Jeremiah 2 (BIB)

1 І было слова Гасподняе мне: 2 ідзі і абвясьці ў вушы дачцэ Ерусаліма: так кажа Гасподзь; Я ўспамінаю дружнасьць маладосьці тваёй, пра каханьне тваё, калі ты была нявеста, калі пайшла сьледам за Мною ў пустыню, у зямлю незасеяную. 3 Ізраіль быў сьвятыняю Госпада, пачаткам пладоў Ягоных: усе, што паядалі яго, асуджаліся, бедства спасьцігла іх, кажа Гасподзь. 4 Паслухайце слова Гасподняе, доме Якаўлеў і ўсе роды дому Ізраілевага! 5 Так кажа Гасподзь: якую няпраўду знайшлі ўва Мне бацькі вашыя, што адышлі ад Мяне і пайшлі за марнасьцю, і змарнелі; 6 і не сказалі: дзе Гасподзь, Які вывеў нас зь зямлі Егіпецкай, вёў нас па пустыні, па зямлі пустой і неабжытай, па зямлі сухой, па зямлі ценю сьмяротнага, па якой ніхто не хадзіў і дзе ня жыў чалавек? 7 І Я ўвёў вас у зямлю плодную, каб вы карміліся пладамі яе і дабром яе; і вы ўвайшлі і апаганілі зямлю Маю, і набытак Мой зрабілі мярзотаю. 8 Сьвятары не казалі: дзе Гасподзь? і настаўнікі закона ня ведалі Мяне, і пастыры адпаліся ад Мяне, і прарокі прарочылі ў імя Валаала і хадзілі сьледам за тымі, якія не дапамагаюць. 9 Таму Я яшчэ буду судзіцца з вамі, кажа Гасподзь, і з сынамі сыноў вашых буду судзіцца. 10 Бо ідзеце на выспы Хітымскія і паглядзеце, і пашлеце ў Кедар і разьведайце старанна і разгледзьце, ці было там што падобнае да гэтага? 11 ці памяняў які-небудзь народ багоў сваіх, хоць яны і не багі? а Мой народ памяняў славу сваю на тое, што не дапамагае. 12 Падзівуйцеся з гэтага, нябёсы, і здрыганецеся і жахнецеся, кажа Гасподзь. 13 Бо два ліхі ўчыніў народ Мой: Мяне, крыніцу вады жывой пакінулі і высеклі сабе вадаёмы разьбітыя, якія ня могуць трымаць вады 14 Хіба Ізраіль раб? альбо ён дамачадзец? чаму ён зрабіўся здабычаю? 15 Зарыкалі на яго маладыя ільвы, падалі голас свой і зрабілі зямлю яго пустэльняю; гарады яго спалены, без жыхароў. 16 І сыны Мэмфіса і Тафны аб'елі цемя тваё. 17 Ці ня ўчыніў ты сабе гэтага тым, што занядбаў Госпада Бога твайго ў той час, калі Ён вёў цябе па дарозе? 18 І сёньня навошта табе дарога ў Егіпет, каб піць ваду зь Ніла? і навошта табе дарога ў Асірыю, каб піць ваду з ракі яе? 19 Пакарае цябе бязбожнасьць твая, і адступніцтва тваё выкрые цябе: дык вось, спазнай і разваж, як блага і горка тое, што ты занядбаў Госпада Бога твайго, і страху Майго няма ў табе, кажа Гасподзь Бог Саваоф. 20 Бо даўно я паламаў ярмо тваё, парваў путы твае, і ты казаў: «ня буду служыць ідалам», а тым часам на кожным высокім пагорку і пад кожным галінастым дрэвам ты блудадзейнічаў. 