2 Samuel 16 (BIB)

1 Калі Давід крыху сышоў зь вяршыні гары, вось, сустракаецца яму Сіва, слуга Мэмфівастэя, з параю наўючаных аслоў, і на іх дзьвесьце хлябоў, сто вязанак разынак, сто вязанак смокваў і мех зь віном. 2 І сказаў цар Сіву: навошта гэта ў цябе? І адказваў Сіва: аслы для дома царскага, для язды, а хлеб і плады ў ежу хлопцам, а віно на піцьцё аслабелым у пустыні. 3 І сказаў цар: дзе сын гаспадара твайго? І адказваў Сіва цару: вось, ён застаўся ў Ерусаліме і кажа: вось цяпер дом Ізраілеў верне мне царства бацькі майго. 4 І сказаў Сіву: вось табе ўсё, што ў Мэмфівастэя. І адказваў Сіва пакланіўшыся: хай здабуду літасьць у вачах гаспадара майго цара! 5 Калі дайшоў цар Давід да Бахурыма, вось, выйшаў адтуль чалавек з роду Саўлавага, імем Сэмэй, сын Геры; ён ішоў і ліхасловіў, 6 і кідаў камянямі ў Давіда і па ўсіх рабах цара Давіда; а ўсе людзі і ўсе адважнікі былі па правы і па левы бок цара. 7 Так гаварыў Сэмэй, ліхасловячы яго: ідзі, ідзі, забойца і беззаконьнік! 8 Гасподзь абярнуў на цябе ўсю кроў дома Саўлавага, замест якога ты зрабіў сябе царом, і аддаў Гасподзь царства ў рукі Авэсалому, сыну твайму; і вось, ты ў бядзе, бо ты крывасмок. 9 І сказаў Авэса, сын Саруін, цару: навошта ліхасловіць гэты мёртвы сабака гаспадара майго цара? пайду я і здыму зь яго галаву. 10 І сказаў цар: што мне і вам, сыны Саруіны? хай ён ліхасловіць, бо Гасподзь сказаў яму ліхасловіць Давіда. Хто ж можа сказаць: навошта ты так робіш? 11 І сказаў Давід Авэсу і ўсім слугам сваім: вось, калі мой сын, які выйшаў са сьцёгнаў маіх, шукае душы маёй, тым болей сын Веньямініцяніна; пакіньце яго, хай ліхасловіць, бо Гасподзь сказаў яму; 12 можа, Гасподзь прыхіліцца і на прыніжэньне маё, і дасьць мне Гасподзь даброцьцю за цяперашняе ягонае ліхаслоўе. 13 І ішоў Давід і людзі ягоныя сваёй дарогаю, а Сэмэй ішоў па ўскраіне гары, і кідаў камянямі і пылам на бок ягоны. 14 І прыйшоў цар і ўвесь народ, які быў зь ім, стомлены, і адпачываў там. 15 А Авэсалом і ўвесь народ Ізраільскі прыйшоў у Ерусалім, і Ахітафэл зь ім. 16 Калі Хусій Архіцянін, сябар Давідаў, прыйшоў да Авэсалома, дык сказаў Хусій Авэсалому: хай жыве цар, хай жыве цар! 17 І сказаў Авэсалом Хусію: дык вось якая рупнасьць твая да твайго сябра! чаму ты не пайшоў зь сябрам тваім? 18 І сказаў Хусій Авэсалому: не, каго выбраў Гасподзь і гэты народ і ўвесь Ізраіль, з тым і я, і зь ім застануся. 19 І прытым каму я буду служыць? Ці ж ня сыну ягонаму? Як служыў я бацьку твайму, так буду служыць і табе. 20 І сказаў Авэсалом Ахітафэлу: дайце параду, што нам рабіць. 21 І сказаў Ахітафэл Авэсалому: увайдзі да наложніц бацькі твайго, якіх ён пакінуў ахоўваць дом свой; і пачуюць усе Ізраільцяне, што ты зрабіўся ненавісным бацьку твайму, і ўмацуюцца рукі ўва ўсіх, хто з табою. 22 І паставілі Авэсалому намёт на даху, і ўвайшоў Авэсалом да наложніц бацькі свайго на вачах усяго Ізраіля. 23 А парады Ахітафэла, якія ён даваў, у той час лічыліся, як бы калі б хто пытаўся навукі ў Бога. Такая была кожная парада Ахітафэла як Давіду, так і Авэсалому.

