Ezekiel 32 (BIB)

1 У дванаццатым годзе, у дванаццатым месяцы, у першы дзень месяца, было мне слова Гасподняе: 2 сыне чалавечы! узьнясі плач па фараоне, цары Егіпецкім, і скажы яму: ты, як малады леў сярод народаў і як пачварына ў морах, кідаешся ў рэках тваіх і каламуціш нагамі тваімі воды, і топчаш патокі іх. 3 Так кажа Гасподзь Бог: Я закіну на цябе сетку Маю на сходзе многіх народаў, і яны выцягнуць цябе Маёю мярэжаю. 4 І выкіну цябе на зямлю, у чыстым полі кіну цябе, і будуць садзіцца на цябе ўсякія нябесныя птушкі і насычацца табою зьвяры ўсёй зямлі. 5 І раскідаю мяса тваё па горах, і даліны напоўню тваімі трупамі. 6 І зямлю плаваньня твайго напаю крывёю тваёю да самых гор: і калдобіны будуць напоўнены табою. 7 І калі ты патухнеш, зачыню нябёсы і зоркі на іх зацьмлю, сонца засланю хмараю, і месяц ня будзе сьвяціцца сьвятлом сваім. 8 Усе сьвяцілы, што сьвецяцца на нябёсах, запамрочу над табою і на зямлю тваю навяду цемру, кажа Гасподзь Бог. 9 Зьбянтэжу сэрца многіх народаў, калі агалашу пра падзеньне тваё паміж народаў па землях, якіх ты ня ведаў. 10 І зжахну табою многія народы, і цары іхнія скалануцца па табе ад страху, калі мечам Маім страсяну перад абліччам іхнім, і штохвіліны будуць трымцець кожны за душу сваю ў дзень падзеньня твайго. 11 Бо так кажа Гасподзь Бог: меч цара Вавілонскага прыйдзе на цябе. 12 Ад мечаў дужых загіне народ твой; усе яны - самыя лютыя з народаў, і зьнішчаць гонар Егіпта, і загіне ўсё мноства ягонае. 13 І вынішчу ўсё быдла яго каля вялікіх водаў, і наперад ня будзе каламуціць іх нага чалавечая, і капыты быдла ня будуць каламуціць іх. 14 Тады дам спакой водам іхнім, і зраблю, што рэкі іхнія пацякуць, як алей, кажа Гасподзь Бог. 15 Калі зраблю зямлю Егіпецкую пустыняю, і калі пазбудзецца зямля ўсяго, што напаўняе яе; калі паб'ю ўсіх, хто жыве на ёй, тады ўведаюць, што Я - Гасподзь. 16 Вось сьлёзная песьня, якую будуць сьпяваць; дочкі народаў будуць сьпяваць яе; па Егіпце і па ўсім мностве яго будуць сьпяваць яе, кажа Гасподзь Бог. 17 У дванаццатым годзе, у пятнаццаты дзень таго самага месяца, было мне слова Гасподняе: 18 сыне чалавечы! аплач народ Егіпецкі, і скінь яго, яго і дочак славутых народаў у апраметную, з тымі, што адыходзяць у магілу. 19 Каго ты пераўзыходзіш? сыдзі, і ляжы зь неабрэзанымі. 20 Тыя ўпадуць сярод забітых мечам, і ён аддадзены мечу; цягнеце яго і ўсё мноства яго. 21 Сярод апраметнай будуць гаварыць пра яго і пра спрымірэнцаў ягоных першыя з герояў; яны загінулі і ляжаць там сярод неабрэзаных, пабітыя мечам. 22 Там Асур і ўсё полчышча ягонае, вакол яго труны іхнія, усе пабітыя, зваяваныя мечам. 23 Труны яго пастаўлены ў самай глыбіні апраметнай, і полчышча яго вакол грабніцы ягонай, усе пабітыя, што загінулі ад меча, тыя, якія пашыралі жудасьць на зямлі жывых. 24 Там Элам з усім мноствам сваім вакол магільніцы ягонай, усе яны - пабітыя, што загінулі ад меча, якія неабрэзанымі сышлі ў апраметную, якія распаўсюдзілі сабою жах на землі жывых і нясуць ганьбу сваю з тымі, што адышлі ў магілу. 25 Сярод пабітых далі ложак яму з усім мноствам ягоным; вакол яго - труны іхнія, усе неабрэзаныя, пабітыя мечам: і як ён пашыраў жах на зямлі жывых, дык і нясуць на сабе ганьбу нароўні з тымі, што адышлі ў магілу і пакладзены сярод пабітых. 26 Там Мэшэх і Тувал з усім мноствам сваім; вакол яго - труны іхнія, усе неабрэзаныя, пабітыя мечам, бо яны разносілі жах па зямлі жывых. 27 Ці не павінны і яны ляжаць зь мёртвымі неабрэзанымі героямі, якія з вайсковай зброяй сваёю сышлі ў апраметную і мечы свае паклалі сабе пад галовы, і засталася пахібнасьць іхняя на касьцях іхніх, бо яны, як дужыя, былі жудасьцю на зямлі жывых. 28 І ты будзеш зламаны сярод неабрэзаных і ляжаць з пабітымі мечам. 29 Там - Эдом і цары яго і ўсе князі яго, якія пры ўсёй сваёй адвазе пакладзены сярод пабітых мечам; яны ляжаць зь неабрэзанымі, што сышлі ў магілу. 30 Там уладары поўначы, усе яны і ўсе Сіданяне, якія сышлі туды з пабітымі, бо былі пасаромленыя ў магутнасьці сваёй, што наводзіла жах, - і ляжаць яны зь неабрэзанымі, пабітымі мечам, і нясуць ганьбу сваю з тымі, што адышлі ў магілу. 31 Убачыць іх фараон і суцешыцца ўсім мноствам сваім, пабітым мечам, фараон і ўсё войска ягонае, кажа Гасподзь Бог. 32 Бо Я пашыру страх Мой на зямлі жывых, і пакладзены будзе фараон і ўсё мноства ягонае сярод неабрэзаных з пабітымі мечам, кажа Гасподзь Бог.