21 Я пасадзіў цябе як высакародную лазу, - найчысьцейшае насеньне; як жа ты ператварылася ў Мяне ў дзікі парастак чужой лазы? 22 Таму хоць бы ты ўмыўся мылам і шмат ужыў на сябе шчолаку, - бязбожнасьць твая пазначана перад Мною, кажа Гасподзь Бог. 23 Як можаш ты сказаць: «я не апаганіў сябе, я не хадзіў па сьледзе Ваала? паглядзі на паводзіны свае ў даліне, уведай, што рабіла ты, увішная вярблюдзіца, якая ганяецца па шляхах тваіх? 24 Дзікую асьліцу, якая прывыкла да пустыні, якая ў запале душы сваёй глытае паветра, хто можа стрымаць? Усе, хто шукае яе, ня стомяцца; у яе месяцы яны знойдуць яе. 25 Не давай нагам тваім атоптваць абутак, і гартані тваёй - таміцца ад смагі. Але ты сказаў: не спадзявайся, не! бо люблю чужых і буду хадзіць па сьледзе іхнім. 26 Як злодзей, калі зловяць яго, бывае пасаромлены, - так пасароміў сябе дом Ізраілеў: яны, цары іхнія, князі іхнія, і сьвятары іхнія, і прарокі іхнія, 27 кажучы дрэву: «ты мой бацька», і каменю: «ты нарадзіў мяне»; бо яны абярнуліся да мяне сьпінаю, а ня тварам; а ў час бедства свайго будуць казаць: «устань і выратуй нас!» 28 Дзе ж багі твае, якіх ты зрабіў сабе? - хай яны ўстануць, калі могуць выратаваць цябе ў час бедства твайго; бо колькі ў цябе гарадоў, столькі і багоў у цябе, Юда. 29 Навошта вам спаборнічаць са Мною? - усе вы зграшылі супроць Мяне, кажа Гасподзь. 30 Марна пабіваў Я дзяцей вашых: яны не прынялі настаўленьня на розум; прарокаў вашых пажыраў меч ваш, як зьнішчальны леў. 31 О, родзе! уважце вы слову Гасподняму; ці быў Я пустэльняю дому Ізраілеваму? ці быў Я краінаю змроку? Навошта ж народ Мой кажа: мы самыя сабе гаспадары; мы ўжо ня прыйдзем да Цябе? 32 Ці ж забывае дзяўчына акрасы свае і нявеста - убор свой? а народ Мой забыў Мяне, - няма ліку дням. 33 Як умела кіруеш ты дарогі твае, каб здабываць любоў! і дзеля гэтага нават са злачынствамі стасавала ты дарогі твае. 34 Нават на полках вопраткі тваёй ёсьць кроў людзей бедных, невінаватых, якіх ты не засьпела пры ўзломе: і нягледзячы на ўсё гэта, 35 кажаш: як бо я невінаватая, дык, мусіць, гнеў Яго адхінецца ад мяне. - Вось, Я буду судзіцца з табою за тое, што кажаш: «я не зграшыла». 36 Навошта ты так многа бадзяешся, мяняючы дарогу тваю? Ты гэтак сама будзеш пасаромленая і Егіптам, як была пасаромлена Асірыяй; 37 і ад яго ты выйдзеш, паклаўшы рукі на галаву, бо адхіліў Гасподзь надзеі твае, і ня мецьмеш зь імі посьпеху.

