Acts 12 (BIB)
1 Тым часам цар Ірад падняў рукі на некаторых людзей царквы, каб зрабіць ім ліха, 2 і забіў Якава, брата Янавага, мечам; 3 а ўбачыўшы, што гэта даспадобы Юдэям, сьледам за тым узяў і Пятра, - тады былі дні праснакоў, - 4 і, затрымаўшы яго, пасадзіў у цямніцу і загадаў чатыром чацьверыкам воінаў вартаваць яго, маючы намер пасьля Пасхі вывесьці яго да людзей. 5 І так Пятра вартавалі ў цемры; тым часам царква рупліва малілася за яго Богу. 6 Калі ж Ірад хацеў вывесьці яго, у тую ноч Пётр спаў паміж двума воінамі, скаваны двума ланцугамі, і ахова каля дзьвярэй вартавала цямніцу. 7 І вось, анёл Гасподні стаў перад ім, і сьвятло азарыла цямніцу; анёл, штурхнуўшы Пятра ў бок, разбудзіў яго і сказаў: устань хутчэй! І ланцугі апалі з рук ягоных. 8 І сказаў яму анёл: падперажыся і абуйся. Ён зрабіў так. Пасьля кажа яму: апрані адзежу тваю і ідзі за мною. 9 Пётр выйшаў і рушыў усьлед за ім, ня ведаючы, што тое, што робіць анёл, ёсьць сапраўднае, а думаючы, што бачыць уяву. 10 Мінуўшы першую і другую варту, яны падышлі да жалезнае брамы, што вяла ў горад, якая сама адчынілася ім; яны выйшлі, і прайшлі адну вуліцу, калі раптам анёла ня стала зь ім. 11 Тады Пётр, апамятаўшыся, сказаў: цяпер я бачу напраўду, што Гасподзь паслаў анёла Свайго і выбавіў мяне з рукі Ірада і ад усяго, чаго чакаў люд Юдэйскі. 12 І, агледзеўшыся, прыйшоў да дома Марыі, маці Яна, якога звалі Маркам, дзе многія сабраліся і маліліся. 13 А калі Пётр пастукаўся ў браму, дык выйшла паслухаць служанка, якую звалі Рода; 14 І, пазнаўшы Пятроў голас, ад радасьці не адчыніла брамы, а ўбегшы абвясьціла, што Пётр стаіць каля брамы. 15 А тыя сказалі ёй: ці ў сваім ты розуме? Але яна стаяла на сваім. А яны казалі: гэта анёл ягоны. 16 Тым часам Пётр стукаўся; калі ж адчынілі, дык убачылі яго і зьдзівіліся. 17 А ён, даўшы рукою знак, каб маўчалі, расказаў ім, як Гасподзь вывеў зь цямніцы, і сказаў: перакажэце ўсё гэта Якаву і братам. Пасьля выйшаў і пайшоў у іншую мясьціну. 18 Калі настаў дзень, паміж воінамі ўсчалася вялікая трывога: што сталася зь Пятром; 19 а Ірад, пашукаўшы яго і не знайшоўшы, судзіў вартавых і загадаў пакараць іх сьмерцю; потым ён выправіўся зь Юдэеі ў Кесарыю і там заставаўся. 20 Ірад быў у гневе на Тырыйцаў і Сіданійцаў: а яны, змовіўшыся, прыйшлі да яго і схіліўшы на свой бок Уласта, пасьцельніка царскага, прасілі міру, бо іх вобласьць кармілася з царскай. 21 У назначаны дзень Ірад, убраўшыся ў царскія строі, сеў на судзілішчы перад людзьмі і гаварыў да іх; 22 а люд крычаў: гэта голас Бога, а не чалавека! 23 Але раптам анёл Гасподні паразіў яго за тое, што ён ня ўзьнёс хвалы Богу; і ён заедзены чарвякамі, сканаў. 24 А слова Божае расло і пашыралася. 25 А Варнава і Саўл, выканаўшы даручэньне, вярнуліся зь Ерусаліма (ў Атныахію), узяўшы з сабою і Яна, якога звалі Маркам.
