царскі ўваход да дома Гасподняга, дзеля цара Асірыйскага. 19 Астатняе пра Ахаза, што ён зрабіў, напісана ў летапісе цароў Юдэйскіх. 20 І спачыў Ахаз з бацькамі сваімі, і пахаваны з бацькамі сваімі ў доме Давідавым. І зацараваў Эзэкія, сын ягоны, замест яго.
In Other Versions
2 Kings 16 in the ANGEFD
2 Kings 16 in the ANTPNG2D
2 Kings 16 in the AS21
2 Kings 16 in the BAGH
2 Kings 16 in the BBPNG
2 Kings 16 in the BBT1E
2 Kings 16 in the BDS
2 Kings 16 in the BEV
2 Kings 16 in the BHAD
2 Kings 16 in the BLPT
2 Kings 16 in the BNT
2 Kings 16 in the BNTABOOT
2 Kings 16 in the BNTLV
2 Kings 16 in the BOATCB
2 Kings 16 in the BOATCB2
2 Kings 16 in the BOBCV
2 Kings 16 in the BOCNT
2 Kings 16 in the BOECS
2 Kings 16 in the BOGWICC
2 Kings 16 in the BOHCB
2 Kings 16 in the BOHCV
2 Kings 16 in the BOHLNT
2 Kings 16 in the BOHNTLTAL
2 Kings 16 in the BOICB
2 Kings 16 in the BOILNTAP
2 Kings 16 in the BOITCV
2 Kings 16 in the BOKCV
2 Kings 16 in the BOKCV2
2 Kings 16 in the BOKHWOG
2 Kings 16 in the BOKSSV
2 Kings 16 in the BOLCB
2 Kings 16 in the BOLCB2
2 Kings 16 in the BOMCV
2 Kings 16 in the BONAV
2 Kings 16 in the BONCB
2 Kings 16 in the BONLT
2 Kings 16 in the BONUT2
2 Kings 16 in the BOPLNT
2 Kings 16 in the BOSCB
2 Kings 16 in the BOSNC
2 Kings 16 in the BOTLNT
2 Kings 16 in the BOVCB
2 Kings 16 in the BOYCB
2 Kings 16 in the BPBB
2 Kings 16 in the BPH
2 Kings 16 in the BSB
2 Kings 16 in the CCB
2 Kings 16 in the CUV
2 Kings 16 in the CUVS
2 Kings 16 in the DBT
2 Kings 16 in the DGDNT
2 Kings 16 in the DHNT
2 Kings 16 in the DNT
2 Kings 16 in the ELBE
2 Kings 16 in the EMTV
2 Kings 16 in the ESV
2 Kings 16 in the FBV
2 Kings 16 in the FEB
2 Kings 16 in the GGMNT
2 Kings 16 in the GNT
2 Kings 16 in the HARY
2 Kings 16 in the HNT
2 Kings 16 in the IRVA
2 Kings 16 in the IRVB
2 Kings 16 in the IRVG
2 Kings 16 in the IRVH
2 Kings 16 in the IRVK
2 Kings 16 in the IRVM
2 Kings 16 in the IRVM2
2 Kings 16 in the IRVO
2 Kings 16 in the IRVP
2 Kings 16 in the IRVT
2 Kings 16 in the IRVT2
2 Kings 16 in the IRVU
2 Kings 16 in the ISVN
2 Kings 16 in the JSNT
2 Kings 16 in the KAPI
2 Kings 16 in the KBT1ETNIK
2 Kings 16 in the KBV
2 Kings 16 in the KJV
2 Kings 16 in the KNFD
2 Kings 16 in the LBA
2 Kings 16 in the LBLA
2 Kings 16 in the LNT
2 Kings 16 in the LSV
2 Kings 16 in the MAAL
2 Kings 16 in the MBV
2 Kings 16 in the MBV2
2 Kings 16 in the MHNT
2 Kings 16 in the MKNFD
2 Kings 16 in the MNG
2 Kings 16 in the MNT
2 Kings 16 in the MNT2
2 Kings 16 in the MRS1T
2 Kings 16 in the NAA
2 Kings 16 in the NASB
2 Kings 16 in the NBLA
2 Kings 16 in the NBS
2 Kings 16 in the NBVTP
2 Kings 16 in the NET2
2 Kings 16 in the NIV11
2 Kings 16 in the NNT
2 Kings 16 in the NNT2
2 Kings 16 in the NNT3
2 Kings 16 in the PDDPT
2 Kings 16 in the PFNT
2 Kings 16 in the RMNT
2 Kings 16 in the SBIAS
2 Kings 16 in the SBIBS
2 Kings 16 in the SBIBS2
2 Kings 16 in the SBICS
2 Kings 16 in the SBIDS
2 Kings 16 in the SBIGS
2 Kings 16 in the SBIHS
2 Kings 16 in the SBIIS
2 Kings 16 in the SBIIS2
2 Kings 16 in the SBIIS3
2 Kings 16 in the SBIKS
2 Kings 16 in the SBIKS2
2 Kings 16 in the SBIMS
2 Kings 16 in the SBIOS
2 Kings 16 in the SBIPS
2 Kings 16 in the SBISS
2 Kings 16 in the SBITS
2 Kings 16 in the SBITS2
2 Kings 16 in the SBITS3
2 Kings 16 in the SBITS4
2 Kings 16 in the SBIUS
2 Kings 16 in the SBIVS
2 Kings 16 in the SBT
2 Kings 16 in the SBT1E
2 Kings 16 in the SCHL
2 Kings 16 in the SNT
2 Kings 16 in the SUSU
2 Kings 16 in the SUSU2
2 Kings 16 in the SYNO
2 Kings 16 in the TBIAOTANT
2 Kings 16 in the TBT1E
2 Kings 16 in the TBT1E2
2 Kings 16 in the TFTIP
2 Kings 16 in the TFTU
2 Kings 16 in the TGNTATF3T
2 Kings 16 in the THAI
2 Kings 16 in the TNFD
2 Kings 16 in the TNT
2 Kings 16 in the TNTIK
2 Kings 16 in the TNTIL
2 Kings 16 in the TNTIN
2 Kings 16 in the TNTIP
2 Kings 16 in the TNTIZ
2 Kings 16 in the TOMA
2 Kings 16 in the TTENT
2 Kings 16 in the UBG
2 Kings 16 in the UGV
2 Kings 16 in the UGV2
2 Kings 16 in the UGV3
2 Kings 16 in the VBL
2 Kings 16 in the VDCC
2 Kings 16 in the YALU
2 Kings 16 in the YAPE
2 Kings 16 in the YBVTP
2 Kings 16 in the ZBP