In Other Versions

Jeremiah 2 in the ANGEFD

Jeremiah 2 in the ANTPNG2D

Jeremiah 2 in the AS21

Jeremiah 2 in the BAGH

Jeremiah 2 in the BBPNG

Jeremiah 2 in the BBT1E

Jeremiah 2 in the BDS

Jeremiah 2 in the BEV

Jeremiah 2 in the BHAD

Jeremiah 2 in the BLPT

Jeremiah 2 in the BNT

Jeremiah 2 in the BNTABOOT

Jeremiah 2 in the BNTLV

Jeremiah 2 in the BOATCB

Jeremiah 2 in the BOATCB2

Jeremiah 2 in the BOBCV

Jeremiah 2 in the BOCNT

Jeremiah 2 in the BOECS

Jeremiah 2 in the BOGWICC

Jeremiah 2 in the BOHCB

Jeremiah 2 in the BOHCV

Jeremiah 2 in the BOHLNT

Jeremiah 2 in the BOHNTLTAL

Jeremiah 2 in the BOICB

Jeremiah 2 in the BOILNTAP

Jeremiah 2 in the BOITCV

Jeremiah 2 in the BOKCV

Jeremiah 2 in the BOKCV2

Jeremiah 2 in the BOKHWOG

Jeremiah 2 in the BOKSSV

Jeremiah 2 in the BOLCB

Jeremiah 2 in the BOLCB2

Jeremiah 2 in the BOMCV

Jeremiah 2 in the BONAV

Jeremiah 2 in the BONCB

Jeremiah 2 in the BONLT

Jeremiah 2 in the BONUT2

Jeremiah 2 in the BOPLNT

Jeremiah 2 in the BOSCB

Jeremiah 2 in the BOSNC

Jeremiah 2 in the BOTLNT

Jeremiah 2 in the BOVCB

Jeremiah 2 in the BOYCB

Jeremiah 2 in the BPBB

Jeremiah 2 in the BPH

Jeremiah 2 in the BSB

Jeremiah 2 in the CCB

Jeremiah 2 in the CUV

Jeremiah 2 in the CUVS

Jeremiah 2 in the DBT

Jeremiah 2 in the DGDNT

Jeremiah 2 in the DHNT

Jeremiah 2 in the DNT

Jeremiah 2 in the ELBE

Jeremiah 2 in the EMTV

Jeremiah 2 in the ESV

Jeremiah 2 in the FBV

Jeremiah 2 in the FEB

Jeremiah 2 in the GGMNT

Jeremiah 2 in the GNT

Jeremiah 2 in the HARY

Jeremiah 2 in the HNT

Jeremiah 2 in the IRVA

Jeremiah 2 in the IRVB

Jeremiah 2 in the IRVG

Jeremiah 2 in the IRVH

Jeremiah 2 in the IRVK

Jeremiah 2 in the IRVM

Jeremiah 2 in the IRVM2

Jeremiah 2 in the IRVO

Jeremiah 2 in the IRVP

Jeremiah 2 in the IRVT

Jeremiah 2 in the IRVT2

Jeremiah 2 in the IRVU

Jeremiah 2 in the ISVN

Jeremiah 2 in the JSNT

Jeremiah 2 in the KAPI

Jeremiah 2 in the KBT1ETNIK

Jeremiah 2 in the KBV

Jeremiah 2 in the KJV

Jeremiah 2 in the KNFD

Jeremiah 2 in the LBA

Jeremiah 2 in the LBLA

Jeremiah 2 in the LNT

Jeremiah 2 in the LSV

Jeremiah 2 in the MAAL

Jeremiah 2 in the MBV

Jeremiah 2 in the MBV2

Jeremiah 2 in the MHNT

Jeremiah 2 in the MKNFD

Jeremiah 2 in the MNG

Jeremiah 2 in the MNT

Jeremiah 2 in the MNT2

Jeremiah 2 in the MRS1T

Jeremiah 2 in the NAA

Jeremiah 2 in the NASB

Jeremiah 2 in the NBLA

Jeremiah 2 in the NBS

Jeremiah 2 in the NBVTP

Jeremiah 2 in the NET2

Jeremiah 2 in the NIV11

Jeremiah 2 in the NNT

Jeremiah 2 in the NNT2

Jeremiah 2 in the NNT3

Jeremiah 2 in the PDDPT

Jeremiah 2 in the PFNT

Jeremiah 2 in the RMNT

Jeremiah 2 in the SBIAS

Jeremiah 2 in the SBIBS

Jeremiah 2 in the SBIBS2

Jeremiah 2 in the SBICS

Jeremiah 2 in the SBIDS

Jeremiah 2 in the SBIGS

Jeremiah 2 in the SBIHS

Jeremiah 2 in the SBIIS

Jeremiah 2 in the SBIIS2

Jeremiah 2 in the SBIIS3

Jeremiah 2 in the SBIKS

Jeremiah 2 in the SBIKS2

Jeremiah 2 in the SBIMS

Jeremiah 2 in the SBIOS

Jeremiah 2 in the SBIPS

Jeremiah 2 in the SBISS

Jeremiah 2 in the SBITS

Jeremiah 2 in the SBITS2

Jeremiah 2 in the SBITS3

Jeremiah 2 in the SBITS4

Jeremiah 2 in the SBIUS

Jeremiah 2 in the SBIVS

Jeremiah 2 in the SBT

Jeremiah 2 in the SBT1E

Jeremiah 2 in the SCHL

Jeremiah 2 in the SNT

Jeremiah 2 in the SUSU

Jeremiah 2 in the SUSU2

Jeremiah 2 in the SYNO

Jeremiah 2 in the TBIAOTANT

Jeremiah 2 in the TBT1E

Jeremiah 2 in the TBT1E2

Jeremiah 2 in the TFTIP

Jeremiah 2 in the TFTU

Jeremiah 2 in the TGNTATF3T

Jeremiah 2 in the THAI

Jeremiah 2 in the TNFD

Jeremiah 2 in the TNT

Jeremiah 2 in the TNTIK

Jeremiah 2 in the TNTIL

Jeremiah 2 in the TNTIN

Jeremiah 2 in the TNTIP

Jeremiah 2 in the TNTIZ

Jeremiah 2 in the TOMA

Jeremiah 2 in the TTENT

Jeremiah 2 in the UBG

Jeremiah 2 in the UGV

Jeremiah 2 in the UGV2

Jeremiah 2 in the UGV3

Jeremiah 2 in the VBL

Jeremiah 2 in the VDCC

Jeremiah 2 in the YALU

Jeremiah 2 in the YAPE

Jeremiah 2 in the YBVTP

Jeremiah 2 in the ZBP