In Other Versions
Acts 12 in the ANGEFD
Acts 12 in the ANTPNG2D
Acts 12 in the AS21
Acts 12 in the BAGH
Acts 12 in the BBPNG
Acts 12 in the BBT1E
Acts 12 in the BDS
Acts 12 in the BEV
Acts 12 in the BHAD
Acts 12 in the BLPT
Acts 12 in the BNT
Acts 12 in the BNTABOOT
Acts 12 in the BNTLV
Acts 12 in the BOATCB
Acts 12 in the BOATCB2
Acts 12 in the BOBCV
Acts 12 in the BOCNT
Acts 12 in the BOECS
Acts 12 in the BOGWICC
Acts 12 in the BOHCB
Acts 12 in the BOHCV
Acts 12 in the BOHLNT
Acts 12 in the BOHNTLTAL
Acts 12 in the BOICB
Acts 12 in the BOILNTAP
Acts 12 in the BOITCV
Acts 12 in the BOKCV
Acts 12 in the BOKCV2
Acts 12 in the BOKHWOG
Acts 12 in the BOKSSV
Acts 12 in the BOLCB
Acts 12 in the BOLCB2
Acts 12 in the BOMCV
Acts 12 in the BONAV
Acts 12 in the BONCB
Acts 12 in the BONLT
Acts 12 in the BONUT2
Acts 12 in the BOPLNT
Acts 12 in the BOSCB
Acts 12 in the BOSNC
Acts 12 in the BOTLNT
Acts 12 in the BOVCB
Acts 12 in the BOYCB
Acts 12 in the BPBB
Acts 12 in the BPH
Acts 12 in the BSB
Acts 12 in the CCB
Acts 12 in the CUV
Acts 12 in the CUVS
Acts 12 in the DBT
Acts 12 in the DGDNT
Acts 12 in the DHNT
Acts 12 in the DNT
Acts 12 in the ELBE
Acts 12 in the EMTV
Acts 12 in the ESV
Acts 12 in the FBV
Acts 12 in the FEB
Acts 12 in the GGMNT
Acts 12 in the GNT
Acts 12 in the HARY
Acts 12 in the HNT
Acts 12 in the IRVA
Acts 12 in the IRVB
Acts 12 in the IRVG
Acts 12 in the IRVH
Acts 12 in the IRVK
Acts 12 in the IRVM
Acts 12 in the IRVM2
Acts 12 in the IRVO
Acts 12 in the IRVP
Acts 12 in the IRVT
Acts 12 in the IRVT2
Acts 12 in the IRVU
Acts 12 in the ISVN
Acts 12 in the JSNT
Acts 12 in the KAPI
Acts 12 in the KBT1ETNIK
Acts 12 in the KBV
Acts 12 in the KJV
Acts 12 in the KNFD
Acts 12 in the LBA
Acts 12 in the LBLA
Acts 12 in the LNT
Acts 12 in the LSV
Acts 12 in the MAAL
Acts 12 in the MBV
Acts 12 in the MBV2
Acts 12 in the MHNT
Acts 12 in the MKNFD
Acts 12 in the MNG
Acts 12 in the MNT
Acts 12 in the MNT2
Acts 12 in the MRS1T
Acts 12 in the NAA
Acts 12 in the NASB
Acts 12 in the NBLA
Acts 12 in the NBS
Acts 12 in the NBVTP
Acts 12 in the NET2
Acts 12 in the NIV11
Acts 12 in the NNT
Acts 12 in the NNT2
Acts 12 in the NNT3
Acts 12 in the PDDPT
Acts 12 in the PFNT
Acts 12 in the RMNT
Acts 12 in the SBIAS
Acts 12 in the SBIBS
Acts 12 in the SBIBS2
Acts 12 in the SBICS
Acts 12 in the SBIDS
Acts 12 in the SBIGS
Acts 12 in the SBIHS
Acts 12 in the SBIIS
Acts 12 in the SBIIS2
Acts 12 in the SBIIS3
Acts 12 in the SBIKS
Acts 12 in the SBIKS2
Acts 12 in the SBIMS
Acts 12 in the SBIOS
Acts 12 in the SBIPS
Acts 12 in the SBISS
Acts 12 in the SBITS
Acts 12 in the SBITS2
Acts 12 in the SBITS3
Acts 12 in the SBITS4
Acts 12 in the SBIUS
Acts 12 in the SBIVS
Acts 12 in the SBT
Acts 12 in the SBT1E
Acts 12 in the SCHL
Acts 12 in the SNT
Acts 12 in the SUSU
Acts 12 in the SUSU2
Acts 12 in the SYNO
Acts 12 in the TBIAOTANT
Acts 12 in the TBT1E
Acts 12 in the TBT1E2
Acts 12 in the TFTIP
Acts 12 in the TFTU
Acts 12 in the TGNTATF3T
Acts 12 in the THAI
Acts 12 in the TNFD
Acts 12 in the TNT
Acts 12 in the TNTIK
Acts 12 in the TNTIL
Acts 12 in the TNTIN
Acts 12 in the TNTIP
Acts 12 in the TNTIZ
Acts 12 in the TOMA
Acts 12 in the TTENT
Acts 12 in the UBG
Acts 12 in the UGV
Acts 12 in the UGV2
Acts 12 in the UGV3
Acts 12 in the VBL
Acts 12 in the VDCC
Acts 12 in the YALU
Acts 12 in the YAPE
Acts 12 in the YBVTP
Acts 12 in the ZBP