In Other Versions

Ezekiel 32 in the ANGEFD

Ezekiel 32 in the ANTPNG2D

Ezekiel 32 in the AS21

Ezekiel 32 in the BAGH

Ezekiel 32 in the BBPNG

Ezekiel 32 in the BBT1E

Ezekiel 32 in the BDS

Ezekiel 32 in the BEV

Ezekiel 32 in the BHAD

Ezekiel 32 in the BLPT

Ezekiel 32 in the BNT

Ezekiel 32 in the BNTABOOT

Ezekiel 32 in the BNTLV

Ezekiel 32 in the BOATCB

Ezekiel 32 in the BOATCB2

Ezekiel 32 in the BOBCV

Ezekiel 32 in the BOCNT

Ezekiel 32 in the BOECS

Ezekiel 32 in the BOGWICC

Ezekiel 32 in the BOHCB

Ezekiel 32 in the BOHCV

Ezekiel 32 in the BOHLNT

Ezekiel 32 in the BOHNTLTAL

Ezekiel 32 in the BOICB

Ezekiel 32 in the BOILNTAP

Ezekiel 32 in the BOITCV

Ezekiel 32 in the BOKCV

Ezekiel 32 in the BOKCV2

Ezekiel 32 in the BOKHWOG

Ezekiel 32 in the BOKSSV

Ezekiel 32 in the BOLCB

Ezekiel 32 in the BOLCB2

Ezekiel 32 in the BOMCV

Ezekiel 32 in the BONAV

Ezekiel 32 in the BONCB

Ezekiel 32 in the BONLT

Ezekiel 32 in the BONUT2

Ezekiel 32 in the BOPLNT

Ezekiel 32 in the BOSCB

Ezekiel 32 in the BOSNC

Ezekiel 32 in the BOTLNT

Ezekiel 32 in the BOVCB

Ezekiel 32 in the BOYCB

Ezekiel 32 in the BPBB

Ezekiel 32 in the BPH

Ezekiel 32 in the BSB

Ezekiel 32 in the CCB

Ezekiel 32 in the CUV

Ezekiel 32 in the CUVS

Ezekiel 32 in the DBT

Ezekiel 32 in the DGDNT

Ezekiel 32 in the DHNT

Ezekiel 32 in the DNT

Ezekiel 32 in the ELBE

Ezekiel 32 in the EMTV

Ezekiel 32 in the ESV

Ezekiel 32 in the FBV

Ezekiel 32 in the FEB

Ezekiel 32 in the GGMNT

Ezekiel 32 in the GNT

Ezekiel 32 in the HARY

Ezekiel 32 in the HNT

Ezekiel 32 in the IRVA

Ezekiel 32 in the IRVB

Ezekiel 32 in the IRVG

Ezekiel 32 in the IRVH

Ezekiel 32 in the IRVK

Ezekiel 32 in the IRVM

Ezekiel 32 in the IRVM2

Ezekiel 32 in the IRVO

Ezekiel 32 in the IRVP

Ezekiel 32 in the IRVT

Ezekiel 32 in the IRVT2

Ezekiel 32 in the IRVU

Ezekiel 32 in the ISVN

Ezekiel 32 in the JSNT

Ezekiel 32 in the KAPI

Ezekiel 32 in the KBT1ETNIK

Ezekiel 32 in the KBV

Ezekiel 32 in the KJV

