Isaiah 49 (BIB)
1 Слухайце Мяне, выспы, і ўважайце, народы далёкія: Гасподзь паклікаў Мяне ад улоньня, ад нутробы маці Маёй назваў імя Маё; 2 і зрабіў вусны Мае, як востры меч; ценем рукі Сваёй накрываў Мяне, і зрабіў Мяне стралою завостранаю: у калчане Сваім захоўваў Мяне; 3 і сказаў Мне: ты раб Мой, Ізраіле, - у табе Я праслаўлюся. 4 А Я сказаў: дарма Я працаваў, на нішто і марна нікчэмніў сілу Сваю. Але Маё права - у Госпада, і ўзнагарода Мая - у Бога Майго. 5 І сёньня кажа Гасподзь, Які выгадаваў Мяне ад улоньня рабом Сабе, каб павярнуць да Яго Якава, і каб Ізраіль сабраўся ў Яго; Я ўшанаваны ў вачах Госпада, і Бог мой - сіла Мая. 6 І Ён сказаў: мала таго, што ты будзеш рабом Маім на ўзнаўленьне каленаў Ізраілевых і дзеля вяртаньня рэшты Ізраіля, але Я зраблю Цябе сьвятлом народаў, каб ратаваньне Маё пашырылася да краю зямлі. 7 Так кажа Гасподзь, Адкупнік Ізраіля, Сьвяты Яго, пагарджанаму ўсімі, клятаму народам, рабу ўладароў: цары ўбачаць - і ўстануць; князі паклоняцца дзеля Госпада, Які верны, дзеля Сьвятога Ізраілевага, Які выбраў Цябе. 8 Так кажа Гасподзь: у час спрыяльны Я пачуў Цябе, і ў дзень выратаваньня дапамог Табе; і Я буду ахоўваць Цябе і зраблю Цябе запаветам народу, каб узнавіць зямлю, каб вярнуць спадчыньнікам спадчыну спусташэньня, 9 сказаў вязьням: «выходзьце», і тым, якія ў цемры: «пакажэцеся». Яны пры дарогах будуць пасьвіць, і на ўсіх пагорках будуць пашы іхнія; 10 ня будуць цярпець голаду і смагі, і не дастане іх сьпёка і сонца; бо Той, Хто мілуе іх, будзе весьці іх і прывядзе іх да крыніцы водаў. 11 І ўсе горы Мае зраблю шляхам, і дарогі Мае будуць паднятыя. 12 Вось, яны прыйдуць здалёку; і вось, - адны з поўначы і мора, а другія - зь зямлі Сінім. 13 Радуйцеся, нябёсы, і весяліся, зямля, і гудзеце, горы, ад радасьці; бо суцешыў Гасподзь народ Свой і памілаваў пакутнікаў Сваіх. 14 А Сіён казаў: «пакінуў мяне Гасподзь, і Бог мой забыў мяне!» 15 Ці забудзе жанчына немаўля сваё, каб не пашкадаваць сына ўлоньня свайго? але калі б і яна забыла, дык Я не забуду цябе. 16 Вось, Я накрэсьліў цябе на далонях Маіх; сьцены твае заўсёды перада Мною. 17 Сыны твае пасьпяшаюцца да цябе, а руйнавальнікі і спусташальнікі твае пойдуць ад цябе. 18 Узьвядзі вочы твае і паглядзі навокал, - усе яны зьбіраюцца, ідуць да цябе. Жыву Я! кажа Гасподзь, ва ўсе іх ты апранешся, як ва ўбранства, і ўбярэшся ў іх, як нявеста. 