Exodus 38 (BIB)
1 І зрабіў ахвярнік цэласпаленьня з дрэва сітым даўжынёю ў пяць локцяў і шырынёю ў пяць локцяў, чатырохкутны, вышынёю ў тры локці, 2 і зрабіў рогі на чатырох кутах яго, так што зь яго выходзілі рогі, і абклаў яго медзьдзю. 3 І зрабіў усе прылады ахвярніка: гаршкі; лапаты, чары, вілкі і вугольнікі; усе прылады яго зрабіў зь медзі. 4 І зрабіў для ахвярніка рашотку, як сетку, зь медзі, па краі яго ўнізе да палавіны яго; 5 і зрабіў чатыры колцы на чатырох кутах меднай рашоткі для ўкладваньня жэрдак, 6 і зрабіў жэрдкі з дрэва сітым, і абклаў іх медзьдзю, 7 і ўклаў жэрдкі ў колцы па баках ахвярніка, каб насіць яго на іх; пусты ўсярэдзіне з дошак зрабіў яго. 8 І зрабіў умывальнік зь медзі і падножжа яго зь медзі з далікатнымі выявамі, якія ўпрыгожвалі ўваход у скінію сходу. 9 І зрабіў двор: з паўднёвага боку, на поўдзень, заслоны з суканага вісону даўжынёю ў сто локцяў; 10 слупоў для іх дваццаць і падножжаў да іх дваццаць медных; гачкі ў слупоў і повязі іх з срэбра. 11 І па паўночным баку - заслоны ў сто локцяў; слупоў для іх дваццаць і падножжаў да іх дваццаць медных; гачкі ў слупоў і повязі з срэбра. 12 І з заходняга боку - заслоны ў пяцьдзясят локцяў, слупоў для іх дзесяць і падножжаў да іх дзесяць, гачкі ў слупах і повязі іх з срэбра. 13 І зь відавога боку на ўсход - заслоны ў пяцьдзясят локцяў. 14 Для аднаго боку брамы двара - заслоны ў пятнаццаць локцяў, слупоў для іх тры і падножжаў да іх тры; 15 і для другога боку - заслоны ў пятнаццаць локцяў, слупоў для іх тры і падножжаў да іх тры. 16 Усе заслоны ва ўсе бакі двара з суканага вісону, 17 а падножжы ў слупоў зь медзі; гачкі ў слупах і повязі іх з срэбра; а вярхі ў іх абкладзены срэбрам, і ўсе слупы двара злучаны повязямі срэбнымі. 18 А заслона для брамы двара ўзорыстага вырабу з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону, даўжынёю ў дваццаць локцяў, вышынёю ў пяць локцяў, па ўсёй працягласьці, падобна на заслону двара; 19 і слупоў для яго чатыры і падножжаў да яго чатыры медныя; гачкі ў іх срэбныя, а вярхі іх абкладзены срэбрам, і повязі іх срэбныя. 20 Усе калы вакол скініі і двара медныя. 21 Вось падлік таго, што скарыстана для скініі адкрыцьця, зробленае паводле загаду Майсея, лявітамі пад наглядам Ітамара, сына Ааронавага, сьвятара. 22 А рабіў усё, што загадаў Гасподзь Майсею, Вэсэлііл, сын Урыі, сын Ора, з племя Юдавага, 23 І зь ім Агаліяў, сын Ахісамахаў, з племя Данавага, разьбяр і ўмелы ткач і вышывальшчык па блакітнай, пурпуровай, чырванёнай і вісонавай тканіне. 24 Усяго золата, ужытага ў працу на ўсе прылады сьвятыні, золата, прынесенага ў дар, было дваццаць дзевяць талантаў і сямсот трыццаць сікляў, сікляў сьвяшчэнных; 25 а срэбра ад падлічаных асобаў супольства сто талантаў і тысяча сямсот семдзесят пяць сікляў, сікляў сьвяшчэнных; 26 з шасьцісот трох тысяч пяцісот пяцідзесяці чалавек, з кожнага, хто быў падлічаны, ад дваццаці гадоў і вышэй, па паўсікля з чалавека, лічачы на сікль сьвяшчэнны. 27 Сто талантаў срэбра ўжыта на ліцьцё падножжаў сьвятыні і падножжаў у заслоны; сто падножжаў са ста талантаў, па таланце на падножжа; 28 а з тысячы сямісот сямідзесяці пяці сікляў зрабіў ён гачкі ў слупах і пакрыў вярхі іх і зрабіў повязі для іх. 29 А медзі, прынесенай у дар, было семдзесят талантаў і дзьве тысячы чатырыста сікляў; 30 зь яе зрабіў ён падножжы да слупоў каля ўваходу ў скінію сьведчаньня, і ахвярнік медны, і рашотку медную для яго, і ўвесь посуд ахвярніка, 31 і падножжы да слупоў усяго двара, і падножжы да слупоў брамы двара, і ўсе калы скініі і ўсе калы вакол двара.