Ezekiel 32 in the KNFD

Ezekiel 32 in the LBA

Ezekiel 32 in the LBLA

Ezekiel 32 in the LNT

Ezekiel 32 in the LSV

Ezekiel 32 in the MAAL

Ezekiel 32 in the MBV

Ezekiel 32 in the MBV2

Ezekiel 32 in the MHNT

Ezekiel 32 in the MKNFD

Ezekiel 32 in the MNG

Ezekiel 32 in the MNT

Ezekiel 32 in the MNT2

Ezekiel 32 in the MRS1T

Ezekiel 32 in the NAA

Ezekiel 32 in the NASB

Ezekiel 32 in the NBLA

Ezekiel 32 in the NBS

Ezekiel 32 in the NBVTP

Ezekiel 32 in the NET2

Ezekiel 32 in the NIV11

Ezekiel 32 in the NNT

Ezekiel 32 in the NNT2

Ezekiel 32 in the NNT3

Ezekiel 32 in the PDDPT

Ezekiel 32 in the PFNT

Ezekiel 32 in the RMNT

Ezekiel 32 in the SBIAS

Ezekiel 32 in the SBIBS

Ezekiel 32 in the SBIBS2

Ezekiel 32 in the SBICS

Ezekiel 32 in the SBIDS

Ezekiel 32 in the SBIGS

Ezekiel 32 in the SBIHS

Ezekiel 32 in the SBIIS

Ezekiel 32 in the SBIIS2

Ezekiel 32 in the SBIIS3

Ezekiel 32 in the SBIKS

Ezekiel 32 in the SBIKS2

Ezekiel 32 in the SBIMS

Ezekiel 32 in the SBIOS

Ezekiel 32 in the SBIPS

Ezekiel 32 in the SBISS

Ezekiel 32 in the SBITS

Ezekiel 32 in the SBITS2

Ezekiel 32 in the SBITS3

Ezekiel 32 in the SBITS4

Ezekiel 32 in the SBIUS

Ezekiel 32 in the SBIVS

Ezekiel 32 in the SBT

Ezekiel 32 in the SBT1E

Ezekiel 32 in the SCHL

Ezekiel 32 in the SNT

Ezekiel 32 in the SUSU

Ezekiel 32 in the SUSU2

Ezekiel 32 in the SYNO

Ezekiel 32 in the TBIAOTANT

Ezekiel 32 in the TBT1E

Ezekiel 32 in the TBT1E2

Ezekiel 32 in the TFTIP

Ezekiel 32 in the TFTU

Ezekiel 32 in the TGNTATF3T

Ezekiel 32 in the THAI

Ezekiel 32 in the TNFD

Ezekiel 32 in the TNT

Ezekiel 32 in the TNTIK

Ezekiel 32 in the TNTIL

Ezekiel 32 in the TNTIN

Ezekiel 32 in the TNTIP

Ezekiel 32 in the TNTIZ

Ezekiel 32 in the TOMA

Ezekiel 32 in the TTENT

Ezekiel 32 in the UBG

Ezekiel 32 in the UGV

Ezekiel 32 in the UGV2

Ezekiel 32 in the UGV3

Ezekiel 32 in the VBL

Ezekiel 32 in the VDCC

Ezekiel 32 in the YALU

Ezekiel 32 in the YAPE

Ezekiel 32 in the YBVTP

Ezekiel 32 in the ZBP