19 Бо руіны твае і пустыні твае і спустошаная зямля твая - будуць цяпер занадта цесныя жыхарам, і тыя, што глыталі цябе, адыдуць ад цябе. 20 Дзеці, якія будуць у цябе пасьля страты ранейшых, скажуць уголас табе: «цеснае мне месца; саступі мне, каб я мог жыць». 21 І ты скажаш у сэрцы тваім: «хто мне нарадзіў іх? я была бязьдзетная і бясплодная, адведзена ў палон і выгнана; хто ж выгадаваў іх? - вось, я заставалася адзінокая; дзе ж яны былі?» 22 Так кажа Гасподзь Бог: вось, Я падыму руку Маю да народаў, і выстаўлю сьцяг Мой плямёнам, - і прынясуць сыноў тваіх на руках і дачок тваіх на плячах. 23 І будуць цары карміцелямі тваімі, і царыцы іх - карміцелькамі тваімі; тварам да зямлі будуць кланяцца табе і лізаць пыл ног тваіх, і ўведаеш, што Я - Гасподзь, што тыя, хто спадзяецца на Мяне, ганьбы ня мецьмуць. 24 Ці можа быць адабрана ў дужага здабыча, і ці могуць быць адабраны ў пераможцы палонныя? 25 Так! так кажа Гасподзь: і палонныя дужым будуць адабраныя, і здабыча тырана будзе вызвалена; бо я буду спаборнічаць з супраціўнікамі тваімі і сыноў тваіх Я выратую; 26 і ўціскальнікаў тваіх накармлю іхняю плоцьцю, і яны будуць упітыя крывёю сваёю, як маладым віном; і ўсякая плоць даведаецца, што Я - Гасподзь, Збаўца твой і Адкупнік твой, Моцны Якаваў.
In Other Versions
Isaiah 49 in the ANGEFD
Isaiah 49 in the ANTPNG2D
Isaiah 49 in the AS21
Isaiah 49 in the BAGH
Isaiah 49 in the BBPNG
Isaiah 49 in the BBT1E
Isaiah 49 in the BDS
Isaiah 49 in the BEV
Isaiah 49 in the BHAD
Isaiah 49 in the BLPT
Isaiah 49 in the BNT
Isaiah 49 in the BNTABOOT
Isaiah 49 in the BNTLV
Isaiah 49 in the BOATCB
Isaiah 49 in the BOATCB2
Isaiah 49 in the BOBCV
Isaiah 49 in the BOCNT
Isaiah 49 in the BOECS
Isaiah 49 in the BOGWICC
Isaiah 49 in the BOHCB
Isaiah 49 in the BOHCV
Isaiah 49 in the BOHLNT
Isaiah 49 in the BOHNTLTAL
Isaiah 49 in the BOICB
Isaiah 49 in the BOILNTAP
Isaiah 49 in the BOITCV
Isaiah 49 in the BOKCV
Isaiah 49 in the BOKCV2
Isaiah 49 in the BOKHWOG
Isaiah 49 in the BOKSSV
Isaiah 49 in the BOLCB
Isaiah 49 in the BOLCB2
Isaiah 49 in the BOMCV
Isaiah 49 in the BONAV
Isaiah 49 in the BONCB
Isaiah 49 in the BONLT
Isaiah 49 in the BONUT2
Isaiah 49 in the BOPLNT
Isaiah 49 in the BOSCB
Isaiah 49 in the BOSNC
Isaiah 49 in the BOTLNT
Isaiah 49 in the BOVCB
Isaiah 49 in the BOYCB
Isaiah 49 in the BPBB
Isaiah 49 in the BPH
Isaiah 49 in the BSB
Isaiah 49 in the CCB
Isaiah 49 in the CUV
Isaiah 49 in the CUVS
Isaiah 49 in the DBT
Isaiah 49 in the DGDNT
Isaiah 49 in the DHNT
Isaiah 49 in the DNT
