Judges 13 (BIB)

1 Сыны Ізраілевыя і далей рабілі ліхое перад вачыма Госпада, і аддаў іх Гасподзь у рукі Філістымлянам на сорак гадоў. 2 Тым часам быў чалавек з Цоры, ад племя Данавага, імем Маной; жонка ў яго была няплодная і не радзіла. 3 І зьявіўся анёл Гасподні жонцы і сказаў ёй: вось, ты няплодная і ня родзіш; але зачнеш і народзіш сына; 4 але глядзі, ня пі віна і сікеру і ня еж нічога нячыстага; 5 бо вось, ты зачнеш і народзіш сына, і брытва не кранецца галавы ягонай, бо ад самага чэрава дзіця гэтае будзе назарэем Божым, і ён пачне ратаваць Ізраіля ад рукі Філістымлянаў. 6 Жонка прыйшла і сказала мужу свайму: чалавек Божы прыходзіў да мяне, у якога выгляд, як у анёла Божага, вельмі пачцівы; я ня спыталася ў яго, адкуль ён, і ён не сказаў мне імя свайго; 7 ён сказаў мне: «вось, ты зачнеш і народзіш сына; дык ня пі віна і сікеру і ня еж нічога нячыстага, бо дзіця ад самага чэрава да сьмерці сваёй будзе назарэй Божы». 8 Маной памаліўся Госпаду і сказаў: Госпадзе! няхай прыйдзе зноў да нас чалавек Божы, якога пасылаў Ты, і навучыць нас, што нам рабіць зь дзіцём, якое мае нарадзіцца. 9 І пачуў Бог голас Маноя, і анёл Божы зноў прыйшоў да жонкі, калі яна была ў полі, і Маноя, мужа яе, ня было зь ёю. 10 Жонка адразу пабегла і паведаміла мужу свайму і сказала яму: вось, зьявіўся мне чалавек, які прыходзіў тады. 11 Маной устаў і пайшоў з жонкаю сваёю, і прыйшоў да таго чалавека і сказаў яму: ці той ты чалавек, які гаварыў з гэтаю жанчынаю? Анёл сказаў: я. 12 І сказаў Маной: дык вось, калі спраўдзіцца слова тваё, як нам абыходзіцца зь дзіцём гэтым і што рабіць зь ім? 13 Анёл Гасподні сказаў Маною: хай ён асьцерагаецца ўсяго, пра што я сказаў жонцы; 14 хай ня есць нічога, што родзіць вінаградная лаза; хай ня п'е віна і сікеру і ня есьць нічога нячыстага і пільнуецца ўсяго, што я загадаў ёй. 15 І сказаў Маной анёлу Гасподняму: дазволь цябе затрымаць, пакуль мы не прыгатуем табе казьляня. 16 Анёл Гасподні сказаў Маною: хоць бы ты і ўтрымаў мяне, але я ня буду есьці хлеба твайго; а калі хочаш учыніць цэласпаленьне Госпаду, дык учыні яго. А Маной жа ня ведаў, што гэта анёл Гасподні. 17 І сказаў Маной анёлу Гасподняму: якое тваё імя? каб мы цябе ўславілі, калі спраўдзіцца слова тваё. 18 Анёл Гасподні сказаў яму: што ты пытаеш пра імя маё? яно таямнічае. 19 І ўзяў Маной казьляня і хлебнае прынашэньне і ўчыніў Госпаду на камені. І зрабіў Ён цуд, які бачылі Маной і жонка ягоная. 20 Калі полымя пачало падымацца ад ахвярніка да неба, анёл Гасподні падняўся ў полымі ахвярніка. Убачыўшы гэта, Маной і жонка ўпалі тварам на зямлю. 21 І нябачны зрабіўся анёл Гасподні Маною і жонцы ягонай. Тады Маной даведаўся, што гэта анёл Гасподні. 22 І сказаў Маной жонцы сваёй: мабыць, мы памрэм, бо бачылі мы Бога. 23 Жонка яго сказала яму: калі б Гасподзь хацеў сьмерці нашай, дык ня прыняў бы з рук нашых цэласпаленьня і хлебнага прынашэньня, і не паказаў бы нам усяго таго, і цяпер не адкрыў бы нам гэтага. 24 І нарадзіла жонка сына і дала яму імя: Самсон. І расло дзіця, і дабраслаўляў яго Гасподзь. 25 І пачаў Дух Гасподні дзейнічаць у ім у табары Данавым, паміж Цораю і Эстаолам.