In Other Versions
Exodus 38 in the ANGEFD
Exodus 38 in the ANTPNG2D
Exodus 38 in the AS21
Exodus 38 in the BAGH
Exodus 38 in the BBPNG
Exodus 38 in the BBT1E
Exodus 38 in the BDS
Exodus 38 in the BEV
Exodus 38 in the BHAD
Exodus 38 in the BLPT
Exodus 38 in the BNT
Exodus 38 in the BNTABOOT
Exodus 38 in the BNTLV
Exodus 38 in the BOATCB
Exodus 38 in the BOATCB2
Exodus 38 in the BOBCV
Exodus 38 in the BOCNT
Exodus 38 in the BOECS
Exodus 38 in the BOGWICC
Exodus 38 in the BOHCB
Exodus 38 in the BOHCV
Exodus 38 in the BOHLNT
Exodus 38 in the BOHNTLTAL
Exodus 38 in the BOICB
Exodus 38 in the BOILNTAP
Exodus 38 in the BOITCV
Exodus 38 in the BOKCV
Exodus 38 in the BOKCV2
Exodus 38 in the BOKHWOG
Exodus 38 in the BOKSSV
Exodus 38 in the BOLCB
Exodus 38 in the BOLCB2
Exodus 38 in the BOMCV
Exodus 38 in the BONAV
Exodus 38 in the BONCB
Exodus 38 in the BONLT
Exodus 38 in the BONUT2
Exodus 38 in the BOPLNT
Exodus 38 in the BOSCB
Exodus 38 in the BOSNC
Exodus 38 in the BOTLNT
Exodus 38 in the BOVCB
Exodus 38 in the BOYCB
Exodus 38 in the BPBB
Exodus 38 in the BPH
Exodus 38 in the BSB
Exodus 38 in the CCB
Exodus 38 in the CUV
Exodus 38 in the CUVS
Exodus 38 in the DBT
Exodus 38 in the DGDNT
Exodus 38 in the DHNT
Exodus 38 in the DNT
Exodus 38 in the ELBE
Exodus 38 in the EMTV
Exodus 38 in the ESV
Exodus 38 in the FBV
Exodus 38 in the FEB
Exodus 38 in the GGMNT
Exodus 38 in the GNT
Exodus 38 in the HARY
Exodus 38 in the HNT
Exodus 38 in the IRVA
Exodus 38 in the IRVB
Exodus 38 in the IRVG
Exodus 38 in the IRVH
Exodus 38 in the IRVK
Exodus 38 in the IRVM
Exodus 38 in the IRVM2
Exodus 38 in the IRVO
Exodus 38 in the IRVP
Exodus 38 in the IRVT
Exodus 38 in the IRVT2
Exodus 38 in the IRVU
Exodus 38 in the ISVN
Exodus 38 in the JSNT
Exodus 38 in the KAPI
Exodus 38 in the KBT1ETNIK
Exodus 38 in the KBV
Exodus 38 in the KJV
Exodus 38 in the KNFD
Exodus 38 in the LBA
Exodus 38 in the LBLA
Exodus 38 in the LNT
Exodus 38 in the LSV
Exodus 38 in the MAAL
Exodus 38 in the MBV
Exodus 38 in the MBV2
Exodus 38 in the MHNT
Exodus 38 in the MKNFD
Exodus 38 in the MNG
Exodus 38 in the MNT
Exodus 38 in the MNT2
Exodus 38 in the MRS1T
Exodus 38 in the NAA
Exodus 38 in the NASB
Exodus 38 in the NBLA
Exodus 38 in the NBS
Exodus 38 in the NBVTP
Exodus 38 in the NET2
Exodus 38 in the NIV11
Exodus 38 in the NNT
Exodus 38 in the NNT2
Exodus 38 in the NNT3
Exodus 38 in the PDDPT
Exodus 38 in the PFNT
Exodus 38 in the RMNT
Exodus 38 in the SBIAS
Exodus 38 in the SBIBS
Exodus 38 in the SBIBS2
Exodus 38 in the SBICS
Exodus 38 in the SBIDS
Exodus 38 in the SBIGS
Exodus 38 in the SBIHS
Exodus 38 in the SBIIS
Exodus 38 in the SBIIS2
Exodus 38 in the SBIIS3
Exodus 38 in the SBIKS
Exodus 38 in the SBIKS2
Exodus 38 in the SBIMS
Exodus 38 in the SBIOS
Exodus 38 in the SBIPS
Exodus 38 in the SBISS
Exodus 38 in the SBITS
Exodus 38 in the SBITS2
Exodus 38 in the SBITS3
Exodus 38 in the SBITS4
Exodus 38 in the SBIUS
Exodus 38 in the SBIVS
Exodus 38 in the SBT
Exodus 38 in the SBT1E
Exodus 38 in the SCHL
Exodus 38 in the SNT
Exodus 38 in the SUSU
Exodus 38 in the SUSU2
Exodus 38 in the SYNO
Exodus 38 in the TBIAOTANT
Exodus 38 in the TBT1E
Exodus 38 in the TBT1E2
Exodus 38 in the TFTIP
Exodus 38 in the TFTU
Exodus 38 in the TGNTATF3T
Exodus 38 in the THAI
Exodus 38 in the TNFD
Exodus 38 in the TNT
Exodus 38 in the TNTIK
Exodus 38 in the TNTIL
Exodus 38 in the TNTIN
Exodus 38 in the TNTIP
Exodus 38 in the TNTIZ
Exodus 38 in the TOMA
Exodus 38 in the TTENT
Exodus 38 in the UBG
Exodus 38 in the UGV
Exodus 38 in the UGV2
Exodus 38 in the UGV3
Exodus 38 in the VBL
Exodus 38 in the VDCC
Exodus 38 in the YALU
Exodus 38 in the YAPE
Exodus 38 in the YBVTP
Exodus 38 in the ZBP