Isaiah 49 in the ELBE
Isaiah 49 in the EMTV
Isaiah 49 in the ESV
Isaiah 49 in the FBV
Isaiah 49 in the FEB
Isaiah 49 in the GGMNT
Isaiah 49 in the GNT
Isaiah 49 in the HARY
Isaiah 49 in the HNT
Isaiah 49 in the IRVA
Isaiah 49 in the IRVB
Isaiah 49 in the IRVG
Isaiah 49 in the IRVH
Isaiah 49 in the IRVK
Isaiah 49 in the IRVM
Isaiah 49 in the IRVM2
Isaiah 49 in the IRVO
Isaiah 49 in the IRVP
Isaiah 49 in the IRVT
Isaiah 49 in the IRVT2
Isaiah 49 in the IRVU
Isaiah 49 in the ISVN
Isaiah 49 in the JSNT
Isaiah 49 in the KAPI
Isaiah 49 in the KBT1ETNIK
Isaiah 49 in the KBV
Isaiah 49 in the KJV
Isaiah 49 in the KNFD
Isaiah 49 in the LBA
Isaiah 49 in the LBLA
Isaiah 49 in the LNT
Isaiah 49 in the LSV
Isaiah 49 in the MAAL
Isaiah 49 in the MBV
Isaiah 49 in the MBV2
Isaiah 49 in the MHNT
Isaiah 49 in the MKNFD
Isaiah 49 in the MNG
Isaiah 49 in the MNT
Isaiah 49 in the MNT2
Isaiah 49 in the MRS1T
Isaiah 49 in the NAA
Isaiah 49 in the NASB
Isaiah 49 in the NBLA
Isaiah 49 in the NBS
Isaiah 49 in the NBVTP
Isaiah 49 in the NET2
Isaiah 49 in the NIV11
Isaiah 49 in the NNT
Isaiah 49 in the NNT2
Isaiah 49 in the NNT3
Isaiah 49 in the PDDPT
Isaiah 49 in the PFNT
Isaiah 49 in the RMNT
Isaiah 49 in the SBIAS
Isaiah 49 in the SBIBS
Isaiah 49 in the SBIBS2
Isaiah 49 in the SBICS
Isaiah 49 in the SBIDS
Isaiah 49 in the SBIGS
Isaiah 49 in the SBIHS
Isaiah 49 in the SBIIS
Isaiah 49 in the SBIIS2
Isaiah 49 in the SBIIS3
Isaiah 49 in the SBIKS
Isaiah 49 in the SBIKS2
Isaiah 49 in the SBIMS
Isaiah 49 in the SBIOS
Isaiah 49 in the SBIPS
Isaiah 49 in the SBISS
Isaiah 49 in the SBITS
Isaiah 49 in the SBITS2
Isaiah 49 in the SBITS3
Isaiah 49 in the SBITS4
Isaiah 49 in the SBIUS
Isaiah 49 in the SBIVS
Isaiah 49 in the SBT
Isaiah 49 in the SBT1E
Isaiah 49 in the SCHL
Isaiah 49 in the SNT
Isaiah 49 in the SUSU
Isaiah 49 in the SUSU2
Isaiah 49 in the SYNO
Isaiah 49 in the TBIAOTANT
Isaiah 49 in the TBT1E
Isaiah 49 in the TBT1E2
Isaiah 49 in the TFTIP
Isaiah 49 in the TFTU
Isaiah 49 in the TGNTATF3T
Isaiah 49 in the THAI
Isaiah 49 in the TNFD
Isaiah 49 in the TNT
Isaiah 49 in the TNTIK
Isaiah 49 in the TNTIL
Isaiah 49 in the TNTIN
Isaiah 49 in the TNTIP
Isaiah 49 in the TNTIZ
Isaiah 49 in the TOMA
Isaiah 49 in the TTENT
Isaiah 49 in the UBG
Isaiah 49 in the UGV
Isaiah 49 in the UGV2
Isaiah 49 in the UGV3
Isaiah 49 in the VBL
Isaiah 49 in the VDCC
Isaiah 49 in the YALU
Isaiah 49 in the YAPE
Isaiah 49 in the YBVTP
Isaiah 49 in the ZBP