Acts 12 (BNTABOOT)

1 1. А ў той час валадар Ірад падняў руку, каб рабіць зло некаторым з царквы, 2 2. а Якуба, брата Яна, забіў мячом. 3 3. І, бачачы, што гэта падабаецца Юдэям, дадаў, што схапіў і Пятра, а былі дні праснакоў, 4 4. і, схапіўшы, пасадзіў у вязьніцу, загадаўшы чатыром чацьвёркам жаўнераў сьцерагчы яго, хочучы пасьля Пасхі вывесьці яго народу. 5 5. Дык Пятра пільнавалі ў вязьніцы, а шчырая малітва за яго ўзносілася ад царквы да Бога. 6 6. Калі ж Ірад меўся вывесьці яго, у тую ноч Пётар спаў між двух жаўнераў, зьвязаны двума ланцугамі, і перад дзьвярыма вартаўнікі пільнавалі вязьніцу. 7 7. І вось, анёл Госпадаў стаў, і сьвятло засьвяціла ў цэлі, і, ударыўшы Пятра ў бок, падняў яго, кажучы: «Устань хутчэй!» І ўпалі з рук ягоных ланцугі. 8 8. Анёл жа сказаў да яго: «Падперажыся і абуй сандалы твае». Ён зрабіў гэта, і той кажа яму: «Апрані адзеньне тваё і ідзі за мною». 9 9. І, выйшаўшы, пайшоў за ім, і ня ведаў, ці праўда тое, што сталася праз анёла, а думаў, што бачыць відзеж. 10 10. Абмінуўшы ж першую варту і другую, яны падыйшлі да жалезных брамаў, што вялі ў горад, якія самі расчыніліся ім, і, выйшаўшы, прайшлі адну вуліцу, і анёл адразу адыйшоў ад яго. 11 11. І Пётар, прыйшоўшы ў сябе, сказаў: «Цяпер праўдзіва ведаю, што Госпад паслаў анёла Свайго і вырваў мяне з рукі Ірада і з усяго, чаго чакаў народ Юдэйскі». 12 12. І, агледзеўшыся, прыйшоў у дом Марыі, маці Яна, называнага Маркам, дзе многія сабраліся і маліліся. 13 13. А як Пётар стукаўся ў дзьверы брамаў, падыйшла паслухаць служка, на імя Рода, 14 14. і, пазнаўшы голас Пятра, ад радасьці не адчыніла брамаў, а, убегшы, абвясьціла, што Пётар стаіць перад брамамі. 15 15. Яны ж сказалі да яе: «Ты звар’яцела». А яна настойвала, што гэта ён. Яны ж казалі: «Гэта анёл ягоны». 16 16. А Пётар працягваў стукацца. Адчыніўшы, яны ўбачылі яго і зьдзівіліся. 17 17. Ён жа, даўшы знак рукою, каб маўчалі, распавёў ім, як Госпад вывеў яго з вязьніцы. І сказаў: «Абвясьціце пра гэта Якубу і братам». І, выйшаўшы, пайшоў у іншае месца. 18 18. А як настаў дзень, было хваляваньне немалое ў жаўнераў адносна таго, што магло стацца з Пятром. 19 19. Ірад жа, шукаючы яго і не знайшоўшы яго, дапытаўшы вартаўнікоў, загадаў вывесьці іх [на сьмерць]. І, зыйшоўшы з Юдэі ў Цэзарэю, быў [там]. 20 20. А быў Ірад дужа зазлаваны на Тырцаў і Сідонцаў. Яны ж аднадушна прыйшлі да яго і, пераканаўшы Бласта, падкаморага валадарскага, прасілі міру, бо іхняя краіна жывілася ад валадарскае. 21 21. У вызначаны ж дзень Ірад, апрануўшы валадарскае адзеньне і сеўшы на судовым пасадзе, прамаўляў да іх, 22 22. а народ крычаў: «Голас бога, а не чалавека!» 23 23. А анёл Госпадаў адразу ўдарыў яго за тое, што ён не аддаў славу Богу, і, заедзены чэрвямі, ён памёр. 24 24. А слова Божае расло і памнажалася. 25 25. А Барнаба і Саўл, споўніўшы служэньне, вярнуліся з Ерусаліму, узяўшы з сабою Яна, якога звалі Маркам.