In Other Versions

Judges 13 in the ANGEFD

Judges 13 in the ANTPNG2D

Judges 13 in the AS21

Judges 13 in the BAGH

Judges 13 in the BBPNG

Judges 13 in the BBT1E

Judges 13 in the BDS

Judges 13 in the BEV

Judges 13 in the BHAD

Judges 13 in the BLPT

Judges 13 in the BNT

Judges 13 in the BNTABOOT

Judges 13 in the BNTLV

Judges 13 in the BOATCB

Judges 13 in the BOATCB2

Judges 13 in the BOBCV

Judges 13 in the BOCNT

Judges 13 in the BOECS

Judges 13 in the BOGWICC

Judges 13 in the BOHCB

Judges 13 in the BOHCV

Judges 13 in the BOHLNT

Judges 13 in the BOHNTLTAL

Judges 13 in the BOICB

Judges 13 in the BOILNTAP

Judges 13 in the BOITCV

Judges 13 in the BOKCV

Judges 13 in the BOKCV2

Judges 13 in the BOKHWOG

Judges 13 in the BOKSSV

Judges 13 in the BOLCB

Judges 13 in the BOLCB2

Judges 13 in the BOMCV

Judges 13 in the BONAV

Judges 13 in the BONCB

Judges 13 in the BONLT

Judges 13 in the BONUT2

Judges 13 in the BOPLNT

Judges 13 in the BOSCB

Judges 13 in the BOSNC

Judges 13 in the BOTLNT

Judges 13 in the BOVCB

Judges 13 in the BOYCB

Judges 13 in the BPBB

Judges 13 in the BPH

Judges 13 in the BSB

Judges 13 in the CCB

Judges 13 in the CUV

Judges 13 in the CUVS

Judges 13 in the DBT

Judges 13 in the DGDNT

Judges 13 in the DHNT

Judges 13 in the DNT

Judges 13 in the ELBE

Judges 13 in the EMTV

Judges 13 in the ESV

Judges 13 in the FBV

Judges 13 in the FEB

Judges 13 in the GGMNT

Judges 13 in the GNT

Judges 13 in the HARY

Judges 13 in the HNT

Judges 13 in the IRVA

Judges 13 in the IRVB

Judges 13 in the IRVG

Judges 13 in the IRVH

Judges 13 in the IRVK

Judges 13 in the IRVM

Judges 13 in the IRVM2

Judges 13 in the IRVO

Judges 13 in the IRVP

Judges 13 in the IRVT

Judges 13 in the IRVT2

Judges 13 in the IRVU

Judges 13 in the ISVN

Judges 13 in the JSNT

Judges 13 in the KAPI

Judges 13 in the KBT1ETNIK

Judges 13 in the KBV

Judges 13 in the KJV

Judges 13 in the KNFD

Judges 13 in the LBA

Judges 13 in the LBLA

Judges 13 in the LNT

Judges 13 in the LSV

Judges 13 in the MAAL

Judges 13 in the MBV

Judges 13 in the MBV2

Judges 13 in the MHNT

Judges 13 in the MKNFD

Judges 13 in the MNG

Judges 13 in the MNT

Judges 13 in the MNT2

Judges 13 in the MRS1T

Judges 13 in the NAA

Judges 13 in the NASB

Judges 13 in the NBLA

Judges 13 in the NBS

Judges 13 in the NBVTP

Judges 13 in the NET2

Judges 13 in the NIV11

Judges 13 in the NNT

Judges 13 in the NNT2

Judges 13 in the NNT3

Judges 13 in the PDDPT

Judges 13 in the PFNT

Judges 13 in the RMNT

Judges 13 in the SBIAS

Judges 13 in the SBIBS

Judges 13 in the SBIBS2

Judges 13 in the SBICS

Judges 13 in the SBIDS

Judges 13 in the SBIGS

Judges 13 in the SBIHS

Judges 13 in the SBIIS

Judges 13 in the SBIIS2

Judges 13 in the SBIIS3

Judges 13 in the SBIKS

Judges 13 in the SBIKS2

Judges 13 in the SBIMS

Judges 13 in the SBIOS

Judges 13 in the SBIPS

Judges 13 in the SBISS

Judges 13 in the SBITS

Judges 13 in the SBITS2

Judges 13 in the SBITS3

Judges 13 in the SBITS4

Judges 13 in the SBIUS

Judges 13 in the SBIVS

Judges 13 in the SBT

Judges 13 in the SBT1E

Judges 13 in the SCHL

Judges 13 in the SNT

Judges 13 in the SUSU

Judges 13 in the SUSU2

Judges 13 in the SYNO

Judges 13 in the TBIAOTANT

Judges 13 in the TBT1E

Judges 13 in the TBT1E2

Judges 13 in the TFTIP

Judges 13 in the TFTU

Judges 13 in the TGNTATF3T

Judges 13 in the THAI

Judges 13 in the TNFD

Judges 13 in the TNT

Judges 13 in the TNTIK

Judges 13 in the TNTIL

Judges 13 in the TNTIN

Judges 13 in the TNTIP

Judges 13 in the TNTIZ

Judges 13 in the TOMA

Judges 13 in the TTENT

Judges 13 in the UBG

Judges 13 in the UGV

Judges 13 in the UGV2

Judges 13 in the UGV3

Judges 13 in the VBL

Judges 13 in the VDCC

Judges 13 in the YALU

Judges 13 in the YAPE

Judges 13 in the YBVTP

Judges 13 in the ZBP