In Other Versions

2 Samuel 16 in the ANGEFD

2 Samuel 16 in the ANTPNG2D

2 Samuel 16 in the AS21

2 Samuel 16 in the BAGH

2 Samuel 16 in the BBPNG

2 Samuel 16 in the BBT1E

2 Samuel 16 in the BDS

2 Samuel 16 in the BEV

2 Samuel 16 in the BHAD

2 Samuel 16 in the BLPT

2 Samuel 16 in the BNT

2 Samuel 16 in the BNTABOOT

2 Samuel 16 in the BNTLV

2 Samuel 16 in the BOATCB

2 Samuel 16 in the BOATCB2

2 Samuel 16 in the BOBCV

2 Samuel 16 in the BOCNT

2 Samuel 16 in the BOECS

2 Samuel 16 in the BOGWICC

2 Samuel 16 in the BOHCB

2 Samuel 16 in the BOHCV

2 Samuel 16 in the BOHLNT

2 Samuel 16 in the BOHNTLTAL

2 Samuel 16 in the BOICB

2 Samuel 16 in the BOILNTAP

2 Samuel 16 in the BOITCV

2 Samuel 16 in the BOKCV

2 Samuel 16 in the BOKCV2

2 Samuel 16 in the BOKHWOG

2 Samuel 16 in the BOKSSV

2 Samuel 16 in the BOLCB

2 Samuel 16 in the BOLCB2

2 Samuel 16 in the BOMCV

2 Samuel 16 in the BONAV

2 Samuel 16 in the BONCB

2 Samuel 16 in the BONLT

2 Samuel 16 in the BONUT2

2 Samuel 16 in the BOPLNT

2 Samuel 16 in the BOSCB

2 Samuel 16 in the BOSNC

2 Samuel 16 in the BOTLNT

2 Samuel 16 in the BOVCB

2 Samuel 16 in the BOYCB

2 Samuel 16 in the BPBB

2 Samuel 16 in the BPH

2 Samuel 16 in the BSB

2 Samuel 16 in the CCB

2 Samuel 16 in the CUV

2 Samuel 16 in the CUVS

2 Samuel 16 in the DBT

2 Samuel 16 in the DGDNT

2 Samuel 16 in the DHNT

2 Samuel 16 in the DNT

2 Samuel 16 in the ELBE

2 Samuel 16 in the EMTV

2 Samuel 16 in the ESV

2 Samuel 16 in the FBV

2 Samuel 16 in the FEB

2 Samuel 16 in the GGMNT

2 Samuel 16 in the GNT

2 Samuel 16 in the HARY

2 Samuel 16 in the HNT

2 Samuel 16 in the IRVA

2 Samuel 16 in the IRVB

2 Samuel 16 in the IRVG

2 Samuel 16 in the IRVH

2 Samuel 16 in the IRVK

2 Samuel 16 in the IRVM

2 Samuel 16 in the IRVM2

2 Samuel 16 in the IRVO

2 Samuel 16 in the IRVP

2 Samuel 16 in the IRVT

2 Samuel 16 in the IRVT2

2 Samuel 16 in the IRVU

2 Samuel 16 in the ISVN

2 Samuel 16 in the JSNT

2 Samuel 16 in the KAPI

2 Samuel 16 in the KBT1ETNIK

2 Samuel 16 in the KBV

2 Samuel 16 in the KJV

2 Samuel 16 in the KNFD

2 Samuel 16 in the LBA

2 Samuel 16 in the LBLA

2 Samuel 16 in the LNT

2 Samuel 16 in the LSV

2 Samuel 16 in the MAAL

2 Samuel 16 in the MBV

2 Samuel 16 in the MBV2

2 Samuel 16 in the MHNT

2 Samuel 16 in the MKNFD

2 Samuel 16 in the MNG

2 Samuel 16 in the MNT

2 Samuel 16 in the MNT2

2 Samuel 16 in the MRS1T

2 Samuel 16 in the NAA

2 Samuel 16 in the NASB

2 Samuel 16 in the NBLA

2 Samuel 16 in the NBS

2 Samuel 16 in the NBVTP

2 Samuel 16 in the NET2

2 Samuel 16 in the NIV11

2 Samuel 16 in the NNT

2 Samuel 16 in the NNT2

2 Samuel 16 in the NNT3

2 Samuel 16 in the PDDPT

2 Samuel 16 in the PFNT

2 Samuel 16 in the RMNT

2 Samuel 16 in the SBIAS

2 Samuel 16 in the SBIBS

2 Samuel 16 in the SBIBS2

2 Samuel 16 in the SBICS

2 Samuel 16 in the SBIDS

2 Samuel 16 in the SBIGS

2 Samuel 16 in the SBIHS

2 Samuel 16 in the SBIIS

2 Samuel 16 in the SBIIS2

2 Samuel 16 in the SBIIS3

2 Samuel 16 in the SBIKS

2 Samuel 16 in the SBIKS2

2 Samuel 16 in the SBIMS

2 Samuel 16 in the SBIOS

2 Samuel 16 in the SBIPS

2 Samuel 16 in the SBISS

2 Samuel 16 in the SBITS

2 Samuel 16 in the SBITS2

2 Samuel 16 in the SBITS3

2 Samuel 16 in the SBITS4

2 Samuel 16 in the SBIUS

2 Samuel 16 in the SBIVS

2 Samuel 16 in the SBT

2 Samuel 16 in the SBT1E

2 Samuel 16 in the SCHL

2 Samuel 16 in the SNT

2 Samuel 16 in the SUSU

2 Samuel 16 in the SUSU2

2 Samuel 16 in the SYNO

2 Samuel 16 in the TBIAOTANT

2 Samuel 16 in the TBT1E

2 Samuel 16 in the TBT1E2

2 Samuel 16 in the TFTIP

2 Samuel 16 in the TFTU

2 Samuel 16 in the TGNTATF3T

2 Samuel 16 in the THAI

2 Samuel 16 in the TNFD

2 Samuel 16 in the TNT

2 Samuel 16 in the TNTIK

2 Samuel 16 in the TNTIL

2 Samuel 16 in the TNTIN

2 Samuel 16 in the TNTIP

2 Samuel 16 in the TNTIZ

2 Samuel 16 in the TOMA

2 Samuel 16 in the TTENT

2 Samuel 16 in the UBG

2 Samuel 16 in the UGV

2 Samuel 16 in the UGV2

2 Samuel 16 in the UGV3

2 Samuel 16 in the VBL

2 Samuel 16 in the VDCC

2 Samuel 16 in the YALU

2 Samuel 16 in the YAPE

2 Samuel 16 in the YBVTP

2 Samuel 16 in the ZBP