In Other Versions

Acts 12 in the ANGEFD

Acts 12 in the ANTPNG2D

Acts 12 in the AS21

Acts 12 in the BAGH

Acts 12 in the BBPNG

Acts 12 in the BBT1E

Acts 12 in the BDS

Acts 12 in the BEV

Acts 12 in the BHAD

Acts 12 in the BIB

Acts 12 in the BLPT

Acts 12 in the BNT

Acts 12 in the BNTLV

Acts 12 in the BOATCB

Acts 12 in the BOATCB2

Acts 12 in the BOBCV

Acts 12 in the BOCNT

Acts 12 in the BOECS

Acts 12 in the BOGWICC

Acts 12 in the BOHCB

Acts 12 in the BOHCV

Acts 12 in the BOHLNT

Acts 12 in the BOHNTLTAL

Acts 12 in the BOICB

Acts 12 in the BOILNTAP

Acts 12 in the BOITCV

Acts 12 in the BOKCV

Acts 12 in the BOKCV2

Acts 12 in the BOKHWOG

Acts 12 in the BOKSSV

Acts 12 in the BOLCB

Acts 12 in the BOLCB2

Acts 12 in the BOMCV

Acts 12 in the BONAV

Acts 12 in the BONCB

Acts 12 in the BONLT

Acts 12 in the BONUT2

Acts 12 in the BOPLNT

Acts 12 in the BOSCB

Acts 12 in the BOSNC

Acts 12 in the BOTLNT

Acts 12 in the BOVCB

Acts 12 in the BOYCB

Acts 12 in the BPBB

Acts 12 in the BPH

Acts 12 in the BSB

Acts 12 in the CCB

Acts 12 in the CUV

Acts 12 in the CUVS

Acts 12 in the DBT

Acts 12 in the DGDNT

Acts 12 in the DHNT

Acts 12 in the DNT

Acts 12 in the ELBE

Acts 12 in the EMTV

Acts 12 in the ESV

Acts 12 in the FBV

Acts 12 in the FEB

Acts 12 in the GGMNT

Acts 12 in the GNT

Acts 12 in the HARY

Acts 12 in the HNT

Acts 12 in the IRVA

Acts 12 in the IRVB

Acts 12 in the IRVG

Acts 12 in the IRVH

Acts 12 in the IRVK

Acts 12 in the IRVM

Acts 12 in the IRVM2

Acts 12 in the IRVO

Acts 12 in the IRVP

Acts 12 in the IRVT

Acts 12 in the IRVT2

Acts 12 in the IRVU

Acts 12 in the ISVN

Acts 12 in the JSNT

Acts 12 in the KAPI

Acts 12 in the KBT1ETNIK

Acts 12 in the KBV

Acts 12 in the KJV

Acts 12 in the KNFD

Acts 12 in the LBA

Acts 12 in the LBLA

Acts 12 in the LNT

Acts 12 in the LSV

Acts 12 in the MAAL

Acts 12 in the MBV

Acts 12 in the MBV2

Acts 12 in the MHNT

Acts 12 in the MKNFD

Acts 12 in the MNG

Acts 12 in the MNT

Acts 12 in the MNT2

Acts 12 in the MRS1T

Acts 12 in the NAA

Acts 12 in the NASB

Acts 12 in the NBLA

Acts 12 in the NBS

Acts 12 in the NBVTP

Acts 12 in the NET2

Acts 12 in the NIV11

Acts 12 in the NNT

Acts 12 in the NNT2

Acts 12 in the NNT3

Acts 12 in the PDDPT

Acts 12 in the PFNT

Acts 12 in the RMNT

Acts 12 in the SBIAS

Acts 12 in the SBIBS

Acts 12 in the SBIBS2

Acts 12 in the SBICS

Acts 12 in the SBIDS

Acts 12 in the SBIGS

Acts 12 in the SBIHS

Acts 12 in the SBIIS

Acts 12 in the SBIIS2

Acts 12 in the SBIIS3

Acts 12 in the SBIKS

Acts 12 in the SBIKS2

Acts 12 in the SBIMS

Acts 12 in the SBIOS

Acts 12 in the SBIPS

Acts 12 in the SBISS

Acts 12 in the SBITS

Acts 12 in the SBITS2

Acts 12 in the SBITS3

Acts 12 in the SBITS4

Acts 12 in the SBIUS

Acts 12 in the SBIVS

Acts 12 in the SBT

Acts 12 in the SBT1E

Acts 12 in the SCHL

Acts 12 in the SNT

Acts 12 in the SUSU

Acts 12 in the SUSU2

Acts 12 in the SYNO

Acts 12 in the TBIAOTANT

Acts 12 in the TBT1E

Acts 12 in the TBT1E2

Acts 12 in the TFTIP

Acts 12 in the TFTU

Acts 12 in the TGNTATF3T

Acts 12 in the THAI

Acts 12 in the TNFD

Acts 12 in the TNT

Acts 12 in the TNTIK

Acts 12 in the TNTIL

Acts 12 in the TNTIN

Acts 12 in the TNTIP

Acts 12 in the TNTIZ

Acts 12 in the TOMA

Acts 12 in the TTENT

Acts 12 in the UBG

Acts 12 in the UGV

Acts 12 in the UGV2

Acts 12 in the UGV3

Acts 12 in the VBL

Acts 12 in the VDCC

Acts 12 in the YALU

Acts 12 in the YAPE

Acts 12 in the YBVTP

Acts 12 in the ZBP